Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
Мне гэта ўсё было непрыемна, бо білі й іншых, але ў іх не было старэйшых братоў, аднак я любіў яго такім, які ёсць. Калі нас у першым класе вадзілі на фільм «Бошка Блыха»1, я ўвесь час казаў: Вось такі быў бы й мой Файка, калі б заўтра пачалася вайна! I калі які партызан узнікаў на экране, язноўтое самае. Паявіцца Сірагойна2, а я зноў: Вось такі бьгў бы й мой Файка, калі б заўтра пачалася вайна! Таварышы смяяліся, але ніхто не наважваўся нічога сказаць. Баяліся Файку, хоць ведалі, што я ніколі яму не кажу, калі мяне хто чапае.
Але пасля таго, як Файка пайшоў у гімназію, пачаліся ў мяне чорныя дні. Кожны, хто раней яго баяўся, цяпер падыходзіў, каб хаця даць поўху. Кралі ў прыбіралыпчыцы вядро, сцалі ў яго, пакуль не дастане да краёў, чакалі канца
1 Бошка Блыха — падлетак-партызан, адзін з сімвалаў Другой сусветнай вайны ў югаслаўскай ідэалогіі. У 1979 годзе аб ягоным жыцці быў зняты фільм.
2 Сава Яванавіч Сірагойна падлетак-партызан, Народны герой Югаславіі.
ўрокаў, калі я выйду на двор, а тады з акна вылівалі на мяне тыя сцулі. Восьтак забаўляліся. Праўду сказаўшы, не ведаю, ці я на іх за гэта злаваўся. Ішоў дадому засцаны, сабакі вакол прынюхваліся, цыганяты затыкалі пальцамі насы, а я думаў, што вось я застаўся адзін, і мне хацелася плакаць. I так мне аднойчы падумалася пра Бога. He ведаю як. Проста ўспомніў пра Яго, і мне зрабілася лягчэй. Я ведаў, што ні бацьку, ні маці нельга казаць пра гэта. Яны не сердавалі б і не сварыліся б, але я ведаў, як яны на мяне паглядзелі б. Як аднойчы калі мы ехалі на мора, а на ўзбочыне здыхаў сабака, якога збіла машына. Увесь правы бок раздушаны, лапы адрэзаныя, палова галавы разбітая, але сабачка спрабуе ўстаць. I не разумее, чаму не можа. Глядзіць на нас адзіным ацалелым вокам, і бачыш, як ён раздумвае, што важней: як найхутчэй устаць на ногі і пабегчы або памахаць нам хвастом, каб далі ежы. Я запомніў, як мой бацька глядзеў на таго сабаку. Вось так ён і на мяне паглядзеў бы, калі б я сказаў яму, як мяне асвяціла Божае святло.
Быў я Салка і застануся Салкам, пакуль не прыйдуць па мяне і не занясуць да Ягонага прастола. А пасля будзе як будзе. He ведаю, або ўжо не памятаю, ці застаюцца ў раі людзі са сваімі імёнамі. Кажу, хоць не ведаю, ці варты я раю, але спадзяюся на гэта. А да той пары мушу памятаць, што я Салка, каб сказаць, калі ў мяне спытаюцца, бо ў мяне больш няма твару, і па твары мяне не пазнаюць. У страі было дванаццаць чалавек. Я пабачыў, перш чым мне завязалі вочы. Дзевяць пісталетаў з халастымі патронамі і тры з сапраўднымі. Тыя, што забіваюць, не ведаюць, што забілі яны. Ім сказалі страляць у сэрца, але адзін хацеў ведаць, ці ён заб'е, і страляў у галаву. Аў яго пісталеце напраўду быў баявы патрон. Я ляжаў і ясна чуў, як камандзір крычыць на народнага здрадніка, што стрэліў у галаву. Але ж і ён не ведаў, каторы з дванаццаці гэта зрабіў. Ведае толькі адзін чалавек. I ведае, чаму зрабіў гэта. Я яму прабачыў, хоць ён і нарабіў мне клопату, цяпер я мушу памятаць, што я Салка. Файкаў брат. Ён страляў мне ў твар не ад гневу ці злосці,
а таму што ў сэрцы ў яго не было Бога, як бы той бог ні зваўся, бо іначай ён ведаў бы, што не чалавечая справа некаму помсціць. А адпомсціць ён хацеў таму, хто забіў роднага бацьку. He ведаў ён, бядак, але даведаецца, калі прыйдзе час. А час прыходзіць кожнаму, дык і яму прыйдзе.
