Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
Чуткі пра Сэлімаву славу і адвагу, пра недасяжнае ваярскае ўмельства і веданне прыродных і людскіх сілаў, якія дапамагаюць перамагчы ў вайне, дайшлі да старога султана амаль адначасна са сведчаннямі аб Сэлімавай неслухмянасці і пыхлівасці ды нечуванай адсутнасці пашаны да вышэйшага начальства і да сімвалаўцарства. Чакалася, што Сэліма-пашу вышлюць у выгнанне, хоць бы на два-тры гады, пакуль ён не астудзіць галаву. Але султан гэтага не зрабіў. Бо не хацеў адмовіцца ад ваяра ў поўнай моцы, найлепшага з усіх, што меў, ці таму, што знаходзіў нейкае дзіўнае задавальненне ў Сэлімавых паводзінах і ягонай пагардзе да тых, што сул-
танам заўсёды найболып дагаджаюць — пра гэта мы ніколі не даведаемся. Але пасля таго, як аднойчы запярэчыў і яму, і пасля таго, як султан паклікаў варту, каб вывела нахабніка з ягоных пакояў, усе былі ўпэўненыя, што Сэлімавы дні злічаныя і што смяротная кара — гэта толькі пытанне часу. I зноў нічога! Замест таго, каб яго загубіць, султан даручыў Сэліму-папіу весці войска на вайну, якая, наягонуюдумку, не магла быць выйграная. 3 вялікімі стратамі, што ўлюдзях, што ў конях, што ў царскай казне, Сэлім выйшаў пераможцам у вайне, дзе й ён сам не верыў у перамогу. Ён быў прыняты ў Стамбуле з найвялікшай пашанай і захапленнем, так што ўсе ўжо думалі, што мудры султан такім чынам купіў спакой ягонай душы. Нішто так не падкупіць і самага непахіснага чалавека, як вялікая і непаўторная слава, пра якую памятаюць да сканчэння свету і аб якой пішуць кнігі. Але не Сэліма-пашу. Ён застаўся такі, які быў. Загадкай у валадарстве халоднага і жорсткага султана, які нібы жартам сек галовы, як толькі яму здавалася, што ногі пад тымі галовамі ходзяць без належнай дрыготкі ў каленях.
Калі стары султан нарэшце выпусціў душу і на пасад сеў ягоны легкадумны сын, Сэліму-пашу было ўжо за семдзесят. 3 гадамі ён зусім не змяніўся, ні розумам, ні сілай. Дужы, як бык, хадзіў ён па Стамбуле, а за ім хадзіла легенда, піто зламалася б тая дзіда, якой яго паспрабавалі б прабіць, а жылы на яго шыі, кожная таўсцейшая за камель маладой таполі, спынілі б і найвастрэйшую шаблю, калі б хто захацеў яго засячы. Адзіны, хто можа загубіць Сэліма-пашу, гэта ён сам, калі малады султан пашле яму грамату з смяротным прысудам. Толькі ён мае дастаткова сілы зацягнуць шаўковую хусту вакол шыі так, каб самому сабе выпусціць дух.
Дый ці зробіць яшчэ тое малады султан, ці пашле Сэлімупашу страшную грамату, перш чым той першы раз яму запярэчыць? Казалі, што ён не настолькі разумны, каб гэта зрабіць. Сам не ведае што ў яго ў галаве, шапталіся людзі, памятаючы слаўныя дні і ўжо з жалем прыгадваючы змрочнага сатрапа, якому ніхто не наважваўся і ў вочы па-
глядзець. I сапраўды, малады султан без супыну смяяўся, ляпаў сваіх дараднікаў па плячы як нейкіх таварышаў за картамі. Ён гуляў па двары ў атачэнні адных прыгажуняў, распусціўшы гарэм або ператварыўшы ў гарэм усю Высокую порту1, а яшчэ казалі, што не грэбаваў ён і мужчынамі. Прыслугоўвалі яму паўголыя рабы, пераважна суданскія мурыны, чые целы былі намазаныя міндальным алеем, і кожны іх мускул, даруй мне Божа, уздымаўся як грудзі гарэмскіх дзяўчат і затуманьваў розум усім, хто на нешта такое не быў звыклы. Хто ведае, дзе малады султан усяму гэтаму навучыўся і з якой казкі з'явіўся на гэты свет. Бацька пасылаў яго паўсюль, у Дамаск і Ерусалім па навуку, пасля ў Вену і Рым на перамовы, і хто ведае, да якіх звычаяў ён там п р ы вучыўся.
