Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
П'етра Дамэніка Санктыс дэ Вэнэта загадаў, каб мараку Якаву Мандарыну прывязалі на шыю камень і кінулі ў мора. Было гэта на сёмы дзень плавання. Занепакоілася мора, як мядзведзіца, калі сярод зімовага сну падзьме паўднёвы вецер і растануць снягі ў гарах, а разам занепакоіўся і П'етраў страўнік. Ён стаяў на каленях, звесіўшы галаву за борт карабля, і здавалася яму, што дупіа яго пакідае і ў любы момант пляснецца ў цёмную ваду. Якаў стаяў над ім і нешта казаў на нейкай дзіўнай тубыльскай мове. П'етра яго не разумеў і толькі хацеў, каб той пайшоў, але Якаў Мандарын прысеў побач з ім, паклаў яму далонь на шыю і засмяяўся. Ён выразна гэта чуў, тут не было ніякага сумневу.
I цяпер ён стаіць перад П'етрам, плача і моліць яго аб літасці. Ён хацеў сказаць, што нельга глядзець на мора, калі вам млосна, нельга стаяць на каленях, перакладаў Алач. Ён смяяўся, ціха сказаўП'етра, ён не смеў смяяцца. Але жяны амаль заўсёды смяюцца, спрабаваўуратаваць марака Алач.
Іхні смех не ад Бога, зрабіў кароткую выснову венецыянец і паказаў, каб Якава Мандарына кінулі ў мора. Так і было зроблена, але камень не быў дастаткова цяжкі, дык марак вынырнуў, трымаў яго ў руках над паверхняй мора, маліў, каб яго дасталі, а тады праз некалькі хвілін патануў.
У тую ноч ён шчыра маліўся за маракову душу. На галеры запанаваў спакой і маўчанне, людзі глядзелі сабе пад ногі і ніколі на яго, не дакраналіся да яго і баяліся. П'етра Дамэніка Санктыс дэ Вэнэта быў задаволены, хоць і меў немалы цяжар на сумленні. Але калі праўда, а так яно выглядала, што марак хацеў яму дапамагчы, і калі ён смяяўся па сваёй прымітыўнай прыродзе, тады ён трапіцьу рай, як першая ахвяра бітвы, якая яшчэ чакала наперадзе. Ад таго дня, калі П'етру рабілася млосна, ён глядзеўу неба.
Толькі на дзясяты дзень плавання Мехмед Скадранін загадаў, каб рабоўзакавалі. Датаго, насуперак правілу, яны веславалі як свабодныя людзі, а калі прыставалі да берага ў нейкую затоку, каб напоўніць вадою бочкі, ён дазваляўім выцягнуць ногі. А найдужэйшаму сярод іх, асілку Дабішу, чыя спіна была жывой ранай, але рана на дзіва добра гаілася, ён дазваляў сысці з галеры і дапамагчы з пагрузкай.
Уцячэш? — спытаўся ён у яго.
Ясны гаспадару, клянуся, не ўцяку.
А чаму?
He ведаю, гаспадару, адказаў Дабіша і гэта спадабалася Мехмеду Скадраніну. Загадаў ён, каб гэтага раба закавалі ў першым радзе вёслаў, а анаталійцу, на якога быўускладзены абавязак падганяць весляроў, наказаў, каб ён з сваім карабачом абыходзіў Дабішу стараною. Закоўванне доўжылася цэлую раніцу, і выканаў гэтую працу мясцовы каваль грэк, які быў з гэтай мэтай прыведзены на карабель. Мехмед выбраў мёртвую коўку, гэта значыла, што кайданы нельга будзе раскаваць, а толькі ў разе патрэбы
распілаваць. Але, відаць, такой патрэбы і не будзе. Зрабіў ён гэта, каб экіпажу не трэба было зашмат тлумачыць і ўсяляць у галернікаў беспадстаўныя надзеі і веру ў нешта іншае, апрача як у слаўную смерць, якая, нягледзячы на зло, якое яны чынілі і якое іх, зрэшты, і прывяло на гэтую галеру, паводле Алахавых планаў прывядзе такі іх урэшце ў рай. Рабам было ўсё роўна, як іх закоўваюць, іх справа была тут быць і застацца назаўсёды, а ці разлічвалі яны на нейкі свой рай, гэта ўжо невядома. Дабіша быў задаволены, бо яшчэ раз у жыцці яму трапіўся добры чалавек. Ён думаў, які ж гэта цуд, што ўсе ягоныя гаспадары такія людзі і што на свеце лепей быць рабом, чым уладаром. Усе гаспадары былі моцна заклапочаныя.
