Імгненні...
Людміла Лазута
Выдавец: Галіяфы
Памер: 160с.
Мінск 2014
Калі-нікалі паміж парамі танцораў пачыналася прыхаванае спаборніцтва, пераможцам лічыўся той, які быў у руху танца, пакуль не пераставаў расцягваць мяхі гармоніка музыкант. Нязменным удзельнікам такога своеасаблівага марафону амаль заўсёды з’яўляўся Васіль. Танцаваць ён звычайна пачынаў са сваёй жонкай. Стамлялася Валя хутка, Васіль з павагай усаджваў яе на лаўку каля музыкантаў, сам часцей за ўсё ішоў запрашаць швагерку Ніну, маладую і вёрткую, спартыўна складзеную, вельмі здатную да полькі (змена партнёршаў у польцы не забаранялася). Тады пачынаўся сапраўдны танцавальны спектакль, бо Васіль дэманстраваў усе свае магчымасці па частцы выкрунтасаў нагамі, Ніна ледзьве паспявала патрапляць гэтаму хуткаму рытму, пры тым трэба ж было яшчэ і музыкаў слухаць. Сваю партнёрку Васіль у час танца трымаў не насупраць сябе, а трошкі збоку, бо інакш як жа ён змог бы, затрымаўшыся на абцасах якую хвіліну, каб удыхнуць паветра, раптам крутануцца на іх разам з дзяўчынай і пачаць хутка і дробна перабіраць нагамі пад кожную нотку, вылятаўшую з-пад пальцаў гарманіста. Пры гэтым ён роўна трымаў постаць, а валасы так і заставаліся нерухома зачасанымі на бок. Калі ён
Людміла Лазута навучыўся так танчыць, не ведалі нават бацькі. Вось і сёння, атрымаўшы сваю чарговую перамогу, Васіль, як і абяцаў жонцы, паважна накіраваўся да дзвярэй, клапатліва падтрымаўшы Валю, калі тая пераступала парог сенцаў. Заўтра раненька трэба на луг Васіль быў галоўным конюхам, адказваў аж за трыццаць калгасных коней...
Пасля кароткага перапынку Валодзя вырашыў граць кракавяк. Гэты танец падабаўся танцорам рознага ўзросту. Ён таксама быў энергічным, але меў тую асаблівасць, што на працяіу яго ўвесь час адбываўся абмен партнёркамі па танцу. Усе пары танцавалі, прытрымліваючыся ўяўнай акружнасці. Потым мужчыны заставаліся ў цэтральнай частцы круга і прыгожа так вялі жанчын за руку па яго вонкаваму боку, прытанцоўваючы, як рысакі, перад імі. У належны момант чулася каманда ад вядучага першай пары: «Адна уперад!» Тады кожная танцорка пераходзіла да папярэдняга мужчыны і ўвесь праход круга кружылася з ім. Заўсёды знаходзіліся тыя, хто хацеў патанцаваць з той ці іншай дзяўчынай даўжэй, і каманда на пераход наўмысна не падавалася. А бывала і так, што за адной фразай праз хвіліну чулася другая: «Яшчэ раз!» Так «тонка» у час гэтага танца хлопцы маглі выказваць сімпатыі да сваіх сябровак на вачах усей прысутнай грамады.
Але часцей за ўсё танцавалі вальс, некалькі разоў музыка абвяшчаў яго «белым». А як іначай, трэба ж было і мужчынам пахвалявацца, ці запросяць іх, ды і жанчынам таксама хацедася мець права на выбар. Самым прыгожым у гэтым танцы было тое, што можна было назіраць грацыю і прыгажосць рухаў кожнага, бо танцаваць вальс мясцовыя настаўнікі вучылі ўсіх яшчэ ў пачатковай школе. Грацыёзна адкінутая галава, задумёны погляд, ладная постаць у прыгожай сукенцы
ці спадніцы, якія кружыліся разам з гаспадыняй, рыцар побач з каралеўнай усё гэта было рамантычна і казачна, зусім не падобна да таго працоўнага жыцця, што было днём. У такі момант часам не вытрымліваў нават Рыгор, ён пакідаў бляскаць у барабан і запрашаў на танец сваю каханую Ганначку. Казачнасць моманту распаўсюджвалася і на тых, хто прыйшоў сюды, каб паглядзець на моладзь, на сваіх і на чужых дзяцей, паразмаўляць з суседкай, бачыць усё сваімі вачамі і, канешне ж, атрымаць інфармацыю для складання далейшых прагнозаў жыцця вёскі. Сярод гэтых наглядальнікаў былі і вельмі таленавітыя, бо, не горш за сённяшнюю відэакамеру, яны маглі на працягу каторага часу перадаваць усе падзеі і пачуцці вечара, нават тыя, якіх яшчэ не было. Часам, яны таксама не вытрымлівалі і ўцягваліся ў танцавальны працэс, а калі не дазваляў узрост ці здароўе, прытанцоўвалі нагамі, седзячы на доўгіх лаўках, прадбачліва прынесеных Сцяпанам...
