• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імгненні...  Людміла Лазута

    Імгненні...

    Людміла Лазута

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 160с.
    Мінск 2014
    51.74 МБ
    Людміла Лазута	 мы страчвалі, асільваючы дарослую навуку жыцця без любві. Яны вялікая частка здольнасці да разумення таго, што ніколі не позна сябе пераіначыць...
    Паціху пад’язджаю, стараючыся не збудзіць шматлікае сямейства маёй сястры Вольгі, цяперашняй гаспадыні бацькоўскай сядзібы. He атрымалася. Яна ўжо каля веснічкаў у вёсцы на ранішняй зорцы нават ціхі гук матора чуецца вельмі добра. Абдымаемся, выціраючы адна адной слёзы радасці.
    -	3 вяртаннем дамоў, заходзь, калі ласка, у хату, шэпча Вольга,
    -	Пачакай, дай трошкі агледзецца, найперш на цябе самую паглядзець.
    -	А што са мною зробіцца? усміхаецца яна. Мы людзі вясковыя, жыццё не падганяем, гады разменьваем цішэй, чым вы ў горадзе.
    I ў гэтых словах Вольгі была рацыя, бо яе выгляд сам за сябе ўсё казаў сястра заставалася ўсё той жа маладой жанчынай, якой была, калі вярнулася дамоў, каб па размеркаванню працаваць настаўніцай у школе суседняй вёскі: статная і гладкая, з ружовым тварам, уважлівым і спакойным поглядам сініх вачэй сапраўдная вясковая прыгажуня. He згаворваючыся, абходзячы духмяныя кусты бэзу, накіроўваемся ў наш вабны сад і ад здзіўляючага захаплення змаўкаем. Там, між здатных постацяў яблынь, прынакрыўшых свае кучаравыя галовы і далікатныя плечы тонкімі бела-ружовымі шалямі з жывых кветак, раскінуўся вялікі, зялёны, з малахітавым адценкам ад кропляў расы, травяны дыван. Пакінуўшы абуўку на дарожцы, як быццам баючыся пашкодзіць гэтую прыгажосць, басанож ступаем на траву, і радаснае захапленне авалодвае абедзьвюма. Здаецца, што падняўшы рукі ўгару, цяпер здолееш дакрануцца да блакітных нябёсаў, ужо ружовых ад узыходзячага сонца, першыя праменьчыкі якога ласкава заглядаюць пад
    Людміла Лазута	 вейкі нашых вачэй, дораць пазалоту кроплям расы на траве і на нашых нагах. Чароўнае адчуванне бяспекі і волі цалкам авалодвае мною, у падзяку за якое хочацца дакрануцца да кожнай яблыневай кветачкі, каб падзяліцца прыгажосцю гэтых хвілінаў радасці.
    «Пойдзем дамоў!» кліча мяне сястра, змерзнеш, на світанні яшчэ холадна. Прыцішаныя і ўзрушаныя пачуццём прысутнасці ў цудзе нараджэння новага дня, вяртаемся. Павольна, як быццам упершыню, разглядаю родную хату. Тыя ж памалёваныя ў белы колер вокны, той самы вялікі наш стол пасярэдзіне ганку. Адразу ўзгадваю ранішнія сняданні ўсёй сям’ёй у святочныя ці выхадныя дні, калі ніхто нікуды не спяшаўся. «А гэта што за цуд?» ад здзіўлення аж прысядаю на драўляны прыступак ганку: маленькая ёлачка, якую калісьці пасадзіў старэйшы брат, зрабілася вялікай, да паловы страхі ёлкай. Заўважыўшы маё здзіўленне, Вольга з ноткамі суму ў голасе прамовіла :
    Так і мы пасталелі побач з ёй... А памятаеш, як раніцай у дзень твайго семнаццацігоддзя на гэтай, тады маленькай ёлачцы, я знайшла букет з паштоўкай? Чамусьці адразу вырашыла, што гэта для цябе, і не памылілася. Ты і да гэтага часу не ведаеш, хто яе тады даслаў?
    Цяпер ужо ведаю, ціха адказала я.
    Мая мудрая сястра адчула немагчымасць далейшай размовы на гэтую тэму. Хацелася проста моўчкі пасядзець у ранішнім ціхім роздуме.
