Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
пераканаць і сябе і бацьку ўтым, штб ён толькі што думаў, — што гэта зусім не горш, чым калі цябе штурхаюць.
Так іх заспеўдругі брат, які ў сваім храме з кепскага баснійскага вуталіо маліўся Богу. Малітва цягнулася занадта Доўга.
Я забіў яго, плакаў брат, які ўжо быў не такі п'яны.
Чаму? пытаўся другі брат.
He ведаю.
Як не ведаеш? — абняў ён яго, і так стаялі яны нейкі час, а я пыталася сама ў сябе, што здарыцца далей.
У цябе чатыры сыны, сказаў брат, які не меў нічога, у цябе жонка.
Ці можаш ты мне прабачыць? — пытаўся брат, які ўжо быў зусім не п'яны.
Ты прабачыш мне, сказаўбрат, які не меў нічога, узяўсякеру ў рукі і ўдарыў па тым месцы, на якім ляжала б мёртвая бацькава галава, калі б ад галавы нешта засталося. Я была адзіным сведкам, і адзіным сведкам застаюся яму й цяпер, калі ён на Трэбэвічы чакае, пакуль па яго прыйдуць.
Калі ў яго на судзе пыталіся, чаму ён забіў бацьку, якога ён не забіваў, брат, якіпрыйшоўнасветунядобрычас, адказаў:
He ведаю.
АСАГ1
He памятаю, калі гэта было. Дзіва, што я наагуляшчэ нешта памятаю ў гэткім веку. Таму больш не пытайся ў мяне калі, калі, калі... Адкуль я ведаю калі! I чаму табе гэтак важна, калі гэта было? Галоўнае, што было. А можа й гэта не галоўнае. Галоўнае, што гэта добрая гісторыя і што яе апавядаюць, колькі я сябе памятаю, а гэта ўжо дзякаваць Богу дзевяноста гадоў. Можа, яе апавядалі і раней, але я пра гэта не ведаю і не хачу табе хлусіць, калі не ведаю. У сэнсе, я магу й схлусіць, і было б гэта не першы й не соты раз, я ў жыцці, здаецца, больш хлусіў, чым казаў праўду, але хіба ты захацеў бы мяне слухаць, калі б наперад ведаў, што я схлушу.
Была ў аднаго дуброўніцкага гандляра адзіная дачка, што звалася Мара. Яна прыйшла на свет, так сказаўшы, у апошні момант, маці нарадзіла яе ў сорак тры, калі ўжо болып ніхто не спадзяваўся, што ў доме Івеціча нехта яшчэ народзіцца. Стары Шымун, так зваўся той ганддяр, у першую хвіліну не надта і ўзрадаваўся, што яму Вінка, а так звалася ягоная жонка, нарадзіла на свет дзіця жаночага полу. Загасне ягоны род, звядзецца імя, не будзе больш Івецічаў, як бы й не было іх ніколі на свеце. Але праз тры месяцы, калі дзіцятка першы раз усміхнулася тату, Шымунава жаданне павярнулася, прапаў усялякі гнеў, і ўжо не аддаў бы ён сваю Мару й за сто сыноў. Ужо так яно звычайна бывае з бацькамі. Яны хочуць
' Асаг — у сярэднявечных легендах: меч, які рыцар клаў у пасцелі паміж сабою і дамай, каб захаваць цнатлівасць.
сыноў — каб пасылаць іх на вайну і каб яны з той вайны не вярталіся, яны шчаслівыя, калі нараджаюцца сыны. Але тое шчасце кароткае. Сапраўдная, доўтая бацькава любоў пачынаецца з дачкою.
Дзяўчынцы споўнілася пяць гадоў, Шымун глядзеў на яе, як на Бога, і, калі б мог, зоркі ёй з неба здымаўбы, але Горад не пераставаў гудзець, што хугка загасне Івецічава імя і што ўжо самога Шымуна не варта зваць Івецічам. Ён хутка памрэ, дыклепш прызвычаіцца, што нямаўжо й племя ягонага. Пахавалі са злосці імя раней, чым памёр той, хто яго носіць. Людзі любяць такія рэчы, як любяць і пахаванні. Нідзе не адчуваеш сябе такім жывым, як на пахаванні, і ніколі тваё імя не здаецца табе такім вялікім і важным, хоць бы ты й быў апошні бядак у сям'і найбяднейшых сіротаў, як калі знікне нейкае з самых шанаваных імёнаў.
