• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імгненні...  Людміла Лазута

    Імгненні...

    Людміла Лазута

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 160с.
    Мінск 2014
    51.74 МБ
    Звычайная раніца. На снеданне гарбата, бо сыр меў нейкі непрыемны пах. Два прыпынкі вырашыла прайсці пешу. Працавалася добра, прыгоды ночы ніяк не паўплывалі на бадзёрасць настрою. Параілася са старэйшай калегай па працы і пасля работы пайшла ў паліклініку. Потым зноў той жа аўтобус, тыя ж заклапочаныя твары гаспадынь у краме, тыя ж прыемныя бруйкі вады ў душы, але... адначасова ўсё гэта нейкае іншае. Твары людзей выцягнутыя. Крамы, нібыта біўні маманту, задужа доўгія, прыпынкі поўныя замаруджаных людзей. Бо быў момант, які ўсе падзеі дня падзяліў на часткі: усё, што было да яго, зараз існавала адносна само ў сабе, засталося дзесьці там, яно ўжо не такое істотнае, бо цяпер ёсць штосьці новае тое, што пакуль немагчыма да канца ўсвядоміць і прааналізаваць: яна будзе маці. Не-не, не будзе. Ужо ёсць! Зусім маленькае дзіцятка ўжо сведчыць аб сабе, бо пачынаюцца змены проста жанчына становіцца цяжарнай...
    «Патрэбна болей хадзіць, буду лепш спаць,» думала жанчына-маці, утульна падсунуўшы руку пад падушку. Заснула амаль імгненна, бо задужа стамілася ад падзеяў дня. Але, як і ў папярэднія ночы, прачнулася сярод цішыні, только зараз яна ўжо ведала, чаму. Ca­pua пачынала часцей біцца, ад яго па ўсім целе расплывалася цёплая пяшчота, затрымлівалася пад рукой, якую зараз увесь час хацелася трымаць на жываце, потым зноў вярталася назад, спынялася, каб даць магчымаць прыгадаць свае новае становішча. Пачуццё адказнасці ўзнікла умомант, а як жа іначай, бо ў цябе жыве новы чалавек, яшчэ вельмі маленькі, бездапаможны, між тым вельмі важны, бо праз яго здзейсніцца вялікі цуд бясконцага жыцця, дзеля якога створаны гэты свет і чалавек ў ім. I яна ўсё ясней разумела, што
    Людміла Лазута	 будзе належыць ужо не адной сабе, а назаўсёды будзе звязана з тым, каго носіць у сваім целе, і ўжо ніколі не будзе зусім свабоднай, таму што нельга быць вольнай ад сябе, ад сваёй душы, ад свайго сумлення.
    Так усвядамленне вечных і нязменных законаў быцця запаліла ў будучай маме святло сапраўднай жаночай мудрасці, бо яна сёння ўжо ведала тое, аб чым не здагадвалася ў мінулыя дні і ночы. У глыбіні душы яна адчувала, што пачалося тое самае важнае, дзеля чаго яна прыйшла ў гэты свет. Праз не зачыненую фіранкай палову акна яна ўглядвалася ў начное неба, каб узнесці малітву падзякі Богу за гэты падарунак, за магчымасць пазнаць сапраўднае шчасце аддаваць сваю любоў і ведаць, што яе сутнасць ніколі не згубіцца ў агромністым сусвеце, ніколі не скончыцца рух яе духу, ніколі не перастане існаваць...
    А любоў яна мацней за ўсё, яна нічога не баіцца, дае чалавеку крылы, цягу, накірунак і, урэшце, прастору, яна ўсё аддае і нічога за тое не патрабуе.
    Можа, таму цяжарнасць надзяляе жанчыну асаблівай прыгажосцю, якая прымушае бясконца ўглядвацца ў яе глыбокія вочы, у якіх змяшчаецца цэлы сусвет, пісаць яе партрэты, прысвячаць ёй дзівосныя вершы, рамансы і... апавяданні.
    Рака жыцця
    Рэчка сцішыла хуткасць сваёй вады, імкнучыся разгледзець новае адлюстраванне яе твару «Што зрабілася, няўжо адчай? думала сівая рака. Я памятаю цябе яшчэ дзяўчынкай з доўгай цёмна-русай касой і бліскучым поглядам вялікіх, здзіўленых шэрых вачэй, у якіх заусёды блішчэлі агеньчыкі радасці.
