Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Але Бог не адказны за людскія войны, і няма яму справы да таго, каб раскрыўся падман, праз які Йылдуза стала мужчынам. Як споўнілася ёй дзевятнаццаць, развіталася яна з Голабрдзіцай, прадмесцем, уякім вырасла, а суседства вызірала з-за брамаў, аяяй, Божа мілы, прыгожы жаўнерык, дзівіліся дзяды, старыя жанчыныламалі пальцы, выйшаўшы на вулічны брук, пачыналася вайна і час, калі людзі зноў не хаваюць свайго здзіўлення адны перад аднымі і дзівосы збіраюцца адно пры адным для нейкіх будучых успамінаў. А Йылдуз плакаў дзявочымі слязьмі, бо мужчынскімі не навучыўся, падаўу абдымкі ашалелай ад гора маці, а бацька тым часам адводзіў позірк убок. Перш чым пайсці на вайну, ягоны сын зноў ператварыўся ўдачку. Так ці іначай, а сына ён страціў.
Нарэшце Йылдуза зведала, што такое боль, але ад гэтай навукі не было ёй ніякай карысці, бо прыйшла яна запозна.
Для бедных усе войны аднолькавыя, бо бедныя ў неразумнасці сваёй гінуць, верачы, што гэткая ахвяра будзе мілая бяскрайняму Богу. Аён насамрэч паверне галаву ўдругі бок, каб не бачыць, як ягоныя стварэнні знаходзяць пагібель. Ён стварыў і адных, і другіх, стварыў крыж і паўмесяц, і людзей з абодвух бакоў, якія аднолькава вераць у адзінага Бога, творцу Неба і Зямлі, і калі ім шабля змахне галаву, апошняя думка ў той галаве будзе пра тое, што падае яна ў гразь
на святым шляху ў святой вайне. I што душа адыдзе ў рай, дзе напэўна, хоць пра гэта нідзе не сказана, ёсць асобныя пакоі для тых, хто загінуў пад крыжам, і для нас, каго беражэ маладзік. А калі не асобныя, і калі нават і пекла зладжана так, што душы там мяшаюцца адны з аднымі, тады мы дарма крывавілі нашы шаблі.
Вось жа, для бедных усе войны аднолькавыя, але насамрэч адна на адну не падобная. Маю і Абдурахмана Шышкі вайну вёў малады чалавек, найсвятлейшы валадар, каб расправіцца са слаўным старцам Сэлімам-пашою. I перамог, бо пра Сэліма-паіпу ніхто ўжо больш не памятае. Але гэтая вайна прыйшла яму, султану, як пакаранне за тую мінулую. He смяюцца ўжо гэтак ягоныя вочы, няма ўжо ў двары вабных танцорак, сціхла венская музыка, прыгажуні ў гарэме ад злосці дзяруць адна адной твары, а ў Шуайба пад вачыма набралася тугі на тры жыцці, бо ягонае каханне састарэла разам з ім. Толькі што за тымі вачмі хаваецца той самы нубійскі хлопец, атрутнік з чароўнай усмешкай, бо калі яму найлепшыя стамбульскія лекары разрэзалі капшук паміж ног, дасталі дзве маладыя сліўкі і распаленым нажом прыпякліжылы, якія вядуцьда сэрца, Шуайб быўасуджаны на вечную маладосць душы. Дык цяпер і не вядома, каму было горай: султану, які памятае пра маладосць, або Шуайбу, які найясней за ўсіх бачыць, як выглядае старасць.
Вось такі быў найсвятлейшы валадар, калі сабраў усіх найлепшых вайскаводцаў і спытаўся ў іх пра галовы на плячах. Тут яны або не? — рыкнуў ён, і ўсе, апрача наймаладзейшага, лютага і не надта далёкага розумам тысячніка Абдулькадыра, адказалі яму, што галовы ў іх тут і што яны гатовыя весці войска. Султанусміхнуўся, сабраўшыўтой усмешцы ўсю горыч старэчай пагарды, і сказаў ім: Няпраўда, вашы галовы пасечаныя, а я вам загадваю ўзяць іх пад пахі і занесці маскалю. Хай Алах злітуецца, і гэтага будзе дастаткова. А калі не будзе, я здзяру вам скуру са спінаў, вам і ўсім вашым блізкім, ды пашлю расейскаму цару, каб меў па чым ступаць, калі раніцай устае з ложка.
Найлепшыя ваяры царства былі напалоханыя словамі султана, але найгоршае было яшчэ наперадзе. Тысячніка Абдулькадыра ён за дзве хвіліны павысіў рангам і, урачыста дадаўшы яму як найменей трыццаць гадоў вайсковай кар'еры, паставіў яго на чале ўсяго жаўнерства.
