Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Шэфік дрыжаў, як асінавы ліст. Ён не быў пэўны, што Ібрагім-бэг Кустура кажа праўду, але яшчэ менш пэўны, што хлусіць. Але ён ведаў, што суддзя не будзе вагацца. Чалавек мусіць мець страшную сілу і гора горшае за пекла, каб самога сябе зарэзаць. А што ж тады мусіла мець жанчына, маладая дзяўчына, каб учыніць такое? Нічога, пра што Мурадыф Шэфік мог бы ведаць у сваім жыцці ці хоць бы чуць і лічыць за гора. Ібрагім-бэга асудзяць на смерць, а вінаваты будзе ён, бо яму сказалі пра запіс. Калі б не яму, сказалі б некаму іншаму. Але гэта не ўратуе яго ад таго, што адгэтуль і да канца свайго веку, кожнае ночы перад тым, як заснуць, або кожнага дня, як толькі адчуе спакой у душы, ён будзе думаць, што загубіў бязвіннага чалавека, хафіза, святога, бацьку, які сказаў дзіцяці тое, што кажа кожны бацька — ты маладая, усё пройдзе!
Уцякай, маеш паўтадзіны, а я пачакаю з сваім рапартам да заўтра. Калі табе трэба каня, я знайду.
He трэба, бо я не буду ўцякаць. Я не вінаваты.
Яны скажуць, што вінаваты.
На сваю душу.
Цябе павесяць, Ібрагіме!
Алах усё бачыць. Ён ведае, што я не вінаваты.
I я ведаю, таму й кажу табе: уцякай.
He намаўляй мяне. Я ведаю, што мне рабіць, а ты не бяры
грэх на душу. Алаху прыемна, калі ты будзеш добры ў сваёй службе. А я табе прабачаю.
Мурадыф Шэфік усё ж пачакаў да раніцы, усё спадзеючыся, што Ібрагім-бэг Кустура перадумае, а пасля далажыў пра тое, што яму сказалі Катарыніны сяброўкі. I яшчэ дадаў, што найперш трэба праверыць хафіза Кустуру, бо ягоныя запісы ў чаршыі найслаўнейшыя. Але пра сустрэчу з ім нічога не сказаў. Ведаў, што не можа яго абараніць, і не хацеў страціць службу.
Швабы абыякава вынеслі Кустуру прысуд, а чаршыя нават ні пікнула. Вялікія вочы ў страху, і таму ў той месяц, ад прысуду да пакарання, нідзе нельга было пачуць, што Ібрагім-бэг святы. Людзі не гаварылі пра гэта нават між сабою, каб раптам швабы не пачулі.
Але не паспеў Ібрагім-бэг астыць у магіле, як ужо пачалі яго ўслаўляць. ГТавесілі бязвіннага чалавека! Каб вывеўся іх душманскі род! Чаріпыя гудзела, і больш ніхто не баяўся, што гэта могуць пачуць аўстрыякі. Яшчэ й лепш, калі пачуюць! Хай ведаюць, што народ памятае свайго святога і не забудзе яго, колькі б ні стараліся імператарскія ўлады.
I сапраўды людзі ўчулі розніцу паміж турэцкім і швабскім прыгнётам. Раней нельга было сказаць, што думаеш, а цяпер нельга зрабіць, што б хацеў. Таму болыпасць імператара Франца ўспамінала дабром. Людзям мілейшая добрая размова, хай і пустая балбатня, чым усё, што могуць зрабіць рукі.
Вось вам адна гісторыя з двума канцамі, а вы верце ўтой, каторы вам мілейшы. Алах будзе ведаць, як яно было і як хто пройдзе праз мост, які праз пекла вядзе ў рай. Але хай вам будзе вядома, што вам не залічыцца ў добрае, калі вы схіліце сваё сэрца да аднаго з канцоў і ў Ібрагім-бэгу пабачыце толькі злачынца. Мо ён і быў злачынец, а мо й не. Пазней народ яшчэ шмат чаго панавыдумляў, нават і што брат Алія ішоў з ім да самай шыбеніцы і што Ібрагім тады яму сказаў, каб даглядаў за яго дзецьмі, як за сваімі. Забыліся людзі, што ў хафіза дзяцей не было.
Так настала і песня пра сонца, якое хацела б ззяць, а не
можа, бо й сонца не можа глядзець, як Ібрагім-бэга звязанага вядуць вешаць. Але песня разумнейшая за тых, што яе пяюць, боў ёй нідзе не гаворыцца, каго вешаюць — бязвіннага ці вінаватага. I вось, у кожным шынку і карчме можна яе пачуць, або над ракой, як настае вечар, і дальбог спяваюць яе ітыя, хто забыўся, камуяна была прысвечаная, значыць, хрысціяне, і тыя, хто верыць, што Кустура быў святы, значыць, мусульмане.
