Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Грэцыя была краінай, якую ён даўно хацеў наведаць, але не ведаў пра гэта! He, Грэцыя — гэта тая краіна, у якой Вералюб Бакрач мусіў нарадзіцца. А калі ўжо не нарадзіцца,
1 Святы Сава — найпаігулярнейшы сербскі святы (ХП — XIII стст.), заснавальнік Сербскай праваслаўнай царквы.
2Чэтнікі — урозныячасы — удзельнікісербскіхнацыяналістычных вайсковых фармаванняў. Герб з шасцю паходнямі — герб сацыялістычнай Югаславіі, шэсцьпаходняўсімвалізавалі шэсцьсацыялістычных рэспублік.
3 Хасан Саліхаміджыч — баснійскі футбаліст, у 1992 годзе выехаў у Нямеччыну, гулец клубаў «Гамбург», «Баварыя» (Мюнхен), нацыянальнай каманды Босніі і Герцагавіны.
дык прынамсі правесці тут старасць. Ён адразу забыўся б пра Палы, пра дом, які будаваў, пра жыццё, якое там пакідае, забыўся б нават пра пчол: хай сабе здзічэюць ці, мо, трапяць у нечыя добрыя рукі, а ён застанецца тут, у Грэцыі! Толькі каб яму пакінулі ўнукаў, без іх ён усё ж не змог бы, і лётаў бы ён гэтак на аўтобусах з кліматызацыяй і тэлевізарам з канца ў канец краіны, шукаючы рай. Спярша ён думаў, што знайшоў рай у Афінах, на Акропалі, але на другі дзень яны ад'ехалі на трыццаць кіламетраў далей, у мястэчка, назву якога ён не запомніў, і ён адразу зразумеў, што рай менавіта там. За сем дзён вандравання па Грэцыі Бакрачу кожная мясціна, у якую яны прыязджалі, здавалася прыгажэйшай за папярэднюю. Адначасна ён дзівіўся маладым, якія незадаволена бурчэлі, што столькі ездзяць, глядзеў са спачуваннем на дзяўчат, што ванітавалі ўчорныя пластыкавыя пакецікі, і суцяшаў тых, якія плакалі і казалі, што болып не могуць вытрымаць...
Дзіўна глядзела на яго і толькі ўсміхалася. Бацька ніколі такі не быў. Хто б сказаў, што яго, селяніна, які больш любаваўся нейкай былінкай, чым найпрыгажэйшым будынкам Бялграду, так зачаруюць антычныя руіны.
На восьмы дзень яны пад'ехалі да Эпідаўра'. Усё, шшо вы тут кажаце, аднолькава добра чуваць і на верхніх ярусах тэатра, сказаў гід, калі яны спусціліся ўніз. Грэк, які выконваў ролю гаспадара і якому плацілі за ўваход, заспяваў, каб пацвердзіць гідавы словы. Экскурсія рассыпалася па амфітэатры. Нехта бег угару, каб паспець пачуць, пакуль грэк не скончыў спяваць. Ірыс і Нэвэн першыя дабегліда верху. Дзеда, дзеда, хадзі, хутчэй! — махаліяны яму. He магу, стары я ўжо, крыкнуў ён. He крычы так, тут усё чуваць!
Грэк сярдзіта абарваў песню. Ну, людзі, супакойцеся ж вы ўжо, спрабаваў гід, але ніхто не хацеў яго слухаць.
1 Тэатр у Эііідаўры — найболыпы ў Грэцыі антычны амфітэатр, збудаваны ў 350 г. да н. э., з надзвычайнымі акустычнымі ўласцівасцямі.
Народ, які сем дзён пакутаваў у аўтобусе па ўсёй Грэцыі замест таго, каб спакойна і за меншыя грошы загараць на чарнагорскім узбярэжжы або ў Балгарыі, нарэшце бачыў цуд. Ты чуеш, як дыхае вунь той, за дваццаць метраў ад цябе, чуеш, як шалахцяць нейлонавыя панчохі на сцёгнах у дзяўчыны, што лезе на самы верх, чуеш, як хрыпяць лёгкія таго чалавека, які хутка памрэ... Бакрач не чуўсваіх лёгкіх, але чуў усё астатняе, і думка пра смерць нават не прыйшла яму ў галаву. У яго было сэрца дзіцяці, але яму было шкада, што ногі не носяць яго так добра, каб бегаць уверх і ўніз і слухаць, як мяняюцца гукі.
