Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Йылдузу захацелася абняць сябра. Калі б абняў, Рэсул перастаў бы дрыжаць.
Каля пятай гадзіны яны пайшлі праз раку. Тая руская Дрына ледзь даставала ім да пояса. Перайшлі яе лёгка, але лепш бы яна была такая глыбокая, каб яе нельга было перайсці, хоць бы ўсе патапіліся. Бо тое, што з імі здарылася пасля, было горшае за смерць. У той нашай, маёй і Шышкавай вайне такога не было. Тады нас разграмілі і пабілі, амаль літасціва, а пасля цэлымі месяцамі ганяліся за намі і лавілі па адным. I цярпелі мы кожны сам за сябе, а не як цяпер — усе разам. Напэўна, у гэтым і ёсць розніца паміж прайгранымі і выйгранымі бітвамі.
Анаталійскі тысячнік Абдулькадыр з ардою пяхотнікаў
ушчэнт разбіў рускіх. У Стамбуле ніхто не мог зразумець, як яму гэта ўдалося, калі, апрача яго, з усіх коннікаў жывы застаўся яшчэ толькі адзін. Расказаць пра паразу, у якой склалі свае галовы слаўныя вайскаводцы, якім султан сказаў, што яны ўжо й так не маюць галоваў, ніхто не мог, дый не здолеў бы. Прынамсі ў Стамбуле. У Сараеве, Траўніку і Ліўне і так будуць гаварыць усякае, як заўсёды гавораць, дык і няважна, праўда гэта ці не. Абдулькадыр вярнуўся героем, але паводзіўсябе, як шаленец, і паўтараў словы без складу і ладу, а таму да султана яго нават і не пусцілі. Страчаны розум больш да яго не вярнуўся. Ён быў ужо зусім вар'ятам, калі павёў войска ў вырашальную бітву, але і пра гэта ніхто не даведаецца. А можа й варта было б.
Пасля як яго месяц цярпелі такога шалёнага, прыйшоў загад Абдулькадыра прыбраць. Яго звязалі, засунулі ў клетку і такім прывезлі ў родныя мясціны, каб ужо там неяк аб ім парупіліся. Пэўны час яго лёс яшчэ перасыпаўся, нібы рысавае зерне, па стамбульскіх вулках, казалі, што ён ніколі не звар'яцеў бы, калі б застаўся звычайным тысячнікам, што нельга сніць сны болыпыя за твой розум і што няма для валацуті цяжэйшай кары, чым стаць праз ласку султана пашою. А потым няшчасны Абдулькадыр быў забыты. He знатны ні родам, ні багаццем, ён не заслужыў наваттрапіць у нейкую павучальную прымаўку ці народнае выслоўе.
Рэсул застаўся жывы тым, што ўвесь час хаваўся ў Йылдуза за спінай. А Йылдуз страляў, пакуль хапала набояў, падбіраў з мёртвых шаблі і кінжалы, біў і сек на ўсе бакі і йшоў наперад хутчэй за астатніх. Калі б ён ні азірнуўся або калі б ні зрабіў крок назад, ён натыкаўся на Рэсула, і яму нічога іншага не заставалася, як рвацца наперад. Калі не баішся болю, лягчэй сцерагчыся, каб цябе не забілі. Йылдузава ваеннае ўмельства так здзівіла ўсіх, хто біўся з ім поплеч, а найчасцей проста за ім хаваўся, што ўрэшце ён здабыў у войску нечаканую славу.
Наступнымі днямі аціхлі насмешкі і брыдкія словы. I не было ўжо так, што сябравалі толькі баснійцы з баснійцамі,
арнавуты1 з арнавутамі, туркі з туркамі, — усе пачалі мяшацца і размаўляць між сабою, і было відаць, якое дзівоснае наша царства, складзенае з сотняў моваў і звычаяў, так што людзі часам нават позіркамі не могуць паразумецца адно з адным. Але нават калі заўважаеш гэта, адразу адчуваеш, што гэта табе не замінае, і табе раптам робіцца дарагі й чорны егіпцянін, і кульгавы салунянін, які, нягледзячы на сваё паганае вока здаецца такім блізкім, што ты гатовы яму расказаць нават пра свае любімыя стравы, якія жонка гатуе табе на абед. Такія стасункі здараюцца рэдка і трываюць нядоўга. Пасля бітвы, землятрусу або патопу мужчыны становяцца як родныя браты, або, дакладней сказаць, як добрыя суседкі, якія сабраліся мясіць цеста для піты2.
