Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Айцец Іван Урліч Драшнічанін не шукаў Якішу Матуціна, каб сказаць яму, як маюцца жонка і дзеці, і схлусіць, што яны шлюць яму вітанне і надаюць духу перад адыходам на вялікую бітву. Ды ён з цяжкасцю і ўспомніў бы пра яго, расплаціўшыся віном з двума калекамі, што дапамагалі яму ў тым кароткім плаванні. Хапала яму і сваіх клопатаў, але пра тыя клопаты нічога не вядома, дый наўрад ці нешта помнілася аж да нашых часоў. Простых святароў былі тысячы, і куды б мы зайшлі, калі б ведалі пра кожнага, пра ягоныя клопаты і страхі. Роля Івана Урліча Драшнічаніна ў гісторыі скончылася тым, што ён галерніку Якішу Матуціну, родам з Заастрога, выплаціў цану ягонага жыцця. Здавалася б, гэта шмат, але праз чатыры стагоддзі і яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў усе ўжо мёртвыя, так ці іначай. Як тыя, чыя галава каштавала пару фунтаў соленай рыбы, гэтак і тыя, якія вызначалі ўсе кошты.
Але пакуль гісторыя працягваецца, жыве і роспач Якішы Матуціна. Калі святар не прыйшоў да яго і не сказаў, як было ў Заастрогу, ён пачаў сумнявацца, ці той яго не падмануў. Ён і не шукаў ягоную жонку, а алей, збожжа і рыбу распрадаў пад галодным Біякавам. Так думаў Якіша і пасля
яшчэ спрабаваў уцячы з крэпасці, у якой іх трымалі і добра кармілі, каб мелі сілу, калі спатрэбіцца, але кожны раз яго лавілі перш, чым ён дабяжыць да брамы. Прывядзіце мне святара, і я не буду ўцякаць, казаў Якіша хваранам. А чаго табе зажадалася, апошняга прычасця? Каб адпусціў табе грахі? Бязгрэшны кожны, хто памрэ за Бога, так што можаш быць спакойны, адказвалі яму хваране найразумнейшымі словамі, што ведалі, а пасля смяяліся з убогага лайдака ў вялізным чалавечым целе, які чамусьці ўздумаў, што яму патрэбны святар.
Якіша Матуцін так ніколі й не даведаўся, ці былі накормленыя яго дзеці або памерлі ад голаду. А за імі ад тугі і жонка, якую ён кахаў. Праклінаў ён нялюдскага Радака і чорныя харугвы ягоных ветразяў, прагнілую лодку, ракаў і малюскаў, якія разбягаюцца з заастрожскага плыткаводдзя кожны раз, як надыдуць галодныя гады, а турак пачне гразіць з мора і з сушы. Святара ў сваіх роспачных праклёнах ён згадваў радзей. Святар, як яму бачылася, надурыў яго толькі адзін раз, а з гэтага нейкі вялікі праклён было прыдумаць цяжка.
Цэлую ноч доўжылася жарсцьЛатыфы і Абдулаха, пакуль другі Абдулах з драўлянай цуркай у роце вісеў на дубовай канструкцыі больш мёртвы, чым жывы. Калі да яго вярнулася прытомнасць, ён не ведаў, дзе ён, і нічога не бачыў, бо яна завязала яму хусткай вочы. Толькі адчуваў ён, што ўсё цела ягонае — адна жывая рана, Боль Абдулах Боль Дабіша, і чуў уздыхі, стогны і крыкі аб дапамозе. Думаў ён, што гэта ягоныя галасы, чуў ён галасы на невядомай мове, думаў, што гэта гаворыць ягоны боль, і не было яму нязвыкла, што адзін голас быў жаночы, а другі мужчынскі. Абдулах быў цнатлівец, а адзіная, каго ён меў, калі яшчэ быў Дабішам, была агава авечка. Сонца ўзнялося высока, і было бліжэй да паўдзённай гадзіны, чым да раніцы, калі нарэшце, як два мёртвыя каханні, Латыфа і Абдулах упалі
адно на аднаго і не варушыліся, а толькі лавілі страчанае дыханне. Ачомаўшыся, эфіёпскі гандляр рабамі паслаўжонку адзецца і пайшоў праверыць, ці жывы ягоны раб. Ён упусціў у пакой святло і меў на што паглядзець: рабова спіна была ўся бэзавая і пасечаная, нібыта ён біў па ёй шабляй, а не цвёрдым мангольскім бізуном. У нейкіх месцах віднеліся косці, скура вісела махрамі і лёгка калыхалася ад ветру, што далятаў звонку. Ён выбраў не той бізун, памылкова ацаніў таўшчыню рабовай скуры, а таксама сваю сілу ды глыбіню, з якой трэба было выцягнуць сваё жаданне. Раб яшчэ дыхаў, але доўга ён не працягне. Калі й выжыве, дарагім будзе ягонае аздараўленне, і ён не зможа яго прадаць.