Мала сказаць, што ўгэтым рашэнні не бракавала розуму. Абдулькадыр быў як воўк сярод лютай зімы, калі ўхопіць ахвяру — больш не здолее яе адпусціць. Без жонкі й дзяцей, без імя і роду, нават без амбіцыяў, а ўжо напэўна без сапраўднай веры, бо думка Божая не праб'ецца ў букавае дрэва, Абдулькадыр быў нібы створаны для кароткага шалёнага бою і для вайны без далёкіх планаў, у якой і не задумана дасягнуць нечага вялікага. Сапраўдных вайскаводцаў шлюць на захоп земляў, а абдулькадыры служаць для абароны межаў. Яны могуць запалохаць ворага, выклікаць у яго агіду да краю, на які ён спакусіўся. Нашто яму край, чыё імя і гонар бароняць такія крыважэрныя пачвары.
За чатыры месяцы — колькі спатрэбілася, каб усё жаўнерства сабралася на межах царства, — і самы ўбогі ваяка, які вялікага начальства ніколі й не бачыць, спазнаў Абдулькадыраву сваволю. Найкарацейшай дарогай, як бы яму хто правёў простую лінію на карце, ён гнаў іх у бок Расеі, знішчаючы няіпчадна ўсё, што траплялася па дарозе, праз нівы і ворыва, не зважаючы на тое, што коні зломяць ногі, і не думаючы, што ўрэшце з гэтага паходу нехта ўсё ж мусіць вярнуцца, хоць бы дзеля таго, каб пераказаць вестку султану. Было б, вядома, хутчэй ісці звычайнымі дарогамі, так, як гэта робіць любое войска, але ў ягонай галаве нават і гэта ўяўлялася як адступленне ад таго, што загадаў светлы султан. Дабрацца да поля бою найкарацейшым шляхам і без непатрэбнай затрымкі. Хай цярпяць коні, а з імі й коннікі, якія не могуць усё гэта стрываць, абы рускія нічога не ўчулі і не выступілі наперад.
Калі ён зразумеў, што пяхота не можа вытрымаць такі гон і што кожнае станаванне і перачэкванне можа доўжыцца па сем дзён, Абдулькадыр вынайшаў новую, нябачаную
датуль, ваенную стратэгію. Ён і васямсот коннікаў пойдуць наперад і нападуць не чакаючы. Ён разлічваў, што пяхотнікам спатрэбіцца не болып за пятнаццаць дзён, каб іх дагнаць, а гэты час яны неяк вытрымаюць, то ваюючы, то хаваючыся, каб маскаль паверыў, што здабыў бітву без вялікага намагання.
Ці трэба казаць, што разлік анаталійскага тысячніка Абдулькадыра бьгў памылковы. У самагубным паходзе загінула ўся конніца. Выжылі толькі чацвёра. I ён пяты. Рускія тым часам не ведалі, што перад імі больш нікога няма і што якраз цяпер яны маглі б выступіць і зайсці далёка наперад, а таму чакалі і залечвалі раны.
Цэлыя тры тыдні спатрэбіліся пяхоце, каб дабрацца да берагу плыткай, халоднай і безыменнай рэчкі, якую баснійцы між сабою будуць называць Дрынай, хоць на Дрыну яна зусім не была падобная, а для іншых так і застанецца без імя. У лазняку пры самай вадзе меў свой стан страшны Абдулькадыр, увесь зранены і брудны прыглядаўся ён да другога берагу. Ён быў адзіны, хто бачыў між вербамі за вадою насупраць рускую нечысць, сотні і тысячы, і быў гатовы зубамі грызці ім глоткі.
Але рускіхтам не было, а Абдулькадыр звар'яцеўадпаразы. Або ад таго, што з яго будуць смяяцца, калі ў Стамбуле пачуюць, што ён ахвяраваў найлепшымі людзьмі, улучна з усімі, хто яшчэ ўчора быў над ім за начальнікаў, а ў пяхоты і волас з галавы не ўпаў, хіба што ўсе трошкі прытаміліся.
Йылдуз слухаў нялюдскія крыкі, што даносіліся з лазняку, уціскаў галаву ў плечы і пужліва азіраўся навокал. Яму ўсё было незразумела, ён уяўляў вайну зусім іначай. Спярша чатыры месяцы яны не бачылі ворага, а цяпер, калі да яго нібыта і дабраліся, — замест таго, каб напасці, сядзяць на зялёнай траўцы і глядзяць, як адзін за адным у лазняку знікаюць тыя, хто іх сюды прывёў. Абдулькадыр прызначае і здымае з пасадаў, а каго здыме, той жывы ўжо не вяртаецца.
