Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
Samo jos Bosne da mi je pa da me sunce ogrije da me bude pjesme stare i mujezin sa munare sa bijele dzamije
Зіма ніяк не пройдзе, раніца ніяк не настане, толькі тэкбір — покліч «Алах акбар!» — чуецца праз ноч. Доўгая зімовая ноч, маці, я мушу ісці, родны прадзедаўкрай кліча мяне на дапамогу.
Калі я, маці, не вярнуся, не чакай мяне дарма, пусці адну ціхую слязу, прачытай за мяне Фатыху, хай яна мяне правядзе ўмой шлях.
Толькіхацелася бмне, кабяшчэ хоць раз, калія ўжо буду ля брамы раю, даляцеўда мяне на крылах азана пахрамазана з найшй чаршыі.
Шырока задуманы варожы гвалт, але цярплівасць, гонар і ўпартасць унас — непахісныя, баснійскія.
Доўгая зімовая ноч, трэба мне ісці, родны прадзедаў край кліча мяне на дапамогу. Даглядай за маёй сястрой, беражы яе, маці, каб некалі я пабачыў з сырой зямлі, як дочкі маёй Босніі цяпер нараджаюць герояў.
Толькі кабяшчэ была Боснія, а тады хай мяне сагрэе сонца і разбудзяць старыя песні і муэдзін з мінарэта, з белай мячэці.
Запіс
«Дождж бы пайшоў, пайсці не можа» — гэта адна з тых страшных паўднёваславянскіх народных песень, якія расказваюць пра ваенныя або мірныя пакуты, пра смерць блізкіх, а таксама пра дзяржаўныя ўлады, якія звычайна з'яўляюцца тут, каб некага невінаватага — або вінаватага, гэта насамрэч неістотна — асудзіць на смерць або на доўгую катаргу. Аднак незвычайна тое, што такія песні маюць вельмі пяшчотную мелодыю і ў Босніі, як і ў іншых краінах былой Югаславіі, спяваюцца на розных святах або ў звычайных жыццёвых абставінах, як бы тое, пра што ў іх спяваецца, было зусім нармальным.
Kisa Ы pala, pasti ne moze, sunce Ы sjalo, sjati ne moze, sve od zalosti Ibrahim bega. Ibrahim bega svezana vode,
svezana vode da ga objese.
Ibrahim beg se cesto osvrce, ne bi I’spazio koga od roda. Za njim pristaje brat mu Alija. Brate Alija, pazi mi djecu! Pazi i moju kao i svoju!
Kad svojoj djeci krojis haljine, skroji i mojoj kao i svojoj, nek’se nepozna da su sirocad.
Дождж бы пайшоў, але пайсці не можа, сонца бы ззяла, але ззяць не можа, усё ад жалю да Ібрагім-бега.
Ібрагім-бега вядуць звязанага, каб павесіць. Ён часта азіраецца, ці не пабачыць каго з сваіх родных.
За ім ідзе брат ягоны Алія. «Браце Алія, глядзі за маімі дзецьмі! Глядзі за маімі, як за сваімі! Калі сваім дзецям кроіш адзенне, дык скрой і маім, каб не было відаць, што яны сіроткі».
Халал
У ісламскім рэлігійным абрадзе, перш чым нябожчыка апусцяцьу магілу, імам пытаецца ўпрысутных (толькі мужчыны, бо жанчынам забаронена прысутнічаць на пахаванні, як і мужчынам забаронена на пахаванні плакаць), ці не хочуць яны халаліць (прабачыць) нябожчыку. Як правіла, усе адказваюць, што прабачаюць. Паняцце халалу або прабачэння — адно з фундаментальных паняццяў жыцця, яно ўключаецца ў само разуменне чалавечага лёсу, узята яно з рэлігійнага абраду і прынятае ў штодзённым жыцці. Пра гэта расказвае і гэтае апавяданне.
Tri su ptice lastavice jednim glasom pjevale
Mladi Salko trazi majku da se sa njom pozdravi Pozdravi mi bracu majko nek te dobro slusaju Ja ti nisam dobar bio pa sam zato patio
Тры птушкі ластаўкі адным голасам спявалі. Малады Салка шукае маці, каб з ёй прывітацца: «Прывітай, маці,
братоў маіх, каб добра цябе слухалі. Яў цябе добры не быў, і таму столькі мучыўся».