Але такое ўжо каханне ў Абдулаха, эфіёпскага ганддяра рабамі, і ягонай жонкі Латыфы. Часам дорага каштуе, але не даражэй за тое няшчасце, што мусіць ён насіцца па свеце, каб наталіць сваю прагу і жарсць. Няшчасны Абдулах, ніхто яму не паспачувае, ні тады, ні калі ўсе ўжо будуць мёртвыя.
Абдулах зняў Абдулаху павязку з вачэй, дастаў яму з рота драўляную цурку і загадаў слутам, каб вызвалілі яго з ланцугоў і занеслі ў падземныя пакоі да іншых рабоў, каб там выпусціў душу.
Чацвёра дужых слугаўледзь паднялі вялізнае Абдулахава цела, адзін раз яны яго не ўтрымалі, і ён грымнуўся на брук пераддомам, праходзілі нейкія людзі і глядзелі на яго. Абдулах бачыў, як застывалі іхнія позіркі, і хацеўнешта сказаць, але язык яго не слухаўся, толькі лётаў па шырокай прасторы рота, нібы курыца, якой адсеклі галаву. Яго кінулі на салому, і ён застаўся так ляжаць. Боль Абдулах Боль Дабіша. Іншыя адсунуліся ўбок, а адзін малады хлопец, бялявы і сінявокі, нават заплакаў. Абдулах хацеў яму ўсміхнуцца. Маўляў, нічога страшнага. А калі й было, дык прайшло.
Калі раб пражыў адзін дзень, пасля яшчэ адзін, і калі на трэці дзень папрасіў есці, Абдулах падумаў, што раб, магчыма, мацнейшы, чым ён думаў, і загадаў занесці Абдулаха ў верхнія пакоі. Там яму дзве жанчыны абмылі раны, вычысцілі гной і абрэзалі кавалкі мёртвай скуры, а грэцкі
знахар Анагнас абмазаў бальзамамі Абдулахаву спіну і жывот. Калі й выжыве, то застанецца калекам, сказаў ён Абдулаху. Няхай, адказаў яму гандляр рабамі і добра яму заплаціў. Яго справа дапамагчы вылячэнню, калі вылячэнне магчымае, а калі не, сумленне ўяго будзе спакойнае, бо зрабіў ён усё, што мог. У прынцыпе, ён болып і не разлічваў, што зможа Абдулаха прадаць.
Аднак здарыўся цуд, і праз сем дзён раб ужо стаяў на сваіх нагах, а праз два тыдні быў ужо ў поўнай сіле. Праўда, ён застаўся крыху перакрыўлены, мабыць, парвалася ў яго нейкая мышца, і хоць спіна ў яго ўсё яшчэ была ў ранах, ён ужо мог памалу і працаваць. Прадасць яго Абдулах, хоць і за малыя грошы.
У той дзень, калі П'етра Дамэніка Санктыс дэ Вэнэта ступіў на глебу вострава, у хваранаў засела ежа ў горле. Добра, калі падчас абеду мора спакойнае, кажуць, што тады Бог задаволены людзьмі, спакойнае было мора ў той дзень, але ў іх кавалак засеў у горле, і не ведалі яны чаму. Яны сказалі жонкам — каго ж там чорт нясе! — выйшлі з сваіх хатаў і скіраваліся да прыстані. 3 усіх чатырох бакоў, дый яшчэ з тых двух, якія не лічацца, валілі на бераг хваране сустракаць таго, хто павядзе іх у бой. Божа мой мілы, які слаўны госць, бянтэжыліся хваране адны перад аднымі, і гэтыя словы вярталіся да іх рэхам. А пасля злаваліся, бо іх ніхто не слухае, а самі яны адно аднаго і не маглі чуць. Але ж і нос у яго, акурат як крук, якім рвуць жылы з рук падпалыпчыкаў, думалі хваране і ўжо з П'етравага носа ведалі, што дабром гэта ўсё не скончыцца.
А калі ён пабачыў іх, з угнутымі плячыма і доўгімі рукамі, з шыямі, што круцяцца ва ўсе бакі, здавалася б, што маглі іх і так выкруціць, каб дакладна ўбачыць, дзе ў іх свярбіць спіна, з крывымі нагамі, доўгімі ступнямі, шырокімі грудзьмі і вялізнымі чорнымі вачыма, чый змрок, думаў П'етра,
паглынуў бы й сонца, калі б яны на яго паглядзелі — і калі ён іх такіх пабачыў, яго ахапіў страх. Засумняваўся ён, што здаралася рэдка, ці ёсць нейкі сэнс і розум у тым, што ён робіць, ці варта старанняў абвяшчаць аб пакутах Хрыстовых кожнай чалавечай істоце і ці кожны будзе годны веры ягонай і крыжа.
