Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
хай возьме парудукатаў і не прымае іх за міласціну, а толькі так нам зробіць паслугу, бо гарэць нам у пекле, калі нашыя блізкія суседзі побач з такім багаццем будуць галадаць.
Я слухаў з-за дзвярэй і ведаў, што нешта тут нядобра, бо маці згадала пекла. Першы раз у яе зляцела з вуснаўгэтае слова. А хто яго ў гэтым доме вымавіць, той праз сваю слабасць або пыхлівасць накліча вялікае няшчасце. Або заганарыцца праз меру, як нябожчык бацька Мустафа, і тады ўпадзе так нізка, што ніжэй няма куды. Але не таму мая Сэна згадала пра пекла. Простаяна была гатовая запрапанавацьусё, апроч Taro, што не магла даць. Ваду з нашай крыніцы. Калі яна забярэ ў Гурбэта ваду, што ў яго застанецца ад жыцця ?
Зумра пайшла, не атрымаўшы таго, аб чым прасіла, і не прыняўшы таго, што ёй давалі. А я маўчаў і рабіў выгляд, што нічога не чуў. Чакаў, пакуль маці сама мне скажа. Але так я мог чакаць да сканчэння свету, а яна маўчала б і насіла б свой грэх з сабою. Тады я сказаў, каб яна не хвалявалася, ядамтое, чагоне магладацьяна. Хай Зумра ходзіцьдамаёй крыніцы па ваду. I ружам ад гэтага нічога не станецца, і ў мяне карона з галавы не ўпадзе, калі я штодня па паўгадзіны буду ад іх далей.
Тут бы ўсё шчасліва і скончылася, калі б я застаўся там, дзе мне месца. I калі б я думаў, што абяцанні паміж двума людзьмі застануцца дзейнымі і пасля таго, як адзін з іх пераселіцца ў іншы свет. А я абяцаў нябожчыку Мэнсуру Абазу і ён абяцаў мне, што ні Зумра мяне, ні я яе ніколі не пабачу. Кажуць, што такой прыгажуні ў Тэшні ніколі не было, хай яна й сто разоў будзе дачкою катляра. Але што ёй з таго, калі яна носіць у сабе знак маці, якая знерухомела, калі яе нарадзіла. Гэтага баіцца кожны, хто б да яе ні заляцаўся, хоць аб такіх знаках у Каране нічога не напісана і хоць у мястэчку поўна хлапцоў, якім да Кнігі не больш справы, чым да леташняга снегу. Калі яе родная маці засталася нерухомая, як толькі прынесла яе на свет, дык што станецца з тым, хто Зумру пацалуе? Але ўсё гэта было не важна для абяцанняў, якія мы з нябожчыкам Мэнсурам адзін адна-
му далі. Ён ведаў, што я не хачу пакутаваць ад Зумрынай прыгажосці, а я ведаў, што ён не хоча, каб Зумра мерала сваё няшчасце з маім.
Таму мы з ёй ніколі не бачылі адно аднаго. I так бы яно й было, калі б не ўмяшаліся ружы.
Першы раз, калі Зумра мелася прыйсці па ваду, мне карцела даведацца, што яна пра іх скажа і ці захоча нейкую з іх панюхаць. Я ўявіў сабе, як яна ідзе ад адной да другой, як бярэ іх удалоні, дзівіцца ім і нюхае. I так з кожнай з двухсот ружаў. Але я не зазірнуў у сад.
I таму ў тую самую ноч я прысніў Зумру сярод маіх кветак. Я ясна яе бачыў. Яна была такая прыгожая, як пра яе казалі, яна гуляла паміж ружаў са збаном на галаве, пакуль збан не ператварыўся ў... Але лепш мне пра гэта не казаць, бо як толькі чалавек нешта скажа пра свае сны, хоць бы й самому сабе, адразу ператворыцца ў дурня. У снах свет не такі, як на яве, але гэтаму было б лёгка даць рады. Цяжка тое, што ў снах і Мустафа ўжо больш не быў Гурбэтам.
Наступнай раніцай я ведаў, калі Зумра спусціцца ў мой сад. Я бачыў, як яна перад люстэркам навязвае хустку. Я бачыў, як яна абувае чаравікі, ідзе ўматчын пакой і кажа, што хутка вернецца. Кажу, што бачыў яе, а сам нічога не бачыў. I лепш бы так яно й засталося. Я сеў налаве, склаўшы ногі падсябе, паклаўна калені Кнігу, зладзіўусётак, каб не хацелася ўставаць. Калі я так сяджу з Кнігай, дык заўсёды клічу маці, каб прынесла вады, калі мне захочацца піць. Але калі, водзячы пальцам па старонцы справа налева за словамі Прарока, я пабачыў, як Зумра спускаецца ў сад, я груба, нібы кавальскі мех, загарнуў Кнігу, саскочыў з лавы і падбег да акна.
