Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Праз шэсць месяцаў ён ужо быў пенсіянер. Дачка Дзіўна
' Дом Кветак — маўзалей Ціта ў Бялградзе.
2 Калашын — горад і крэпасць у Чарнагорыі, дзе ў 1858 годзе ііаміж чарнагорцамі і туркамі адбылася найвялікшая бітва ў гісторыі Чарнагорыі.
перад Новым годам нарадзіла блізнятаў, а дзеля таго, што двое дзяцей адначасна — гэта дзесяць разоў болыпы клопат і радасць, чым адно, так і яму выпала завіхацца вакол іх больш, чым некалі з сваім родным дзіцем. I яму гэта не толькі не было цяжка, але Ірыс і Нэвэн яшчэ й вызвалілі яго адусіх іншых клопатаў. Ён перастаў глядзець тэлевізар і чытаць газеты. Ён прапусціў кадры з Вукавара' і не ўзрушаўся, як іншыя, што ўсташы2 пасярод Страдуна3 паляць аўтамабільныя шыны, а ў Княжацкім палацы пасярод двара паставілі мінамёты, з якіх страляюць па народнай арміі. Звычайна ён ішоў з вазочкам да гатэля «Панарама», дзе ўжо шмат гадоў выпіваў першую нядзельную каву, а цяпер Бог даў яму магчымасць рабіць гэта кожны дзень, і толькі ўсміхаўся, калі знаёмыя казалі яму, што было б разумней рыхтавацца да абароны родных хат, заместтаго, каб, нібыта сам здзяцінеў, гуляцца з дзецьмі. Гэта Палы4, гара Раманія, дзікі край ітрошкі дзікіялюдзі. Яны непагрэбавалі б і паваяваць, а яшчэ яны трошкі хворыя на галаву і таму вераць, піто аднойчы раніцай усташы могуць спусціцца з Раманіі. Усташы і муджагедыны. Ну ладна першыя, а дзе яны другіх вышукалі? Так пасміхаўся Вералюб Бакрач, гуляючы звазочкамубок«Панарамы», пакульдаягоаднойчы не падышоўнехтаКоста Брчкалавіч, настаўнік фізікі ў гімназіі, і сказаў: Брава, Люба, нашых рэжуць у Славоніі, а тылюляеш усташаў пасярод Палаў! Яму аж пацямнела ўваччу, і калі б ён мог пусціць вазочак, дык голымі рукамі задушыў
' У выніку вулічных баёў, бамбавання і ракетных абстрэлаў, якія вяліся ўвосень 1991 года горад Вукавар быў амаль цалкам разбураны, за што яго началі называць «харвацкім Сталінградам».
2 Усташы — харвацкі фаіпысцкі рух, заснаваны Антэ Павэлічам у 1929 г. у Італіі.
3 Страдун — галоўная вуліца ў старым Дуброўніку, горадзе, які ў 1991 — 1992 гг. быў абложаны Югаслаўскай народнай арміяй.
3 Палы — горад за 10 км ад Сараева, гарналыжны курорт, падчас вайны ў Босніі 1992 — 1995 гт. — часовая сталіца Рэспублікі Сербскай і сядзіба сербскіх войскаў.
бы таго чалавека. А так толькі абмацярыў яму нябожчыка бацьку, які яго такім спарадзіў.
Але каб не Коста Брчкалавіч, хто ведае, ці прыгадаў бы ён наагул, што Дзіўна выйшла за харвата. Горан родам з Заграбу, чуваць і па гаворцы, але дзеля таго, што цесць пра гэта ніколі не думаў, дык і зяцю не прыйшло ў галаву ўцякаць з Палаў. Ён працаваў у гарадской управе, па суботах гуляў з кампаніяй у футбол, калоў дровы на зіму, a з восені хадзіў у грыбы. А ўжо пра даенне авечак і пра тое, калі лепш нарыхтоўваць сыр, ён ведаў больш, чым тыя, хто ніколі з сваіх горных сёлаўноса не высунулі. Паўсім ягоны Горан ужо быў палянін і серб. Апрача таго, што наагул не быў ні палянін, ні серб.
У першы дзеньвясны Вералюб Бакрач сядзеўперад сваім домам, пасадзіўшы Ірыс на адно, а Нэвэна на другое калена. Горан задоўга настаўляў аб' ектыў, і дзеці спаўзалі з каленяў, дзед лавіў іх у абдымкі і вяртаў на месца, дзяўчынка смяялася, хлопчык хмурыўся. От, майстар, цэлішся як той, што ў Кенэдзі страляў. Я ўжо б да Даласу дабег, пакуль ты корпаешся, злаваўся цесць на зяця. Але ў таго ніяк не выходзіла. Учора ён быў у Сараеве і купіў фотаапарат, першы ў жыцці, і таму не ведае, ці трэба навесці рэзкасць на Бакрачаў твар або на верхні гузік у кашулі. Калі навядзе на твар, дзеці стануць нярэзкія, дык можа было б найлепш злавіць гузік, каб усе тры твары былі сярэдняй рэзкасці.
