Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
Мінула дзесяць гадоў, перш чым мама ўпершыню забылася пра гадавіну па малым браціку і не пайшла на яго магілу. Бог захацеў, каб ты забылася, абняў яе дзед Сафет, так яно й лепей. Малая магілка зарастала травою, пахіліўся драўляны помнічак з пяціканцовай зоркай, душу аднагадовага партызанскага героя ахінула поўнае суцяшэнне.
He хачу я ў тузланскі шпіталь, там мяснікі, а не дактары, сказаў ён у студзені 1991-га.
Добра, тады павязу цябе ў Сараева, Лана спрабавала надаць голасу строгасць.
У Сараеве яшчэ большыя мяснікі, адрэзаў ён.
I што ж ты тады хочаш?
Падохнуць спакойна!
Ад адной шышкі на шыі, зусім малой шышачкі?
Пухліна была як гарошына, пасля як каштан, пасля як ранні яблык. I як пухліна расла, бацька змяншаўся. Сто кіло жывой вагі, хваліўся дзед Сафет сынам, пайшло ў яблычак
1 фічык — малалітражны аўтамабіль ФІАТ «ЗаставабОО».
2 Акула — папулярная назва аўтамабіля Сіігоёп DS.
на шыі. Бацька быў падобны да шкілета з кабінета біялогіі — вучні яму яшчэ невядома калі далі мянушку Кашчэй — калі яны ехалі ў Любляну. He мог ён сказаць ёй, што і там былі не дактары, а мяснікі. Ён сядзеў ля акна і глядзеў, як пралятаюць міма агеньчыкі малых баснійскіх мястэчак. Калі цягнік уехаў у Харватыю, такія самыя мястэчкі мелі лепшае асвятленне. Удалечыні віднеліся чырвоныя, жоўтыя і зялёныя агні святлафора. Цягнік стаяў, бо трэба было прапусціць калону вайсковых грузавікоў.
Ох, як усё загаўніцца, сказаў ён ціха, так што яна не чула. Што ты кажаш?
Але калі ўсё загаўніцца, мяне ўжо не будзе, сказаў ён, дастаў з кішэні галоўку цыбулі і спрабаваў разрэзаць яе швейцарскім сцізорыкам. Рукі ў яго дрыжалі, і нічога не выходзіла.
Дай мне.
Ён падаў ёй цыбулю і нож, і Лана магла наплакацца ўволю, пакуль падавала яму скрылёчак за скрылёчкам. Дзед Відое сказаў, што цыбуля дапамагае супраць шышкі на шыі. I сунімае боль. Насамрэч схлусіў — проста каб плакалі, калі ім захочацца.
Сярод суседзяў гаварылася, што яго толькі разрэзалі і зашылі. Так заўсёды кажуць, калі пухліна разрасцецца і жыць чалавеку застаецца нядоўга. Няважна, што яго нават не аперавалі, а проста прывезлі назаддадому.
Бацьку пахавалі на другім канцы могілак, бо каля малога браціка не было месца. Нічога, Мілка, Сафету будзе лягчэй, сказаў дзед Відое, калі маці падчас сядзення пры памерлым перад пахаваннем абурылася, бо бацькава сям'я захацела, каб ён быў пахаваны як мусульманін. Але ж ён быўкамуніст! — сказала яна. Так, быў, адказаў дзед Відое, але на халеру той камунізм, калі людзі паміраюць маладыя. 1 так яны ўсе трое расплакаліся.
За два дні да таго, як праз Славенію рушылі танкі, яны прадалі дом у Тузле. Я вучуся ў Заграбе, там буду і жыць і не пакіну яе адну, сказала Лана дзядам. Абодва пагадзіліся. Маці
некалькі месяцаў маўчала, цэлымі днямі не ўставала з ложка, алекары казалі, што ўяе цяжкі клімакс і што ўсё гэта пройдзе. Адзін тузланскі рок-гурт называўся «Дэпрэсія». Яе гітарыст хадзіў з Ланай у адну школу. Дурная назва, сказала яна яму. Раней мы называліся «Вар'яцтва». Яшчэ дурней.
Маці ў Заграбе ўсё ж троху ачуняла. Мала памалу знайшла сабе кампанію, раскачвала цеста і пякла піту, якую падчас паветраных трывогаў насіла ў сховішча. Мілка, дзіўнае імя, казаў падазрона сусед з сёмага паверху, але прозвішча добрае! Яна пераводзіла гэта ў жарт, хай ведаюць хто мы і што, але нікому ніколі не сказала, а ў Заграбе ніхто гэта сам па сабе не ведаў, што яе муж зваўся Мухамэд і што прозвішча Хорват — мусульманскае. Так нідзе і ніколі не зваўся ніводзін каталік.
