Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Пасля таго, як ён у пятнаццаць гадоў пайшоў з роднай хаты і распачаў навуку, ён болып ніколі, нават на адну ноч, не заставаўся сам. У дзевятнаццаць ажаніўся, і яны жылі з Мілічынымі старымі бацькамі ў кватэры на трыццаці квадратных метрах, а пасля вазілі іх з сабою, куды б яго ні адкамандзіравалі, і заўсёды гэта была кватэра на трыццаць квадратных метраў. Стары Крса Абрамавіч памёр праз дзесяць гадоў такога жыцця, а Мілічына маці Роса пражыла яшчэ пяць.
Толькі праз пятнаццаць гадоў шлюбу яны засталіся адны ў сваёй кватэрцы і маладосці ў іх засталося якраз настолькі, каб нарадзіць Дзіўну. Калі Дзіўне споўнілася сем гадоў, ён па армейскіх правілах упершыню атрымаў большую кватэру, сорак восем метраў. Але як назло, гэта было ў Цітаградзе, якраз у той час, калі Шчэпа, сын Вералюбава брата Ёвана, дарос да студэнцкіх гадоў. Дык адзін пакой трэба было захаваць для яго.
Урэшце яго перавялі ў Палы, і тады ён пайшоў у камандаванне акругі, асабіста да генерала Джэміла Шарца, каб спытацца, ці няма магчымасці пакінуцьягоўПалахяк найдаўжэй. Рэч у тым, што ён хацеўбы пабудаваць дом. А генерал Шарац быў добры чалавек, спагадлівы да камандзіраў, якія, вось як гэты, мелі завялікае сэрца і замалы розум, і таму сказаў: Давай, прапаршчык, будуй, а я ўжо дагляджу, каб ніхто цябе не чапаў, пакуль не дабудуеш! I сапраўды — Бакрач два гады будаваў дом, кожнуіо цагліну сваёй рукой паклаў, але не прайшло й месяца пасля таго, як ён уклаў апошнюю плітку дахоўкі, яшчэ й фасад быў недароблены, як Міліца расхварэлася. Скарацечная лейкемія, сказалі яму, да восені не дажыве. А быў пачатак лета. Ён вазіў яе ў Любляну да найлепшых дактароў, хацеў паслаць яе ў Швейцарыю, дзе, як казалі, ёсцьяшчэлепшыя, але нічога не дапамагло. Памерла яна на Іліндан', з рэпрадуктара ў казарме чулася «Бітала, мой родны край»2, перад сталоўкай маршыраваў пакараны за нешта інжынерны ўзвод, а прапаршчык Вералюб Бакрач з непакрытай галавой прайшоў перад строем. Ладна, што з непакрытай галавой, гэта яшчэ не было нейкае вялікае парушэнне, але пры гэтым ён плакаў, як малое дзіця.
Пра тыя слёзы гадамі вяліся дэбаты па палянскіх корчмах, у більярднай залы Дома афіцэраў ды па святах і п'янках, якімі афіцэры развейвалі правінцыйную нуду. Як толькі першы напіваўся, пачынаў размову пра тое, што Бакрача трэба было аддаць пад трыбунал і што няма большага парушэння боегатоўнасці вайсковай адзінкі, чым слёзы, бо калі камандзір плача, дык і войску не застаецца нічога іншага, як галасіць. Астатнія пагаджаліся з прамоўцам і стараліся як найбольш дасціпна апісаць ілінданскі надвячорак прапаршчыка Бакрача, калі ў яго цяклі слёзы вялікія, як за-
' Іліндан — дзень Святога Іллі (2 жніўня), нацыянальнае свята Македоніі — дзень пачатку Ілінданскага паўстання 1903 года за аўтаномію Македоніі.
2 Бітала — горад па поўдні Македоніі, цэнтр Ілінданскага паўстання. «Бітала мой родпы край» — панулярная македонская песня.
лупы, а метэаролагі ўпрошвалі Вярхоўнае камандаванне, каб перавялі гэтага сапляеда на перасохлае вадасховішча Ябланіцкага возера. Рэдка знаходзіўся нехта, хто спрабаваў апраўдаць Бакрача, хіба што нейкі лейтэнант або маёр, чыя жонка якраз мелася нарадзіць.
Пасля таго, як памерла Міліца, ён мусіў сам клапаціцца аб Дзіўне, а як толькі яна стала на ногі, дык адразу выйшла замуж, прывяла зяця, нарадзіла дзяцей... За ўвесь гэты час праз дом прайшла сотня родных і сваякоў, і ягоных, і нябожчыцы жонкі, сем'яўуцекачоў з Сараева, Кладня і Тэшня, нехта затрымаўся на сем дзён, а нехта, дальбог, і на сем месяцаў. Вералюб Бакрач у сваім доме ніколі не начаваў сам.