Апрача таго, што ў першыя месяцы валадарання ён выявіў надзвычайную трываласць у гулянках і распусным жыцці, так што яму цэлая чарада танцорак, адмыслова прывезеных з Бэйрута, танцавала безупынна па тры ночы і чатыры дні, і што ён наняў у Вене аркестр, які граў нейкую новую музыку, ад якой усе, апроч яго, засыналі і снілі бязбожныя сны, малады султан спланаваў некалькі ваенных паходаў, з якіх самы вялікі і разам з тым самы вар'яцкі быў той паход на Расею. Трэба было здабыць Кіеў, дайсці да Масквы і стаць на вяршыні Каўказу, і так назаўсёды адсунуць усходні крыж ад брамаў ісламу і распачаць эпоху доўгага міру. Гэты ягоны план не быў бяздумны, але ўсе былі агаломшаныя, калі султан абвясціў, як ён думае яго ажыццявіць. Ён пашле свайго слаўнага ваяводу з жаўнерствам, складзеным з рознага зброду, пазбіранага з памежных земляў царства, з агаў2 і бэяў, якія ўбіліся ў распусіу і збяднелі і цяпер меліся давесці сваю годнасць, з нядаўніх патурчэнцаў і з тых, каму было адмененае смяротнае пакаранне, з ёлупняў, якія
1 Высокая Порта — рэзідэнцыя султана, сядзіба асманскага ўраду або наагул Асмавская Імперыя.
2Ага — малодшывайсковыіцывільнытытулуАсманскайімперьп.
ганарыліся, што ў іх родзе ваеннае ўмельства перадаецца з пакалення ў пакаленне, урэшце, нават з баснійцаў — гэтыя заўсёды былі дастаткова дурныя і цвердалобыя, каб совацца ў агонь, падкладаць галаву пад колы, калі воз загрузне ў балоце, і выстаўляцца перад светам, нават калі на іх ніхто не глядзіць.
Шэсць месяцаў збіралася тое жаўнерства, і Сэлім-паша без пярэчанняў і развітанняў стаў на чале гэтай арды і пайшоў здабываць Расею. Ужо тады ён ведаў, што не дойдзе ні да Кіева, ні да Масквы, што не пабачыць Карпатаў, бо гэта й не было сапраўднай мэтай першай вайны маладога султана. Сэлім-паша быў асуджаны на паразу, растаптанне і ганьбу ў глыбокай і змрочнай рускай зямлі, на тое, каб назаўсёды з народнай і палацавай гаворкі знікла ягоная ваярскаялегенда. Дзесяць тысячаў чалавек, якія заплацяць галовамі за ажыццяўленне гэтай ідэі, гэта не такая ўжо й вялікая цана. Малады султан задумаў вычысціць увесь людскі бруд, які за ўладараннем ягонага бацькі назбіраўся па завутоллях імперыі.
Ці рускія пра гэта нешта ведалі і ці, можа, з Стамбулу праз шпегаў была пушчана чутка пра аблуднасць захопніцкіх намераў, пра гэта нічога не ведама, але можна падазраваць, што было менавіта так. Бо дзеля чаго б яны нам дазволілі растаптаць палову Ўкраіны, зарэзаць і спаліць усё нядужае, што стрэлася нам на шляху, каб пасля дачакацца нас сярод балот каля шырокай, як мора, ракі і за нейкія чатыры дні ператварыць магутную турэцкую арду ў ахоплены роспаччу статак баязліўцаў, якія не ведаюць, у які бок уцякаць?
Ніхто не ведае месца, дзе загінуў слаўны Сэлім-паша. Але імя ягонае перастала быць слаўным яшчэ да таго, як жменька ацалелых і звар'яцелых баснійцаў вярнулася дадому. Калі іх нарэшце пазналі родныя і блізкія, пра Сэлімапаіпу ўжо ніхто, у Стамбуле або па-за ім, не памятаў. Малады султан ажыццявіў свае намеры і запомніўся людзям не захопленымі землямі, не добрым кіраваннем, атым, што ад яго часоў у Стамбуле пачалі слухаць венскую музыку.
Ягонае імя будзе прыгадвацца і ў самай таемнай з усіх палацавых легендаў, якая пераказвалася позіркамі, бо была запісаная ў воку, якое бачыла ўсё.