Але мінулі і тыя часы, Лана Хорват атрымала дыплом, знайшла працу ў міжнародным прадстаўніцтве, купіла машыну і пазнаёмілася з Тончы. Ён працаваў на бензазапраўцы, вывучаў філасофію і ўвесь час смяяўся. Проста так, без прычыны. Некаму добра ідзе маляванне або спевы, нехта аддаўся б душой гандлю, а ў Тончы найлепей выходзіла смяяцца. Ён рабіў людзям дабро. Калі ён смяецца, дык і іншыя мусяць хоць бы ўсміхацца. Таму яна і пазнаёмілася з ім, набіраючы бензін. Пойдзеш са мной на каву? — спыталася яна.
Ён быў з Заастрога. Ооо, з Заастрога! Там я шукала каменьчык, які прыносіць шчасце! I знайшла? He, там было шмат старэйшых дзяўчатак.
Так было дамоўлена, што Тончы звозіцьЛануўЗаастрог, а яна знойдзе камень з дзіркай пасярэдзіне. Але каб не быў здзіраўлены ракавінкамі. Так на першай каве было вырашана, што будзе адбывацца наступным летам. Вядома, не было сказана, кім тады будуць адно аднаму Тончы і Лана, але яны наагулне адрозніваліся ўтым, пра што прамаўчалі.
Ён яго знайшоў.
Белы, як кавалак солі, ён адрозніваўся ад усіх іншых каменьчыкаў на пляжы ў Заастрогу. Так што знайсці яго было
лёгка, і сапраўднае дзіва, што ніхто не знайшоў яго да Тончы. Дзірка пасярэдзіне была паўсантыметра ў дыяметры, ідэальна круглая і гладкая. Камень быў пяшчотны, Лане здавалася, што гэта ад таго, хто яго знайшоў, і быў мяккі. Калі моцна сціснуць яго вялікім і ўказальным пальцамі, камень угінаўся. Або не. Тончы казаў, што гэта немагчыма, але добра, што яна ў гэта верыць. Яна яму даводзіла, што яе каменьчык не такі, як усе іншыя. Куды б яны ні выправіліся, у Заастрогу, а пасля ў Заграбе, куды б ні зайшлі, яна параўноўвала звычайныя камяні з тым сваім.
Хочаш, дамо яго на аналіз? — спытаўся ён.
Можна, калі гэта не доўга.
Бартул усё залагодзіць за адзін дзень. I верне непашкоджаны.
Бартул — Тончыеўстарэйшы брат, геолаг, які шматгадоў працаваў на Блізкім Усходзе, шукаючы нафту, а пасля ўсё гэта яго тропікі стаміла, і ён вярнуўся ў Заграб выкладаць ва ўніверсітэце. Час ад часу ён прыязджаў у Заастрог, лавіў рыбу і капаўся ў агародзе, а на Хвары ў яго быў масліннік, дык ён кожны год ціснуў свой алей. А ў Заграбе ён кіраваў клапай1, дзе спявалі далмацкія студэнты, і рэпетаваў з імі старыя сялянскія песні. Смяяўся ён менш за Тончы. Гэта ўяго ад песняў, казаўбрат, трэба ж аплакаць кожную Мару, якая з імі ўтапілася, і кожнага Юру, які не вярнуўся з мора.
He праблема, сказаў Бартул. He дай божа яго згубіць, лепш галаву згубіць, чым нявестчына шчасце.
Але назаўтра браты не смяяліся. Тончы ён ужо паведаміў вынікі аналізу. Ці будзем ёй казаць? Адкуль я ведаю, я хлусіць не ўмею, лепш ты схлусі! I я не буду. Э, ну дык скажы ёй. Ну, пабачым, казаць ці не...
Што такое, спыталася яна, вы зусім як дактары, што мусяць паведаміць дыягназ.
' Клапа — жанр традыцыйнай далмацкай музыкі, шматгалосыя акапэльныя спевы, а таксама гурты, якія выконваюць гэтую музыку (да 10 — 12 чалавек, пераважна мужчыны).
Ну неяк так яно й ёсць, сказаў Бартул.
Дык што там, інфаркт ці інсульт? — засмяялася Лана.
Гэта, дарагая мая, не камень.
Як не камень?
А так. Гэта чалавечая косць, частка косці, не ведаю якой. I ёй больш за чатырыста гадоў.