    Але цішыня панавала нядоўга. Прачнуліся дзеці, іх у сям’і чацвёра: дзве дзяўчынкі-харашуні і двое непаседлівых хлапчукоў. Весела віталіся, радаваліся майму прыезду, адзін перад адным хваліліся падарункамі, пра ўсё распытвалі. За паўгадзіны я ўжо ведала ўсе вясковыя навіны, разгледзела адзнакі ў дзённіках, паабяцала падлячыць хворае кацяня цёткі Ганны. Снедалі, як
    заўсёды, «цяжка» па меркаванню ўсіх гарадскіх дыетолагаў блінцамі з яешняй, смятанай, мёдам. Пачуўшы, як я нахвальваю незвычайны смак вясковых яек, малодшы пляменнік дзелавіта параіў прыладзіць кошык пад страхой у нас на дачы, каб туды таксама несліся куры, паабяцаўшы сваю дапамогу ў гэтай справе, a таксама ў вырошчванні куранят у наступаючым летнім сезоне. Адным словам, гаспадар. Дамовіліся.
    Дзень прайшоў у расслабляльнай цеплыні, адчуванай толькі побач з роднымі. Усе клопаты па гаспадарцы на сёння ўзяў на сябе Сяргей, муж маёй сястры, таксама настаўнік, добры і гаспадарлівы чалавек. Разумеючы шчаслівасць імгенняў, ён даваў нам, сёстрам, магчымасць даўжэй пабыць разам. Як на экскурсію, хадзілі ўсім гуртам на пасеку, першыя вуллі для якой набываў яшчэ мой прадзед. У кожнага з пасекай былі звязаны свае прыгоды, часам вельмі смешныя, але заўсёды балючыя, пчолам жа не скажаш «не». Кожны ўзгадваў штосьці сваё, і ад гэтага нам было яшчэ весялей. На хвілінку, каб павітацца, пабачыцца і загутарыць, накшталт, «як маешся», забягалі нашыя суседзі. Ад усіх гэтых падзей, ад магічнага ўздзеяння подыху дзяцінства, які адчуваўся і ў ласкавых поглядах сястры, і ў даверлівых шэптах дзяцей, і ў знаёмых гуках вясковых раніцы, дня, наступаючага вечара страчвалася пачуццё часу, хвілінамі здавалася, што я заўсёды была тут. Было вельмі радасна адчуваць сябе часткай працяглага жыцця нашай сядзібы, аддаваць цалкам улюбёнасць сэрца яе насельнікам і разумець зусім новы бок сэнсу жыцця, аб якім яшчэ ўчора нават і не здагадвалася...
    Можа, менавіта дзеля гэтага існуе стары дом, у кожнага ён свой, напоўнены сталасцю ўзнёслых і адначасова зусім простых і зразумелых чалавечых пачуццяў, дзеля якіх мы ідзем, едзем, плывем, ляцім да яго, каб бясконца вучыцца перадаваць іх нашым дзецям...
    Простая гісторыя
    У чарговую камандзіроўку збіралася з настроем. Даўно нічога асаблівага не здаралася, усё, як заўсёды: праца-магазін-дом. Hi табе якіх вяселляў у радні, ні юбілеяў, ні наваселляў, нават і ў адведкі ў гэтым годзе ні да каго не хадзілі. Можа, год выдаўся такім, зусім без фееверкаў. Канешне, яно і добра, калі ўсё ідзе як ідзецца, але ж ужо такая бзыкаватая нашая жаночая натура падавай ёй святы. А калі падумаць, то і праўда: без святаў неяк зусім шэра, «выхадныя» сукенкі ў шафе засумавалі рэчы, як і людзі, абыякавасць кепска пераносяць, не падабаецца ім, калі аб іх існаванні забываюцца...
    А паеду я спачатку электрычкай да райцэнтра, потым аўтобусам да невялікай вёскі, дзе мне трэба будзе амаль тры летнія месяцы працаваць у бібліятэцы, бо тутэйшая бібліятэкарка выйшла замуж, а зачыняць такую ўстанову культуры і асветы нельга. Справа ў тым, што побач з вёскай да восені будзе дабудаваны вялікі малочны комплекс, дом с кватэрамі для прыезджых спецыялістаў таксама хутка прыме камісія, так што жыццё забурліць, а без бібліятэкі ў вёсцы немагчыма. У верасні начальства паабяцала маладога спецыяліста даслаць, а пакуль што падтрымліваць культурны ўзровень жыхароў прыйдзецца мне, не вельмі маладой, але ўсё яшчэ сумуючай без святаў, жанчыне. Канешне ж, я не адразу згадзілася ехаць, начальніца два разы мяне да сябе ў кабінет выклікала, каб расказаць аб перавагах вясковага жыцця, асабліва летам. Дзіўная яна жанчына, хоць і начальніца, ці мне аб гэтым распавядаць трэба, я ж ў вёсцы да шаснаццаці гадоў жыла, пакуль што не паспела пра гэтыя перавагі забыцца. Каму, канешне, і перавагі, калі на адпачынак прыехаць, каб ягады ці
    грыбы збіраць, у рэчцы купацца, паветрам чыстым дыхаць, піць ранкам сырадой, а каму сем дзён на тыдні праца, бо кожны, акрамя работы, мае яшчэ сваю гаспадарку, якая патрабуе немалых клопатаў, калі хочаш добра жыць. Я не згаджалася адразу спецыяльна, каб ніхто не зразумеў, што, на самай справе, мне вельмі хочацца пераменаў, а пах вясковага язміну нават у снах пачала адчуваць. 3 трэцяй размовы згадзілася, на радасць кіраўніцтву, хутка аформіла паперы, і во еду...
