Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Тое, што адбывалася пасля, Вералюб Бакрач ніколі нікому не раскажа. Але не таму, каб нешта схаваць або зберагчы нечыя пачуцці ад страшнага відовііпча, а таму, што не будзе з пэўнасцю ведаць, што тут было рэальнае, а што прымроілася яму ў снах і больш не дае спакою. За кустом ажыны, некалькі мэтраў ніжэй, была голая скала шырынёю мэтраў дзесяць. На той скале ён убачыў хлопцаў з калашнікавымі. Іх было сем. Ніводнаму не магло быць больш за васямнаццаць. Над імі было неба, а пад імі воблак, яшчэ адно неба, а пад ім ужо, напэўна, горад. Або так яму здалося. I хоць сустрэча была кароткая, толькі каб паспець накіраваць на іх ствол аўтамата, ён запомніў кожны твар. I ведаў, чаму яны не ўзнімаюць сваю зброю. Зброю не ўзнімае толькі той, хто ведае, што ў ёй няма патронаў, а перад ім стаіць звер, якога нельга спалохаць пустым ствалом. Тыя дзеці былі ў роспачы.
Адзін бялявы закрычаў: Аллаху экбэр! I скокнуў у прорву. Астатнія паскакалі моўчкі. Зніклі, як бы іх ніколі й не было. Засталася голая скала, на якую яшчэ не ступала нага чалавека. Так яна выглядала. Запанавала ціша, а пасля нехта за палкоўнікавай спінай засмяяўся. I тады ўсе пачалі смяяцца. Апрача яго. Ён не могудыхнуць паветра. I крыкнуць, каб яны перасталі. Ён стаяў скамянелы, з грудзьмі нібы прыціснутымі скалою, атадызноўзапанавалаціша, іБакрач задыхаў. Ад таго дня і да самага канца вайны яны больш не глядзелі адзін аднамуўвочы. Hi салдаты міжсабою, ні нехта з іх з палкоўнікам.
У тую ноч Бакрач зразумеў, што дачка з зяцем мелі рацыю. Яны мусілі некуды выехаць. Недастаткова проста ўратаваць сваю галаву і свой дом. Трэба ратавацца ад таго, чаго леппі не бачыць. Або ад моманту, калі згубіцца мяжа
паміж тым, што бачыш, і тым, што табе прымроілася. Сны бываюць брыдкія, калі ты не ўпэўнены, што гэта толькі сны. I дзіцячая казка бывае страівная, калі прыдарыцца даросламу чалавеку.
Хлопцы на скале засталіся без боепрыпасаў. Ім далі па абойме патронаў і паслалі прарваць блакаду з горада. Яны ўскараскаліся на самы верх і далей не маглі ні падняцца, ні спусціцца. Каб іх не знайшлі, можа яны неяк здолелі б адтуль злезці, але і гэта сумнеўна. Яго мучыла, што толькі адзін з іх крыкнуў Аллаху экбэр. Калі б крыкнулі ўсе, ён, можа, і паверыў бы, што гэта нейкія фанатыкі, якія хутчэй скочаць у бездань, чым трапяць у рукі ворагу. А можа й гэтага было б недастаткова.
Вералюб Бакрач ведаў, што тыя дзеці праз год-два маглі б быць ягонымі салдатамі, ён быў бы ў іх прапаршчыкам і размяркоўваў бы іх па каравульных пастах. Калі нехта спозніцца са звальнення або вернецца з гораду п'яны, ён з прыемнасцю хаваў бы гэта ад каменданта казармы, бо ў ягоным войску кажуць, які прапаршчык Люба класны мужык... Так былоб, калі б падзеі пад зоркамі склаліся трошкі інакш. А так яны ўцяклі адягоўсмерць, упэўненыя, што ён бы іх рэзаў, здзіраў скуру са спінаў, садзіў на кол, і невядома што яшчэ... Цяпер дарэмна казаць, што нічога гэткага ён не рабіў бы. He дазволіў бы, каб ім волас з галавы ўпаў. Хлопцы ў красоўках з пустымі аўтаматамі ў руках былі мёртвыя. 1 той, які паглядзеў яму ў вочы і крыкнуў Аллаху экбэр, і той быў мёртвы.
Бакрач не верыў у Бога, але не сумняваўся, што нейкае пакаранне ўсё ж існуе. Яно не выносіцца ніякімі судамі, дый не ведае пра яго ніхто, апрача самога пакаранага. А пакараны можа быць толькі той, хто верыць, што ў нечым вінаваты.
Рэшту вайны ён праспаў. Калі й бачыў нешта страшнае або калі і ўчыніў нейкае зло, яно не магло параўнацца з тымі зніклымі дзецьмі.