Вось чаму ён так радаваўся іхняй Грэцыі. Ён спакойна зможа зазірнуць сам у сябе і пабачыць, што ў ім пасля такога жыцця яшчэ засталося. Крамы самаабслугі робяцв інвентарызацыю раз на год, а прапаршчыкі — калі знойдуць час. Гэтая думка яму вельмі спадабалася, ён нават запісаў яе, каб не забыцца.
Цэлы ліпень маладыя рыхтаваліся да падарожжа. Дзіўна пакавала рэчы, аГоран раз-пораз ездзіўуСараева, бояна пра нешта важнае забывалася. Напрыклад, крэм ад сонца, фактар дзесяць. Калі ён у найбольшай краме ў Палах папрасіў фактар дзесяць, прадавачка яго не зразумела, таму ён запатрабаваў, каб паклікалі загадчыка. Той спачатку разгублена на яго глядзеў, а пасля пачаў смяяцца: Дружа, ды няма ўнас ніякіх фактараў, камумы з імі патрэбныя! Пасля гэтага, што б ні трэба было купіць, ён ездзіўу Сараева. Яіпчэ толькі не хапала, каб яго празвалі Фактарам. Мянушка, якая прылепіцца да цябе ў Босніі, застанецца з табой да канца свету. А яму і так зусім не было прыкра спусціцца з гары туды, куды да вайны «ездзілі ў Горад». Часам і цяпер ён, памыліўшыся, замест Сараева казаў Горад. Але ніхто яго не разумеў.
А тады за два дні перад ад'ездам прыйшла тэлеграма з Заграба, у якой цётка Мірыца паведамляла, што памерла Горанава мама. «Хай спачывае з Езусам», казалася там, і яшчэ: «на вечны спачын сям'я і сябры правядуць яе трэ-
цяга жніўня а трынаццатай гадзіне на могілках Мірагой». Ці была ў тых словах іронія або Горану проста здавалася, што маміна стрыечная сястра вінаваціць яго, што ад вясны 1990-га не паказваўся ў родным доме, або — яшчэ горш — папракае, што пасяліўся ў самым воўчым логаве, у месцы яшчэ больш непрыстойным за Бялград, у гэтым ніхто не мог быць упэўнены. Для Бакрача тэкст тэлеграмы гучаў як прамоўлены недзе ў шасцідзясятых са сцэны Вараждзінскага тэатру, куды ён вадзіў маладых салдатаў дзеля культурнага выхавання. Ён не мог скеміць, ці мае тая незнаёмая жанчына на ўвазе нешта яшчэ, апрача таго, што напісала. Дзіўналічыла, што Горанперабольшвае ішто цётка Мірыца не напісала нічога дрэннага.
Але не было ніякага сумневу, што ён мусіць паехаць на матчына пахаванне. 3 Грэцыяй нічога не станецца, як прыйшла, так і адышла, гэтак пацвердзілася, што шчасце ўазартных гульнях ніякае не шчасце. Хутчэй проста гэткім чынам у чалавека з нейкага больш важнага боку забярэцца тое, што яму належыць. Так думаў Бакрач, але нічога не казаў. Маўчала і Дзіўна, пакуль шукала ў шафе белую кашулю і чорны гальштук. Маўчаў Горан, седзячы за кухонным сталом і назіраючы за дробнымі парушынкамі, якія апускаліся ў чарцы з траварыцай, якую наліў яму цесць паводде старога звычаю суцяшэння смутку. Блізняты сноўдалі навокал, яны ведалі, што здарылася нешта страшнае, якое, аднак, іх не датычыла. У сэрцаху іх было пуста, бабулю яны ніколі не бачылі, як і горад Заграб, далёкую чужую мясціну, у чыім імені адчувалася нявымаўленая прыхаваная пагроза. Тое, што тата там нарадзіўся і яшчэ раз мусіць туды паехаць, гучала як казка. Ён пройдзе праз дзевяць гор і дзевяць далінаў, будзе біцца са страшным змеем і перамудрыць старога чараўніка, толькі каб даехаць да Заі’раба і там зрабіць нешта, што насамрэч не мае сэнсу, але без чаго не было б ні казкі, ні бацькаў, якія нараджаюцца ў казках.