Думаў Горан і круціў аб'ектыў, аж пакуль Ірыс не надакучыла ўсміхацца і яна не расплакалася так, як плачуць дзеці, калі бацькі хочуць іх першы раз сфатаграфаваць. Такі плач працягваецца доўга і з нейкай прычыны ніколі не бу дзе зафіксаваны на фатаграфіі. He сталася так і ўтой дзень, калі Вералюб Бакрач захацеў зрабіць фатаграфію з унукамі, адякой пачаўся б альбом яго новага жыцця, але заместтаго мусіў вярнуцца ў старое.
Праз паўгадзіны пасля няўдалага фатаграфавання ля дзвярэйяго домаз'явіўся падпалкоўнік Здраўка Мажар. Тое, што ён быўу маскіровачнай форме, Бакрача не занепакоіла,
але тое, што ў яго на пагонах была генеральская зорка, красамоўней за ўсё казала, чаму Мажар прыйшоў.
Наступную раніцу Бакрач сустрэў за кухонным сталом паміж Дзіўнайі Горанам. Ёнказаўім, што сапраўднай вайны ў Босніі можа й не будзе. I было б неразумна ўцякаць у Заграб, бо хто ведае, як іх там сустрэнуць, калі пачуюць, што яны прыехалі з Палаў. Дый што ў іх ёсць у тым Заграбу? Тут у іх усё: дом, праца і дзед, які можа даглядаць за ўнукамі. Добра, нейкі час не зможа, але гэта працягнецца нядоўга і сапраўднай вайны не будзе. Ён ім патрэбны толькі дзеля камуфляжу. Каб не камуфляж, хіба старшаму прапаршчыку надалі б чын палкоўніка? Эх, братка, ці ведаеш ты, што такое палкоўнік! Калі без жартаў, дык я нават у Булаіча1 не мог бы граць палкоўніка! Што там граць, я б не мог быць нават дублёрам палкоўніка!
Нешта такое лапатаў Вералюб Бакрач, спрабуючы рассмяшьіць зяця і дачку, а яны зболыпага маўчалі і глядзелі на пальцы, якімі ён пастукваў па стале. 3 двума малымі дзецьмі, спакойным і ўраўнаважаным жыццём і першай закаханасцю, якая працягвалася вось ужо трэці год, яны не знаходзілі сур'ёзнай прычыны стаць уцекачамі, хоць добра ведалі, што ўсё, што ён ім казаў — небяспечнае глупства. Яны былі амаль няшчасныя ад таго, што ніхто не пагрукаў у дзверы і не сказаў ім, што дае на высяленне дзесяць хвілінаў. Стары, вядома ж, таксама не верыўу сваё лапатанне. Сэрца ў яго замірала ў грудзях, болып ад таго, што мог застацца без іх, чым ад ультыматуму, які выставіў яму Мажар: Настаўчас, брацеЛюба, бараніць усё наша. Ікаліўжонеты, дыкя йневедаюхтотады. Ціты,можа, думаеш, што гэтыя малыя мусяць застацца без бацькі, бо дзеду прыемней сядзець дома і гадаваць унукаў, чым навучаць салдатаў?Калі бацькі не захочуць, тады давядзецца сынам бараніць айчыну.
1 Вэлька Булаіч — чарнагорскі рэжысёр, стварыў найвялікшы югаслаўскі блакбастэр на ваенную тэму — фільм «Бітва на Нератве».
I гэтак Бакрач вырашыў надзець новую ўніформу і пачапіць палкоўніцкія азнакі. I верыў ён, што ніхто на ягоным месцы не вырашыў бы інакш і не дазволіў бы, каб замест яго мабілізавалі зяця, які прытым яшчэ й харват, ды кінулі ў траншэю толькі таму, што ён заўпарціўся і вырашыў, што пасля таго, як прапала тое Цітава войска, у ніякае іншае ён не гюйдзе. Калі яму збрыдзела папярэдняя армія, дык і гэтая новая не будзе яму мілейшай, аднак існуе нешта большае і важнейшае залюбую армію. Тое, што робіць нас людзьмі. Як бы яму ні было страшна, Вералюб Бакрач ведаў, што робіць справядлівую справу, і спадзяваўся, што лёс яму за гэта адплаціць.
