Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
Толькі я ёй аднойчы сказаў: He давай яму піць, схавай ад яго ракію! А яна мне сказала: Мой Файка не п'е, толькі часам трошкі вып'е. Цябе ў медрэсэ навучылі казаць такія рэчы.
А калі Файку выпраўлялі на лячэнне, яна казала суседзям, што яго паслалі на стыпендыю ў Нямеччыну. Там жа найлепшыя філосафы! Казала гэта пры мне, пакуль аднойчы не здарылася, што за абедам яна сказала мне і бацьку: Калі Файка вернецца са стыпендыі... Я толькі апусціў лыжку ў талерку, а бацька нічога, маўчыць і есць. Яна паглядзела на мяне так, быццам гэта я навучыў Файку піць. Грэх, вялікі грэх, калі сын не любіць родную маці, дык я, вось, і тут вучуся яе любіць, але калі ёсць на свеце праўда і калі кожную праўду можна сказаць, дык праўда ўтым, што маці не любіла мяне. He ведаю, чаму і якая мая ў гэтым віна.
Мяне завуць Салка, а назвалі мяне так па дзядзьку, які памёр малады. Добры быў чалавек, і ўсе пра гэта гаварылі, пакуль я не прыйшоў на свет. Пасля таго майго дзядзьку не ўспаміналі. Іншыя сказалі, што па ім мне далі імя, суседзі мне расказалі, якім быў Салка. Але бацька аб ім маўчаў. Я ўсё думаю, гэта таму, што больш не было чаго сказаць, пасля таго, як імя пачало жыць далей са мною. Калі ў майго брата Файкі народзіцца яшчэ адзін сын, а іх у яго ўжо чацвёра, хай беражэ іх Алах у здароўі і шчасці, ён дасць яму імя па мне. Салка. Нельга забыцца, як мяне завуць, каб я мог сказаць, калі па мяне прыйдуць. А чакаю я ўжо доўга, дзесяць школьных экскурсіяў прайшлі міма, і заўсёды нейкі дзіцёнак, падобны да майго Файкі, уцячэ з-пад вока настаўніцы і, прадзіраючыся праз галлё і кустоўе, наступіць на мяне. Я не раззлуюся, толькі пажадаю, каб маці нарадзіла яму брата, які замест яго пройдзе гэтай дарогай.
Пасля таго, як Вярхоўны суд пацвердзіў прысуд, а канцылярыя Маршала на Дзень Рэспублікі не ўпісала маё імя ў спіс памілаваных, адвакатспытаўся, ці хачу я з некім пабачыцца. 3 братам? He, з братам не хачу, з ім я ўжо развітаўся, больш
не варта. Хай сніць мяне такім, які я некалі быў, а не такім, які я тут стаў.
Хочаш бачыць маці?
Як ён гэта спытаўся, так ува мне нешта ўзбурылася. He ведаю што, як нейкая вада, якая раней не магла выйсці, быццам нехта спусціў запруду на возеры і вада заліла двары, гэтак і мне затапіла душу. Я не заплакаў, але ў мяне палілося цурком з вачэй. Я засмяяўся б, калі б было з чаго і калі б не баяўся, што мой адвакат, добры чалавек, завецца Светалік Джорджавіч, які зрабіў усё, каб уратаваць мяне ад смяротнага пакарання — калі б не баяўся, што ён палічыць мяне вар'ятам. Хай леппі думае, што я плачу. Я яму й не адказаў на ягонае пытанне. Ён падумаў, што ведае — што значыла тая вада з вачэй.
Так узнік апошні вялікі клопат у маім жыцці, цяпер я ведаю, што ён быў апошні, бо пасля я ўжо ніякіх клопатаў не меў, і клопаттой быў — што скажа маці, калі ёй адвакат скажа, што я захацеўяшчэ раз яе пабачыць? Калі яна адмовіцца, а я думаў, што адмовіцца, дык як тады будзе таму старому добраму чалавеку прыйсці да мяне ў вязніцу і сказаць, што яна не хоча мяне бачыць? Людзі некалі вымушаныя прыносіць благіявесткі, і ім бываецяжка, часам наватцяжэй, чымтым, каму такія весткі прыносяць. Але чым правініўся перад добрым Богам дзядзька Светалік, каб сказаць асуджанаму на смерць, што маці не хоча да яго прыйсці?
Палегчала мне назаўтра, і ўзрадаваўся я так, нібы вестка прыйпіла аб памілаванні. А пасля пачаў разважаць, чаму яна згадзілася прыйсці. Таму, што не хацела выглядаць перад адвакатам як маці, што зраклася сына, а пажадала застацца ахвярай, ці таму, што сапраўды хацела мяне бачыць? I хоць я ведаў адказ на гэтае пытанне, я ўсё адно спадзяваўся, што не ведаю. У гэтым сэнс надзеі, таму літасцівы Алах дараваў яе чалавеку.