He ведаю, ці дапамог я вам гэтай гісторыяй. Калі так, дык добра, а калі не, зноў жа добра. Бог дапамагае там, дзе не даюць рады людзі. Вось, а табе я ўчыню запіс, калі табе яшчэ трэба, але ён табе дапаможа толькі тады, калі не будзеш верыць у тое, у што не трэба верыць. Забудзься пра цыганку і пра тое, што яна табе сказала. Спявай сваё, гаўча, і не здавайся.
Так развітаўся з імі Заім, а яны не ведалі, з чым ад яго пайшлі. Моўчкі йшлі яны да гатэля, усё думаючы, што ў другога ў галаве. Гардэль чакаў, што Морыц у яго нешта спытаецца, а Морыц не ведаў, пра што пытацца. Адкуль ходжа ведае, якія ў Аргентыне гарады, і чаму так салодка, нібы паліваў баклаву растопленым цукрам, называў Г ардэля «гаўча»? Дзе ён чуў пра танга? Вось пра што Морыц хацеў бы гаварыць з Гардэлем, але як растлумачыць аргентынцу, як гэта дзіўна, што Заім ведае пра Аргентыну і гаўчаў?
Я хацеў бы пачуць тую песню, сказаў Гардэль, калі яны сядзелі ў Венскай кавярні. Няма тут чаго чуць, адказаў яму Морыц. Усё роўна хацеў бы, магло б дапамагчы.
У той самы вечар Морыц Альбахары заплаціў Сонечцы Салаўёвай, каб яна заспявала Гардэлю «Сонца ззяла б, ды ззяці не можа». Аркестр адмовіўся граць нярускую песню, сказалі, што не ведаюць яе, а таму ён паслаў афіцыянта па гармоніку.
Ён згараў ад сораму, што грае перад маэстрам нешта, штонеёсцьтанга. Ёнслухаўгармонікуяговушамі — якяна галосіць, нібы бязногі сляпы перад царквой Святой Люцыі ў Санта Фэ, як без рытму расцягваецца, нібы соплі з носа ўдзятвы ў фавэлах Сан-Паўлу, ён слухаў гармоніку, ад якой
сам бяздушна ўцёк, каб яго не нагнаў смутак Мозэса Пінты, але пры гэтым ні на імгненне не мог прыгадаць сваю Марэну. Яе аблічча стаяла ўяго перад вачыма, ён памятаўдотыкяе маленькіх далоняў, ён пазнаў бы яе вочы колеру адляжалай арэшыны, але яму ніяк не ўдавалася абудзіць у сэрцы сваё былое каханне. Халодны, як нож, Морыц Альбахары быў вінаваты ў яе смерці. Тая віна будзе даўжэйшая за песню, якую ён граў Гардэлю.
Прыгожая песня, сказаў Карлас Гардэль, але яна не спявае яе прыгожа. Жанчынам не варта спяваць мужчынскія песні. Сонечка Салаўёва пайшла, і яны больш яе не бачылі.
Раніцай Морыц пайшоў па запіс сам. Заім якраз учыняў ранішні намаз, таму ён пачакаў перад мячэццю. Горад выпаўзаў з цішыні, з Бістрыку пачуўся піск першага паравозіка вузкакалейкі, залопалі крыламі напалоханыя галубы, пасля адзін за адным пачалі ўзнікаць іукі, кожны з якіх быў нібы наступствам папярэдняга, і загаманіла чаршыя, зазвінелі трамваі, зарыпелі завесы на брамах, і рака пачала цячы гучней. Так Сараева будзе гучаць да позняй ночы, калі ўсё сунімецца і сціхне да глухога спакою, і за тыя некалькі гадзінаў да раніцы можна будзе час ад часу пачуць толькі вецер у царкоўных званах, пошум лісця і рыпенне старых таполяў.
Пакуль ён слухаў, яму ўпершыню ад дня прыезду ў Сараева здалося, што ён вярнуўся дадому. Пятнаццаць гадоў ён не чуў шум дзённага горада, а ў Буэнас-Айрэсе ніколі пра яго нават не ўспамінаў. Дзіўна, як ён мог жыць і зусім па ім не сумаваць. Ён нарадзіўся з гэтым штодзённа-штоночным супрацьстаяннем шуму і поўнай цішыні, засынаў шарай гадзінай, распазнаючы, адкуль які даносіцца гук, і прачынаўся заўсёды за імгненне да таго, як горад зноў загаворыць. Сараеўская катлавіна мае форму цела гітары, таму тут ніводзін голас ніколі не згубіцца, а дойдзе да вуха, якое яго захоча пачуць. Ёсць месцы шумнейшыя за гэта, адно з такіх, бясспрэчна, Буэнас-Айрэс, але няма горада, у якім адначасова чуецца столькі розных галасоў, шумаў і гукаў, каб пры гэтым кожны лёгка было разабраць.
