Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Ён упаў на зямлю, а тыя другія, таксама Рэсулавы таварышы, кажуцьмне — нетрэба, паважаны, гэта праўда. Што праўда, калі вы й не чулі? He чулі, але што яшчэ ён мог сказаць, каб ты яго за гэта ўдарыў. Дык як жа вы іх не засеклі абодвух, як не адсеклі ім вушы і не адрэзалі насы?
Яны ў адказ замаўчалі, кожны адводзіць вочы, каб можа хто другі загаварыў першы, а пасля азваўся той, якога я ўдарыў: нічога мы ім не зрабілі, бо яны адзін да аднаго нават не дакрануліся. А пасля нейкага часу і не глядзелі адзін на аднаго. А адкуль жа вы ведалі? Адтуль, кажа ён, і ты ведаў бы, калі б іх бачыў.
Вось і ўся гісторыя. Майго брата Рэсула больш няма. Я гэта ведаю. А далей хай яго Алах судзіць, а я не буду. А хто ты такі, што пра яго распытваеш?
Абдурахман Шышка хацеў нешта схлусіць, але адкуль узяцьхлусню пра хлопца, якога ты ніколі ўжыцці не бачыў.
Прысніў я Рэсула Траўнічаніна, брата ходжы Бэдрыі, дык хацеў праверыць, ці не былі ў маім сне нейкія жывыя людзі, прамармытаў Шышка. А ходжа зазірнуў яму ў вочы, мерае позіркам сківіцы і лоб, нібы хоча прыбраць вейку, якая вось-вось упадзе яму ў вока, і кажа: Тваё іпчасце, што ты такі стары, што не мог быць на гэтай апошняй вайне. Калі б быў маладзейшы, я цябе жывога не выпусціў бы. А цяпер бяжы адсюль, і каб цябе ў Траўніку больш ніхто не бачыў. Зубамі табе пячонку вырву!
Тыя слова Абдурахман Шышка пачуў, калі ўжо быўу канцы вуліцы, і не азірнуўся. Да самага Сараева яму здавалася, што ходжа ідзе за ім, працінаючы яму позіркам шыю і патыліцу, але ён ні разу не азірнуўся і не паглядзеў назад. He азірацца і не глядзець назад стала Шышкавай звычкай да канца жыцця.
Але Йылдузе ён ужо не мог схлусіць. Расказаў ёй усё па парадку, а яна павярнулася да сцяны і заплакала. А калі перастала, дык толькі з подыху на люстэрка можна было пазнаць, што яна яшчэ жывая. Так яна ляжала з шырока расплюшчанымі вачыма, якія ўжо нічога не бачылі, пакуль
праз два дні яе не пакінула жыццё. Без знаку і перамены ў твары, толькі люстэрка ўжо не замглілася. Кажуць, што ў акно памерламу зазірае анёл. Калі ён тут быў, дык і ён маўчаў.
Абдурахман Шышка наказаў, каб на мізары паставілі два надгробкі, хоць хавалі толькі аднаго чалавека. Або некаму прыплаціў, або зноў сам сябе падмануў. Адзін надгробак звычайны жаночы, дзе ляжыць Йылдуза Шышка, дзяўчына, чый твар ніколі не закрыла хустка. Другі надгробак мужчынскі, пастаўлены герою адной з незлічоных бітваў з рускімі, герою, які хоць і вярнуўся дадому, а ўсё адно загінуў ад вайны. У першай магіле ляжыць Йылдуза, а другая магіла пустая. Але зноў жа нельга сказаць, што ў ёй зусім нічога няма. Каб не прычыны, праз якія яна ўзнікла, не было б Йылдузінага найбольшага шчасця, ні яе найбольшага няшчасця. Часам Алах зладзіць так, што нам здаецца, нібы тая самая рака цячэ і ўадзін бок, іўдругі, абоякутой песні пра айву, што каля раю расла, а да пекла галіны прыхіліла.
А ўсё гэта таму, што чалавек часам зробіць нешта, дзеля чаго Бог мусіць так зладзіць справы. Але мне яго не шкада. Абдурахмана Шышку мне не шкада. Бо мне няма чым яго шкадаваць. Пасля таго, як я тры ночы не звёў вачэй, на чацвёртую я заснуў у ляшчынавым кусце ва Ўкраіне і ніколі больш не прачнуўся.