Калі вока гэта мора, дык я зірнуў толькі адной кропляй. Але і той кроплі было зашмат. Зумра плыла паміж ружамі, іх бутоны схіляліся да яе, але яна ні бокам не краналася ніводнай. Як вецер нахіляў кветкі, гэтак яна ад іх і ўцякала. He хугчэй і не спрытней. Каб толькі не параніць іх пялёсткі. Ці то дзеля іх прыгажосці, ці то дзеля таго, каб я не забараніў
ёй прыходзіць да маёй крыніцы — гэтага я так ніколі й не даведаюся. А мне хацелася б, каб дзеля таго другога, тады мяне браў бы меншы страх.
Маё імя Мустафа. Я з тых, на каго лепш не глядзець. Калі мне захочацца самога сябе паклікаць, я вымаўлю: Гурбэт. Чужаніца. Пад гэтым імем мяне ведаюць тыя, хто ніколі мяне не бачыў. Гэтае імя было маім гонарам. He панскім, не Богам дадзеным, не створаным з чужых страхаў. Я быў Гурбэт, і ад гэтага мне не было цяжка. Аж да таго дня, калі я толькі адной кропляй вока зазірнуў у сад, дзе да крыніцы спускалася Зумра. Пасля таго я за ёй праліў абодва мае моры, і Гурбэт — больш не маё імя, а імя майго няшчасця. А гэта, праўду сказаўшы, тое самае.
Гляджу я на яе і цяпер, як яна спускаецца да крыніцы, і малю міласэрнага Бога, каб яна азірнулася і паглядзела на мяне. Мне не важна, што яна пабачыць, бо не можа быць, каб яна не ўбачыла тое, як я на яе гляджу, а не мяне такога, якім я ёсць ддяўсіх іншыхлюдзей. Я малю Бога, каб яна азірнулася ітым самым учыніла грэх. А маліць Бога за чужы грэх, вядома, горш за ўсе грахі. Горш за тое, калі бацька не хоча глядзець на сваё дзіця. Я ведаю, што гэта так, але не магу іначай.
Я стаю ля акна і шапчу: Зумра мая! А яна ідзе сярод ружаў, і я ведаю, што яна ніколі не азірнецца. I хоць бы я яе голасна паклікаў, хоць бы заспяваў, яна ўсё адно спусціцца да крыніцы і не паглядзіць на мяне.
Маё імя Мустафа, Чужаніца я ў тым месцы, у якім нарадзіўся. Я саджу ружы, а калі па мястэчку разляцяцца іхнія пялёсткі, маткі будуць плесці дзецям швэдары на зіму. Па гэтым бы мяне памятаў свет, калі б я не заганарыўся і не захацеўпаглядзець, ці падабаюцца Зумры мае ружы. Цяпер я малю Бога, каб Ён растаптаў тыя словы, якія засталіся непрамоўленыя паміж мною і ейным нябожчыкам бацькам. I ведаю, што не растопча і што я гэтак і буду стаяць, пакуль не высахне крыніца ў маім садзе або пакуль у доме нябожчыка Мэнсура Абазы не скончыцца патрэба ў вадзе, каб наталіць смагу.
ЙЫЛДУЗ1
Арабы, кажуць, прыдумалі астраномію, але чаму ж тады яны не апісалі такую важную нябесную з'яву, адякой Месяц робіцца ўтрая большы, калі жаўнер баіцца? Гэтае пытанне безліч разоў задаваў сабе Абдурахман Шышка, калі адзін, пасярод ночы і ўкраінскага пустаполля, нудзіўся ў дубовым гайку, калі гаем можна назваць сем дрэваў і сярод іх адзін кустляшчыны, і набіраўся сілы, каб перабегчы нейкіх пяцьсот метраў да другога такога самага, толькі трошкі гусцейшага дубовага гайка. Hori вытрымалі б, у іх яшчэ заставалася крыху сілы, хоць ён ужо трэці дзень нічога не еў, але яму здавалася, што сэрца разарвецца ў яго ў грудзях, калі ён выбежыць у чыстае поле. Рускія маглі наваліцца з любога боку, лютыя і шалёныя, прагныя помсты за тое, што нашы рабілі ад таго часу, як чатыры месяцы перад тым перайшлі межы царства. He дай божа ведаць пра ўсё тое зло, на якое ў нас паднялася рука, але тое, што мы спалілі больш за сотню сёлаў і разбурылі чатыры гарады, што залівалі расплаўлены свінец у глоткі людзям, знойдзеным у зямлянках, што адразалі жанчынам грудзі і пускалі іх бегаць навокал, пакуль яны не сцякуць крывёю, а мы пры гэтым трымаліся за жываты ад смеху, што падпальвалі манахам бароды і прымушалі іх піць сваю мачу, і што ўсё гэта мы рабілі найперш ад страху, а апрача гэтага, рабілі і такое, пра што не толькі нікому нельга сказаць, але й самому сабе
1 Йылдуз (туР-) — зорка.
