Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
тваю гнюсоту? Ведаю, кажа Дабіша, але нацэдзяцьяны, ясны гаспадару, залатыя ў іх рукі. Так кажа Дабіша, гледзячы на агу, як карова на канюшыну, а ўсе вейкі ў яго выгінаюцца, як у дзяўчыны перад заручынамі. Рамізбег яму тады пачаў апісваць пакугы, праз якія ён пройдзе ў гарачай смале, перш чым выпусціць у паветра сваю няверніцкую душу, каб разнёс яе халодны вецер, што дзьме з Босны. Так, пагадзіўся Дабіша, маці мая казала, што мора салёнае, як сляза, дык я неяк думаю, што гэта ўсё ад душаў, якія былі занадта цяжкія, каб узнесціся да Бога.
А імя трэцяга ўжо даўно мёртвага — П'етра Дамэніка Санктыс дэ Вэнэта, а ў часе, калі да яго дабралася наша гісторыя, толькі вялікага геройства і перамогі не хапае яму, каб перад Богам і людзьмі пацвердзіць велікапышнасць свайго імя і выключнасць свайго кароткага побыту на зямлі. Яму яшчэ толькі трыццаць, а ён ужо слаўны матэматык, паэт і лекар, брат ордэна святога Францішка і, сцвердзіўшы сябе ў розуме, веры і дабрыні, вырашыў ён, дзеля ўзору іншым, плыць з флотам Святой Лігі1 да далмацкіх і грэцкіх берагоў і ўступіць у бой з галеонамі турэцкіх нявернікаў, з паўмесяцам і зоркай, якія грозяць з усходу і трымаюць у страху ўвесь Божы свет. ГГетра Дамэніка Санктыс дэ Вэнэта якраз развітваецца з маці Вэронікай у засені кіпарысаў перад бацькоўскім домам, на ўзгорку, з якога відны ўсе сем цэркваў П'етравага дзяцінства, разам з горадам, які з Божае волі лунае над вадою, і здаецца яму, калі ён на яго глядзіць, што не хапае яму яшчэ адной вялікай перамогі, каб ён узнёсся ў неба, разам з цэрквамі і палацамі, мастамі
1 Святая Ліга — саюз міжземнаморскіх хрысціянскіх краінаў
з мэтай спынення экспаніі Асманскай імперыі ў Еўропе. 7 лістапада 1571 года войскі Святой Ліг і перамаглі Асманскую імперыю ў марской бітве пры Лепанце.
і бібліятэкамі, як прадвяшчэнне цуду, які не запісаны ў Бібліі, але які тут адчувае кожны, калі зямная дзяржава становіцца нябеснай. Вэроніка цалуе П'етру руку. Ён хацеў бы яе выхапіць, але жанчына не дазваляе. Гэта рэдкі момант, калі вера бывае мацнейшая за мацярынства. Вэроніка цалуе руку не сыну, а святому.
Калі да берага засталося яшчэ метраў сто, а вада дайшла яму ўжо амальда каленяў, Якіша Матуцін перастаў памінаць мёртвую Радакаву маці, а ўспамянуў святога Міколу. Дай, каб я дастаў нагамі да дна, а калі не можаш, дай, каб я ўмеў плаваць, Богам будутабе да смерці служыць! Так абяцаўён, і просьба ягоная споўнілася. Гнілая лодка патанула якраз калі Якіша здолеў кончыкамі пальцаў дастаць да дна. Mopa накрыла ягоны рот, залівалася яму ў нос, ён душыўся і хрыпеў, але крок за крокам ішоў далей і ўсё паўтараў у думках, што святому Міколу будзе Богам да смерці служыць. He прыйшлі яму ў галаву жонка і дзеці, нялюдскі Радак, голад і мор. За жыццё змагаўся вялікі чалавек і, дальбог, на бераг ён упаў яшчэ жывы.
Спытаўся тады Рамізбег у Дабішы: А што, чарвяк кавурскі, ці мог бы ты зараз адолець сваім языком Алах ілалах1?
Мог бы, ясны гаспадару, не піў я ракіі, каб у мяне язык заплятаўся.
I не баішся?
He, чаго б я баяўся.
А вымавіў бы гэта, хоць бы й давялося табе ў гарачай смале абдэст браць?
Дабіша зноў не ўсё зразумеў, але было яму прыемна
1 Алах ілалах (з араб.) — Няма бога, апроч Алаха.