ТЭСПІХ1
He ведаю, у якім гэта было горадзе і ці памятае хто яго імя або яно было выкрасленае з памяці з апошнім чалавекам, які выйшаў з яго жывы, але расказвалі так: была зіма, а гарэла і грымела і з неба, і з зямлі. Невядома было, калі дзень, калі ноч, бо каб даведацца, трэба было высунуць галаву вонкі, а апошні раз нехта выйшаў яшчэ летам, тым надвячоркам, калі здалося, што грымоты трошкі суняліся і маланкі не бліскаюць так, як бліскалі ўчора. Тады ў пакой уварвалася сонечнае святло, усе ад болю заплюшчылі вочы, і той, хто выйшаў, болып не вярнуўся. Спачатку яго чакалі, а пасля забыліся. Яго не шкадавалі, бо не было прычыны. Ён проста пайшоў. Ад таго часу яны заставаліся там, дзе былі, не выходзілі і не ведалі, ці час абедаць, ці ўжо трэба спаць. Скурчыўшыся кожны ў сваім фатэлі, яны зіркалі прыжмурана адзін на аднаго і ўжо даўно перасталі спадзявацца, што бура некалі пройдзе. Яны ўжо забыліся, што некалі быўчас, калі не грымела і не бліскала цэлы дзень. He памяталі яны ўжо нават, кім былі да таго, чым займаліся, ці мелі дзяцей і якія ў іх былі жонкі. Пра знешні свет яны ведалі толькі, што, калі аднойчы выйдуць, то болып ужо не вернуцца. I тады першаму ў рукі трапіў тэспіх. Як ён тут з'явіўся і адкуль тэспіх у доме, дзе ніхто не верыў у Бога, пра гэта ніхто не разважаў. Тым больш не думаў пра гэта той, у якога ён
1 Тэспіх — мусульманскі ружанец. Поўны тэспіх мае 99 пацерак, малы — 33.
апынуўся між пальцаў. Ён укленчыў перад фатэлем, апусціў твар у далоні, і паміж вялікім і ўказальным пальцам апынулася ледзяная пацерка. Ён не ведаў ні слова малітвы і ніколі ў жыцці не ўчьініў абдэсту. He, не забыў, як забыў пра ўсё астатняе, а проста ніколі й не ведаў, хоць і зваўся Ахмэдам, Абдурахманам або Мірсадам. Ён маліўся на нейкі свой лад і паводле сваіх правілаў, якія вызначае душа, калі ўпершыню разліецца па целе. Пра такую малітву нічога не вядома, аж пакуль жывым не давядзецца самім яе спазнаць. I кожны раз, як ён прамаўляў малітву, лёд раставаў у яго паміж пальцаў. 3 кожным закліканнем Божага імя адна ледзяная пацерка ператваралася ў ваду. Калі растае апошняя, чалавек памірае, аледзяны тэспіх з'яўляецца на ўлонні ў наступнага. Той падае на калені, і ўсё паўтараецца. Фатэлі адзін за адным пусцеюць, а ў горадзе, імя якога невядомае або яго ніхто не памятае, усё менш застаецца жывых. Прайшла зіма, пасля вясна і лета. Можа, цяпер восень, а можа й яна прайшла, як і наступная зіма. I яшчэ адна. Можа, прайшло пяць зім і шэсць восеняў. А можа й болей. Або меней. Доўга цягнецца час, пакуль кожны чалавек паміж вялікім і ўказальным пальцам не растопіць свой тэспіх. Грымела і бліскала з неба і зямлі, ніхто на свеце не ведаў ні пра той горад, ні пра мужчынаў, якія ўміралі з малітвай, ні словаўтой малітвы. Іх яшчэ трошкі засталося ў тых фатэлях, і хто ведае, што станецца, хто будзе маліцца, а хто ўміраць, калі іх болып не будзе.
26 чэрвеня 1991 года' Вералюб Бакрач сядзеў на парозе склада перад каравульным пастом нумар тры, ламаў галінкі паміж сярэднім і ўказальным пальцамі, курыў цыгарэту і размаўляў з радавым Турк Марыянам. He прапанаваў яму закурыць, бо салдату нельга курыць на каравульнай службе, але яму праз гэта было трошкі непрыемна. А каму
1 25 чэрвеня 1991 года Славенія абвясціла дзяржаўную незалежнасць, што сталася прычынай дзесяцідзённай вайны з Югаслаўскай народнай арміяй. Вайна закончылася поўным вывадам з Славеніі ўсіх югаслаўскіх войскаў.