Паўгадзіны працягвалася гамана ў Эпідаўры, а тады экскурсія памалу супакоілася. Яны спусціліся на сярэдзіну амфітэатра, туды, дзе быў гід, і тады адзін маладзён — Бакрач яго ўжо раней заўважыў: файны хлопец, завецца Алмір, адзін раз Дзіўне паднёс торбу, калі трэба было спяшацца на параплаў, — спытаўся ў гіда, ці можа ён з сябрам таксама нешта заспяваць. Той адказаў, што на гэта трэба атрымаць дазвол, бо паводле правілаў спяваць дазваляецца толькі грэкам. Ды дай ты хлопцу паспяваць, умяшаўся Бакрач. Але ж дазвол... настойваў гід. Ды які нахер дазвол, калітабе цяжка, я сам угрэка спытаюся, пасмялеўБакрач. На шчасце, гаварыць з грэкам не было патрэбы, бо не было той мовы, на якой яны маглі б паразумецца.
Гід атрымаў дазвол. Алмір і Дэніс сталі ў сярэдзіну круга, а астатнія разышліся ў бакі ці палезлі на верхнія рады, адкуль лепш чуваць. Вералюб Бакрач стаў каля хлопцаў, упэўнены, што ў атрыманым дазволе ёсць і ягоная заслуга.
Яны ціха заспявалі: Доўгая зімовая ноч, ніяк не надыдзе раніца, толькі чуваць тэкбір' праз усю ноч... На тым месцы, мабыць, так трэба ў песні, Алмір напаўтоласа, але ўсё ж даволі выразна, усклікнуў: Аллаху экбэр! I паглядзеў на Бакрача, як жанчына, якая апраўдваецца перад небам за тое, што заняўся воблачны дзень. Той здрыгануўся,
1 Тэкбір — вокліч «Аллаху экбэр!» (Богвялікі).
але не знайшоў ніякай дрэннай думкі, за якую мог бы зачапіцца. Далей у песні спявалася пра маладых хлапцоў, якія збіраюцца на вайну і пакідаюць сёстраў, пра дождж, снег, Босну і смерць. Пра белую мячэць і пра тое, як спадзяюцца тыя, хто страціў надзею.
Мелодыя была вядомая, старая, народная, з сербскіх вяселляў, якую за часы ягонай маладосці гралі цыганскія трубачы, але адспяваная гэтак, такімі словамі іўмесцы, дзе ўсё чуваць як найлепей, яна гучала нібы дакор Богу за тое, што, ствараючы свет, ён стварыўу ім і няшчасце.
Ён адчуў камяк у горле і зараз заплакаў бы, калі б толькі яго ніхто не пачуў і не ўбачыў. Або заспяваў бы з імі, калі б толькі мог запомніць словы. А ён памятаў толькі два тыя, якія даўно хацеўзабыць, гэтаксама як і месца, дзе ён пачуў іхупершыню. Усё іншае было карцінкай, накшталтлялечнага горада, населенага дрэсіраванымі мурашамі, чые галасы чалавечае вуха можа пачуць толькі ў Эпідаўры. Было добра чуваць, як мурашы плачуць па сваіх дзецях.
Пасля вячэры яму зрабілася дрэнна. Дзіўна замітусілася па гатэлі. Прыехала хуткая дапамога, а ён ніяк не мог злавіць дыханне і сказаць ім, каб скінулі тое нябачнае камяніска з грудзей. Уся праблема толькі ў ім. Іначай усё ў парадку. Толькі што не можа дыхаць.
Наступнае, што ён бачыў, была белая шпітальная палата і ярка-зялёная муха, якая на чорным экране пакідала светлы след. Маё сэрца, падумаў ён. А тады яму прыйшла ў галаву ідэя фікс, што муха зялёная таму, што ён з Босніі. Такі ўжо ўгрэцкіхдактароўпарадак. Баснійцузялёная, расейцучырвоная, а амерыканцу, можа, сіняя... I яшчэ ён думаў, што было б добра неяк перадаць Дзіўне, каб не прыводзіла дзяцей у шпіталь. Каб не бачылі яго такога. А пасля ён пабачыў бялявага хлопца, які паглядзеў яму ў вочы, выкрыкнуў тыя два словы і скочьгў уніз.
Гэта сон, падумаў Вералюб Бакрач, Але гэта быў яшчэ не сон. У наступны момант знікла белая палата, экран і зялёная муха, што пакідае светлы след. Ён сядзеўу змрочным пакоі.
Ён ведаў, што яшчэ ніколі тут не быў. Але ведаў, што сядзіць там ужо вельмі доўга, у фатэлі, зручна склаўшы рукі, сярод людзей, якім прыемна яго бачыць. Яны нічога не кажуць, але яны шчаслівыя. Ім не трэба нават спяваць, каб паміж іх адчулася песня. Тая, на старую мелодыю, якую некалі даўно гралі цыганскія аркестры. Пакуль чалавек жывы, яго мучыць тое, што ён чуў і бачыў, падумаў ён і адчуў, быццам сам усміхнуўся. Яго нічога не мучыла, і ён больш нічога не памятаў.
