Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
П'етра Дамэніка Санктыс дэ Вэнэта не баяўся смерці, але баяўся вялікага болю. Толькі гэта яго хвалявала ў апошнія дні перад адплыццём галеры. Было яму сорамна перад Богам,
але тады ён разумеў розніцу паміж Ісусам Хрыстом, сынам Гасподнім, чалавекам, які стаў Богам і ахвяраваў сабою дзеля людзей, і тымі, сярод якіх ён спакойна залічаў і сябе, хто гатовы памерці за веру і Ягонае імя. Чым больш баіцца чалавек болю і пакутаўісусавых, тым больш ён бывае гатовы ахвяраваць сваім жыццём. Ужо тады ён, П'етра Дамэніка Санктыс дэ Вэнэта, ведаў, што першым рынецца на туркаў, скочыць на іхні карабель, будзе біцца адзін з дзесяццю ворагамі або патоне без страху і жалю на дне мора, толькі калі гэтага захоча Бог. Але не дапусціць Бог, каб яго схапілі ў палон, каб яго мучылі, размотвалі кішкі на летнім сонцы і пакідалі яго глядзець, як яго вантробы знікаюць у пашчах галодных карабельных катоў. Ён перажагнаўся яшчэ раз і выйшаў з царквы, перад якой гулялі дзеці. Уцякаючы ад сябра, адзін хлопчык заблытаўся ў яго ў нагах і ніяк не мог вызваліцца. Матылёку павучынай сетцы. П'етраўсміхнуўся, пагладзіў хлопчыка па галоўцы і лёгка падштурхнуў яго да астатніх. Калі б вера ў Хрыста авалодала кожным сэрцам на зямлі, П'етра цэлымі днямі гуляў бы з анёламі.
Ці можна і мне з вамі, каб хоць яшчэ раз пабачыць жонку ікабдзецімянезапомнілі? — пытаўся Якіша Матуцін у айца Івана Урліча Драшнічаніна, перш чым лодка адштурхнецца ад берага. Нельга, бо калі б ты іх пабачыў, ты б з намі не вярнуўся, а ты нам патрэбны на галеры. Калі б замест цябе пайшоў хто іншы, згас бы яшчэ адзін хварскі род, знікла б яшчэ адно імя. Клянуся табе гэтым крыжам, што вярнуся! — тройчы перажагнаўся Якіша. He прысягай, браце, на тое, што цяпер толькі знак у паветры, калі б ты быў і святы, я табе не паверыў бы, як і ты сам сабе.
ГлядзеўЯкіша Матуцін, як яны адплываюць. Айцец Іван яму махаў, а двое побач з ім парадкавалі ветразь. Адзін быў гарбаты, другі без нагі. Пагодным сонцам свецяцца іхнія твары, войны Бог выдумаў на радасць калекам, яны двое
на галеру не пойдуць, не патрэбныя яны Святой Лізе, не ведаюць пра іх лютыя туркі. Лодка рабілася ўсё меншая і гублялася ў моры, а на сярэдзіне пратокі зрабілася такой дробнай, што чалавечае вока яе і не заўважыла б, калі б не глядзела нязводна ў той бок. Гара Біякава — блакітны абрыс, які вільгаць намалявала на царкоўнай сцяне. Недзе пад ім, там, дзе відна роўная лінія мора, ляжыць Заастрог, а ў ім жонка і дзеці і нялюдскі Радак, які думае, што Якіша патануў, плывучы на ягонай прагнілай лодцы. Што большае — ягоная злосць, штоўягоскралілодку, ці шчасце, што злодзея спасцігла справядлівае пакаранне? Хто б ведаў, што пераважвае ў змроку ягонага сэрца!
Жыццё Якішы Матуціна паводде ацэнкі старэйшынаў, засведчанай праведнасцю слугі Божага Івана Урліча Драшнічаніна, каштавала дзве меркі збожжа, збан алею і дробнай соленай рыбы на вагу сямігадовага дзіцяці. Якішава жонка атрымае яшчэ ружанец ад святара, каб малілася за збавенне душы свайго мужа і за перамогу хрысціянскага флотуўбітве з страшнымі турэцкімі галеонамі. Калі святар перадаў ёй гэты дар, а таксама матэрыяльны эквівалент за мужа, жанчына пачала галасіць, нібыта ён ужо быў мёртвы. Іван Урліч Драшнічанін на гэта сунуў ёй у руку дукат і наказаў тым дваім, каб пакінулі ёй і віно, якое ён прызначыў ім як плату. Гэты дадатак быў ад яго асабіста, іншых ён не датычыў, але і суцяшэнне ўрэшце засталося толькі яму. Жанчына была згодная, каб яе дзеці памерлі ад голаду, толькі каб ёй вярнулі мужа.