Але марскіх аскераў ахапіла роспач адтаго, што Мехмед Скадранін даў ім зразумецьтой мёртвай коўкай. Бальшыня з іх не былі ні дасведчанымі маракамі, ні ваярамі, а трапілі на гэтую галеру ў пакаранне, за благую славу або ўчыненае зладзейства, непаслухмянасць, п'янства, ерась або й проста за тое, што ў пэўны момант некаму не спадабаліся. Каму? Алі-пашу і ягонаму атачэнню, адміралітэту і панству, якія сядзелі на аксаміце і ад няма чаго рабіць крэслілі чужыя лёсы і пераразмяркоўвалі іх сваім спосабам, у якім не было ні сэнсу, ні парадку? Кожныдумаўсампрасябе, знаходзіўсвае прычыны горкай долі і вінаваўцу з імем, прозвішчам і тытулам, але ва ўсіх было супольнае адчуванне, што яны ўжо мёртвыя, хоць смяротныя пакуты яшчэ чакалі іх наперадзе.
Тое, чаго Мехмед Скадранін хацеў дасягнуць мёртвай коўкай, не ўдалося. Вера ў сэрцах людзей не запалала новым полымем, а перасохла на пякучым грэцкім сонцы і ператварылася ў соль на языку і паднябенні, соль у глотцы і страўніку, соль, якая раз'ядае чалавечыя целы і не дае ім згніць. Прычына была ўтым, што і ён ужо даўно страціў веру і не спадзяваўся ні на рай, ні на райскіх гурыяў, і не думаў, што Бог занадта рупіцца пра свет, які стварыў. Можа пра некага Бог і дбае, але пра яго напэўна забыўся. Калі б так не было, не падзяліўся б Мехмед на дваіх чалавек. Адзін плыве
на караблі, прыслухоўваецца да вятроў і выпытвае мора, а другі стаіць на беразе возера і назірае за жыццём, у якім яго няма. Першы ўсё ведае, а другі адчувае.
У падручніках пішуць, што сёмага дня месяца лістапада 1571 года сутыкнуліся два найвялікшыя марскія флоты ў гісторыі Міжземнамор'я. На баку Святой Лігі ў бітве ўдзельнічалі 232 галеры, 44 000 маракоў і 28 000 жаўнераў, а турэцкую сілу складалі 232 галеры, 6 галеонаў, 50 000 маракоў і 25 000 жаўнераў. Сустрэліся яны каля Лепанта, які праз чатыры стагоддзі будзе называцца Наўпактас, а загінулі ў ёй і патанулі 40 000 чалавек пад Алахавым і 10 000 пад Гасподнім сцягам. Туркі страцілі 200, а хрысціяне толькі 15 галераў, з чаго можна было б зрабіць выснову, што вынік бітвы быў вядомы амаль што загадзя. Выявілася марская геніяльнасць венецыянскіх, іспанскіх, а часам і нейкага далмацкага капітана, а таксама ваярская адвага і гатовасць зрабіць усё, каб у Хрыстова імя быў пакладзены канец турэцкай перавазе на моры. I гэта ўдалося зрабіць канчаткова і беспаваротна. Праз чатыры стагоддзі ніхто пры згадцы пра Турцыю і туркаў не падумае ні пра мора, ні пра маракоў.
Між тым, бітва пад Лепантам не мела такога бясспрэчнага выніку, як пра гэта кажуць гісторыкі, як заходнія, так і ўсходнія, дый на падставе статыстыкі смерцяў і рэдкіх сведчанняў ацалелых удзельнікаў нельга з пэўнасцю сказаць, што адбывалася падЛепантам, аяшчэ важней — што адбывалася да таго, як і адны і другія даплылі да месца, дзе распачалася бітва. Вось жа, нідзе не гаворыцца пра буры, якія суправаджалі Алі-пашу ўвесь час плавання і ў якіх перад самай бітвай ён страціў дзясятак караблёў, а таксама — што яшчэ важней — сілу, веру і упэўненасць у сабе. Ён прайграў сваю бітву яшчэ да таго, як даплыў да Лепанта, але пра гэта нідзе і ні ў каго няма ні слова, бо імю Мехмеда Скадраніна, чалавека, які ведаў вятры лепш, чым любы са
смяротных калі-кольвек ведаў словы Божага Адкрыцця, не знайшлося месца ў гістарычных кнігах. He было яго з прычыны Алі-пашовай пыхлівасці, але і — яшчэ больш — дзеля абставінаў і падзеяў, якія не адпавядаюць рацыянальнаму ўспрыманню жыцця і свету, а таму старанна абыходзяцца ўлюбой гістарычнай працы.