Ён вар'ят, вар'ят, вар'ят, шаптаўтраўнічанін Рэсул, за яко-
га Йылдуз увесь час трымаўся як за некага свайго. Маладзён баяўся яшчэ больш за Йылдуза, і пакуль яны былі ў дарозе, увесь час паўтараў: каб жа тут быў цяпер мой Бэдрыя, сабраў бы чарадзейскую раду1, прыклікаў бы джынаў, і не трэба было б нам маладым гінуць, джыны б разбілі маскаля назаўсёды.
Дарма Йылдуз казаў яму, што нядобра так думаць і чакаць паратунку з таго боку, а трэба глядзець, як уратаваць галаву і пры гэтым не страціць гонар. Каб не пачалі з цябе насміхацца. Бо калі да гэтага дойдзе, тады прапаў ты як чалавек і тым хутчэй страціш галаву. Але Рэсул па-ранейшаму стаяў на сваім — каб Бэдрыя начараваў і сабраў джынаў. А дзеля таго, што толькі кароткай розніцай у дыханні розніцца імя Бэдрыі-мужчыны ад Бэдрыі-жанчыны2, дык і пачалі яго дражніць, што ён сумуе па матчынай спадніцы, і праз тое, што ён прывык засынаць пад матчыны казкі пра джынаў, цяпер без яе ў яго ў галаве нешта паблыталася. Калі людзі пачалі з яго смяяцца, Рэсулу было ўжо позна тлумачыць, што Бэдрыя — яго родны брат, славуты траўніцкі ходжа1, да якога ідуцьусе, каго напаткае непамыснасць, іякі ўмее лёгка навесці чары, а пасля іх развеяць.
Яго пакінулі ў спакоі, толькі калі дарога ўжо цалкам усіх змарыла і ўсе паступова пачалі адчуваць аднолькавы страх. Чым бліжэйшая была Расея, тым менш жартавалі з джынаў. Рэсултым часам зблізіўся з Йылдузам, можа, таму, што іўім адчувалася нешта, што робіць яго ўразлівым. Магчыма, гэта быў не страх, бо Йылдуз не баяўся і казаў, што смерць — гэта нічога асаблівага, а сам тым часам выдзіраў пазногаць на пальцы нагі, які ўрос у мяса. Ён цягнуў яго, а калі паз-
1 Чарадзейская рада — даіра — зборджынаў, якісклікаедасведчаны ў гэтых справах імам — джын-ходжа. Прыказка кажа: лёгка даіру сабраць, але цяжка распусціць.
2 Мужчынскае імя Бэдрыя адрозніваецца ад жаночага месцам націску (Бэдрыя — Бэдрыя).
1 Ходжа — мусульманская духовая асоба, тэолаг, прафесар у медрэсэ.
ногаць не даваўся, браў камень і двойчы па ім біў. Заўтра будзе самы раз, казаў ён. Гэта лягчэй, чым раскалоць арэх. Нічога асаблівага.
Ад гэтага Рэсулу рабілася млосна, як калі Бэдрыя пачынаў збіраць джынаў.
Але цяпер усё гэта здавалася прыемнымі ўспамінамі з добрых часоў. Абдулькадыр крычаў у лазняку, і ўсе толькі чакалі, чыя наступная галава паляціць з плячэй. Ён вар'ят, вар'ят, вар'ят, паўтараў Рэсул. Йылдуз маўчаў, утаропіўшыся ў траву. Там, пад нагамі, жыццё працягвалася, мурашка спяшалася схавацца за дзьмухаўцовы ліст, дзвё дробныя жоўтыя кузюркі іаняліся адна за адной паміж былінак і нападалі на нейкіх яшчэ драбнейшых кузюрак, праляцела пчолка меншая за дзіцячы пазногцік. Калі б ён толькі мог, зноў бы ператварыўся ў некага іншага, у тую мурашку або жоўтую кузюрку.
Настала ноч, і з вуснаўу вусны пачала насіццачутка, што на раніцу яны рушаць у наступ. Пасля такога мала хто мог заснуць. Ноч была бязмесячная, Рэсул дрыжаў ад страху, час ад часу чуўся люты рык Абдулькадыра, адзіным святлом быў бляск ракі. Як быццам недзе ў вытоках яна назапасіла месячнае святло і цяпер несла яго на сабе. Так, што была відна толькі яна і, апроч яе, нічога.