Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
Пакуль ён гэтак з акна шукаў Бялавы, Карлас Гардэль сядзеў у Венскай кавярні на першым паверсе гатэля, піў французскі каньяк і слухаў аркестр, які граў рускія песні. Праз нейкі час з'явілася і спявачка, дробная бялявая дзяўчына ўтрошкі недарэчнай чорнай сукенцы, якая больш пасавала б да тэатральных прэм 'ераў. Яе гарлавы голас быў Гардэлю даспадобы, аднак яму не падабалася, што кожная песня гучала, як жалобны спеў. Усё ж ён не пайшоў у пакой, бо дастаткова выспаўся ў цягніку, а піў свой каньяк і слухаў. Людзі за іншымі столікамі, усе да аднаго мужчыны, не звярталі ўвагі на музыку, а размаўлялі і смяяліся. Мабыць, яны ўжо добра яе ведаюць, думаў ён і шкадаваў спявачку. Па той бок акіяна яна б мела б большы поспех.
Карлас Гардэль не даведаецца, што яе завуць Сонечка Салаўёва, што яна — дачка палкоўніка расейскай царскай арміі і шэсць гадоў перад тым адтанцавала першае танга ў Сараеве. Можа, нічога і не змянілася б, калі б знайшоўся нехта, хто б яму пра гэта сказаў, але некалі трох такіх фактаў бывае дастаткова, каб змяніць чалавеку жыццё.
Рана раніцай, перш чым Гардэль прачнуўся, Морыц пай-
1 Фінцы, Камхі — багатыя габрэйскія роды ў Сараеве.
шоў у Магрыбію, мячэць, дзе некалі спраўляў службу ходжа Муя1 Фазлінавіч, магчыма, найяснейшай душы слуга Божы, які толькі хадзіў па гэтай зямлі. У яго ўсё заўсёды выходзіла на добрае, а чалавеку заставалася толькі як след маліцца, выконваць усе абавязкі веры і быць гатовым дапамагчы іншым, перадусім усмешкай і добрымі словамі. Калі спатрэбіцца, знойдуцца людзі, якія дадуць табе прытулак, калі паводка знясе твой дом, менш будзе такіх, хто палезе ў кішэню, калі ў цябе скончацца грошы, але найрадзей сустрэнеш такіх, хто б расцешыўжывога чалавека, пазалаціў бы ўсмешкай жаночую слязу або прынадзіў бы чалавеку шчасце. Алах неяк меркаваў, што ўсё гэта прыйдзе само па сабе, а цяпер і ён не можа дзівам надзівіцца, як цяжка нас бывае ў нашай бядзе прымусіць усміхнуцца. Так казаў Муя Фазлінавіч, а сам усё глядзеў, як каму разагнаць хмары з галавы і з сэрца. Ён быў глыбокай веры, але даволі часта згаджаўся ўчыніць запіс. Гэта пярэчыла ягонаму спадзяванню на ўсёмагутнага Бога, але ён ведаў, што Добры і Справядлівы яго за гэта не будзе дакараць, бо разам з запісам рабілася нешта, што было ў поўным суладдзі з Муевай місіяй. Слова, два, сто або тысячу словаў, залежна ад цяжкасці выпадку, прамоўленых з усмешкай і дабрынёю, якія часам былі небяспечна блізкія да жарту, пасля чаго чалавечая роспач раставала, як соль у вадзе. Казалі, што няма лепшага, чым калі Муя ўчыніць запіс, ён вызваляў людзей ад усялякіх пакутаў, лячыў цяжкія хваробы, рабіўтак, што муж пасля трыццаці гадоўшлюбу зноў заглядаўся на жонку, і толькі ён сам ведаў, што рэч зусім не ў запісе, а ў тых словах, што ён казаў людзям. Ён кранаў у іх нейкую струну, і яны рабіліся шчаслівыя або прынамсі лягчэй зносілі найгоршыя няшчасці. Улема2 не надта цаніла ходжу Мую Фазлінавіча, хоць ніхто не мог
1 Муя — зменшанае ад Мустафа, папулярнае баснійскае імя. Муя і Хаса (Хасан) — героі шматлікіх жартаў.
2 Улема — збор мусульманскіх тэолагаў.
аспрэчыць ягоныя веды, прыстойнасць або поўную адданасць Богу, але што можна падумаць пра слугу Божага, які кожнаму, нават апошняму валацугу, казаў: не заві мяне Мустафой, бо Мустафа я перад літасцівым Алахам, а ддя цябе — проста Муя.
Морыц думаў, што ўсе Гардэлевы праблемы вырашацца, калі ён прывядзе яго да ходжы Муі. Ён будзе перакладаць Муевы словы, а астатняе Гардэль пабачыць на твары.