б, нахер, было прыемна! I няважна, што мусіш ведаць, хто старшы прапаршчык, а хто салдат першага года службы — Вералюб Бакрач лічыў, што ўсё-ткі ўсе мы людзі і нам мусіць быць непрыемна. Ён быў упэўнены, што і Турк Марыяну непрыемна, што гэтымі днямі на яго ў казарме глядзяць неяк асабліва і замест добрага таварыша бачаць у ім славенца. А Турк і ёсць славенец, хто ж яшчэ, і бясспрэчна ёсць розніца паміж тым, што ён цяпер думае, і тым, што яму кажа ягоны прапаршчык. Тая розніца ўзнікла неспадзявана, і Бакрачуясна, што супраць яе больш нічога нельга зрабіць. Той радавы з аўтаматам ужо не ягоны, нягледзячы на тое, што ўсё яшчэ носіць тую самую ўніформу і пілотку з зоркай. Ён яму больш не начальнік, і паміж імі двума няма нічога, што трымала б іх разам. Апрача правіла, што Бакрач курыць, а Турку гэта не паложана. I апрача яшчэ нечага, што прапаршчыку нечакана прыйшло ў галаву і ад чаго ў яго дым замер улёгкіх: Турк Марыян мог бы зараз шмаргануць затворам і пусціць яму кулю ў лоб. He паспеў бы й варухнуцца. Недаламаная галінка засталася б паміж пальцамі, мазгі рассыпаліся б па бляшанках з джэмам асарці і мяхах з соллю, а Турк ужо пераскочыў бы плот казармы і бег бы да лесу. Сараева блізка. Там ён згубіўся б сярод людзей, знайшоў бы цывільнае адзенне і назаўтра як герой вярнуўся бусваё Веленне'. Але чамуяк герой? Таму, што забіўсвайго прапаршчыка, бацьку адзінай дачкі, неўзабаве дзеда? Бакрачу было цяжка зразумець, як маглі настаць такія часы.
I ён першы раз паглядзеў на гэтага хлопца з нянавісцю. Магчыма, з першай сапраўднай нянавісцю, якую некалі адчуў да іншага чалавека. А тады зразумеў, што Турк Марыян не можа гэтага зрабіць. He таму, што забыўся пра свае патроны, і не таму, што не меў гарачага жадання ўцячы дадому, а таму, што не будзе страляць у чалавека, які не зрабіў яму нічога дрэннага. He можа ён страляць у таго, хто сядзіць, курыць і бубніць нешта пра розніцу ў выпасе пчол
1 Веленне — пяты паводле колькасці насельніцтва горад у Славеніі.
паміж Босніяй і Славеніяй. He можа страляць у таго, хто, калі Турку прыйшла тэлеграма аб бабулінай смерці і калі слёзы пацяклі ў яго па шчоках, сказаў — сынку, і спытаўся, ці трэба яму грошы на дарогу.
Прапаршчык патушыў цыгарэту, устаў з складскога парога і паправіўуніформу. Усё, сказаўён радавому, дай мне аўтамат! Турк адскочыў два крокі назад. Ён думаў, што Бакрач правярае, ці памятае ён, што салдат на пасту не можа нікому перадаць сваю зброю. Нават калі маршал Ціта прыйдзе з Дома кветак' і папросіць у цябе аўтамат, ты ямуне можаш яго даць! — тлумачыў ён па складах, як першакласнікам, і стукаў крэйдай па школьнай дошцы. Байцыдрамалі, ап'янелыяад цеплыні, што ішла ад печы на дровах, і неўзабаве ўжо не прачыналіся, нават калі ён выгукаў Цітава імя. Турк памятаў, як ён гразіў ім, што аднойчы яны могуць страціць галаву, бо дрэмлюць, калі не час на сон.
Ды ладна, хлопча, дай мне зброю і бяжы да плота. Забава скончылася. Hi я табе не начальнік, ні ты мне больш не салдат. Ідзі дадому і не памінай мяне ліхам.
I ахапіўяго сум, бо напэўна ж Турк Марыян млеў ад страху, што ён стрэліць яму ў спіну. Што тут зробіш. Дарэмна мы стараемся быць адно аднаму людзьмі. Малы славенец бег, як заяц, які чакае сваю кулю і кожны момант мяняе кірунак, каб яе пазбегчы. Ён глядзеўямуўслед, пакультой не знік у лесе, а тады бразнуўаўтаматам аб зямлю. Калі б ён нарадзіўся яшчэ раз, ніколі не быўбы вайскоўцам. Вералюб Бакрач быў у гэтым упэўнены. I хай сабе ён будзе сто разоў з Калашына2 і тысячу разоў найкарэннейшы чарнагорац, зброя яму зрабілася брыдкай, перш ч ым дачакаўся ён сваёй першай вайны.