ЗАПІС1
Першытанга-бальуСараевеадбыўся 15красавіка 1928 года, у гатэлі «Еўропа», перад агаломшаным мяшчанствам на чале з Савам Чэранічам, старымтанцмахерам і аўстрыйскім адвакатам. Ягоная жонка Роза, паходжаннем пражанка, тры разы траціла прытомнасць, пакуль нейкі тып, якога называлі Герарда, вёў праз залу Сонечку, дачку палкоўніка Салаўёва, прасоўваючы ёй нагу між сцёгнаў і левым плячом дакранаючыся спачатку да адной, пасля да другой Сонеччынай цыцкі. Расеечка першы раз танцавала танга, але ёй было відавочна ўсё роўна. Ад яе патрабавалася толькі расслабіцца, пакуль яе — а менавіта такі фінал у гэтым непрыстойным танцы — дробненькі і лысенькі Герарда зусім не згвалціць. Але не гэта займала дух і затуманьвала від спадарыні Розе, а тое, што Герардаўвесьчас трымаўу зубахчырвоную ружу. Было ясна відаць, як шыпы ўпіваюцца яму ў язык і вусны, як пацякла кроў, але ён нічога не адчуваў. Калі ён перахіліў Сонечку праз правую сваю руку, так што здавалася, зараз у яе хрусне хрыбет, пры гэтым яе светлыя валасы падмяталі падлогу, некалькі кропель Герардавай крыві пырснулі ёй на падбароддзе, а адна капнула на белую кашулю, якую спадарыня Пелагея без разбору ўхапіла, калі яны ў 1919-м уцякалі з Петраграда. Падбег кельнер з сальніцай і пасаліў
1 Запіс — адмысловы магічны тэкст, створаны з дапамогай анамастыкі і нумаралогіі аўтарытэтным імамам (ходжам), які ўжываўся ў якасці амулета.
пляму перш чым Сонечка даведалася, што здарылася, але цяжка паверыць, што Герардаву кроў такі ўдалося вывесці, каліЯна, гувернантка Салаўёвых, аднойчы вымыла кашулю.
Спадар Сава ў гневе пакінуў «Еўропу», пасварыўшыся з афіцыянтамі за рахунак, а з Зігфрыдам Вэрнэрам, распарадчыкам гатэльных баляў, за тое, што ён прывёз у горад амаральных парыжскіх танцораў. У нас ёсць свае збачэнцы і курвы на вываз, нашто нам яшчэ і французскія! — сказаў ён Вэрнэру. I хай больш не разлічвае на яго наконт суботніх вечароўвальсу. Вэрнэра гэта не ўзрушыла. Чзраніч і так ужо дажыў да гадоў, калі мужчына робіцца невыносны, і таму лепш яму сядзець у хаце і не псаваць прыемнасць маладым. Так ён яму й сказаў, чым канчаткова завяршылася іхняе сяброўства, распачатае яшчэ ў тыя гады, калі яны кожную восень разам ездзілі ў Вену, Сава на штудыі, а Вэрнэр у госці да родных. Чэраніч быўз багатай сям'і, а Вэрнэр — горкая бядота. Колькі разоў ён накарміў яго і напаіў — пра тое абодва будуць думаць пасля скандалу, выкліканага першым танга-балем. У Савы будзе балець сэрца за кожную курыную ножку, якой ён пачаставаў Зігфрыда, а Зігфрыда будзе мучыць пякучы сорам, ратунак ад якога ён будзе шукаць у абсенце і страшных цэладзённых пахмеллях.
Пасля заканчэння баля адвакат Сава Чэраніч наказаў кіроўцу завезці Розу дадому, а сам з тузінам гнеўных аднадумцаў, усе як адзін найвіднейшыя людзі ў горадзе, пайшоў у рэстаран «Ля двух валоў», дзе яны пад ракію і добрую закуску разважалі, што трэба зрабіць пасля Вэрнэравага выбрыку. Бальшыня лічыла, што яны нічога тут зрабіць не могуць, але Чэраніч настойваўна тым, каб некамуўгэтай справе паскардзіцца. Ён асабіста гатовы напісаць дакладную запіску міністру веравызнання ў Бялград, пайсці ў біскупскі палац і пагаварыць з біскупам, дамагацца аўдыенцыі ў арцыбіскупа... Кінь гэту марную справу, угаворваў яго Ёза Сунарыч, тузаючы за локаць. А Таса Кочавіч гэтым часам ляпаў яго па плячы і казаў — так, так, Ёза праўду кажа. А ну вас усіх к чортавай мацеры, крыкнуў адвакат Чэраніч