Даходзілі да яго гэтыя словы, бо й прамаўляліся, каб дайсці да таго, каму наймацней забаліць, а Шымун цярпеў, не адказваў і не зважаў, і толькі ў душы ў яго збіралася лютасць. Бо ведаеш, Івецічы здаўна жылі па-за гарадскімі мурамі, і колькі б ні расло іхняе багацце, іх не пускалі ў Горад і не давалі ім адчуць сябе панамі. Была ў гэтым зламыснасць, але было яшчэ й нешта іншае. Сем'і, якія мелі добрую славу і моц, але жылі па-за мурамі, некалі былі найлепшай вайсковай сілай Дуброўніцкай рэспублікі1. Іхняя лютасць бараніла муры ад заваёўнікаў. Магчыма, дубраўчане ўрэшце і дамовіліся б з туркамі, але зноў жа быў патрэбны нехта, пра каго ведалі б, што яму няцяжка загінуць. На халеру патрэбная дыпламатычная дамова, калі перад тым не ўпала ніводная мёртвая галава? Як нічога не былі б вартыя і замірэнні, калі б не падпісваліся крывёю. Кожнай дзяржаве заўсёды былі патрэбныя шаленцы, у любы момант гатовыя
1 Дуброўніцкая рэспубліка — марскаярэспубліказцэнтрамуДуброўніку, якая існавала ў 1358 — 1808 гт. Дасягнула эканамічнага росквіту ў XV —XVI стст. пад пратэкцыяй Асманскай імперыі. У 1808 г, заваяваная Напалеонач. Рашэннем Венскага кангрэсу 1815 г. далучаная да Аўстра-Вянгерскай імперыі.
кінуцца ў бітву. Як тыя негры, што цяпер бегаюць на сто мэтраў. Нізкі старт, а пасля гоп — і ў магілу.
У Івецічаў смерць была ў крыві. У крыві іхняй была тая пчаліная лютасць, якая за ўсе лютасці найбольшая: пчала ведае, што мае толькі адно джала і што памрэ, як толькі ўджаліць. Таму й беражэ сябе да імгнення, калі ўжо няма паратунку ні ёй, ні ейнаму роду. Ну дык вось, гэтак Шымун Івеціч хадзіў з малой Марай па Страдуне, з аднаго канца Г орада ў другі, а пасля ў вялікі прыгожы дом на Пілах1, і расла ў ім ягоная пчаліная лютасць.
У царкве падсмейваліся, калі яго бачылі, а святар казаў, што Бог стварыў жанчыну, каб яна маўчала і клалася пад мужчыну, калі ёй загадаюць. I яшчэ казаў, што жанчына не мае свайго твару, бо жаночы твар — д'яблаўтвар, а пабожная і прыстойная жанчына мусіць мець твар свайго мужа. Вернікі пагаджаліся са святаром. Пагаджаліся бабы з чорнымі хусткамі замест галоваў. Пагаджаліся і манашкі, мабыць, упэўненыя, што замест сваіх маюць Божыя твары. I Шымун перастаў хадзіць на імшу дый Вінцы сваёй забараніў пераступаць царкоўны парог. He ведаю, што былі за часы, але, мабыць, было гэта даўно, бо святарытакіхрэчаў болей не кажуць.
Шымун глядзеў на распяцце надложкам, іўнейкі момант яму падалося, што і Распяты падсмейваецца гэтаксама, як падсмейвалася паства ў царкве. Або можа яму падалося не зусім гэта, а нешта іншае. Што б там ні было, ён зняў распяцце са сцяны і паклаў яго ў шафу на белыя накрухмаленыя прасціны. Вінка казала, каб ён не рабіў гэтага, а ён сказаў, шго калі яна скажа яшчэ хоць слова, ён возьме сякеру і пасячэ крыж на дровы. Жонка моўчкі глядзела на яго. Яе не абыходзіла ні прозвішча, ні тое, што гасне Шымунаў род. Жанчынам да такога ніколі не было справы. I калі ты спытаеш мяне, я скажу, што яны маюць рацыю. Імя — прычына і зла, і крыві, і войнаў, дык ужо лепш было б, каб усе мы
' Пілы — стары квартал у Дуброўніку.
былі без імёнаў. Няшчасная жанчына жагналася кожны раз, як перасцілала ложак і даставала з-пад крыжа прасціну. I як разгортвала яе, дык замест аднаго ўзнікалі абрысы дванаццаці распятых. Дванаццаці зусім аднолькавых, і хто ведае, які з іх сапраўдны. Абеднай Вінцы гэта было важней за любыя імёны.
