Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
сочку і не меў іншых намераў, апроч як уратаваць сваю галаву, Той чалавек глядзеў на яго з кустоўя і, пакуль Шышка стаяў спінай, мог бы выскачыць і яго задушыць. I той чалавек ведаў, чаму гэтага не зрабіў. А можа, ён забіў дзіця, сірату, у якога яны раней загубілі бацьку й маці. Або забіў жанчыну. Або жанчыну з дзіцем на грудзях. Можа яно заплакала, і маці вымавіла тое шшшшшш, як зрабіла б любая іншая маці на гэтым свеце, а ён іх тады засек.
Найгоршае было, што Абдурахман Шышка забіў і таго чалавека, які не хацеў яго забіваць, і дваіх дзяцей, хлопчыка і дзяўчынку, і жанчыну, і маці з немаўляткам, і ўсіх, пра каго нават не думаў. Толькі таму, што не зазірнуў у куст ляшчыны.
Было позняе лета, калі ён вярнуўся дадому. Вайна, на якую яго пасылалі, была даўно прайграная і забытая, а Сараева — як Сараева — драмала ў даліне. Гаспадары жмурыліся на сонцы перад сваімі крамкамі, вестуны білі ў бубны-таламбасы, насілыігчыкі лаяліся, дзятвалётала наўкола, а Лацінлук, стары каталіцкі квартал, пасміхаўся. Ён стаяў пасярод Атмэйдана1 і не ведаў, куды падацца. Яму здавалася, што ён — самы няшчасны чалавек на свеце. Ён шкадаваў, што застаўся жывы, і са страхам думаў, якая кара напаткае яго, калі ён развітаецца з жыццём. Спаміж двух светаў — гэтага, часовага, і таго, вечнага, — ён выбіраў як спаміж двух жахаў і двух пеклаў. Тое, што адзін свет горшы, не дае чалавеку ні ўцехі, ні жадання жыць у друтім, які для яго менш страшны.
Калі б ён ведаў пра мяне і пра маю долю, яму было б лягчэй у той дзень на Атмэйдане. Але пра такія рэчы нельга ведаць, і наракаць на гэта не варта.
Ужо назаўтра яму пашчасціла. Ён праходзіў міма дома Кемала Курта, таго самага цырульніка, ад якога ўцёк пасля таго, як плюнуў яму ў твар, бо гаспадар даў яму поўху, калі ён брытвай парэзаў кліента, але замест таго, каб усё жыц-
1 Атмэйдан — конскі рынак.
цё памятаць тое ліха, стары запрасіў Абдурахмана да сябе і сказаў: «Ну вось, ты быў там, дзе быў, рабіў, што рабіў, і бачыў, што лепш было б не бачыць, дык думаю, цяпер тьі разумнейшы». I ўзяў яго зноў туды, дзе пятнаццаць гадоў таму ён пачынаўяк чаляднік, горкі бядак з Голабрдзіцы, якому Бог даў так многа гонару і так мала розуму, што аднойчы ён уздумаў, быццам яму наканавана стаць вялікім ваяром і вярнуцца дадому героем і змагаром за веру.
Эх, марная маладосць, думала ўзляцець, пакуль ёй на душу не лёг камень.
Неўзабаве Абдурахман Шышка зразумеў, якую службу яму саслужыў той камень і навошта трэба было спазнаць у жыцці тое, што ён спазнаў. Калі б ён тады не забіў некага ў дубовым гаёчку, дык, напэўна, ніколі й не змяніўся б. А цяпер ён рабіў сваю працу, памалу даводзіў да ладу свой дамокна Голабрдзіцы, іўжо надругі год ажаніўся з Хаджырай, прыгожай дзяўчынаю, беднаю, як ён сам. Хаджырын бацька не вярнуўся з вайны, з якой вярнуўся Шышка, і яе маці памерла ад смутку. Ці ад нейкага іншага болю, якому не ведаюць імені і таму называюць смуткам. Так што, апроч кахання, з Хаджырай яго звязвала й вайна. Яны маглі гаварыць пра яе, а маглі й маўчаць. А так добра, калі маеш кагосьці, з кім можаш пра нешта памаўчаць.
Хаджыра за дзесяць гадоў нарадзіла яму сем дачок. Калі яна зацяжарала восьмы раз, Абдурахман Шышка быў упэўнены, што народзіцца сын. Так яму паскладаліся лічбы, у такую веру. Будзе ў яго сем дзяўчатак і адзін хлопчык. Для некага гэта няшчасце, бо як павыдаваць замуж усё гэтае бабства, але ў яго такога клопату не было. Яны знойдуць, піто ім наканавана Богам, а сын выправіць усё, што бацька ў сваім жыцці сапсаваў.