Пакуль эфіёпскі гандляр рабамі Абдулах сцягваўланцугі, якімі Абдулах, народжаны як Дабіша, быў распнуты на дубовых бэльках, пастуху, які быў блізкі з аговай авечкай, нічога не было ясна. Hi чаму Рамізбег захаваў яму жыццё, ні чамуяго, каліён цяпер мусульманін, прадаліўрабства, ні чаму другі Абдулах лаецца на сваіх слугаў, зацягвае і адпускае
ланцугі, а пасля прыглядаецца да яго збоку і хмурыцца, нібы бачыць перад сабою мяжу, якую за ноч перасунуў сусед. Але ён не быўзанепакоены, дый насамрэч яму было й някепска. У пакоі, аздобленым шоўкам і аксамітам, дзе пахла ружай і язмінам, пахамі, якія ён раней ніколі не чуў і цяпер аб гэтым шкадаваў, ягонае становішча можа й не здавалася найлепшым, але не было і найгоршым. У адрозненне ад свайго цёзкі, які відавочна меў шмат клопатаў у жыцці і чыю галаву абцяжарвала вялікая адказнасць, Абдулах не мусіў нічога рабіць, як толькі ляжаць, нібы нейкі паша, на гладкім дрэве і, нічога не робячы, чакаць, што будзе далей.
Калі ў пакой увайшла Латыфа і спярша адкрыла твар, а пасля скінула чадру і засталася зусім голая, Абдулаху закруцілася ў галаве ад прыгажосці і ён мала што не вырваўся з уласнага цела і не рассыпаўся па ёй, як соль хрысціянскіх душаў па моры. Ён раззявіўсяаддзіва, на што Абдулах сунуў нешта яму ў рот, які разнасцежыўся да болю, так што на момант яму здалося, што ў яго сківіца адваліцца ад галавы або ён задушыцца. Але ён хутка прызвычаіўся, пачаўдыхацьносам, робячы смешныя гукі, за якія ямубыло трошкі сорамна перад прыгажуняй.
А тады агнявы язык сцебануў яго па спіне. Ён рэзка таргануўся, зарыпела дубовае дрэва, ён не разумеў, што адбываецца, але тады ягоную скуру апякло яшчэ мацней. За трэцім разам яму здалося, што ў яго трашчаць рэбры, як сухое галлё ў матчынай печы. Пасля полымя ахапіла ніз спіны, жывот і яшчэ ніжэй. Пад свіст бізуна гарэў Абдулах і дзяліўся на дваіх. На таго, хто адчувае боль большы за тую малую простую душу, хто гатовы ўлюбы момант выціснуць яе прэч і ператварыцца ў самога Дабішу і Абдулаха, і на другога, які ў тым болю не ўдзельнічае, хоць і ўсведамляе яго, а толькі дзівіцца і палохаецца і глядзіць на голую жанчыну, заўважае, як яе грудзі спадаюць на блакітныя падушкі, як яна нядбайна перакідае нагу за нагу, а пасля разводзіць іх, быццам ніхто на яе й не глядзіць, быццам яна адна сярод задушлівай летняй ночы, калі й да голых сон не йдзе. Боль
Дабіша Боль Абдулах не ведае пра другога, але той другі ведае пра яго. Ён выразна чуе, як той моліць, уздрыгвае пры кожным удары, як хацеў бы сказаць, каб яго спалілі, але толькі каб далі крыкнуць, дасталі яму дрэва з рота, каб выпусцілі ягоную душу. Боль Дабіша Боль Абдулах згарыць, небарака, ітройчы пашкадуе, што Рамізбег не выкупаўяго ў гарачай смале, а калі пашкадуе трэці раз, той другі ўжо знепрытомнее, гледзячы, як Латыфа нудзіцца на падушках, а ўваччу ў яе відаць толькі нецярплівасць, бо малаку трэба час, каб закіпець. Боль Дабіша Боль Абдулах знепрытомнее следам за ім, калі каханак Абдулах, эфіёпскі гандляр рабамі, ударыць яго мангольскім бізуном яшчэ дванаццаць разоў. Усяго разам трыццаць адзін удар спатрэбіўся яму, каб быў гатовы легчы да Латыфы ў ложак. Мужчына не кіруе тым кавалкам свайго цела, без якога не бывае любошчаў. Розныя ёсць спосабы, каб яго ўгаварыць, і не ў кожнага тыя самыя. Няшчасны Абдулах, ганддяр рабамі і муж найпрыгажэйшай жанчыны Каіра, чары якой замглілі б розум і таму, хто толькі раз яе пабачыў, а ўжо тым болей яму, хто жывую яе спазнаў, меў тое няшчасце, што ў яго той кавалак цела, без якога няма любошчаў, на Латыфіну прыгажосць не ўздымецца, аж пакуль Абдулах бізуном не пакарае раба, чые мышцы адным нагадаюць тасканскія ўзгоркі, а другім горы Анатоліі, паводде таго, у якім краі яны народжаныя і якой веры належаць.