    Потым ты стала маладой жанчынай, і немагчыма было налюбавацца прывабнасцю твайго твару, прыгажосцю імклівых і павольных рухаў, калі ты дакраналася да сваіх дзяцей, а таксама спакойным замілаваннем вачэй. Усё гэта прыходзіць да жанчыны, калі яна становіцца мамай.
    Я таксама памятаю, як ты сядзела на беразе і ўглядвалася ў ваду стомленымі, але такімі ж цёплымі вачамі. Mae спешныя воды чыталі тады ў іх стоеную трывогу і нейкі страх. Нават водам было балюча, бо яны ведалі, што страх апаноўвае, калі квапяцца на каханне. I яны шапталі табе: «Не бойся, ідзі наперад, толькі не спыняйся. Мы добра ведаем, што каханне нікуды не знікае, ніколі не перастае, яго нельга ўкрасці, яно заусёды будзе тваім, толькі ўжо зусім іншым. Абразы перад ім не маюць сілы».
    Зноў і зноў рэчка разглядвала жанчыну. Глыбокі і пранікнёны погляд па-ранейшаму маладых вачэй, як быццам ён бачыць, што там, на самым дне пад глыбокімі водамі ракі. Магчыма, ён ведае цану незвычайна простых пачуццяў, з якімі перамагаеш сябе дзеля большай дасканаласці, без якой немагчыма далейшае развіццё.
    «Усё добра, з палёгкай уздыхнула мудрая рэчка. Ты здолееш усё, бо зразумела, што шчасце, яно у табе, у тваіх жылах і нервах, пальчыках і плячуках, у тваіх такіх прывабных вуснах і той усмешцы, якая прымусіць прысягнуць на вернасць каханню і яму. I таму каханне ніхто не зможа забраць, калі ты не дасі на гэта дазволу».
    Складаны дыягназ
    Кожным разам, калі я еду на машыне ці аўтобусе, стараюся выбраць месца ля акна, каб была магчымасць лепей разглядаць пануючыя змены ў наваколлі. Вельмі папрыгажэлі невялікія гарадкі і многія цэнтральныя сядзібы паселішчаў. Цяпер яны красуюцца новымі рознакаляровымі дахамі, дагледжанымі школамі і дзіцячымі садкамі. Радасна, што амаль каля кожнай хаты стаяць уласныя легкавыя машыны, большасць з іх іншамаркі. I адначасова шкада, што зусім іншы лёс напаткаў невялікія, і ад таго яшчэ больш утульныя, вёскі, як і тую, дзе я нарадзілася і дзе прайшло маё дзяцінства.
    Яна пакуль што існуе, але з кожным годам усё менш застаецца хатаў, у якіх раніцай з комінаў ідзе дым, a значыць, гаспадыня гатуе снеданне. Дзіцячыя галасы аздабляюць наваколле толькі детам, калі маладыя сем’і, аддаўшы перавагу прыгажосці наваколля і ласкавасці хваляў нашай ракі перад турэцкімі ці балгарскімі берагамі, вырашаюць свой адпачынак правесці ў родных мясцінах. А наваколле тутака і сапраўды цудоўнае, амаль магічнае. Казачная цішыня рэдка калі парушаецца, бо да шашы далёка, каля дзесяці кіламетраў, а па вясковай вуліцы зрэдку хто праедзе на ўласнай машыне ці матацыкле. Старадаўні гаспадар-лес, які спрадвеку ўладарыць на ўсіх межах вакол вёскі, даруе жыхарам не толькі ягады, грыбы, але надзейнае пачуццё бяспекі і спакою. Можа, таму дзверы ў хатах пры адсутнасці гаспадароў заўсёды ахоўваліся толькі простай зашчапкай сведчаннем, што заходзіць няма да каго. I нават зараз ні ў адным доме, дзе ўжо ніхто не жыве, вокны дошкамі не забітыя, і таму глядзець на маўклівыя двары не так балюча. Здаецца, што гэта ўсё часова і неўзабаве хтосьці скрыпне веснічкамі, вернецца, каб пачуць
    гукі світання, працоўнага вясковага дня, ціхага вечара, чароўнай ночы і ад гэтага атрымаць асалоду простага і зразумелага жыцця побач з вечнай прыгажосцю і мудрасцю, зноў адчуць сябе вельмі вартым стагоддзямі наладжанага гарманічнага існавання. Таму адчуць сілу такога быцця магчымасць ёсць у кожнага, хто наведаецца ў нашыя мясціны любой парой года. Вось і зараз, калі за вокнамі аўтобуса замільгалі знаёмыя павароты і просекі, на сэрцы непрыкметна стала спакойна, клопаты адышлі на задні план, не гледзячы на тое, што мэта маёй паездкі была зусім не з вясёлых я ехала на вясковыя могілкі, дзе пахаваны мае бацькі.