Ён прачнуўся вясной 1996-га перад сваім домам у Палах, на тым самым зэдліку. Ірыс сядзела ў яго на левым, Нэвэн
на правым калене. Горан прывёз з Сараева новы фотаапарат, зноў нешта корпаўся з аб'ектывам, але дзеці былі ўжо вялікія. Яны цярпліва пазавалі і ўсміхаліся столькі, колькі іх дзед з бацькам прасілі. I хоць фатаграфаванне цягнулася доўга, гэтым разам ніхто не прыйшоў і не перапыніў сямейную ідылію. Вералюб Бакрач чакаў, што па яго прыйдуць, палохаўся кожнай ночы, а яшчэ больш — калі нешта яму нагадвала пра адно ваеннае здарэнне.
Дзіўна, што ў той дзень не з 'явіўся падпалкоўнік Здраўка Мажар у форме генерала Войска Рэспублікі Сербскай і не павёў яго за сабой, на вайну або на дно Зворніцкага возера, дзе ён у божым супакоі і па сваёй волі спачываў ужо другі год. Дзіўна, што не з'явіўся ён ні назаўтра, ні паслязаўтра. Бакрач чакаў яго, як жывы чалавек чакае смерці, гатовы адмовіцца зрабіць тое, чаго запатрабуе ад яго Мажар. Некалі гэтаму мусіць настаць канец, думаў ён, і клаўся спаць з рэвальверам пад падушкай. Ягб цешыла, што яму давядзецца перажыць яшчэ толькі адзін сон, каб Г оран паспеў вярнуцца з Сараева з гатовымі фатаграфіямі.
Зноў гарэла і грымела і з неба і з зямлі, і невядома было калі дзень, а калі ноч. Мужчыны падалі з старых пыльных фатэляў і адзін за адным бралі ў рукі крышталёвыя пацеркі. Пад гарачымі пальцамі раставаўлёд, і калі апошняя пацерка ператваралася ў ваду, чалавек быў мёртвы. Яны ўміралі паводле нейкага парадку, які здаваўся недасяжным дробнаму чалавечаму розуму. Але было ясна, што нейкі парадак існуе. Непарадак ва ўсякай з'яве лёгка распазнаецца, але галоўка дзьмухаўца, як і зорная галактыка, спарадкаваныя паводле нейкай логікі, якая, можа, і вышэйшая за чалавечую, аднак няма такога неразумнага стварэння, якое не заўважыла б, што тая логіка існуе. Тое самае і з мужчынамі, якія адбіваюць паклоны, бяруць у рукі ледзяны тэспіх і прамаўляюць малітву, словы якой не разумеюць. Ніколі не здарыцца так, што памруць двое адначасна, і ніколі тая смерць нікога не здзівіць. Калі памрэ апошні, у іншым свеце пачнецца новы дзень.
Пара табе ўжо з'ездзіць у Сараева, сказаў Горан і падаў яму фатаграфіі. Ён заўсёды кажа тое самае, калі вяртаецца. Перад тым, як ён паехаў першы раз, цесць сказаў яму, што гэта не вельмі разумны крок. Нехта яго пазнае, а людзі бываюць усякія і лёсы бываюць розныя. Калі ў некага загінуў сын, дык яму як наўмысна сустрэнецца той, хто наважыцца спусціцца ў горад з Палаў. Горана не пазналі дый надалей не пазнаюць, але ў яго ўжо стала звычкай падахвоціць Бакрача кожны раз, як вернецца з Сараева. Той звычайна ўсміхаўся і ніколі яму не адказваў. Што б ён яму ні сказаў, было б няпраўдай, бо праўду ён сказаць не мог. А праўда была ў тым, што яму здавалася невыносным, каб ягоны зяць, бацька ягоных унукаў, зрабіўся мурашом у вялікім лялечным доме, лялечным горадзе, і каб нехта з вяршыні Трэбэвіча мог бачыць, як ён ходзіць па вуліцы, пераходзіць мост праз Міляцку1, стаіць перад вітрынай крамы... Ну, людзі смяротныя, але не настолькі.
Здымкі трошкі ўзнялі яму настрой. На іх было ўсё, што хочаш бачыць, і нічога, чаго бачыць не хацеў бы. Таму людзі й любяць фатаграфавацца. Каб здзівіцца свайму шчасцю і бестурботнасці. Тыя фатаграфіі ён пакладзе ў вялікі жоўгы альбом, на якім напісана «Дзед Люба і ягоныя разбойнікі». Дзіўна ніяк не хацела, каб альбом назвалі менавіта гэтак, аледзецізаўпарціліся. Янапрапаноўвала — хайбудуцьхаця б гайдукі2, але Нэвэн, разумная галава, сказаў, што ў такім выпадкудзедАюба быўбыатаманам, ане палкоўнікам. Яна саступіла і занялася сваімі справамі. I стары побач з дзецьмі здзяцінеў, думала яна, пакуль сярдзітасць ператваралася ў замілаванне. Для Дзіўны стары так і застаўся прапаршчыкам.