Але Расул і Йылдуз не маглі паглядзець адзін аднаму ў вочы. Увечары яны клаліся ў розных канцах стану, а калі адзін умываўся ў ручаіне, другі прыходзіў, толькі калі першы скончыць, калі ж пры вогнішчы пачыналася доўтая размова, кожны садзіўся на сваім баку і не прамаўляў ні слова, пакуль другі не адыдзе. Йылдуз абстругваў нажом кару з кавалка дрэва, знойдзенага дзесь на ўзбочыне, а Рэсул хаваўся і адмольваў усе пяць намазаў3.1 хоць былі яны ў дарозе, а падарожнік вызвалены ад малітоўных абавязкаў, ён адзіны з усяго войска не прапускаў ніводнай малітвы.
Яны стараліся заставацца адзін аднаму чужымі, але такое старанне заўсёды бывае марным. Йылдуз пачаў шырэць у баках, гузікі на грудзях ледзь не адрываліся, а валасы раслі так, што паднімалі шапку. Для іншых ён застаўся тым самым, вартым шанавання героем бітваў, але для яго ўсё перамянілася. Кожны раз як ён бачыў свой твар у водным люстэрку ці ў нечых вачах, ён бачыў у іх жанчыну. А калі яму выпадала хоць краем вока заўважыць Рэсула, ён адчуваў
1 Арнавут — албанец.
2 Піта — від печыва са слоенага цеста.
3 Намаз — адна з пяці абавязковых штодзённых малітваў у мусульман.
ва ўсім целе асалоду, і тады яшчэ больш шырэў у баках, гаплікі на поясе рыпелі, а адзін залаты матузок гатовы быў і разарвацца.
Бог, ствараючы свет, даў жыццё тром відам разумных істотаў. Чалавека ён вырабіў з зямлі, недасканалага і слабога, але толькі чалавек можа быць мостам паміж дабром і злом. Джынаў ён стварыў з полымя, і таму джыны застаюцца нябачныя. А таму, што агонь можа і грэць і паліць, джыны бываюць добрыя і злыя. Анёлаў ён стварыў са святла, і таму яны заўсёды добрыя і верныя Богу. Ібліс таксама быў джын, але такі злы і ганарысты, што Бог пракляў яго і назваў шайтанам. Ібліс — спакуснік, каханак чалавечых душаў. Скліканне чарадзейскай рады — рэч небяспечная, бо не так лёгка адрозніць добрых джынаў ад злых, а няўдалым чарадзеям можа прыдарыцца, што мімаволі прыклічуць у раду й шайтана.
Рэсул быў перакананы, што зашмат прыгадваючы брата Бэдрыю, яго чарадзействы і джынаў, ён прыклікаў Ібліса. Ён закахаўся ў Йылдуза, у ягоную прыгажосць і сілу, у ягоную суцешлівасць, у тое, як ён ходзіць і як гаворыць. Ён не мог вынесці, што той на яго не глядзіць, яго напаўняла злосць, калі Йылдуз загаворваў з кім іншым, а ўначы ён сніў, як падкрадаецца да яго, забірацца ў ягонае лежышча, прытуляцца са спіны і, абняўшы, так засынае. Найгорш было, што за адзін такі сон ён быў гатовы вечна цярпець пякельныя пакуты.
А калі б ён не быў баязліўцам, дык спаў бы цяпер і мроіў у раскошным райскім садзе. Прабіла б яго руская куля, пасекла б шабля, і не цярпеў бы ён гэткую кару. I не былі б яму такімі мілымі думкі пра бітвы, у якіх ён быў да Йылдуза бліжэй за ўсё ў жыцці — і калі ў ім пасяліўся шайтан. Эх, каб ён ведаў, што і Йылдузу ніколі не было так добра, як тады, калі ён, забіваючы людзей, думаў пра адно: як уратаваць Рэсула.
Прамінула дзевяць месяцаў, як дзевяць доўгіх гадоў, перш чым вярнуліся яны дадому. Свет ніколі не бачыў, каб
нехта так доўга не глядзеў на некага. Жаўнерства памалу разыходзілася, пакуль каля Кладня іх не засталася якая сотня. Тыя, каму былодаТраўніка, Турбэта і Зэніцы, мусілі павярнуць направа, а астатнія пайшлі налева. Абняліся ўсе і расцалаваліся, стаўшы колам, нібы вялі карагод.
Іх абдымкі доўжыліся як два разы міргнуць, але калі б пасля гэтых абдымкаў яны ўпалі мёртвыя, кожны на свой бок, як рассечаная маланкай таполя, не было б у тым нічога дзіўнага. I засталіся яны ўсе пасля гэтага мокрыя да касцей ад слёз, і па следзе вады, што капала з іх, можна было б дайсці да Траўніка і да Сараева, а калі б была Боснія шчаслівай зямлёй, дзе жывуць такія легенды, дык з месца, дзе абняліся Йылдуз і Рэсул, пацяклі б ад тых часоў дзве ракі.