Яна прыйшла і села. Міліцыянт, які стаяў ля дзвярэй, спытаўся, ці мы хочам, каб ён выйшаў на пяць хвілін. Гэта супрацьправілаў, ён могбы страціць працу, калі пакіне асу-
джанага і наведніка адных, але Мэха, прозвішча яго я не ведаю, добры чалавек і хацеў зрабіць мне што-небудзь добрае.
Але яна сказала: He, не трэба!
Бо ты мяне баішся?
Яна не адказала. Маўчала і глядзела на мяне тым позіркам, якім усе на мяне глядзелі падчас суду. Ніхто мяне не пазнаваў, таму яны не маглі бачыць, якога колеру ў мяне былі вочы, як раздзімаліся мае ноздры, калі я дыхаў, зморшчынкі на краі вуснаў. Бачылі толькі таго, хто забіў роднага бацьку сякерай, хто біў яго па галаве, пакуль не пасек і паркет пад галавою. Яны думалі, што гэта я, што я — нічога, апрача гэтага. Так і яна на мяне глядзела. Я нічога ў яе не пытаўся.
Толькі сказаў ёй, калі Мэха ўжо збіраўся мяне выводзіць: He дазваляй брату столькі піць. Бо наробіць невядома што. Яна не адказала, а я ведаў, што надвячоркам у адзін з наступных пяці дзён у маю камеру прыйдуць чужыя людзі і што я больш нікога знаёмага, апрача Мэхі, у сваім жыцці не пабачу. На сэрцы ў мяне было спакойна, але чым больш спакою, тым у чалавеку большая туга. Настала субота, і я падумаў, што буду жыць яшчэ прынамсі да панядзелка. Але яны прыйшлі ў нядзелю. Пакуль мне надзявалі кайданкі на рукі і ногі, адзін мяне прытрымліваў. Я хацеў сказаць, што не трэба, але, мабыць, у яго праца такая, дык чаго я буду мяшацца. Калі ўпаду, абмачуся ад страху ці пачну супраціўляцца, ён напагатове. Пасадзілі мяне ў варанок, было цёмна, ніводнага акна, але праз вентыляцыю з кабіны кіроўцы даходзілі гукі радыё. Гулялі дзённыя матчы, я чуў голас Міркі Камяняшавіча', яго мой бацька любіў найболып. Казаў, што фугбол не футбол, калі яго не каментуе Мірка Камяняшавіч. 1 яшчэ казаў, што ягоны дзед, а мой прадзед, Міралем цвердзіў, што муэдзін кліча не толькі людзей, але і Алаха, каб падрыхтаваўся да іхняй малітвы, і таму
1 Мірка Камяняшавіч легендарны сараеўскі спартовы каментатар.
ён ходзіць толькі ў тую мячэць, з якой спявае азан2 Халід Буразэравіч. Калі ён узыдзе на вяршыню мінарэта і пусціць голас, Неба радуецца Зямлі. Дык вось, Мірка — як той Халід, казаў бацька ў нядзелю, кожны раз, як быў футбол.
Бог мне дагадзіў, што ягоны голас праводзіць мяне з Сараева.
Яшчэ за часоў старой Югаславіі я працаваў турэмным ахоўнікам, аўвайнудапамагаўкожнаму, каму патрабавалася дапамога. Камуністам, яўрэям, сербам, кожнаму, і я быў бы няшчыры, калі б не прызнаўся, што быў аднолькава добры і з забойцамі, злодзеямі ды махлярамі, якой бы яны ні былі веры. Раней я такі не быў, крымінальнік для мяне быў крымінальнік, а правасуддзе было правасуддзем, але дзеля таго, што ў вайну няма ні правасуддзя, ні суду, я падумаў, што варта было б быць добрым да людзей, што б яны ні ўчынілі і ў чым бы ні былі вінаватыя. Я дапамагаў ім уцякаць, перадаваў весткі і лісты, прыносіў ежу з хаты і шмат разоў мог страціць галаву за такое. Але ж не страціў, нешта мяне бараніла. Калі нейкі усташа або немец пранюхваў, што я раблю, а былі й такія, дык давалі мне зразумець, што ведаюць, але ўсё роўна мяне не чапалі. Адзін Ёза, герцаговец, начальнік варты, пералічыў мне імёны вязняў, якім я прыносіў пошту, і яўрэяў, якіх я накарміў, а тады й кажа: Орхан Дэміравіч, табе ўжо за аднаго, а не за дваццаць аднаго, пагражае трыбунал, але я на цябе не данясу, а ты мне пакляніся дзецьмі, што не забудзеш пра мяне, калі спатрэбіцца. Эгэй, было гэта ў 1942-ім, на пачатку ўсяго таго гармідару, калі мала хто мог разлічваць, што ваеннае шчасце так павернецца! I я пра яго не забыўся, але яму з таго была малая карысць. Яго забілі партызаны, як толькі ўвайшлі ў горад 6 красавіка 1945-га. He паспеў бедны Ёза
2 Азан — заклік на малітву.