Асаг
Алі-паша Рызванбегавіч — рэальная асоба баснійскагерцэгавінскай гісторыі. Магнат, землеўладальнік і мясцовы валадар з усходняй Герцагавіны, ён жыўу часе, калі крызіс асманскага панавання на Балканах набліжаўся да вяршыні і калі Турэцкая імперыя стаяла перад крахам. У тым часе, у пачатку і сярэдзіне дзевятнаццага стагоддзя, мясцовыя магнаты змагаліся за сваё панаванне. Выбухалі сялянскія паўстанні, сяляне ўзнімалі зброю супраць феадалаў... I вось у такім часе, гаворыцца ў песні, Алі-паша закахаўся ў прыгожую Мару, дзяўчыну хрысціянскай веры.
Alipasa па Hercegovini, lijepa Mara па Biscu bijase. Koliko su nadaleko bill, jedno drugom jade zadavali. Alipaso, koliko te hvale, da me prosis ne biposla za te, da s ’ozenis bi se otrovala!
БыўАлі-паша на Герцагавіне, a прыгожая МараўБішчы. I хоць былі яны адно ад аднаго далёка, спрычынялі адно аднаму пакуты. «Алі-паша, як цябе ні хваляць, калі б папрасіў ты, не пайшла б я за цябе, а калі б ажаніўся, я б атруцілася!»
Зулум
У баснійскіх лірычных песнях людзі вельмі часта размаўляць з жывёламі, асабліва з птушкамі. Гэта можна ўспрымаць як метафарызацыю жыццёвых абставінаў, як у байках, што адносна часта сустракаецца не толькі ў паўднёваславянскай лірычнай, але і ў героіка-эпічнай паэзіі, аднак у тых песнях ёсць і нейкія паганскія забабоны. Боснія поўная забабонаў і паганскіх вераванняў,
якія часта можна сустрэць і ў мусульманаў, і ў каталікоў, і праваслаўных.
Djevojka sokolu zulum ucinila, zulum ucinila, goru zapalila.
Gorjela je gora i dva i tri dana, dok je dogorjela sokolu do gnijezda. Soko vatru gasi, krila mu se pale, sokolici piste, a soko proklinje.
Ljuto kune soko Ijepotu djevojku: dugo djevovala, i to bolovala! Ceda ne imala, nit’rukom povela, sto meni, sokolu, zulum ucinila!
Дзяўчына сокалу крыўду ўчыніла, гару запаліла. Гарэла гара і два і тры дні, пакуль не дагарэла да сокалава гнязда. Сокал агоньгасіць, абпальвае крылы, сакаляняты пішчаць, а сокал праклінае. Люта праклінае сокал дзяўчыну: «Доўга была ты ў дзеўках і з таго бедавала! Дзяцей не мела і не спавівала, штожты мне, сокалу, крыўду ўчыніла!»
Алкатмэр
«Маці Мэху неразумнага жаніла» — песня, якая расказвае пра вельмі частыя выпадкі за турэцкім панаваннем уБосніі, калі маладыяўчасевяселлябываліяіпчэзусімдзеці. Шлюбы былі справай дамовы, дамаўляліся бацькі, а калі не было бацькаў, то маці, і ў тых дамовах шлюб быў пэўнага роду матэрыяльна-фінансавай здзелкай паміж дзвюма сем'ямі, а не зацвярджэннем любоўнай сувязі. У гэтай песні пра Мэху спяваецца, што ён быў неразумны, калі маці яго жаніла, але насамрэч гэта не значыць, што ён меў хворы розум, а што не быў яшчэ адказны за свае дзеянні, бо быў яшчэ дзіцёнкам. Але ўсё ж сённяшняга чытача і слухача правакуе дваякае значэнне слова «неразумны».
Majka Meha ludog ozenila i luda ga u derdek spremila. Kad se Meho nas ’o kod djevojke.
on zaplaka, trazi staru majku.
Njega tjesi pod duvak djevojka: Nemoj plakat’, moji jadi, Meho, jer sam tebi nesto donijela: u njedrima dunju i jabuku, dunju grizi, jabuku mirisi!
Маці Мэху неразумнага жаніла і неразумнага ў шлюбны пакой выправіла.
Калі Мэха апынуўся з дзяўчынай, пачаўплакаць, шукаць старую маці. Яго цешыць пад завесай дзяўчына: «Неплач, мой бедны Мэха, бо я табе нешта прынесла: за пазухай умяне айва і яблык, айву кусай, яблык нюхай!»
Місір
«Заснула сіротка» — далмацкая народная песня, якую ўздоўж харвацкага ўзбярэжжа маці і бабулі часта спявалі як калыханку. Што вельмі нязвыкла і нават трошкі жахліва, з увагі на тое, што гэта песня пра сіроцтва, смерць і чаканне ўваскрэсення.