У першую ноч ён ніяк не мог заснуць. Паўднёвы вецер гнаў аблокі, завываў у сляпых вокнах спаленых хатаў за гарадскім пляцам і даносіў смурод гнілых рыбіных вантробаў і свежага чалавечага лайна. Ён хадзіў па пакоі, зазіраў пад ложкі, шукаў, ці не падкінулі яму нешта, нюхаў руку, якую даваў цалаваць мясцовым старэйшынам, зачыняў і адчыняў акно, але ніяк не мог знайсці крыніцу смуроду. На досвітку ён пабудзіў свайго ад'ютанта брата Міру Алача, маладзёна родам з Макарскай, і загадаў, каб той зараз жа прывёў і пастроіў пад акном будучы экіпаж галеры.
Дваіх не хапае, сказаў Алач, пакуль яны глядзелі на іх заспаных і абарвашях, як азіраюцца яны ваколсябе, быццам бы баючыся сабакі, што зараз падбяжыць да іх і цапне за задніцу. Як гэта? — здзівіўся П'етра.
Атак, зніклі, уцяклі.
Хай іх зараз жа знойдуць!
He знойдуць, сёння ўначы яны выплылі з прыстані.
Хай апоўдні прывядуцьда мяне гаспадаралодкі, на якой яны ўцяклі, загадаў П'етра, і яшчэ каго-небудзь, хто ім дапамагаў.
Невядома, хто ім дапамагаў.
Хай даведаюцца. Інакш усе будуць пакараныя.
Ці бачылі вы тых дваіх? — пыталіся хваране ў галернікаў. Людзі маўчалі і глядзелі ў зямлю. Ці бачылі вы тых дваіх? — пыталіся яны ў маракоў. Якіх дваіх? — пыталіся тыя ў адказ. Аднаго ўсё ж трэба было выбраць, каб паказаць яго венецыянцу як магчымага вінаваўцу, а лепшага за Якішу Матуціна яны знайсці не маглі. У яго на востраве не было ні радні, ні абаронцаў, дык ніхто сур'ёзна не занепакоіцца, калі яго абвінавацяцьваўсім. Пойдзешзнамі! — сказалі Якііпу. Ча-
му? — адступіў ён у кут цямніцы, гатовы біцца. Таму, што ты ўжо некалькі разоў уцякаў, адказалі яму хваране, а ён змірыўся з лёсам, бо іх было болей.
Апоўдні на пляцы было толькі тры чалавекі. П'етра Дамэніка Санктыс дэ Вэнэта, а перад ім галернік Якіша іўласніклодкі Антун Сучуранін. П'етра стаяў, склаўшы рукі на грудзях, а тыя двое былі звязаныя. Рукі ў іх былі звязаныя за спінай, а ногі зблытаныя вяроўкай, каб раптам не ўцяклі.
Гэтабылатваябарка? — звярнуўсявенецыянецдаЯкішы. Ніколі ў мяне не было.
Тады значыць, твая? — павярнуўся ён да Антуна.
Так, была, і больш няма.
Ці ёсць у цябе дзеці?
Сямёра хлапцоў, адказаў Антун.
I цябе не хвалюе, што цяпер з імі будзе?
Падохнуць ад голаду, сказаў Антун.
Падохнуць, калі я пакараю цябе смерцю.
Падохнуць, бо мы засталіся без лодкі.
П'етра Дамэніка Санктыс дэ Вэнэта загадаў абодвух вызваліць, а весляроў, якія заменяць тых, што ўцяклі, да заўтра выбраць з сем'яў астраўных старэйшынаў. А калі яшчэ нехта ўцячэ, дык будзе заменены асабіста некім са старэйшынаў, і так да апошняга. I няважна, што гэта старыя людзі без сілы ў руках і без духу ў носе. Бог дасць ім надчалавечую моц у барацьбе. Старэйшыны спалохаліся, хваране яшчэ раз здзівіліся форме і прыгажосці П'етравага носа, і так венецыянец выйграў сваю першую бітву. Галернікаў пасля таго здарэння ахоўвалі лепей, чым золата ў царскай скарбніцы.
Як тваё імя? — спытаўся Абдулах у Абдулаха. Раб яму адказаў і яшчэ пакланіўся, як навучыўся, калі быўу Рамізбега. Але твар у гаспадара не праясніўся, а скрывіўся, нібыта яму вырвалі здаровы зуб. He спадабалася гэта Абдулаху, бо