размаўляць з агою, ніхто яго яшчэ так не прымаў і не слухаў, што ён кажа, не шырыў вочы і не дзівіўся бровамі кожнаму Дабішаву слову. He хацеў ён агу расчароўваць тым, што не разумее, і сказаў:
Ясны гаспадару, халодны вецер рассее па моры маю душу, дык я магу гаварыць усё, што мне захочацца.
Ану скажы: Алах ілалах!
I так прамовіў Дабіша словы, якія зраб ілі яго мусульманінам. Зрабіўшы гэта, не стаў ён раптам ні кроплі разумнейшым, сэрца ў яго засталося простае, як загон з чатырох бярвёнаў і чатырох пнёў, а галава пустая — тут Алах мусіць моцна зменшыцца, каб усяліцца ўчалавечуюдушу. Рамізбегмаўчаў, глядзеў на яго і доўга спрабаваў знайсці ў ім перамену. Але яе не было. Ніякай. Дуб застанецца дубам, хоць ты яго ватай назаві. Ад перавернення ДабішыўАбдулаха больш аслабла Рамізбегава вера, чым было ў ім радасці ад учыненага. Але ўсё ж злітаваўся ён і захаваў Абдулаху жыццё. Загадаў ён завесці яго ў Ульцынь1 і прадаць. Раб Абдулах быў моцны, як тры кані, і пры тым значна больш паслухмяны, чым уся слаўная султанава конніца.
П'етра Дамэніка Санктыс дэ Вэнэта якраз маліўся Богу, таму ягонаму Імені, якога выракся раб Абдулах, насамрэч яго, як і новае Імя, не спазнаўшы. Маліўся П’етра за ўсіх людзей, якіх любіў, пасля за ўсіх, каго ведаў, за тых, каго сустрэў і забыўся, а таксама за тых, міма каго толькі прайшоўі не пабачыў. Маліўся П'етра залюдзей, якіх ніколі не сустрэў, а мог бы, калі б была нагода, і за людзей, якіх не мог сустрэць, бо вызнаюць яны веру Госпада нашага Ісуса Хрыста ўтых краях зямнога шара, дзе П'етрава нага ніколі не ступала. Маліўся П'етра за мёртвых, якія загінулі дзеля
1 Ульцынь — горад у сучаснай Чарнагорыі, у сярэднявеччы найбуйнейшы цэнтр гандлю рабамі.
славы Ягонага імя. Маліўся за нявернікаў, якіх загубіла рука праведніка і якія зведалі б Хрыста, калі б не трапіліся таму праведнікунадарозе. Маліўся затых, якія загінуць героямі ў апошняй бітве. I за тых, хто ў апошні момант спалохаецца, — хай Бог ім даруе! Маліўся за туркаў, якіх загубіць ён сваёю рукою, замест каб наставіць іх на шлях Хрыстовы. У гэтым розніца паміж мірам і вайною. Хай жа ваярам будзе даравана!
Чаму ты прыйшоў? — спыталіся хваране ў Якішы Матуціна. Ён ім здолеў сказаць толькі тое, што ў яго жонка і дзеці галодныя і што не дажывуць да восені, калі ён іх не накорміць. На крадзеж, ды яшчэ праз мора! He быўбы грэх цябе павесіць, пакульты нешта не скраў, слушна зазначылі хваране. А калі ты прыйшоў узнімаць бунт, дык цябе варта было б яшчэ і чацвертаваць, прывязаць мулаў за твае рукі і ногі ды пагнаць іх на чатыры канцы свету. Востраў малы, дык калі табе пашчасціць, далёка яны не зойдуць! He прыйшоў я ні красці, ні бунт узнімаць, казаў хваранам Якіша Матуцін, я прыйшоў маліць аб дапамозе. Э, гэта ўжо лепей, кажуць яму хваране, калі ты прыйшоў прасіць, дык мы злітуемся і кінем цябе ў мора. Просьбітаў мы вешаем, але ўлепшыячасы. Цяпер часы суворыя, горшыя й быцьне могуць, дык мы іх проста кідаем у мора.
Але ж ты дужы, калі б вясло было ўтрая большае за вясло, ты б ім веславаў, сказалі хваране, трошкі паразважаўшы. Якіша Матуцін з імі згадзіўся. А мы якраз мусім справіць галеру, або нас выпаляць горш, чым за часам Маціевага1 бунту. Дык каб ты сеў за вясло, адзін наш быў бы ўратаваны, а можа ты яшчэ й вернешся жывы.
Так хваране паабяцалі Якішу Матуціну, што накормяць
1 Мація Губец — харвацкі народны герой, кіраўнік сялянскага антыфеадальнага паўстання 1573 года.