    Прыпынак на «галоўнай» плошчы вёскі, там заўжды раніцай абмяркоўваліся калгасныя справы. У гэтым месцы можна было даведацца не толькі ўсе навіны і дэталі з жыцця сялян, але і пачуць пра становішча ў сусветных справах. Дзіўная рэч, я і дагэтуль не зусім разумею, як гэта ў нашай вёсцы ведалі ўсё аб усіх, нават аб сваяках суседзяў, пры тым, што няпрошанага ўмяшання ў асабістыя клопаты чужой сям’і не наглядалася, ва ўсялякім разе, я гэтага не памятаю. Але ж калі так здаралася, што хтосьці з дзяцей «забыўся» павітацца са старэйшымі ці яшчэ што-небудзь зрабіў не зусім належным чынам, то можна было ніяк не сумнявацца ў тым, што бацькі вельмі хутка аб гэтым даведаюцца. («Па паветры хіба?» думалі мы ў той час.) Цвёрда існавала адчуванне, што выхаванне ў нашай вёсцы адбывалася па складзенай традыцыі ўсеагульнага ўсведамлення: маўляў, чужых дзяцей не існуе. I калі добра падумаць, то ў такім усведамленні няма ніякай мудрагелістасці, гэта сапраўды павінна быць так, бо немагчыма наперад ведаць, каму ў старасці твой сын дапаможа пераступіць прыступак, і чыя дачка паднясе табе сумку, хто ў адказны момант з’явіцца тым самым бліжнім, самым неабходным «тут і зараз»...
    Убачыўшы мяне, выйшла павітацца суседка. Умомант па той жа традыцыі абмяняліся навінамі, спланавалі дзень. Было прыемна даведацца, што, па заяве жыхароў вёскі, з раённага цэнтру прыязджала брыгада супрацоўнікаў МНЗ, якая дапамагла навесці парадак на могілках: спілавалі і падпілавалі старыя ці найбольш небяспечныя дрэвы, многае выкарчавалі, дружна сцерлі з прасторы непатрэбны хмызняк. А яшчэ яна сказала, што ўжо двойчы ля мамінай магілы бачыла незнаёмага, сярэдняга ўзросту чалавека, ён прыязджаў спецыяльна на іх могілкі і болып нідзе не затрымліваўся. Але нават разам мы не змаглі вырашыць, хто б гэта мог быць...
    На могілках заўсёды асаблівая цішыня. Але калі я трапляю на нашыя вясковыя, то здаецца, што гэта самае спакойнае месца ў свеце. Дрэвы (пераважна сосны) вядікія, шматгадовыя. Гледзячы на іх, думаеш аб тым, колькі падзей мінула, сведкамі якіх ім давялося быць. Фізічна адчуваеш прысутнасць былога, у кожнага свайго, пра якое ведаюць і аб чым перашэптваюцца гэтыя паважныя хвоі, пакалыхваючы ўверсе шапкамі-галовамі, нібы сцвярджаючы, што ўсё праходзіць, хоць і не ўсё забываецца. Можа, таму і думаецца тут інакш, а тое, што хвалявала цябе яшчэ раніцай, робіцца ўжо не такім важным. Далей вырашэнне цяжкіх пытанняў неяк адбываецца само сабой, і, на дзіва, такі ход рэчаў з’ява, звычайная для ўсіх. Вось і зараз слёзы на вачах высахлі, я ўглядвалася ў ясныя і мілыя сэрцу фатаздымкі маіх бацькоў і думала аб тым, як многім ім абавязана і як часта ў жыцці пры розных абставінах у думках звяртаюся да іх, нібы параўноўваю свае ўчынкі з тою шкалою каштоўнасцей, якая існавала ў нашай дружнай і цудоўнай сям’і. Зусім нядаўна ўспомнілася, як аднойчы (мне тады было каля дванаццаці гадоў), мы вясновым вечарам сядзелі з мамай на ганку, ча-
    Людміла Лазута	 калі тату. Гледзячы на поўню месяца, я дэманстравала маме свае веды па астраноміі, распавядаючы ёй пра паходжанне плямаў на спутніку нашай планеты. Мама задумёна слухала, і калі мой запас ведаў вычарпаўся і я замаўчала, мама прыгарнула мяне да сябе, заглянула ў вочы. Я адчувала, што яна мае жаданне сказаць штосьці важнае, і цярпліва чакала.