Ён прыляпіў здымкі на першую старонку, шчаслівы, што перад імі нічога няма. Якупіў латарэю, сказаў Горан, можа выйграем кватэруў Сараеве. Бакрач паглядзеў на яго,
1 Міляцка — рака, прыток Босны, якая працякае праз Сараева.
2Гайдукі — бандыты-паўстанцысупрацьасманскайулады.
спярша нічога не сказаў, а пасля падумаў, што на такую правакацыю ўсё ж трэба нешта адказаць, і тады паказаў яму язык. Вось табе дзед Люба са сваімі разбойнікамі! крыкнуў ён у бок купальні, але Дзіўна не магла яго чуць за шумам вады, што наліваласяўванну. Вералюб Бакрач верьгў, што фатаграфіі зменяць яму жыццё.
Наступныя сем начэй ён нічога не сніў. Або не памятаў сноў, бо ў іх не было нічога важнага. Упершыню за апошнія чатыры гады ён не апынуўся ў горадзе з забытым імём, дзе невядома, калі дзень, а калі ноч, бо грыміць і бліскае з неба і з зямлі, а людзі падаюць адно за адным з фатэляў і растапляюць між пальцамі ледзяныя пацеркі. Восьмую ноч ён спаў без рэвальвера і сніў, як ходзіць па Палах у гарнітуры й галыптуку, але босы. Усю раніцу ён смяяўся, як дурная Фата з пустой карчмы. Гэта быўдзіцячы сон, накшталт Taro, калі падаеш з воблака, цяпер можна было чакаць, што ён прысніць, як у яго, курсанта ваеннай вучэльні, скралі з куфра парадную форму або як ён, малады пчаляр, уцякае з гары ад рою шэршняў... Значыць, прайшло, смяяўся ён. Значыць, гэта было яно. I больш няма. Як калі першы ветрык здзьме дзьмухаўцам галоўкі,
У тэлевізійных навінах паказвалі барадатых арабаў, якія носяць на руках мёртвае дзіця і крычаць: Аллаху экбэр. Ён сядзеў і не здрыгануўся. Спакойна глядзеў на іх і быў шчаслівы, што яго няма там, дзе ў некага забіваюць дзяцей. Калі б ён там быў, можа, і ён крычаў бы. Прынамсі не глядзеў бы спакойна і не прыдумляў бы прычыны, з якіх можна забіваць дзяцей.
Быў ужо, можа, пачатак лета, калі Горан прачытаў у газеце спіс выйгрышных нумароў латарэі. He хвалюйся, палкоўнік, кватэра ў Сараеве нам не дасталася! сказаў ён, знайшоўшы дзеда за ранішняй кавай у «Панараме». Ды яйне спадзяваўся, ужо няма тых Цітавыхлатарэяў, калі ніхтозагадзя не ведаў, хто выйграе, адказаўБакрач. Так, алеты таксама няблага выкруціўся! Другі прыз, сямейнае падарожжа ў Грэцыю.
Ён сунуў яму пад нос і білет, і газету, хай стары добра праверыць і спраўдзіць нумары. Бакрач зафундаваў усёй кавярні, на шчасце, на гатэльнай тэрасе было ўсяго пяцьшэсць чалавек, прымусіў і Горана выпіць чарку, а пасля й другую, і радаваўся так, быццам Грэцыя ўсім, як сказаў бы футбаліст з добрым кантрактам, забяспечыць існаванне да канца жыцця.
Першага жніўня маладыя з дзецьмі паедуць у Грэцыю, а стары як след адпачне.Так сказала Дзіўна, каб апярэдзіць усе ягоныя страхі. Але ў гэтым і не было ніякай патрэбы. Дзесяць дзён самоты вабілі Бакрача як дзіця, якое бацькі першы раз пакідаюць у хаце адно. Трошкі папрацуе з пчоламі, якраз з Бялграду мае прыйсці «Кніга пра матку», першы пераклад капітальнай французскай працы аб пчалярстве, якую ён чакаў пятнаццаць гадоў, майстар Вукан збярэ яму два новыя вуллі... працы будзе вышэй галавы. Хоць справа была не толькі ў працы і ў пчолах, а яшчэ менш у тым, што яму надакучылі дзеці або што яго, хай Бог даруе, замучылі ўнукі. Бакрача радавала нешта іншае.