Калі б нехта сказаў яму хоць слова або калі б ракія была дастаткова моцная, каб зрабіць яго іншым, Горан не паехаў
бы ў Заграб. He з'явіўся б на Мірагоі, у першым шэрагу ля труны, не ціснуў бы вільготныя далоні і не цалаваў бы ў шчокі старых цётак і іх злосных мужоў. Скандал, які б ён гэтым выклікаў, яго б не датычыў, бо тых людзей ён ніколі больш не пабачыць і ніколі зноў не паедзе ў Заграб. Аднойчы даўно ён паехаў на лыжы, пазнаёміўся з жанчынай, у якую закахаўся, і фактычна ніколі не вярнуўся. Выбухнула вайна, у якой кожны мусіў выбраць свой бок, нехта выбіраў паміж дзяржавамі або народамі, а ягоны выбар быўпаміж Дзіўнай і мамай. I хоць за ім гэта не будзе прызнана, ягоны выбар быў больш балючы і больш чалавечы. Але пасля таго, як выбар быў зроблены, яго трэба было трымацца назаўсёды і да канца. Мама ўсё адно памерла, так яго й не пабачыўшы. Ёй усё роўна, прыйдзе ён на могілкі ці не.
Ён чакаў, што нехта яму гэта скажа і пацвердзіць, што зусім нармальна хацець паехаць з жонкай і дзецьмі ў Грэцыю, а не на матчына пахаванне. Але чакаў дарэмна. Ён будзе стаяць адзін на сараеўскім лётнішчы, у цесцевым чорным гарнітуры ддя вяселляў і пахаванняў, з харвацкім пашпартам у кішэні, і адчуваць сябе падманутым. Ён не будзе ведаць, хто і чаму яго падмануў, будзе чакаць, што нешта нечакана зменіцца, што праз рэпрадуктар вымавяць ягонае імя або спыняць яго на мытным кантролі.
Ноччу перад ад'ездам двое мужчынаў стаялі перад домам і курылі. Ты мусіш паехаць, сказаў малады. Ведаю, можаш мне не казаць, адказаў стары. Табе не хочацца ехаць? — спытаўся малады. Ну як жа не хочацца, проста шкада, што ты не паедзеш, схлусіў стары. Пасля яны маўчалі, і маўчанне парушалася толькі тады, калі той, у каго няма запальнічкі, хацеў прыкурыць новую цыгарэту. I кожны з іх ведаў, пра што думае другі і як было б лёгка ашчаслівіць свет, але разам з тым яны разумелі, што зрабіць гэта немагчыма. He ў гэтым свеце і не сярод тых людзей, якія жывуць у грамадзе.
Са зменай у дамове аднаго імя на другое не было ніякай праблемы, тым болып калі ўагенцтве даведаліся пра прычы-
ну. Toe, што ў пераможцы латарэі памерла маці, выклікала ў бялявых супрацоўніц амаль сямейнае спачуванне. Яшчэ адна прычына дапамагчы, калі што трэба...
Самалёт на Афіны вылятаў з сараеўскага лётнішча ў восем дваццаць. Яны прачнуліся ў пяць, трэба было паспець даехаць з Палаў да лётнішча. Аўтобус у Лукавіцу выязджаў у шэсць, а далей можна было ўзяць таксі. Пакуль яны спускаліся да Сараева, у Вералюба Бакрача страўнік завязваўся ў вузел, тоўсты, якім прывязваюцца караблі на дунайскіх прычалах, і ён увесь час глядзеў у другі бок, на горы, якія раслі, пакуль аўтобус спускаўся.
У Лукавіцу яны паспелі ў самы час. У таксіста была доўтая барадзішча, налюстэрку калыхалася іконка з выявай свяціцеля Савы'. Ніадно, нідрутоеўнармальныхабставінах яму не спадабалася б, але цяпер, калі ён ужо блізка, як рукой дастаць, у межах дасягальнасці пісталетнай кулі ці моцна ўдаранага футбольнага мяча, ад гораду, у які ён жывы ніколі не ступіць, Бакрачу і чэтнік і ікона былі як родныя, як герб з шасцю паходнямі2. Дзе ты ваяваў, браце? — спытаўся ён у таксіста. Той на яго паглядзеў і нічога не адказаў. Перад будынкамі паўз дарогу на лётнішча дзеці гулялі ў футбол. У аднаго — яму не магло быць больш за сем гадоў — на спіне над нумарам сем было напісана: Саліхаміджыч3. Добры гулец, сказаўБакрач. Ёсць ілепшыя, вымавіўтаксіст.