Ягонае спадзяванне споўнілася раней, чым ён чакаў. На пачатку ліпеня 1992 года ён стаяў на скале над горадам і, склаўшы рукі за спінай, глядзеў паўз раку на новасараеўскія шматпавярховікі і Ігман'. Ён ведаў, што ў яго не трапяць, а дзесяць хвілінаў пад варожым прыцэлам значылі больш заўсётое, што ён могсказацьсваймувойску. Яны баяліся кулі, хоць яшчэ нават не дачакаліся, каб у іх нехта страляў. Можа, якраз таму і баяліся. Іхні палкоўнік, хоць ён сам ведаў, што ён усяго толькі старшы прапаршчык, асабістым прыкладам паказваўім, што баяцца няма прычыны. Для іх ён быў герой, але сам ведаў, што ўся гэтая вайна не вартая й меднага гроша. Ён глядзеў на заліты сонцам горад, на дахі, якія расцвітаюць у воблаку пылу, на мурашоў, якія бегаюць па вузкіх вулках і хаваюцца за мініятурнымі кантэйнерамі для смецця, глядзеў і думаў, як было б добра, калі б была такая цацка. Вялікі макет горада, які насяляюць дрэсіраваныя мурашы, навучаныя паводзіцьсябе, яклюдзі. Ён купіў бы такую цацку сваім унукам, колькі яна ні каштавала б. Хай толькі трошкі падрастуць.
Ён адышоў у халадок, чым далей ад мінамёта, ад чыіх стрэлаў яму кожны раз балела ў левым вуху, у якім ён быў
' Новае Сараева — заходняе прадмесце Сараева. Ігман — горны масіў на паўднёвы захад ад Сараева.
пракалоў барабанную перапонку, калі яшчэ хлопчыкам следам за бацькам чысціў вушы шылам, пасля лёг у траву і заплюшчыў вочы. Ён слухаў далёкія выбухі, мінамёт азываўся кожныя дзесяць хвілін, а тады падумаў, што больш не чуваць пчолаў. Звычайна ён іх заўсёды чуў, калі ляжаў у траве. Якая б недарэчная гэтая вайна ні была, а ўсё ж яна разагнала пчол. Уздыхнуў за іх палкоўнік Вералюб Бакрач, і падумаў, што ніколі яшчэ ён не быў так патрэбны свайму спалоханаму войску. I падалося яму, што ў гэтым не можа быць нічога дрэннага.
Але тое, што страх у войску не быў зусім беспадстаўны і што ягонае ўяўленне аб міры і шчасці было не зусім дакладнае, выявілася ўжо праз тры дні. Была абвешчаная агульная трывога, бо ворагперайшоўунаступ. Мусульманеўзлезліна горы і скалы над горадам, заспелі знянацку варту і захапілі першы радтраншэяў, якія ніхто не ахоўваў, і цяпер іхтрэба было адваёўваць назад. Распачаўся контрнаступ, артылерыя засыпала мурашыны горад дадатковай порцыяй снарадаў, а Бакрач са сваёй вайсковай адзінкай ехаў на перадавую.
У грузавіку панавала ціша, хлопцы дрыжалі ад страху, дый як іначай, калі пераважна яны былі гарадскія дзеці і ніколі не трымалі ў руках нават матыкі, не тое што аўтамата. Калі яны спыніліся, адзін пачаў плакаць і крычаць, дык яго ледзь выцягнулі з машыны. Нехта ўдарыў хлопца нагой у азадак, той распластаўся на лузе, нібы ў нечым вельмі вінаваты.
Акцыя ўжо набліжалася да канца, вораг быў адкінуты, а Бакрачу заставалася толькі прачасаць мясцовасць і праверыць, ці ўсё чыста. Гэта была трошкі празмерная вайсковая засцярога, але яму не было прыкра ўдзельнічаць у першай акцыі. Нават і сімвалічна. Прынамсі некалі будзе што расказаць унукам.
Яны пералазілі з адной вяршыні на друтую, караскаліся на скалы і тады адразу спускаліся да горада, амаль да першых дамоў, але, апрача некалькіх мёртвых целаў, нічога цікавага не пабачылі. Войска трошкі асмялела, хоць і надалей адводзілі позіркі ад забітых. Гэта нармальна. Бакрачу
таксама было непрыемна бачыць чалавека з разнесенай галавой. I якраз тады, калі яны ўжо амаль вярнуліся на зыходную пазіцыю, нешта шуснула за кустом, пачуўся ўскрык, а пасля адразу стрэл. У іх над галовамі свіснула, палкоўнік рыкнуў: Ляжаць!