Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
Гэта мусіла быць нейкая старазапаветная засуха, каб босая Мара магла перайсці раку Босну.
Bosa Mara Bosnu pregazila, na vitu se jelu naslonila. Vita jelo, ti visoko rastes, sto te pitam, pravo da mi kazes: je li mi se ozenio dragi? Jeste Maro, vec godina dana, ozenio i kcerku dobio, i tvoje joj ime nadjenuo.
Босая Mapa Боснуперайшла, на гонкую яліну абаперлася. «Гонкая яліна, ты высока расцеш, што ў цябе спытаюся, скажы мне праўду: ці мой мілы ажаніўся?» «Так, Мара, ужо год таму, ажаніўся і мае дачку, і даў ёй тваё імя».
Тэман
Тэман — гэта арабскае прывітанне, пры якім кончыкамі пальцаў правай рукі дакранаюцца да вуснаў і лба. Прыгожае прывітанне, часам яго ўжывалі і ў Босніі, за часы асманскага панавання (ад 1453 да 1878 г.)
Kad Kauri Livno porobise, porobise, vatrom popalise, zarobise tristo djevojaka, zarobise Atlagica Fatu. Progovara kaurski vojvoda: culi mene Atlagica Fato, deder uzmi turski abdeset na se, kod mene ga uzimati neces. Odgovara Atlagica Fata: stani malo kaurski vojvoda, ako dode Velic a moj Ahmo zor delija a moj asiklija i tebi ce abdeset zatrebati.
Як кавуры Ліўна захапілі, агнём папалілі, узялі ў палон трыста дзяўчат, узялі і Атлагічанку Фату.
Прамаўляе кавурскі ваявода: «Чуеш мяне, Атлагічанка Фата, ануўчыні сабе турэцкі абдэст. Боўмяне, дальбог, болып не давядзецца». Адказвае Атлагічанка Фата: «Пачакай трошкі, кавурскі ваявода! Калі прыйдзе Веліч мой Ахма, вой выбраны, любы мой каханы, дык яшчэ й табе можа абдэст спатрэбіцца».
Дэрт
Дэрт — гэта горыч, туга, роспач, а само слова персідскага паходжання. У Босніі яно часта ўжываецца і значыць стан, які дакладна апісаны ў песні «Як жа сумна, як настане вечар». Боснія — горная краіна, і хоць яна ўсяго за нейкую сотню кіламетраў ад мора, аднак высокія горныя храбты, вельмі халодныя зімы (калі тут, зусім побач з цёплым морам і з Міжземнамор'ем часам бывае і па мінус трыццаць), снег часта на 2-3 метры, але галоўнае — туман, які накрые катлавіну так, што месяцамі не відаць сонца, робяць Боснію кантынентальнай краінай, чые жыхары часта сумуюць па цеплыні, ясным небе і моры. Можа якраз гэта робіць іх схільнымі да таго дэрту, або, як сказалі б у Еўропе, меланхоліі.
Aj, іта / ’jada ko kad aksam pada, kad mahale fenjere zapale, kad tanani drscu sadrvani, kad sa dula jeca glas bulbula, kad def bije u prve jacije.
Aj, aman.jada kad aksam obvlada, u minute kad bulbuli sute, kad bol sanja sred dulova granja, a dert gusi i suze osusi.
Aj, kad iz tame sapcu usne same, gonde moje, dal ’jos mislis na me, usne male kad sapcu bez daha, aman, duso, umrijeh od sevdaha.
Як сумна, калі настане вечар, калі ў махалах запаляцца
ліхтары, калі дрыжаць тонкія фантаны, калі з ружы плача голас салаўя, калі бубен кліча на начную малітву.
Як, якжа сумна, калі настане вечар, ухвіліны, калі маўчаць салаўі, калі боль спіць сярод галінак ружы, а туга душыць і сушыць слёзы.
Ах, калі з цемры шэпчуць вусны самі, мой цвеце, ці ты яшчэ думаеш пра мяне, калімалыя вусны шэпчуць без дыху, ах, душа мая, я памерла ад тугі кахання.
Мектэб
Мектэб — мусульманская рэлігійная школа. Песня «У Мостары, кажуць, дзіўны мектэб» — адна з адносна рэдкіх сатырычных сэўдалінак, якая сведчыць, што баснійскія мусульмане яшчэ ў XIX стагоддзі, або і раней, умелі пажартаваць з сваёй веры і яе інстытутаў. Цікава гэта ведаць і падкрэсліць, з увагі на сённяшняе заходняе ўяўленне прагэтыя рэчы, паводлеякога іслам, уадрозненне адхрысціянства, вельмі строга і варожа ставіццадатых, хто жартуе з яго святыняў. Паводле таго заходняга стэрэатыпу, мусульмане перадусім — людзі без пачуцця гумару.