    Аб тым, што ў вёсцы хутка сапраўды пачнуцца змены да лепшага, было зразумела ўжо па якасці дарогі, бо была яна добра адрамантавана, аўтобус толькі злёгку пакалыхваўся, імчаў, як па еўрапейскай аўтастрадзе. Страчала мяне будучая гаспадыня, Ганна Сяргееўна, у яе і жыла мая папярэдніца, пакуль не змяніла прозвішча на мужава і не з’ехала ажно ў далекі Мурманск, дзе на вахце працаваў яе наканаваны. Спадабаліся мы адна адной, відаць, з першага погляду, бо, хутка папіўшы кавы, не згаворваючыся, направіліся аглядаць мясцовыя славутасці і маё новае месца працы. Ключы ад бібліятэкі і дадзеныя інвентарызацыі аб маючымся кніжна-часопісным фондзе былі ў Ганны Сяргееўны ёй, як паважанаму чалавеку, пенсіянерцы настаўніцы гэта ўсё даверыў сам загадчык раённага аддзела, як, дарэчы, і мяне. Што майго прыезду вельмі чакаюць і ўтульны пакой для пражывання ўжо падрыхтаваны, ён паведаміў мне ўчора па тэлефоне і, ці не дзіва ў наш час, я ўжо адчуваю, што гэта праўда. Давер у вёсцы справа дзейсная...
    Дом Ганны Сяргееўны, па вясковых мерках, быў немалы. Тры ладныя пакоі, акуратная кухня з сапраўднай вясковай печчу. Калісьці тут жыла вялікая сям’я: яны з мужам, франтавым фельчарам, і чацвёра іх дзяцей. Жылі ў згодзе паміж сабой і з вяскоўцамі хто лячыў, хто вучыў. За доўгае жыццё побач адолелі і су-
    Людміла Лазута	 межныя спецыяльнасці (чаго, дарэчы, ад нас на рабоце ўжо другі год патрабуюць невядомыя нам, таямнічыя «вышэйстаячыя органы»), у патрэбны час маглі падмяніць адзін аднаго прынцыпам «хуткай дапамогі». Але муж памёр, адзін сын у Афганістане загінуў, астатнія дзеці разляцеліся, хто куды. «Жывуць усе па-людску, маюць добрыя прафесіі, мяне да сябе клічуць, але я нікуды з дому не рыпаюся, сэрцам прырасла да гэтай вёскі, загадала і пахаваць мяне на тутэйшых могілках. Але не будзем пра сумнае. Самая вялікая каштоўнасць майго жыцця ў тым, што ўнукі на канікулы прыязджаюць. У нас з імі ёсць сур’ёзная дамова размаўляем толькі па-беларуску. Калі хочаш, далучайся да нас, падпішам «дадатковае пагадненне»,» весела бліснуўшы вачамі, закончыла свой расповед мая гаспадыня. «Вось жа пашчасціла, я ж якраз надумалася, што апавяданне пра гэтую цудоўную жанчыну напішу, з унукамі будзе добры заварот,» падумала я і з радасцю, у знак згоды, паціснула рукі Ганне Сяргееўне і Сашку з Дзімам удзельнікам дамовы з другога боку, якія разам з намі за вячэрай з ахвотай упляталі бульбачку, палітую смажаным сальцам, сюды-туды пацягваючы з кубкаў кіслае малачко. У нашу размову з бабуляй не ўмешваліся, але я заўважыла, як уважліва, стараючыся зрабіць гэта па-дзіцячы непрыкметна, яны прыглядваліся да мяне. Знаёмая на вёсцы сітуацыя, заўтра ж трэба будзе даць паказанні ўсім зацікаўленым маім прыездам асобам. Разумныя вочы васьмігадовых стрыечных братоў надавалі мне ўпэўненасці, што лішняга наконт мяне будзе сказана не шмат.