Нязменнай уладарніцай аднаго месца на лаўцы была шасцідзесяцігадовая цётка Кацярына, добрая гаспадыня вялікай гаспадаркі, спагадлівая жонка параненага ў вайну Івана. Мабыць, яна і сама дасканальна не ведала, колькі ў яе гусей, качак і курэй. Паспявала спраўляцца з любой справай: акрамя ўласнай гаспадаркі, не адставала ад маладых і на калгасным полі, і ў лузе. А якія ж прыгожыя дываны ткала яна з суседкамі ў доўгія зімнія вечары! Яны ўпрыгожвалі не толькі ложкі ва ўласнай хаце, але і ў кватэрах дачкі і нявесткі, якія жылі ў Мінску. Дзеці часта наведваліся да бацькоў, дапамагалі ў гаспадарцы, самі ж усе працавалі на трактарным заводзе, куды трапілі па размеркаванню з раёна. Энергічнасць Кацярыны не абмяжоўвалася дзённай працай. Нейкім незвычайным чынам яна ведала, хто ўвечары прыходзіў пасядзець на лаўцы ля
Людміла Лазута
дома ўдавы Волькі, з кім пасля кіно вярталася дамоў дачка Марылі і як доўга яны гутарылі, стоячы каля веснічкаў. Праз танцы ўжо і казаць няма чаго здаецца, што без прысутнасці цёткі Каці яны проста не маглі б адбыцца. I хоць жылі яны на краі вёскі, на танцы да Сцяпана яна не спазнілася. Нягледзечы на ўзрост, Кацярына была яшчэ вельмі жвавай. Збіралася хутка, зверху любімай цёмна-бардовай сукенкі з шырокім падолам апранула сіні жакет. А каб падол выглядаў яшчэ шырэйшым, пад сукенку апранула споднюю спадніцу, якая была падшыта новымі палатнянымі карункамі. Такія споднія спадніцы ў нашай мясцовасці называліся «галькамі», лічылася добрым густам, калі карункі «галькі» пры рухах трошкі віднеліся з-пад падолу. Кацярына ведала, што калі яна будзе ўладкоўвацца на лаўцы, «гальку» абавязкова заўважаць. Гэтая акалічнасць яе падбадзёрвала ісці хутка, яна нават Іванаў ліхтарык узяла, каб падсвечваць у цёмных месцах вуліцы. Сам Іван бавіць дарэмна час на танцах не згадзіўся. Ён падвёў сваю танклявую жонку да веснічкаў, сказаў, што дзверы зачыняць не будзе, каб яна меней грукала, калі вернецца дамоў.