У Абдурахмана Шышкі і жонкі ягонай Хаджыры ледзь сэрца не разарвалася ад радасці, калі іх дзіця вярнулася з вайны. Паглядзіце толькі, як падужэў! Нічога, нічога, зараз на матчынай ежы зноў станеш мяккая, як шоўк!
Як легла таго вечара Йылдуза ў ложак, так назаўтра не магла з яго ўстаць. Або прынесла яна з сабою нейкую невядомую ваярскую хваробу, або справа была ў нечым іншым, аднак дні міналі, а яна рабілася ўсё слабейшай і слабейшай. Нагэтулькі, што нават бацька ўжо не называў яе мужчынскім імем. Бальшыню часу яна заставалася ў нейкім паўсне і тады згадвала джынаў, плыткую Дрыну і розную бязглуздзіцу, адчаго Хаджыра безупыннаплакала, а Шышка маўчаў, трымаўся за галаву і вытарашчанымі чорнымі вачыма глытаў страх.
Я схлусіў бы, калі б сказаў, што мне яго шкада. А мне больш няма з чаго хлусіць.
Калі Йылдуза на кароткі час прачыналася, тры незамужнія сястры сядалі каля яе, бацька бег шукаць па чаршыі чатырох астатніх, каб пабылі з ёю. Але калі ён іх прыводзіў, яна ўжо сніла джынаў і тую сваю плыткую Дрыну, так што Шышка ніколі і не бачыў яе абуджаную. He чуў ён, і як яна смяялася, калі яны з маці і сёстрамі вялі свае жаночыя размовы, ад якіх кожны мужчына хмурыць бровы, бо не можа сказаць,
што яны і яму даспадобы і што і ён бы пасмяяўся з імі разам. Так і Йылдуза некалі хмурылася з тых размоваў.
На пятнаццаты дзень хваробы яна схапіла яго за руку, калі ён зноў збіраўся бегчы ў горад. Пачакай, сказала яна, выканай адно маё жаданне і схадзі ўТраўнік. Знайдзі ходжу Бэдрыю, яго там усе знаюць, а ён хай цябе завядзе да свайго брата, яго завуць Рэсул. Скажы яму, што я яго шукаю. 1 хай не палохаецца, бо гэта не тое, што ён думае. Калі не захоча пайсцізтабою, раскажыямуўсё, скажыяму, штояжанчына і што ты хацеў сына. Калі й тады не захоча, пакляніся яму мілым Богам і жыццём і скажы яму, што мне цяпер патрэбная ягоная спіна, як яму на полі бітвы была патрэбная мая. Калі ты гэта яму скажаш, ён напэўна пойдзе.
Шышка пайшоў у Траўнік і лёгка знайшоў ходжу, але калі спытаўся ў яго пра Рэсула, той нахмурыўся і сказаў, што ягонага брата няма. Яму былі расказалі, што перад самай гарнізоннай вартай ён сказаў — ідзіце, я зараз. Думалі, што яму прыпякла малая патрэба і што ён яшчэ іх дагоніць, але больш яго ніхто не бачыў. Яго шукалі навакол, не мог ён пад зямлю праваліцца, не маглі яго той парою з'есці ваўкі, дый не было каму ў наваколлі Траўніка на яго напасці. He мог ён і за пяць хвілінаў звар'яцець, каб не ведаў куды і нашто пайшоў. Шукаўяго Бэдрыя паўсюль, за сем дзён разам з Рэсулавымі баявымі таварышамі перавярнуў кожны куст, зазірнуў у кожную хату і стадолу, хадзіў нават у Г учую гару ў кляштар спытацца ў братоў-францішканцаў, ці бачылі дзе такога і такога, але нідзе ні следу.
I тады, кажа Бэдрыя Шышку, падышоў да мяне адзін Рэсулаў таварыш і сказаў, што ведае нешта пра Рэсула, пра што і сказаць нельга. Што, пытаюся ўяго, кажы адразу. Тсй бянтэжыцца, пужліва азіраецца навокал, кажа, можа яно й нічога і можа ён дарма грэшыць душу, але, маўляў, мой Рэсул у некага закахаўся. I зрабілася мне лягчэй, калі я гэта пачуў, пакуль ён не сказаў мне, у каго. Забалела ў яго сэрца за іншым жаўнерам. У мяне пацямнела ўваччу, не магу прамовіць слова, і ад гора ўваліў я таму чалавеку між вачэй.