прызнацца, усё гэта Абдурахман Шышка сам перад сабой не мог адпрэчыць, хоць сваёй рукою нікога не забіў і нікому не падпаліўхату. He таму, што быўлепшы за іншых, а таму, што ведаў, што ваеннае шчасце аднойчы павернецца другім бокам і што рускай зямлі няма краю.
Пасля першай бітвы, у якой мы менш як за паўгадзіны пасеклі п'яную казацкую роту, а пасля скрозь смех гаварылі, што нам смурод гарэлкі ад пасечаных сапсаваў абдэст1, мы чатыры месяцы не бачылі варожага войска. Сэліму-пашу2 гэта не падабалася, і таму ён запавольваў наш паход, часам мы стаялі па тры ночы на адным месцы, а ён усё казаў, што гэта нядобра і што за мацнейшага ворага, удвая большага колькасцю і зброяй, горшы толькі той вораг, якога зусім няма. Калі няма людзей, якія ваююць, тады супраць цябе пачынаюць ваяваць дрэвы, а калі не будзе і дрэваў, тады кожны каласок збожжа становіцца ваеўніком варожага войска. А ва Ўкраіне збожжа заўсёды было ўдосталь.
Неяк аднойчы мы пачалі з-за спіны смяяцца з састарэлага Сэліма-пашы. Найбольшы герой у гісторыі царства, які са сваім войскам дайшоў да Шама3 і Багдада, перад якім дрыжалі Вена і Пэшт, які не прайграваў, нават калі слабела падтрымка з усіх трох бакоў, а такое здаралася ўсё часцей ад часу, калі малады султан вырашыў без бацькавага розуму дасягнуць ягонай славы, той Сэлім-паша цяпер бываў усё больш пахмурны і маўклівы, чым далей заходзілі мы ўглыб рускай зямлі. Здавалася, што ў яго з кожным крокам застаецца ўсё менш паветра ў грудзях і сілы ў целе, і таму ён замыкаецца ў сабе і знікае, як лядзяш, што вісіць пад страхой і раста і перш, чым растане зусім, адломіцца і паляціць да зямлі.
Мы не ведалі, што з ім, мы палілі і забівалі, плавілі свінец
1 Абдэст — рытуальнае абмыванне перад малітвай.
2 Паша — вышэйшы вайсковы і цывільны тытулу Асманскай імперыі.
3 Шам — Сірыя.
у катлах для ежы і труцілі душу, а ён тым часам стаяў убаку і маўчаў. Ён не казаў нам, добра мы робім ці дрэнна. Пасля я думаў, што ён мусіў пра гэта нам сказаць, напэўна, і Абдурахману Шышку гэта прыходзіла надумку, калі ён нудзіўся ўтым гайку, яго зненавідзелі б, як сабаку, тыя, хто перажыве Ўкраіну, але калі пройдуць гады і наблізіцца той дзень, калі ён з волі Божай пойдзе з гэтага свету, прыйдзе прымірэнне з ценем Сэліма-пашы. Тое, што ён мог нам сказаць, нашы вушы ўсё роўна не пачулі б, і не даўмеліся б мы сваім дробным розумам, чаму было неразумна таптаць рускую зямлю хутчэй, чым на гэта быў ваенны звык.
Вось што сказаў бы нам Сэлім-паша, калі б мы маглі яму паверыць: стары ваяр, атожылак багатага ізмірскага роду, не раз выклікаў гнеў тых, што ў Стамбуле грэлі азадкі на цёплых падушках і раілі старому султану, у які бок павярнуць войска. А было гэта ў тыя часы, калі ў нейкі бок яшчэ можна было пайсці, бо царства было на вяршыні моцы, хоць і прадчуваўся ўжо пачатак яго заняпаду, а таму варта было ўхапіць чужых земляў, пакуль яшчэ заставалася такая магчымасць. Сэлім-паша быў над меру запальчывы, раз'юшваўся, калі з яго пасмейваліся, пацягваючы дым, разбіваў кальяны, таптаў падушкі, хапаў вяльможаў за бароды, углядаўся ім у гвары, а султанава імя вымаўляў так, нібы гаворка йшла пра апошняга лягчанага эфіёпскага раба, без пашаны ў тоне і ў словах.