Заім прынёс запіс, не спытаўшыся, дзе аргентынец і чаму не прыйшоў. Яны рассталіся моўчкі, ходжа з пагаслымі вачыма, быццам развітаўся з ім яшчэ ўчора. Морыц адчуваў сябе, як прывід. Яму здалося, што ён стаіць, прыхіліўшыся да сцяны мячэці, і глядзіць, як сам адыходзіць.
Я сапсаваў сабе страўнік, змрочна вымавіў Гардэль. Ён сядзеў за сталом у рэстаране і, адзін за адным, ламаў пальцы пакуль не хрусне сустаў. Спярша на левай, пасля на правай руцэ. Скончыўшы, пачынаў спачатку. Заўзята стараўся, каб хруснуўяшчэ хоць адзін. Здавалася, быццам ён задумаў, што дзень пачнецца добра, калі хрусне яшчэ хоць адзін сустаў. Але было запозна, ён згінаў пальцы да болю, і нічога. Морыц падаў яму запіс: вось, гэта тое. Насі заўсёды з сабой.
Ён вярнуўся ў гатэльны пакой, каб спакавацца, і зноў падышоў да акна, шукаў Фінцыевы і Камхіевы стрэхі і тыя тры таполі, за якімі стаіць дом Мозэса Пінты. Пасля праверыў, ці нічога не забыўся пад падушкай, зазірнуў пад ложак, а там нехта кінуў пусты пачак ад цыгарэтаў «Альбатрос». Неахайная пакаёўка не прыбрала. Ён засунуў руку ў кішэню, не знайшоў там нічога, апрача манеткі дзесяць сентава, і кінуўяе падложак.
Гардэль два разы хадзіў у прыбіральню, перш чым яны выйшлі з гатэлю, а пасля яшчэ раз прасіў таксі спыніцца і забег у кавярню «Опленац» на Марындворы. Яго доўга не было, пасля вярнуўся раз'юшаны, бо яго не пусцілі ў прыбіральню, дык Морыц мусіў ісці з ім, сказаць, што чалавек хоча і замовіць ракію, бо афіцыянт сказаў, што ў «Опленцы» задарма сраць нельга. Так што ўрэшце яны спазніліся на цягнік. Яны беглі паралельна з апошнім вагонам, але Гардэль не наважваўся ўскочыць, хоць цягнік рухаўся толькі трошкі хутчэй за чалавечую хаду.
Яны вярнуліся ў гатэль «Еўропа», адміністратар даў ім ключы ад іншых пакояў, Морыцаў гэтым разам ужо не выходзіў на поўнач. I гэтага знаку было дастаткова, каб ён зрабіў тое, чаго ўвесь час баяўся.
Як толькі яны спазніліся на цягнік, страўнік у Гардэля
супакоіўся і настрой палепшыўся. Морыц запрапанаваў прагуляцца ў мясціны, дзе ён нарадзіўся. А што ж мы раней не пайшлі? — спытаўся аргентынец. Ёсць прычына, адказаў Морыц. Каб мне не схапіла страўнік, ты нават не схадзіў бы да роднага дома! — дзівіўся Гардэль. Ёсць прычына, паўтарыў Морыц, і больш яны пра тую прычыну не згадвалі. Яны йшлі ўгору па Мэйташы, пасля па Сэпэтарэўцы, з расчыненых вокнаў чуўся звон каструляў, жанчыны перакрыкваліся праз вуліцу, разносіўся пах капусты і бараніны, а ўніз па вуліцы пад індзейскія крыкі спускаліся дзеці на нейкіх вазках з металічнымі коламі, і ад гэтых гукаў у Г ардэля мурашкі беглі па целе. Чым далей яны ўзыходзілі, тым больш стромы рабіўся ўздым, пот сцякаў у яго па спіне, ён ледзь дыхаў, і тады на яго напаў смех.
Ён смяяўся, пакуль Морыц спрабаваў аддыхацца. Яны стаялі перад апошнім вялікім уздымам, і яму не хацелася пытацца, чаму той смяецца. Яшчэ трошкі, і яны выберуцца на Бялавы, ён упершыню падумаў, што зараз аднекуль мог бы з'явіцца Мозэс Пінта. Твар у яго крыху спахмурнеў, і нават калі раней ён не выглядаў надта шчаслівым ад таго, што вяртаецца дадому, дык цяпер нагадваў Гардэлю вучня, які ідзе са школы з аднымі двойкамі. Таму ён і смяяўся.