Пакуль Хаджыра хадзіла з восьмым дзіцем, Шышка трымаўся правіла, якое сам сабе выдумаў і якое не мела апоры ні ў якой вядомай яму веры. Кожнага разу, узгадваючы пра вайну, ён мусіўу думках прачытаць адну малітву. Таму ўтыя месяцы ён выглядаўмаўклівым. Ён не могадначасова
размаўляць з кліентамі і маліцца Богу, да якога, стрыгучы валасы і бароды, безупынку звяртаўся. Ты або хаваеш салаўя пад языком, або ў нечым сам перад сабой моцна правінаваціўся, казаў яму Ісмэт Тэфтэдарыя, яшчэ адзін з тых, што вярнуліся, а Шышка толькі паціскаў плячыма і ўсміхаўся, сціснуўшы вусны, быццам сапраўды баючыся, каб не вылецеў салавей.
Калі Хаджыра нарадзіла, ён дарэмна сядзеў за сталом, на якім ляжала дзіця, і, падпершы галаву рукамі, чакаў, пакуль між нагамі ў таго нешта ўзнікне. Нуль наклаўся на нуль, і так з'явілася лічба восем. Дзяўчынцы далі імя Йылдуза, паводде адной з тысячы тысячаў зорак, што мігцелі тою ноччу над Украінай. Кожная з іх бачыла, як яму было тады страшна і што ён праз свой страх учыніў. Дык калі ўжо яму не дастаўся сын, хай у гэтым імені будзе захаваны ягоны страх.
Можа, Абдурахман Шышка даў бы восьмай дачцэ нейкае звычайнае імя, не звязанае з ім самім і яго ўспамінамі, калі б мог уявіць, што ў мяне няма ні дачкі, ні сына, ані наватжонкі. Прынамсі сваёй — такой, якая па сваёй волі пад мяне легла б.
Йылдуза была не такая, як сёстры. Мацнейшая і вышэйшая, цвёрдая, як іучанне яе імя, яна ніколі не плакала, калі маці кожную суботу перад сном павучала іх розгай. Маці загадвала ім скінуць сподняе, перагнуцца цераз лаву, і тады яны ўсе — ад найстарэйшае да Йылдузы — каштавалі столькі ўдараў лазовым дубцом, колькі разоў кожная зграшыла ад мінулае суботы. Такі ў Хаджыры быў спосаб трымаць восем дзяўчат у Божым страху, бо калі б яна карала іх усе дні тыдня, ні на што іншае ўжо не засталося б часу. Таму штосуботы ўвечары Хаджыра сціскала сэрца і «вучыла». Сёстры пачыналі скуголіць яшчэ да таго, як маці хвастане першую, а Йылдуза маўчала, не варушачыся і не падаючы голасу нават пасля дзясятага ўдару. Яна не разумела, чаму сёстры плачуць, калі маці іх б'е, і чаму тая, што найбольш зарабіла і таму найболып атрымала, пасля два дні не можа
сядзець. Пакуль Йылдуза была зусім малая, яна думала, што сэнс кары — у знявечанні, у брыдкіх чырвоных палосах, якія застаюцца на тоўстай плоці і назаўтра ператвараюцца ўяшчэ брыдчэйшыя сінія пісягі, але пазней зразумела, што тут ёсць яшчэ нешта. Йылдуза не ведала, што гэта, і была дастаткова асцярожная, каб не спытацца.
Алах не надзяліў яе адзіным дарам, якога кожны чалавек і кожнае жывое стварэнне з радасцю выракліся б, дарам адчування болю.
Г эта доўга заставалася Йылдузінай таямніцай, аж пакуль аднойчы не закіпела малако, і яна голымі рукамі не схапіла гаршчок і не перанесла яго на стол. Бацька глядзеў на яе разявіўшы рот, а пасля доўгі час загойваў ёй апёкі бальзамам з горных зёлак. Ён нічога не спытаўся, дый яна яму нічога не сказала, але ад таго дня ён забараніў маці цвічыць Йылдузу розгай разам з сёстрамі. Калі б яна нешта зграшыла, дык хай скажуць яму, а ён учыніць так, як бацька гэта робіць з сынам. Калі Хаджыра абурылася, ён купіўначаршыі1 срэбную іголку даўжынёю дзве пядзі, тую, што дэрвішы2 ўжываюць падчас зікру3. Йылдуза той іголкай пратнула шчокі. Mary й язык, сказала, магу ўсё што б ты ні сказала. Пасля таго маці больш ні разу яе не ўдарыла.