Паводле той легенды, быў пры двары хлопчык, якога звалі Шуайб. Ён быў узяты ў адным нубійскім племені, дзе мужчыны славіліся высокім ростам, вузкімі бакамі і спеўным дарам. Душнымі летнімі начамі Шуайб вялікім кітайскім веерам студзіў паветра над султанавым узгалоўем, а ўдзень прыслутоўваўгасцям, паслам зхрысціянскага свету, шпегам усіх гаіункаўі пасланцам, якія пераказвалі султану пасланні, якія не маглі быць запісаныя на паперы. Калі некага трэба было атруціць, а было нямала тых, хто зашмат ведаў і каго ні султан, ні той, хто іх султану пасылаў, не хацеў бы бачыць сярод жывых, тады Шуайб прыносіў ім атручаную ежу. Ён меў такія ясныя вочы і лагодную ўсмешку, што й самая асцярожная ахвяра нічога б не западозрыла. Невядома, колькі ён іх атруціў, як невядома, і колькі было тых, што глядзелі на яго з захапленнем і былі б радыя прыняць атруту з Шуайбавых рук. Легенда далей кажа, што калі яму споўнілася пятнаццаць, султан збіраўся адпусціць яго з двара і паслаць на высокую службу. Ён ужо вырас з сваіх абавязкаў, і настаў час замяніць яго іншым, зноў з племені вузкабокіх, каб ён ніколі не сутыкнуўся з людзьмі, якім прыслугоўваў. Пачуўшы пра султанавы намеры, Шуайб упаў перад ім ніцма, плакаў і маліў, каб светлы гаспадар хутчэй засек яго сваёй рукою, але толькі не праганяў ад сябе. Ці гэта завецца любоўю ці нечым іншым, нам не вядома, як не вядома і тое, ці даў султан Шуайбу нейкую прычыну, каб так аслепла яго сэрца, але, як кажа легенда, султан сказаў хлопцу, што ёсцьтолькі адно месца пры двары, якое султанавай міласцю можа быць яму прыдзелена. Калі ён пагодзіцца, дык будзе бачыць султана амаль кожны дзень, да канца жыцця. А калі не пагодзіцца, што было б, вядома, значна больш разважліва, дык не пабачыць яго больш ніколі. Ён можа быць рабом, вартаўніком гарэму і слугою, але ў такім разе яго найперш мусяць вылегчаць. Султан вельмі здзівіўся Шуайбаву вы-
бару, але загадаў найлепшым лекарам стамбульскім, каб як мага менш балюча пазбавілі закаханага маладзёна яго мужчынскай моцы. I так Шуайб назаўсёды застаўся побач з тым, каго так любіў.
Магчыма, легенда гэтая непраўдзівая, але нават і так яна як найлепш апісвае вобраз чалавека, які, каб знішчыць Сэліма-пашу, распачаў аблудную вайну і ахвяраваў у ёй жыццём дзесяці тысячаў баснійцаў і да іх падобных. Сярод якіх быў і я, а таксама Абдурахман Шышка, які сярод залітай месячным святлом ночы ўсё яшчэ спрабуе знайсці ў сабе адваіу і перабегчы з аднаго дубовага гайку ў другі.
У той момант, калі ён ужо амаль наважыўся і толькі што не выскачыў і не пабег, у момант, калі бязмежны страх нарастаў яшчэ болей, а сэрца закалацілася тупатам дзікіх арабскіх коней, нешта шарганула ў кусце ляшчыны. I адразу за гэтым пачулася доўгае шшшшшшшшш, якое ніхто ў Божым свеце не можа вымавіць, апрача чалавека. Хай Бог бароніць! крыкнуў Шышка і выхапіў шаблю. Калі адкажа — значьіцьнаш, а калі не — тады гэта прывід. Адказу не было, і Шышка накінуўся на куст, ён дзіка ўзвыў і замахаў шабляй. Біў доўга, не гледзячы, сціскаючы заплюшчаныя вочы і спадзеючыся, што зараз усё знікне і ён абудзіцца ў сябе дома, біў і біў, нічога, апроч сябе самога, не чуючы і не адчуваючы.
Калі ж урэшце супакоіўся і расплюшчыў вочы, то ўбачыў крывавую шаблю, і кроў, што была па ўсёй кашулі, ён адчуў яе і на языку, калі аблізаў вусны. Каб не бачыць, каго забіў, Абдурахман Шышка кінуўся ў чыстае поле. Праз пяць хвілін ён ужо быў у другім гаёчку, а тады пабег далей, уцякаючы ад нечага, што здавалася яму страшнейшым за найгоршы страх. Але гэтае нешта быў нават не страх, а думка, што ён забіў, а не ведае каго. Каб ён меў розум, ён напэўна б зазірнуў у куст, але цяпер, уяўляючы, каго ў сваім шаленстве мог пасячы, ён быў ужо далёка і яму заставалася толькі зноў і зноў перабіраць у думках гэты страшны спіс. Можа, ён забіў чалавека, які ўжо колькі дзён хаваўся ў гэтым ля-