нават Богу свайму няшчаснаму памаліцца, не тое што спаслацца на мяне.
А я раптам аказаўся камуністычным падпольшчыкам, хоць ддя мяне камуністы заўсёды былі як крымінальнікі, хіба што трошкі лепшыя, зарабіў медаль і лепшую працу. У райкаме ў мяне спыталіся, што я ўмею рабіць. Я сказаў: нічога, толькі разводзіць агарод каля дома і ахоўваць вязняў. Ну, на гэтай працы мы цябе не можам пакінуць. А не можам з дзвюх прычынаў. Першая, што было б сорамна, каб удзельнік падполля з 1941 года ў свабоднай камуністычнай краіне працаваў як ахоўнік у турме, а другая прычына, у тваім выпадку можа й важнейшая, тая, што ты б напэўна зноў дапамагаў вязням, і цябе давялося б расстраляць.
Так мне сказалі і далі падумаць, якую працу выбраць. Я думаў цэлы месяц і ўжо прыдумаў, што, мабыць, найлепш для мяне было б вярнуцца на дзедаву гаспадарку і працаваць на зямлі, далёка ад дзяржаўных справаў, пры якіх можна налажыць галавою, але тут мяне зноў паклікалі ў камітэт і кажуць: Віншуем, ты прызначаны начальнікам аддзелу выканання пакаранняў Народнай Рэспублікі Босніі і Герцагавіны. I яшчэ нагадалі, што гэта праца, якую нельга заваліць.
Прыходжу я дадому, а жонка пытаецца, якая ў цябе зарплата. Калі я ёй сказаў, яна ледзь не абамлела. Божа мой, Орхан, цябе што, міністрам зрабілі? He. А кім жа ж тады, калі такая зарплата. Я дастаў з кішэні паперу і прачытаў ёй. А што гэта за праца? He ведаю, кажу я.
Вось так я стаў тым, каго ў іншых краінах прыгожа называюць дзяржаўным катам. За гэтыя трыццаць з лішнім гадоў я больш гаротнікаў выправіў на той свет, чым найлепшая павітуха прывяла на гэты. Напачатку, пакуль я толкам не разабраўся, было цяжка. Пасля разабраўся, але ўсё роўна было цяжка. Мая справа была камандаваць парадам, прызначаць расстрэльную каманду, зараджаць зброю і праводзіць асуджанага на смерць ад камеры да месца выканання пакарання. Тое месца раз на год-два мяняец-
ца, каб людзі не даведаліся. Я заўсёды пытаўся сам у сябе, чаму людзям нельга пра гэта ведаць, а пасля зразумеў, што справа 'гут не ўлюдзях, а ў нас. Забойства заўсёды хаваюць, і насамрэч усё роўна, ці ты забіваеш дзеля прыемнасці або ў імя правасуддзя і дзяржавы.
Я — той, хто даглядае, каб асуджаны жывы і здаровы прыбыў на месца выканання пакарання, і тут таварышы з камітэта мелі рацыю: тут сапраўды нічога нельга заваліць! I нельга дапамагчы, ні сабе, ні яму. Я трымаю яго, каб ён не ўпаў, пакуль яму ў камеры надзяваюць кайданкі, сачу, каб заўсёды мець з сабою чыстую бялізну, каб пераадзець чалавека, калі ён абмочыцца ад страху, часам нешта скажу яму, калі бачу, што яму гэта трэба. Бывалі й такія, што хацелі, каб ятрымаўіх за руку, якдзіця на прагулцы. I я выконваў іхнія просьбы. Што б ні прасілі, я ўсё рабіў. Апроч, хіба што не мог пусціць іх на свабоду, пакуль тры кулі не зробяць сваю справу. Насамрэч не было ніводнага, каго б я не адпусціў. 1 няважна, што былі сярод іх серыйныя забойцы ці тыя, хто гвалціў дзяцей і родных матак, але няма чалавека, якога б я забіў. Лёгка судзіць у судовай зале, а ты паспрабуй каля сцяны!