U Mostaru cudan mekteb kazu, u njem uci tristo djevojaka, hodza im je Omer efendija, a kalfa im lijepa Umihana. Pred kalfom su tri nova citaba. Njoj mi veli Omer efendija: deder kalfo, sta citabi kazu? Odgovara lijepa Umihana: Jedni kazu hodza ti se zeni! Drugi kazu nemoj izdaleka! Treci vele — kalfom iz mekteba!
У Мостары, кажуць, ёсць дзіўны мектэб, вучыцца ў ім трыстадзяўчат, аходжаўіх-Омэр-эфенды, апамочніца ўяго—прыгожая Ўміхана. Перадпамочніцай — тры новыя кнігі. Кажа ёй Омэр-эфенды: ану, што кажуць кнігі? Адказ-
вае прыгожая Ўміхана: «Першая кажа — ходжа жэніцца! Другая кажа — каб толькі не з кім здалёку! Трэцяя кажа — з сваёй памочніцай!»
Ятрыб
Баснійскія лірычныя песні расказваюць як не пра смерць, дык пра хваробу. Ёсць і такія, што расказваюць і пра іншыя віды няшчасця чалавека ў каханні, але насамрэч дзіўна, колькі ёсць песень пра смерць і хваробу. «У Трэбіні-месце» — адна з найтужлівейшых песняў пра хваробу. Гэта таксама песня, з якой апавяданне, навела, раман развіваюцца самі па сабе.
U Trebinju gradu vel ’ка zalost kazu, gdje umrije mlada Zubcevica Fata. Na umoru Fata majci govorila: dobro moje svate, majko, docekajte, svakom svatu, majko, po boscaluk dajte, mome dragom, majko, vezenu maramu, neka suze brise, za mnom nek' uzdise.
У Трэбіні-месце вялікі жаль настаў, памерла маладая Зубчавічанка Фата. Паміраючы, Фата казала маці: «Дачакайце, маці, маіх сватоў, кожнаму свату, дайце па падарунку, а майму міламу вышытую хустку, хай выцірае слёзы і па мне ўздыхае.
Гасул
Калі мусульманін памірае, адзін з абавязковых абрадаў, праз які ён праходзіць — рытуальнае абмыванне. Гэты ры-
туал мае малітоўны характар, выконваецца паводле строгіх правілаў, а чалавек, які займаецца гэтай незвычайнай працай, завецца «гасал». Памяшканне, у якім толькі і можа адбывацца рытуальнае абмыванне нябожчыкаў — гасул-хана.
«Як дзяўчына сонца раззлавала» — страшная песня пра баснійскіх жанчын, можа й найстрашнейшая з усіх, што я ведаю. У ёй ёсць адна важная сацыялагічная дэталь: хоць пераважная колькасць баснійцаў — мусульмане, а ў ісламе ўжыванне алкаголю строга забароненае і лічыцца сур'ёзным парушэннем рэлігійных абавязкаў, сярод баснійскіх мусульманаў, як і сярод каталікоў і праваслаўных, алкагалізм здаўна вельмі пашыраны. У Босніі адвеку было больш алкаголікаў, а тым самым і болып чалавечых няшчасцяў, спрычыненыхп'янствам, чымусуседніхвыразна хрысціянскіх краінах Сербіі або Харватыі.
Djevojka se suncu zamjerila: zarko sunce, Ijepsa sam od tebe i tvog brata, sjajnog mjeseca!
Sunce se je Bogu pozalilo:
daj mi, Boze, da joj sprzim lice!
Nemoj, sunce, gore cu joj dati: sitnu djecu, muza pijanicu!
Як дзяўчына Сонца раззлавала, яркае Сонца, я прыгажэййіая за цябе і твайго брата, яснага Месяца. Сонца паскардзілася Богу: дазволь, Божа, я спалю ёй твар! He трэба, Сонца, я дам ёй яшчэ горшае: дробных дзетак і мужа п'яніцу!
Мейташ
Мейташ — камень, які, як правіла, павінен быць на кожных мусульманскіх могілках і на які кладуць нябожчыка перад пахаваннем. А песня «Едзе дарогай Латыф-ага» спяваецца вельмі часта, хоць яе сэнс і значэнне няясныя. Невядома і куды едзе Латыф-ага, і чаму ён пытаецца ў свайго спадарожніка, ці шкада яму горада, які яны пакідаюць.