ягоную жонку і дзяцей, абяцанне сваёй чэсцю і Богам пацвердзіў айцец Іван Урліч Драшнічанін, калі Якіша зойме месца на галеры. Ён пагадзіўся з чыстым сэрцам. Калі б ён не паверыўхваранам, яму ад жыцця нічога не засталося б. Атак меў ён веру, што ягоныя жонка і дзеці выжывуць, насуперак нялюдскаму Радаку, дык гэтай верай ён далей і жыў.
Абдулаха прадалі Абдулаху, эфіёпскаму ганддяру рабамі, перакупніку, махляру і бязбожніку, які быўкарысны царству, таму яго ў Стамбуле і цярпелі, і не толькі цярпелі, але яшчэ й шанавалі, хоць і баяліся, што некалі ён не вернецца з сваіх падарожжаў, бо нездаровыя жарсці загубяцьягоную галаву. Гаварылася, што некалі ён і сам быў рабом, але ніхто не мог гэта з пэўнасцю пацвердзіць. Але было вядома, што яго не ўнікне ніводзін волат і асілак, ніводзін дужы раб, без увагі на колер скуры і паходжанне, рынак, дзе ён прадаецца, або цану. Абдулах быў здольны паехаць у Дамаск толькі дзеля нейкага буйнога татарына, у Бухару дзеля вялізнага мулата паходжаннем з Марока, або нават у Маскву, дзе б яму патаемна, толькі праз яму вядомыя сувязі, за поўны збан залатых дукатаў прадалі мангола, на дзве галавы вышэйшага за найвышэйшага чалавека на зямлі, а ўшыркі такога, што яго й чацвёра, узяўшыся за рукі, не абнялі б. Выбраўшы і купіўшы дужага раба, Абдулах вёз яго ў свой солунскі палац, або ў Сараева, дзе таксама меў маёнтак, або ў Драч1 да брата, а калі такіх магчымасцяў не было, дык заводзіў яго ў першае лепшае начулішча. За ім ішлі Абдулахавы слугі, носячы вялізную канструкцыю з дубовага дрэва, падобную да той, да якой прывязваюцьбычкоўперадлягчаннем, і заносілі яе ў пакой, дзе Абдулах начаваў з Латыфай, сваёй жонкай, каірскай прыгажуняй і самай нанышлівай жанчынай у доўгай гісторыі гандлю людзьмі. Яна суправаджала яго ў кожным
1 Драч Дурэс, горадуАлбаніі.
падарожжы, можа й таму, што Латыфіна вернасць ніяк не магла мерацца з Абдулахавай.
Абранага раба ланцугамі прывязваліда драўлянай канструкцыі, але так, каб кожная мышца ў яго на спіне была напружаная і ясна выступала накшталт тасканскіх узгоркаў, сярод якіх гэтым часам у малітоўнай моўкнасці блукаў П'етра Дамэніка Санктыс дэ Вэнэта. Падрыхтаваўшы раба, слугі адыходзілі, а ў пакой уваходзіла Латыфа і клалася голая ў ложак. Абамлелы чалавек тады глядзеў на найпрыгажэйшае жаночае цела, якое ён за сваё жыццё пабачыць, і тыя некалькі хвілінаў, пакуль Абдулах выбіраў адзін з соцень сваіх бізуноў, старанна назбіраных ад Лісабона да Сібіры і ад Багдада да Туніса, шмат ддя каго з тых рабоў бывалі адзіным раем з усіх раёў, у якія ён ніколі не трапіць. Абдулахаў выбар быў пагадненнем сэрца і розуму, ён патрабаваў не толькі вялікіх ведаў і мудрасці, але і самаўтаймавання, да якога ён звычайна не быў схільны. Для таго, што яго чакала, ён меўся выбраць бізун паводле таўшчыні і пругкасці рабовай скуры, розных у кожнага чалавека, у кожнай краіны і ў кожнай расы. Абдулах на вока мусіў распазнаць скуру, а ўжо пра розніцу паміж бялявымі славянамі і афрыканскімі мурынамі, якія не разумелі ніводнага слова ніводнай вядомай мовы, ён ведаўусё. Але мусіў ён яшчэ й спазнаць самога сябе, колькі ён сёння мае сілы ў руках, якія думкі яго гнятуць, ці ён увесь там, дзе ёсць, або недзе ў іншым месцы, ці гарыць ён у гэты дзень жаданнем, бо калі не, дык варта выбраць мякчэйшы бізун, бо шлях да жадання будзе даўжэйшы. Выбраўшы бізун, заставалася зрабіць толькі адно, сунуць рабу ў вусны драўляную цурку, і Абдулахава любосная цырымонія магла пачынацца.