***
П'етра Дамэніка Санктыс дэ Вэнэта міласцю Божай і воляю кіраўнікоў Святой Лігі быў накіраваны на востраў Хвар, каб наглядаць за падрыхтоўкай тамтэйшай каманды, а пасля ўзяць на сябе кіраўніцтва над іхняй галерай. У яго распараджэнні будуць два дасведчаныя мараплаўцы, але з прычыны таго, што ідзецца пра даволі спецыфічны выпадак, роля дупшастыра тут важнейшая за мараходныя ці вайсковыя веды. Астраўляне схільныя да бунтаў, яшчэ не
так даўно яны ўзбурыліся супраць уласных паноў і магнатаў, дык давялося іх некалькі гадоў агнём і мячом супакойваць, розуму яны слабога, але цвёрдагаловыя. Дый з верай у іх нешта не ў парадку. Гледзячы збоку, можна было б сказаць, іпто гэта пабожны народ, у малітве яны больш старанныя за Падую і Венецыю, дый у Рыме няшмат ім знойдзецца роўных. Але сама вера ў іх да істотнай меры паганская. У Бога яны будуць шукаць у барадзе, ад Ісуса чакаць, што той асабіста да іх прыйдзе і дапаможа выцягнуць сеткі з мора, падчас хваробы ім будзе мроіцца Марыя, і будуць яны спрабаваць схапіць яе за руку. Духоўны аспект веры ім цалкам невядомы, усё для іх складаецца з мяса, касцей і скуры, і янылёгка расчароўваюцца, калі не бачацьад веры рэальнай карысці. Тады яны блюзнераць і лаюцца, гатовыя яшчэ раз распяць Хрыста, нападаюць на ягоных слугаў. Калі такі цуд магчымы, варта іх навярнуць. Калі не, тады іх трэба трымаць у страху. Лепш дзеля прыкладу аднаго невінаватага асудзіць на смерць, чым бы зноў успыхнуў бунт.
Слухаў П'етра, што яму кажуць, як апелююць да яго францішканскага запалу, як рыхтуюць залатыя карэты ягонаму славалюбству, як лесцяцца, запэўніваючы, што яны не большыя за яго, а насамрэч хлусяць, і непрыемна ім, што хлусяць, і тады напышлівасць іх тытулаў і званняў мінаеі развейваецца, знікаеўпыле, аж пакульадП'етравага доўгага маўчання не ўпадуць яны ніцма да ягоных ног і не закрычаць: Оты, заручніку нябёсаў, брацеўсіхтыхжывых, у каго Гасподзь удыхнуў жыццё, ваяўніку бязлітасны і праведны нашага святога Францішка, уратуй няшчасны Фарас1, учыні дзікуноў годнымі цябе!
Але не будзе ён так доўга маўчаць, скажа ён ім, не паверыўіпы ў ніводнае сваё слова, і прыме зроблены яму гонар ды прыкінецца, што не заўважае, як яны яго ад сябе праганяюць, як насміхаюцца ягонаму жаданню прычыніцца да бітвы супраць няверных і евангелізацыі Усходу, а яшчэ ім
' Фарас — старажытная пазва вострава Хвар.
і паклоніцца і дазволіць ім паверыць, што вера мальгх братоў ордэна бліжэйпіая да глупства, чым адна да адной губы ў чалавека, які маўчыць.
I гэтак прыніжаны і абражаны паплыў П'етра Дамэніка Санктыс дэ Вэнэта ў бок Хвара, насустрач людзям, пра якіх нічога не ведаў, каб раздзяліць з імі лёс. Калі й існуе найбяднейпіая галера ў вялікім флоце Святой Лігі, чые караблі ўжо выплылі з іспанскіх партоў, а неўзабаве выплывуць і блаславёныя знакам папскай дзяржавы і ўвенчаныя славай венецыянскія галеры, дык той найбяднейшай будзе якраз тая хварская. Слава ёй не дастанецца, а ахвяра яе не залічыцца.