Вось што адбывалася, калі П'етра Дамэніка Санктыс дэ Вэнэта і Мехмед Скадранін змаглі ўжо голым вокам пабачыць галеры адзін аднаго. Венецыянец, як шалёны, падганяў сваіх весляроў, а Алачу загадаўукленчыцьна носе і маліцца. I не пераставаць, што б вакол яго ні адбывалася, бо друтой задачы ў яго няма. Нехта казаў, што не трэба ісці першымі і паперадзе ўсіх, насупераклогіцы вядзення марской вайны, на пэўную і бессэнсоўную смерць, але П'етра не здаваўся. Сэрца ў яго ледзь не выбухала ад страху, і ён жадаў, каб усё гэта чым раней скончылася. Апошнімі начамі ён баяўся, што маракі заб'юць яго, пакуль ён спіць, ён баяўся хваранаў, але баяўся і таго дзясятка сваіх людзей, якія аж занадта зблізіліся з астраўлянамі і кожны раз, калі своечасова не спыніць спрэчку, былі на іхнім баку. Ніхто не глядзеў яму ў вочы, а ён бачыў і як яны жагнаюцца, нібы адганяюць муху ад твару або махаюць госпаду Богу, каб не стаяў ім на дарозе. Тое, што ён насамрэч рабіў, было і ад нянавісці да іх. Рыпелі вёслы і лопаліся мазалі, адзін вясляр апусціў галаву ад стомы, на што П' етра дастаў нож і ўсадзіў яму пад лапатку. Чалавек нават не варухнуўся. Пасля гэтаксама забіў і таго галерніка, які быў з тым у пары. Без бачнай прычыны, бо гэты не пераставаў веславаць.
Алі-паша Мехмеда Скадраніна паслаў у бой першага, спадзеючыся гэткім чынам пазбавіцца найважнейшага сведкі свайго падзення. Рэпітку флоту ён згрупаваў у дзесяць баявых лініяў, і ўсе чакалі Мехмедавага канца. Ён выканаў сваю задачу найлепшым з усіх магчымых чынам,
анаталіец шалёна хвастаў карабачом рабоў, яны веславалі з крыкамі, якія пасля перакінуліся і на экіпаж. Людзі вылі ад шаленства, але не таму, што ведалі, што плывуць на верную смерць, а таму, што замест паху мора і пораху адчувалі тысячу і адзін пах Мехмедавага цела і чулі галасы, якіх тут не магло быць, перазовы балотных птушак, плёскат цяжкіх намочаных ільняных кашуляў па паверхні вады, дзіцячы плач і словы грубай і шурпатай арнавуцкай мовы, хоць было й немагчыма, каб нехта на галеры на ёй гаварыў. Пасля ў іх перад вачыма з'явіліся нейкія іншыя краявіды, горы, якія ніхто з іх раней не бачыў, яны больш не бачылі мора, а перад вачыма ў іх зазелянела нейкая іншая, спакойная і ціхая вада, сярод сонечнага восеньскага дня. На тым караблі вар'ятаў толькі Мехмед Скадранін ведаў, што насамрэч адбываецца. I таму ён цалкам спакойна мог ступіць за палубу, скочыць у мяккую зялёную траву і скіравацца праз асаку і гнёзды балотных птушак на другі бок, да якога ніколі раней не даходзіў, хоць той яго моцна, як хлопчыка вабіў. Калі ён будзе ісці дастаткова доўга, можа спатрэбіцца два-тры дні, Мехмед Скадранін дабярэцца да другога боку возера, да Ракі Црноевіча і чужынскага свету, якім яго палохалі, бо ён забівае кожнага, хто ні прыйдзе, як толькі яго пабачыць. Але ён будзе спакойны і засяроджаны, бацька й маці не будуць на яго сердаваць, бо яны ўжо даўно мёртвыя, дый не змогуць яго чужынцы забіць, нават калі б ім гэтага моцна захацелася.
Якіша Матуцін веславаў адразу за тым чалавекам, якога венецыянец забіў ні за што. Але гэта яго не спалохала. Ён думаў пра жонку, ці жывая яна? — і пра дзяцей, ці мела чым іх накарміць? — а тады раптам адчуў, што ўсё добра і няважна, што здарылася з імі. Ён здзівіўся, чаму яму было так важна, каб яны выжылі, чаму ён і пра сваё жыццё думаў як пра нешта важнае. А што такое жыццё, як не гора і пакуты, як не страх і доўгае няспоўненае жаданне, ад якіх