Чалавек не чыніць граху, калі прабачае. Ніколі. Абавязак чалавека — прабачаць і найгоршаму з найгоршых. Добрая справа даць прабачэнне, і радасць — прабачэнне прыняць. Я спадзяюся, што і мне бацька прабачыў, перш чым расстаўся з душою, што даў мне сваё камуністычнае прабачэнне за тое, што больш не мог насіць значок з Цітавым подпісам, як насіў раней. Я — Салка, і мне патрэбнае ягонае прабачэнне нават тут, дзе я цяпер ёсць або мяне няма, бо без гэтага я буду як наліты свінцом, і будзе вялікая пакута тым, што мяне без людскога прабачэння панясуць угару.
Я брат ягоны і адрачыся ад яго не магу. У мяне чатыры сыны, і калі будзе пяты, дык будзе звацца Салка. I хай усе ведаюць, па кім ён так завецца. Маё права назвацьдзіця так, як я жадаю, і хай ужо застанецца маёй справай, чаму я дам яму братава імя. Што каму да таго? Суд судзіў і прысудзіў, цяпер з гэтым скончана назаўсёды, а родным і сваякам, і маім і ейным, лепш маўчаць. Яны тут не былі, калі было трэба і калі ўсё магло стацца інакш, дык хай не будзе іх, і калі на свет зноў прыйдзе малы Салка. Я ў Бога не веру, а ён верыў. У мячэці я быўтолькі яктурыст, і то ў Стамбуле, і мне там унутры не спадабалася. Я не веру і не маю часу марнаваць жыццё на рэлігію. Занадта блізка я быўда смерці, каб гэта рабіць. I не Алах мяне тады ўратаваў, а чалавек. Адзін. Нікому, апрача мяне, не мусіць быць справы да таго, хто гэта быў. Але як бы я ні быў далёкі ад веры, я буду плаціць, каб чыталі малітвы, усе якія трэба, каб у мяне яшчэ нарадзіўся сын, і я назаву яго Салкам.
Вось, гэта ўсё, што я мог бы сказаць пра свайго брата.
I яшчэ, што няправільны той закон, паводде якога родным нельга ведаць, на якім месцы закопваюць асуджанага на смерць, Нашай роднай маці гэта няважна, а вось мне важна. Я хацеў бы ведаць, каб адчытаць яму пахавальную малітву. Калі пакаралі смяротніка, нашто яшчэ караць тых, хто застаўся пасля яго.
I ўсё, болып вы ад мяне нічога не пачуеце. 3 таго часу, як Салкі няма, я ракію нават не панюхаў. He тое, каб у мяне былаякаяўнутранаябарацьбаабоянехацеўбы, — проста мне зрабілася гідка. У той дзень, калі нам паведамілі, што прысуд выкананы, было каля пятай гадзіны папаўдні, мяне працяў нейкі боль, і ўсе пахі я адчуў неяк ясней, і падумаў — вось, я дыхаю, а ён больш не дыхае, і я наліў сабе ракіі. I як толькі наліў, так мяне й вывернула, выйшла з мяне ўся тая кісліня. Дзве гадзіны мяне ванітавала жоўцю, і я не ведаў, што са мною. Амра захвалявалася, хацела выклікаць хуткую, а я кажу ёй: He трэба, доктар не дапаможа! I праўда. Чатыры разы я безвынікова лячыўся ад алкагалізму і не мог вылечыцца. Доктар казаў: Пройдзе, калі народзіцца дзіця! Нарадзіўся першы, другі, трэці і чацвёрты сын, але каб я й мог жыць без ракіі, дык яна не магла без мяне. Урэшце апынуўся я ў закрытым аддзяленні ягамірскай1 вяр'ятні. Біўся галавою аб сцены, прасіў іх, каб далі выпіць. Нічога не дапамагло, але вось, як толькі паведамілі, што майго Салкі больш няма, ракія мне зрабілася гідкай.
А пачалося яшчэ ў гімназіі. Хлопцы любяць паказацца перад дзеўкамі важнымі і на вялікім перапынку кульнуць па пары чарак віньяку, а тады п'яныя дастаюць настаўніцу спеваў. Такія былі часы, валасы даўгія розум кароткі, аякія часы сёння, я й не ведаю. Можа нешта змянілася. Але ж калі стары з'ехаў з катушак, калі яго выкінулі з Партыі і з намесніка дырэктара ён стаў малодшым рэферэнтам, тады ў доме пасялілася бяда, усё, што было ўчора добрым,
1 Ягамір — прадмесце на паўночнай ускраіне Сараева, дзе месціцца псіхіятрычная лякарня.