Як толькі дзяўчатам спаўняецца дванаццаць, яны робяцца жанчынамі і настае час, калі яны мусяць прыкрыцца, бо гэта сорам і грэх, калі іхубачаць мужчынскія вочы. Калі сёстры ўжо хадзілі накрыўшыся лёгкай хусцінкай і прымалі, калі толькі ніхто не бачыў, хлапечыя заляцанні, нарэшце дайшла чарга й да Йылдузы. Хочаш быць, як яны? — пытаўся Абдурахман Шышка ў сваёй восьмай дачкі, але яна яго не разумела. А як іначай, як не яны? А так, што ніхто ніколі
1 Чаршыя — цэнтр мусульманскага горада або мястэчка; вуліца або пляц з крамамі й майстэрнямі; гандлёвыя кварталы.
2 Дэрвіш — мусульманскі аскет, прыхільнік суфізму, містычнага кірунку ў ісламе.
3 Зікр — медытацыйныя духоўныя практыкі дэрвішаў.
не даведаецца, што ты жанчына, так, што ты ніколі не выйдзеш замуж, ніколі не паглядзіш на хлопца і будзеш жыць, як жывуць мужчыны.
Больш за ўсё ён хацеў, каб Йылдуза згадзілася, але загадаць баяўся. Баяўся не так Бога, як свайго ж дзіцяці. Калі ён зробіць дачку няшчаснай, бяда будзе найгоршая з усіх бедаў, якія здольны спрычыніць бацька. Але Йылдузе прьійшлася даспадобы думка, што яна будзе непадобная да сёстраў і што да адной таямніцы, якую яна ўжо насіла ў сабе, дадасца другая, яшчэ большая і яшчэ прывабнейшая. Яна будзе бачыць свет такім, як ён ёсць, а ў ёй усе будуць бачыць кагось зусім іншага.
Маці плакала, быццам у яе памерла дзіця, а бацька сказаў — цяпер ты не Йылдуза, а Йылдуз, узяў нажніцы, брытву і пастрыг яе як хлопца. Ёй надзелі суконныя порткі й кашулю і так выпусцілі з хаты. Суседства спачатку трошкі дзівілася, адкуль у цырульніка Шышкі раптам узяўся сын, але здзіўленне трывала нядоўга. У галодны й суворы час, а такі час бывае заўсёды, калі доўга няма вайны і ўлада пачынае шукаць ворагаў у сваім народзе, людзі перастаюць цікавіцца чужымі справамі і замест каб чамусьці дзівіцца, болып зважаюць на звычайныя і штодзённыя рэчы. Жыві і не падазравай нікога, каб і іншыя не падазравалі цябе.
Йылдуза, якую з гэтага часу належала б зваць Йылдуз, цалкам звыклася з новаю роляй. Яна хадзіла, як мужчына, голас у яе зрабіўся глыбейшы, і бацька неўзабаве аддаў яе ў вучні да краўца Саліха Прцы. Усё йіпло добра, яна мела сілу ў руках і спрыт у пальцах, і быў бы з яе добры кравец, каб свет зноў не перакуліўся дагары нагамі. На паўночных межах царства збіраліся расейскія войскі, хадзіла пагалоска, што маскалю задурылася галава ад фіміяму і што ўздумаў ён з Стамбулу зрабіць Канстантынопаль. I хоць сараеўцы пра гэта не мелі ніякага ўяўлення, а ў Стамбуле такія размовы выклікалі насмешкі, у абодвух гарадах адчулі, што набліжаецца час вайны. Адныя зноў будуць забаўляцца, а другія — гінуць за іхнюю славу.
Дый султан ужо не быў малады, каб цэлымі днямі забаўляцца і смяяцца.
Абдурахману Шышку пацямнела ўваччу, зямля паплыла пад нагамі і зрабілася млосна, калі ён зразумеў, што і Йылдуз мусіць выправіцца ў той шлях, з якога ён сам ледзь вярнуўся. Калі наагул вярнуўся і калі вяртаннем можна назваць глядзенне вачыма, якія бачылі найгоршае зло, і мілаванне рукамі, якія ён скрывавіўу ноч свайго найбольшага страху. Хаджыра плакала і цэлымі днямі паўтарала адну-адзіную матчыну малітву: гэх, дачушка мая, нашто ж бацька зрабіў цябе сынам, каб ты загінула маладая, хай дасць Бог грому, каб спаліў таго маскаля.