Аднак у Магрыбіі ён яго не знайшоў. Замест яго ён заспеў там чалавечка з жаўтлявым тварам і доўгай белай барадой. Той сказаў, што яго завуць Заім і што ходжа Муя Фазлінавіч два гады таму паехаўу Турцыю і больш не вернецца. Яму надакучыла важдацца з усялякімі людзьмі, казаў, што насталі бязбожніцкія часы, і таму ён пойдзе на ўсход і спадзяецца, што там тыя часы яго не дагоняць. Морыц запытаўся, куды дакладна паехаў Муя, у які горад. Заім адказаў, што не ведае і наўрад ці нехта ў Сараеве будзе пра гэта ведаць. Калі ён ад'язджаў, не было падобна, што яму было б прыемна, каб нехта з роднага краю яго некалі знайшоў.
Ну, калі ўжо няма Муі, ці ты робіш запісы? — спытаўся ён у Заіма. Як каму і як калі. А робіш людзям іншай веры? Раблю, калі яны думаюць, што гэта ім дапаможа. А ці не дапамог бы ты аднаму чужынцу? А адкуль чужынец? Здалёк. Адкуль здалёк? — спытаўся ён, не мяняючы тон і азіраючыся навокал, як чалавек, які забыўся свой парасон. 3 Аргентыны, кажа Морыц, ужо трошкі нярвуючыся. Аадкуль з Аргентыны, гэта ж не маленькая краіна? Але й не вялікая, заўпарціўся Морыц, не будзе й дваццаці мільёнаў жыхароў. Эх, але затое выпасы, якіх нідзе няма, а ад горада да горада сем дзён ехаць. Таму я й пытаюся, адкуль ён, дык ты мне скажы — з Кордабы, Ла Платы або Санта Фэ. Мабыць жа ж не з Буэнас-Айрэса. Якраз з Буэнас-Айрэса, Морыц адчуваў сябе прыблізна так, як Гардэль, калі ўпершыню пабачыўмячэць. I што ён тут у нас робіць? Нічога, гэтаяяго прывёз. Адкуль, з Буэнас-Айрэса? — цяпер ужо здзівіўся Заім і ўпершыню трошкі ўзняў голас ды перастаў азірацца
навокал. Так, караблём да Анконы, адтуль да Спліта, а далей аўтамабілем і цягніком. Божа ж ты мой, а нашто? Каб Муя ўчыніў запіс. Адна цыганка варажыла яму на далоні і ўбачыла нешта прыкрае. Добра, тады вядзі яго да мяне, бо Мую ты не знойдзеш, нават калі да канца свету будзеш шукаць, сказаў Заім.
Гардэля ён заспеў за сняданнем. Той выглядаў заклапочана, нібыга зноў не спаўусю ноч. Ну во, асвойтаўся, падумаў Морыц, нядоўгадзівіўся дзівосам. Адразу пайшлі да Заіма, Гардэлю было непрыемна, калі перад уваходам у мячэць давялося разуцца, і таму Морыц спрабаваў яго насмяшыць: «Угэтай краіне найбольшыгрэх — скрасці чужыя чаравікі, так штоты за свае можаш не хвалявацца». Гардэль спалохана паглядзеў на яго — што, менавіта чаравікі?
Заім сеў на кілім, скрыжаваўшы ногі, і запрапанаваў ім зрабіцьтое самае. У яго брудныя пазногці, падумаўГардэль. Учора я ўскопваў гарод, бо доўга трымалася сухмень, а калі гліна залезе пад пазногці, дык якіх пару дзён яе немагчыма вычысціць. Перакладзі яму, што я сказаў. Морыц пераклаў, на што ў Гардэля задрыжалі вусны і ён пачаў прыдумляць, што б схлусіць. Кінь, не трэба, махнуў рукой Заім. Што Ta66 тая цыганка сказала? Карлас Гардэль расказаў, што яна прадказала яму два гады жыцця, калі ён не будзе жыць так, як жылі пяцьсот гадоў таму. А чаму б табе так не жыць?
Морыц пачаў тлумачыць ходжу, што Гардэль — слаўны музыкант, найслаўнейшы ў Аргентыне, і што ён спявае асаблівы від музыкі, якога пяцьсот гадоўтаму не было. Танга? — спытаўся Заім. Так, танга.
Файна, ну дык хай перастане, паціснуў плячыма ходжа.
Ён не можа перастаць, прашыпеў Морыц. I падумаў, што ад гэтага яны запісу не дачакаюцца.
He хвалюйся, даражэнькі, зрабліо я яму запіс, але не ведаю, ці гэта яму дапаможа.
Морыц збялеў і паглядзеў на Гардэля. Яму таксама хацелася чым найхутчэй адсюль пайсці.