сёння зрабілася злым, і ў мяне з'явілася новая прычына для п'янства. Сапраўдная, мужчынская. Калі п'еш ад гора й бяды.
Ужо й не ведаю, як я такі паступіў ва ўніверсітэт. Але ж, вось, неяк прынялі. Стары кажа: Глядзі ж сынку, толькі ты цяпер у мяне й застаўся! Маўляў, каб я кінуў піць і ўзяўся за кнігі. Я сказаў: добра, вазыяуся, а як жа ж. I думаў, што вазьмуся, але ж, бачыш, не выйшла. Сястра з роспачы выйшла замуж, толькі каб уцячы з гэтага дому вар'ятаў, паехала жыць у Тузлу1, нарадзіла дзіця і адразу развялася. Але яна не любіла прыязджаць. Бачыць старога, які ператвараецца ў руіну, маці, ад якой і так ніколі не было ніякага толку, мяне, як я п'яны вяртаюся дадому, і Салку, які зусім перастаў выходзіць з дому ад таго часу, як яму забаранілі наведваць медрэсэ. Толькі спусціцца ў склеп, раскладзе на вугалі дыванок і моліцца.
Я сядзеў ва ўніверсітэцкім буфеце і наліваўся віньяком, пакуль мяне не выкідалі. Бывала, што п'яны з кім і паб'юся. Бывала, скажа хто нешта супраць Салкі ці мне толькі здасца, што скажа, і ўжо пачыналася бойка. Або варта было пры мне згадацьДжыласа2, пратое, як Джылас з'ехаўз катушак, і я ўжо думаў, што гэта мяне падколваюць за старога, і зноў быў гатовы біцца.
Першы раз, калі прыйшла міліцыя, мяне замест пастарунку завезлі ў шпіталь, каб вычысціць страўнік. Назаўтра я ўжо быў на псіхіятрыі. Вось так і пачалося. А Амра нібыта ведала, што аднойчы мне ракія зробіцца гідкай, таму цярпела, хадзіла ад лякарні да лякарні, і выйшла за мяне такога, і нарадзіла мне сыноў. Хай толькі яшчэ народзіць Салку, і я пастаўлю ёй помнік, вышэйшы, чым Энвэру Ходжу ўТыране.
1 Тузла — трэці па велічыні горад Босніі і Герцагавіны пасля Сараева й Баня-Лукі.
2 Мілаван Джылас — югаслаўскі палітычны дзеяч і літаратар, у 1953 годзе выступіў з крытыкай сталінізму і стаўдысідэптам, неаднаразова зняволены.
Як пойдзе дождж, я адчуваю, як мяне зносіць. Што было пальцамі, цяпер ад мяне далёка, калі іх хто знойдзе, дык скажа — зямля і камень. I мае лёгкія, і што засталося ад галавы, пасля таго, як мозг вылецеў і рассыпаўся па двары цытадэлі на Злацішчы1, — усё робіцца зямлёю, а я ўсё чакаю і не магу дачакацца. Мяне завуць Салка, а дождж не спыняецца ўжо трэці дзень. Мяне завуць Салка, кажа і мой мозг, які, калі прыбіралі двор, сабралі ў вядро і выкінулі са смеццем. I цяпер я ў двух канцах Сараева, на Трэбэвічы каля Першага Шумара і на сметніку над Хумам2. Салка не можа ўбачыць Салку, паміж імі горад, цячэ Міляцка, і напэўна ўсе памалу забываюцца пра тое, кім і чым я бьгў. Сёння раігіцай мне падумалася, што мяне ўжо не знойдуць, бо я не ў адным месцы, але Богусёмагутны, для яго гэты свет малы і ад Хума да Трэбэвіча зусім недалёка.
Я маю час, каб перабраць у памяці ўсё, што зрабіў нядобрага. Або нядобрага падумаў, што ў прынцыпе тое самае, калі ўжо нічога не выправіш. Думаўя, што мой бацька мяне не бачыць. Для яго я не існаваў, гэтак як не існаваў для яго Бог. Бедны мой Хамда, ён, ходзячы па хаце, зважаў, каб не наступіць на павука, зважаў, каб якое дзіця не скочыла яму пад машыну, зважаў на кавалачак хлеба на ходніку, каб падняць і пакласці на падваконне, на ўсё зважаў, але мне здавалася, што ад празмернага глядзення пад ногі ён не бачыць мяне. А ці напраўду так было?