Put putuje Latifaga sa jaranom Sulejmanom. Moj jarane, Sulejmane, je I ’ ti zao Banje Luke, banjaluckih teferica? Kul-mahale Dervisica, aksamluka kraj Vrbasa?
Едзе дарогай Латыф-ага з сябрам Сулейманам. «Мой дружа Сулеймане, ці шкада табе Баня-Лукі, банялуцкіх гулянак? Завулку Дэрвішычаў, вечарынаў над Врбасам?»
Лепант
У бітве каля Лепанта ў 1571 годзе сутыкнуліся флаты Асманскай імперыі і Святой Лігі (вялікай кааліцыі хрысціянскіх краінаўМіжземнамор'я). Гэта была, магчыма, найбольшая марская бітва ўгісторыі, але што пэўна — найважнейшая марская бітва ў гісторыі. Пасля яе туркі больш ніколі не дамагліся перавагі на моры, якую мелі да таго часу, і так пачалося шматвяковае падзенне іх магутнай і на свой час вельмі мадэрнай і прагрэсіўнай імперыі. У бітве каля Лепанта ў вялікай колькасці ўдзельнічалі і гінулі маракі з Далмацыі, харваты, славяне.
Песню «Пад Лепантам, маё сонца», прысвечаную гэтай бітве, напісаў сучасны харвацкі кампазітар, фалькларыст, збіральнік і даследнік народнай спадчыны і паэт Люба Сціпішыч Дэлмата. 3 гэтай песні, з гэтай камернай араторыі развіваецца вялікае апавяданне.
Braco, sestre! Come visti donosimo sa Levanta Osan galij ‘z nasih misti suprotiva turski brodin.
Sa Levanta, vasi muzi jauk nece nan doplutat, i veslacin i puntarin bojovnicin greb u skunan.
Kod Lepanta, sunce moje Kod Lepanta, kod Lepanta, sunce moje, utopi se tilo, tilo jako.
Kod Lepanta, u bojevju, kod Lepanta, kod Lepanta, u bojevju galijunin Turci, Turci bisni.
Plac’te brata, zene muza, tujin dnima, mladost njina, koj' prizivi, vise srama, veslu tujen obverigan.
Di van poja masklinana, sirocici iscu cacu?
Zemjo stoput potakjana, tila stoput uskrisana.
‘Oce I ’ more igdar dovuc ’ ‘oce I' more, ‘oce I ’ more igdar dovuc ’ tvome mistu kosti, kosti bile?
‘Ol ce more mene odvuc ‘ol ce more mene odvuc ‘ol ce more, ‘ol ce more mene odvuc dolin u tve dvore, dvore smime?
Браты, сёстры! Чорныя весткі мы прыносім з Леванта — восем галераў з нашых гарадоў супраць турэцкіх караблёў. 3 Леванта стогн вашых мужоў да нас не даляціць, і будуць веслярам, і бунтаўнікам, і ваярам магіламі іхнія караблі.
ПадЛепашпам, маё сонца, патанула цела, дужае цела. ПадЛепантамубітвегалераўтуркі шалеюць. Аплаквайце брата, жонкі — мужа, чужымі днямі іхняя маладосць, хто выжыве — большы сорам, да чужога вясла прыкуты.
Дзе ў вас палі ўскапаныя, сіроткі клічуць бацьку? Зямля сто разоў узараная, целы сто разоў уваскрэслыя. Ці мора калі-небудзь прынясе да твайго месца белыя косці? Або мора мяне занясе ўглыб, у свае маўклівыя палацы?
Міленка Ергавіч
Змест
Гурбэт	5
Йылдуз	13
Тэспіх	39
Запіс	63
Халал	96
Асаг	127
Зулум	143
Алкатмэр	 164
Місір	 178
Йід	 189
Іджтыхад	240
Акрап	270
Тэман	291
Дэрт	309
Мектэб	323
Ятрыб	348
Гасул	374
Мейташ	396
Лепант	407
Пасляслоўеда беларускага выдання	447
Ергавіч, М.
Е69 Іншала, Мадона, іншала : апавяданні / Міленка Ергавіч; пер. з баснійскай мовы Сяргея Шупы. — Мінск: Зміцер Колас, 2012.— 466 с.— (Littera scripta)
ISBN 978-985-6992-16-5
«Іншала, Мадона, іншала» — зборнік апавяданняў, у якіх мяшаюцца Захад і Ўсход, учора і сёння, хрысціяне і мусульмане, Асманская і Габсбургская імперыі, старая і новая Югаславія, харваты, баснійцы, сербы, чорныя, белыя... Адзінай канстантай застаецца Боснія. Гэтая кніга напісана не словамі, а тугою і любоўю.