Яна паглядзела на яго, ён не жартаваў. Пасля паглядзела на Тончы, ён, нібы вінаваты, уцягнуў галаву ў плечы і страсаў крошкі з рэстараннага абруса. Лана падумала, што гэта напэўна мужчына ейнага жыцця. Калі яго такая малая рэч, малы радасны каменьчык, так занепакоіла і наблізіла да яе, дык варта было побач з ім і застацца. А што да яе, дык косць з дзіркай пасярэдзіне гэта тое шчасце, дзеля якога бацька цярпліва здымаў з твару газету і казаў: He гэты! Нябожчык Мухамед Хорват, памерлы Ланін тата. Як даўно ўжо памерлі тыя, пра чые жыцці мы зараз распавядзем.
Першы сярод іх завецца Якіша Маіуцін, а гісторыя наша заспела яго, калі ён вяслуе ад берага ў бок Хвара. Ён адзін улодцы, якая напаўняецца вадою, не ведаўён, што ўяе гнілое дно, бо не ягоная яна, не ведаў, і што ветразь не вытрымае на сярэдзіне пратокі і разляціцца на кавалкі, як харугва войска без караля. 3 кожным махам вёслаў Якішу ўсё цяжэй, і ўсё менш верагодна, што ён дабярэцца да Хвара. Часам ён спыніцца, вычарпае далонямі ваду, якая дастае яму ўжо да шчыкалатак, і ўспамяне моцным словам мёртвую Радакаву маці. I хоць Якішавы рукі ўтрая большыя за рукі найбольшага чалавека пад Біякавам, няшмат мора ў іх умяшчаецца. Але колькі б ні было, будзе досыць, бо калі ён будзе захлынацца, а напэўна будзе, бо плаваць не ўмее, менш змесціцца мора ў Якішавам дыху, чым ёсць яго цяпер у ямцы паміж сярэднім і пярсцённым пальцамі. Але ўспамяне ён прынамсі яшчэ раз мёртвую Радакаву маці і яго самога, што аддаў яму сваю дачку з двума фалыпывымі дукатамі пасагу, а цяпер гоніць
яго з парога, калі ён прыходзіцьпапрасіць нечага з'есці, і не сабе ж, а дзецям і ёй. Кажа: Тое, што я даў, дадзена ад сэрца і больш яно не маё, а ты цяпер клапаціся сам або ўтапі свой прыплод і чакай лепшых часоў, каб рабіць дзяцей. Прыйшлі туркі і паляць усё на сваім шляху, дык хай кожны пільнуе тое, што мае. Так Радак казаў Якішу, а ён скраў у яго лодку і паплыў на Хвар, дзе ёсць усякага дабра і ёсць як на яго ўзбіцца, накорміць ён дзяцей або хай яго спаляць жывога, аднак не ведаў ён, што ў Радака гнілы і ветразь, і лодка. Дурань без розуму, хіба чакала б Радакава лодка няскрадзеная ў прыстаньцы сярод галодных, чумных і лютых людзей, калі б яна была прыдатная да плавання.
Другі, за жыццём якога мы будзем далей сачыць, пры нараджэнні быў названы Дабіша. Ён сцярог авечак трэбінскага агі Рамізбега, але не здолеў асцерагчы іх ад сябе. З'явіўся раптам нейкі ў чырвоным каптане, з шабляй за поясам, на галаве каўпак высокага рангу, і заспеў Дабішу, як той з найпрыгажэйшай Рамізбегавай авечкай рабіў тое. Спытаўся незнаёмы, чыя то авечка, і сказаў, што будуць яго цэлага купацьу гарачай смале, як маці купае роднае дзіця, бо ён сваёй кавурскай жылай апаганіўтурэцкую авечку. Пагнаў Дабішу незнаёмы ў чырвоным каптане, каб прывесці яго да агі трэбінскага Рамізбега, які за сем дзён спагоніць з племені Давішынага столькі сасновай смалы, каб дастала ямуда шыі, калі яго будуць у ёй варыць. Ці ведаеш ты, чарвяк кавурскі, што праз дзесяць дзён Хаджыйскі байрам і што тая жывёліна, магчыма, была прызначаная за курбанскуто ахвяру? He ведаў Дабіша дый, праўду сказаўшы, не надта й разумеў, аб чым Рамізбег у яго пытаецца. Але падумаў, што будзе лепш, калі скажа — ведаю! Здзівіўся ага, ніколі ніводзін кавурын яму не пярэчыў так адкрыта і спакойна, з рахманым цялячым позіркам. А ці ведаеш ты, што я пасяку ўсю тваю радню, калі не нацэдзяць яны столькі смалы, колькі хапіла б, каб змыць