Zaspalo je siroce, isprid tudih dvora, rucicama doziva priko sinjeg mora.
Dodi, dodi, oce moj, mrkla noc se sprema, nase mile majcice jos nam doma nema.
Sinoc su je odveli niki crni Ijudi, tiho su joj pivali da se ne probudi.
Zaspalo je siroce, ispod jorgovana, njega ce probuditi zora sudnjeg dana.
Заснула сіротка перад чужым домам, ручкамікліча праз сіняе мора: «Прыйдзі, прыйдзі, мой mama, цёмная ноч настае, а нашай мілай мамулькі яшчэ няма дома. Учора ўвечары яе забралі з сабой нейкія чорныя людзі, ціха ёй спявалі, каб яна не прачнулася».
Заснула сіротка nag кустом бэзу, а прачнецца толькі на світанні суднага дня.
ЙІД
«Як мы ўзнялі чырвоны каптур на сякеру» — верш вялікага харвацкага паэта XX стагоддзя Драгі Іванішавіча. I хоць ён не быў задуманы як песня, пасля таго, як яго паклаў на музыку Душка Тамбача, ён зрабіўся адной з самых вядомых далмацкіх народных песень — клапаў, якія на шмат галасоў акапэла спяваюць вакальныя ансамблі, што налічваюць ад шасці да дванаццаці спевакоў, а ў навейшыя часы і спявачак.
Ka ’smo zdigli crjenu kapu na sikiru sva je zemja zadrcala, ploca greba Ka ’smo zdigli crjenu kapu na sikiru svi su zuji zazarili supje nebo
Ka ’smo zdigli crjenu kapu na sikiru s nan su zubi zaskripjali jid straotni nasi mrci
Калі ўзнялі мы чырвоны каптур на сякеру, уся зямля задрыжала, магільныя пліты.
Калі ўзнялі мы чырвоны кашпур на сякеру, усе мазалі нашы распалілі пустое неба
Калі ўзнялімы чырвоны каптур на сякеру, з намі зубамі заскрыгаталі ў страшным гневе нашы мерцвякі.
Іджтыхад
Слова «іджтыхад» арабскага паходжання і азначае інтэлектуальнае намаганне, якое чалавек прыкладае, расшук-
ваючы ісціну. У адрозненне ад аднакарэннага слова «джыхад», якое насамрэч азначае ўнутраную барацьбу чалавека з самім сабой. На жаль, слова «джыхад» сярод мусульманаў, а пасля і на Захадзе, сярод хрысціянаў і юдэяў, як і сярод атэістаў, амаль ва ўсіх еўрапейскіх мовах набыло крыху іншае, разбуральнае значэнне. У гэтым апавяданні крыху гаворыцца і пра гэта.
Апесню «Джулзулейха» звычайнаспяваюцьпабаснійскіх рэстаранах, у моманты, калі гулянка дасягае апагею, калі многія ўжо панапіваюцца і калі, у адпаведнасці з паўднёвым і славянскім дэструктыўным характарам, пачынаюць біцца чаркі і бутэлькі.
Dulzulejha ро bostanu seta, sa medom se rosom razgovara. Medna roso, gdje si zimovala? U djevojke pod bijelim vratom, gdje se nizu biser i merdzani, eto gdje sam zimu zimovala.
Ружа-Зулейха na садзегуляе, з мядовай расою размаўляе. «Мядоваяраса, дзежтызімавала?» «Удзяўчыныпадбелай шыяй, дзенанізаны бісер ікаралі, восьдзея зімузімавала».
Акрап
Босна — рака, якая дала імя Босніі і якая цячэ праз самы яе цэнтр. Калі гэта і не найдаўжэйшая баснійская рака, хоць і адна з найдаўжэйшых, дык прынамсі самая вядомая. Песня «Босая Мара Босну прайшла» — адна з самых вядомых сэўдалінак. Гэта адна з некалькіх песень, якія ў Босніі спяваюць найчасцей з самых розных нагодаў. Пры гэтым невядома, што ж гэта босая Мара перайшла: раку Босну ці краіну Боснію. I адно і другое зрабіць не так лёгка. Боснія не такая ўжо малая краіна, каб прайсці яе пехатою, а рака Босна глыбокая, дык яе насамрэч і немагчыма перайсці, апрача як у песні ці ў часе нейкай вялікай засухі, якая мусіла б быць большая за ўсе засухі, якія памятаюць і краіна, і рака.