Першы вальс знаёмстваў ужо амаль закончыўся, калі Кацярына ўбачыла месца на лаўцы, якраз насупраць гарманіста. Яна лёгка прысела, ліхтарык схавала ў кішэню жакета. Прыемна было бачыць дзяцей сваіх аднавяскоўцаў, ў думках парадавалася, што на наступным тыдні прыедзе дачка, удзвюх будзе весялей схадзіць на танцы. Пачынаўся кракавяк. Тут нічога нельга было прагледзець! Во, у першую пару стаў нейкі незнаёмы хлопец з Рыгораваў Галяй. Цікава, ці ахвотна ён будзе зменьваць танцорак? Запальны рытм танца на колькі хвілін перабіў яе разважанні, і Кацярына ажно прыўзнялася, прыстукваючы абцасамі разам з дзяўчатамі. Калі танец скончыўся, частка моладзі выйшла
на вуліцу, каб трошкі надыхацца свежым паветрам. У хаце зрабілася прасторна і не гэтак шумна. Кацярына з цікавасцю разглядвала дзяўчат, якія кучкаваліся на супрацьлеглым баку памяшкання, круцілася на лаўцы ў розныя бакі, каб добра разгледзець усіх. У якісьці момант пачуўся смех, дзяўчаты падштурхоўвалі адна адну, паглядваючы ў бок цёткі Каці. Тое ж самае здаралася і з тымі, хто вяртаўся з вуліцы, рот расплываўся ад усмешкі, калі ў поле зроку трапляла Кацярына. I недарэмна, бо пасярод ейных каленяў, асвятляючы яе жакет, нешта вельмі ярка свяцілася. Калі Кацярына паворочвалася, светлячок таксама зменьваў кірунак, што выклікала ў прысутных не проста ўсмешкі, людзі ўжо рагаталі. А тым часам сама Кацярына разгублена ўсміхнулася, трывожна аглядаючы залу і запытаўшыся у суседкі: «А-а-а, у чым тута справа? 3 чаго такі... смех?» Тая сур’ёзна глянула на яе і толькі паціснула плячыма, бо сама нічога не разумела. Становішча выратаваў сусед Міша. Як толькі пачуліся чарговыя гукі гармоніка, ён подбегам накіраваўся да Кацярыны і запрасіў яе на танец. Жанчына са здзіўленнем згадзілася. Калі ўстала з лаўкі, Міша запытаў: «Што там у цябе пад адзеннем падсвечваецца?» Колькі хвілінаў усе напружана наглядалі, як расхваляваная Кацярына, абмацаўшы сябе з усіх бакоў, дастала з кішэні... запалены ліхтарык. Прычына святла ля спадніцы і агульнага смеху народнага была паспяхова ліквідавана. Але агульная весялосць нікуды не дзелася, і ўсе весела працягвалі танчыць, а недарэчны ліхтарык на захаванне быў перададзены суседцы па лаве. Пераступаючы ў рытме мелодыі, Кацярына з задавальненнем думала аб тым, што зараз яе «галька» з новымі карункамі будзе прыкмечана і ацэнена ўсімі...
3 танцаў народ вяртаўся па-рознаму: адны пасля першай полькі, хтосьці пасля трэцяга ці апошняга
Людміла Лазута вальса, а хто намнога пазней, пасля таго, як змоўклі за лесам прыгожыя акорды Валодзевага гармоніка, якімі ён у чарговы раз распавядаў аб тым, пра што ніяк не адважваўся сказаць Галі словамі.
Сонца пакуль яшчэ не ўзышло. Чыстая цішыня світання паступова стала парушацца серабрыстымі гукамі бруяў па вёдрах гаспадыні даілі кароў. Паветра напаўнялася жыццесцвярджальным пахам сырадою. Дай жа, Божа, каб так было заўсёды...
Раздзел II
Мроі
Вершы
ЖіШіШпШШШк.
Женіцнне
Ворчать судьбе пока что не спешн: «Другне н сегодня в самой іуіце...» Я не боюсь траднцнн нарушнть, Сказав: мудрее жнть в тйшй.
Когда глаза в глаза в окне душн, Сомненья н надежды, свечн, вечер, Краснвая, ты жнть всё ж не спешн, Весенняя моя, ждн новой встречн.
Зухаватая паненка
Свята мяне не мінула Быў на танцах учора я. Сэрца вельмі закранула Полька вечаровая.
Я да дзеўчыны іду, Стаўлю рукі ў бокі я.
А яна мне: «Не пайду Абцасы высокія».
Вальс так хораша гучыць Падаю ёй руку я.
А яна мне: «Не хачу Крокі тут шырокія».
Да яе ледзь не бягу Кадрыля ж беларуская!
А яна мне: «Не магу, Бо спадніца вузкая».
На яе зноў кінуў зрок «Мо клічу не ўзнёсла я?» Зразумець ніяк не мог, Што справа тут простая.
Крок, абцасы ці сукенка Зусім не вінаватыя.
Проста гэтая паненка Вельмі ж зухаватая.
К «осеннему» юбнлею
Желаю Вам светнть н свет дарнть для всех: Для мнра целого, свонх родных, коллег.
Бокал любвн Вам доішвать всегда до дна. йдтн дорогой вновь прямая лншь одна.
Пусть осень подошла легко, так незаметно, Сменнв весну-гулену н стремнтельное лето. Всё настояіцее для сердца лншь отрада, Вот верные друзья, душа обіценью рада. А сердце прежнее, хоть за окном туманы. Пора собрать плоды, чтоб напнсать романы
Что ж, еслн год прнбавнлся еіце к годам? й в вешннй май уже не отыскать бнлета Вы молоды всегда, пока у жнзнн к Вам Вопросов больше, чем полученных ответов.