Э, дальбог я быў бы ўжо зусім дурань, калі б не бачыў, што
вы абодва ўжо шкадуеце, што да мяне прыйшлі. Маўляў, Заім страшны ходжа, ведае, што ў вас у галаве і пра што вы думаеце. Ды не, даражэнькі, але на што ж ты будзеш глядзець, прыйшоўшы да незнаёмага па дапамогу, калі не на рукі ? А што ты ў маіх руках пабачыш, асабліва калі прыйшоў з-за далёкага свету, калі не брудныя пазногці? Дык я й мушу сказаць, ад чаго яны брудныя. Дурань бы я быў і калі б не ведаў, як цябе раззлуе, калі я скажу табе, што твайму сябруку найлепш паслухацца той цыганкі. Але калі б ён думаўяе паслухаць, тады не прыйшоў бы да мяне. А зараз усё гэта яму як след перакладзі.
Ён глядзеў на гэтых двух, але яго больш цікавіла, чаму гэты наш падаўся ў такі далёкі свет, а не чаму сюды прыехаў чужынец.
Найлягчэй яму паслухацца, бо ўсё іншае, што можа яму дапамагчы — гэта ўжо пытанне веры, а ніхто не можа быць да канца ўпэўнены — верыць ён або не. Г эта толькі Бог ведае і паводле таго размяркоўвае дуійы сюды або туды. I ніхто, апрача яго, не ведае, што ў каго ў нас у душы і якія ў нас думкі круцяцца ў галаве. Я не ведаю, не ведае й тая ягоная цыганка. Але як я мог бачыць, што ён глядзіць на мае брудныя пазногці, і як я мог ведаць, чым я цябе раззлую, так і яна ведала, як узяць яго пад сваю ўладу. Важна толькі, верыць ён у гэта або не. Перакладзі яму гэта.
Гэты напэўна ўцёк ад вялікага зла, або сам некаму зло ўчыніў, бо толькі ад помсты ўцякаюць так далёка. Таму й вярнуўся, каб паглядзець, ці мічула тое, што яго выгнала. Усе некалі вяртаюцца. Чалавек не можа супакоіцца, калі не вернецца.
Калі б я зараз сказаў, што ты ўпадзеш і зломіш нагу, а Алах мне сведка, што я і ў думках такое нікому не пажадаю, ты б спатыкнуўся і зламаў нагу. Можа не сёння, і не заўтра, але два гады — гэта шмат часу. Гэта б здарылася, але не таму, што я табе гэта прадказаў, і не таму, што я цябе, не дай Божа, сурочыў, а таму, што ты мне верыш. Я прыняў цябе ў мячэці, у мяне на галаве турбан, даўгая барада і твар як
у нябожчыка. Можна было б сказаць, гэты ўсё ведае наперад. Так і старыя бабы варожаць. Калі ўжо яны гэтым займаюцца, дык людзі й вераць, што яны нешта ведаюць. Дык тады і ты вось так, не думаючы, спатыкнешся, зломіш нагу і скажаш — ну бачыш, які той Заім разумны. Або ў яго розум ад шайтана, або ён ведае, што шайтан задумляе. А насамрэч цябе добры Алах карае, бо ты паверыў у тое, у што не трэба верыць. Ану, перакладзі яму й гэта, пабачым, што ён пра гэта думае.
Карлас Гардэль не думаў нічога. Яму проста было страшна, і ён хацеў вярнуцца дадому.
Пра гэта мне можаш і не казаць, усміхнуўся Заім, і я на тваім месцы хацеў бы тое самае. Чым далей едзеш, тым лепш бачыш, што трэба было застацца. Ці праўду я кажу? — прыгледзеўся ён да Морыца.
Я тут ні пры чым, не дзеля мяне мы сюды прыйшлі.
Э, бачыш, а я думаю, што якраз дзеля цябе, а не дзеля той цыганкі.
Лепш давайце я вам абодвум нешта раскажу, а вы ўжо разумейце як хочаце. Перш чым ты нарадзіўся, а бадай і гэты твой прыяцель, быў у Сараеве нейкі Ібрагім-бэг Кустура. Вучоны чалавек, хафіз1, а народ кажа, што і святы. Я не ведаю, ці ўжо ён там быў святы, я ні пра каго не наважыўся б сказаць гэта, бо як мне, малому чарвяку Божаму, мераць нечую святасць. Але, вось, народу і гэта можна, не пашле Алах цэлы народ у пекла, калі той учыніць ірэх, дык хай народу будзе можна. Ібрагім-бэга лічылі за святога. За турэцкім часам ён асабліва не праймаўся сваёй славай або, не дай Божа, не заносіўся з ёю. Ён быў сціплы, акурат як разумны чалавек, калі бачыць, што ўсе навокал яго паважаюць, дык і няма чаго строіць з сябе невядома што. Заўсёды са спакойным тварам, чыстым позіркам, а рухі ўяго такія, як бы ён цэлы дзеньсцярогся, каб не скінуць які вазонзкветкамі. Восьтакі, кажу я вам, быўнаш Ібрагім-бэг Кустура, пакуль султан валодаў гэтай краінай.