I тады Шымун Івеціч пайшоў адной ноччу на Жыдоўскую вуліцу, да нейкага Саламона Леві, які бьгў не рабін, але ведаў усё, што мусяць ведаць рабіны, і сказаў яму, што яны ўсёй сям'ёй хочуць стаць юдэямі, дык што дзеля гэтага трэба. Леві адказаў, што справа гэта няцяжкія, калі слутлна яе зразумець. Калі ад пачатку ведаеш, што будзе ў канцы, дык спакойна ідзеш у канец і адразу робіш апошняе. I што ж гэта за апошняе? — спытаўся Шымун. Апошняе — гэта, што ты падпаліш і гэты дом, і ўсе жыдоўскія дамы ў Горадзе. Перад тым хіба яшчэ можаш перарэзаць горлы ўсім сынам Абрагамавым. Дык значыць, ты не прымеш мяне да сваіх? — не зразумеў Шымун. Гэта не істотна, сказаў Саламон Леві, бо не будзе значыць нічога, апрача таго, што і тваё горла перарэжуць і твой дом будзе спалены. А таму ідзі з божым мірам дадому, і калі ты добры чалавек, дык не кажы нікому, што быў у мяне. Бо калі толькі скажаш, навошта сюды прыходзіў, гэтага будзе досыць, каб усе мы згарэлі, як свечкі.
Але Саламону Леві д'ябалне даў спакою, і таму ўканцы ён усё ж запытаўся ў Шымуна Івеціча, чаму той пажадаў стаць юдэем. Калі той патлумачыў, што хацеў зрабіць гэта дзеля дачкі, якую любіць болей за Бога і за ўвесь свой род, працяг якога ён хоча перанесці на яе, Саламон Леві дастаў з крэдэнса апяльсін і падаўяму. Гэты быўсамы вялікі апяльсін, які Шымун бачыў у жыцці. Апяльсін з Партугаліі. Занясі гэтасваймудзіцяці, сказаўСаламон, іхай шчасціцьБогтабе і тваёй сям'і. Вочы ў яго былі поўныя слёз.
Шымун ішоў праз Горад, у якім не было ні жывой душы. Вакол панаваў змрок, у якім свяціліся толькі дзве рэчы: поўня і апяльсін у Шымунавай руцэ. Ён ведаў, што яму ў Дуброўніку больш няма месца. Няма, калі ён не хоча цяр-
пець сорам ці ад сораму каго-небудзь забіць. Таму ён прадасць дом і сыдзе з жонкай і дзіцем туды, дзе яго не ведаюць. У Трыест ці ў Венецыю? He, ён зробіцьтое, чаго ніхтояшчэ не насмельваўся зрабіць. Ён пойдзе ў Боснію, пад султанаву ўладу і пад турэцкія звычаі. Калі ягоныя продкі гінулі за Горад і біліся з туркамі, дык Шымуну належыць жыць сярод іх. Чаму? Бо дарма было праліваць кроў за айчыну. I мусіла з'явіцца на свет дзяўчынка, каб Шымун зразумеў гэта. Калі б нарадзіўся сын, ён памёр бы смерцю героя за тое, чаго не існуе.
Ён прыйшоў у Біхач1 з мехам дукатаў у адной руцэ і дзіцем у другой. Няшчасная Вінка цэлымі днямі плакала і маліла яго не йсці. Казала, што туркі іх пасадзяць на кол. Яго на кол, а яе хто ведае на што... Ну добра, яна так не казала, гэта ўжо я сам дадаў. Кожны да гэтай гісторыі нешта дадаваў, дык мабыць, іямагу. Калі састарэеш, дыкхто пра што, атыўсёпрагэта... Я, пакуль мог, дык мяне гэтыя рэчы не так і цікавілі. Але ж ты не аб гэтых рэчах прыйшоў паслухаць, а аб прыгожай Мары. Якая й не была яшчэ прыгожаю Мараю. Хоць дзеці заўсёды прыгожыя, і можа таму ў іх тук> прыгажосць ніколі не заўважаюць. Бальшыня збрыдчэе, пакуль вырасце. I таму пра тых, хто не збрыдчэў, у народнай песні кажуць, што яны засталіся прыгожыя. Прыгожыя, як дзеці.
Ішлі яны так праз біхацкую чаршыю, Вінка два крокі за Шымунам, утаропіўшы вочы ў брук і абамлеўшы ад страху. Людзі глядзяць на іх і не моіуць паверыць сваім вачам. Апранутыя паводле хрысціянскіх звычаяў, з усяго відаць, што без жытла і без ніякіх сваякоў, з'явіліся незнаёмцы. У тыя часы такое здаралася нячаста. Ці, праўду кажучы, не здаралася ніколі. Хто б ні прыходзіў з чужыны, усе добра ведалі, што гэты чалавек робіць і чаму прыйшоў. Або гандляр, або французскі падарожнік, шпіён і лайдак, або нехта з нейкай дзяржаўнай місіі. Але ніхто не прыходзіў з жонкай і дзіцем. У тыя часы не было турызму, нават гэтакага, калі