Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
1 Біхач — горад на паўночным захадзе Босніі.
ўзваліш сабе на спіну жонку і дзяцей і едзеш пакутаваць у нейкі забыты Богам закутак — маўляў, цешышся й адпачываеш! Да таго ж, было й небяспечна. Калі ў нейкую баснійскую чаршыю і прыходзіў нехта незнаёмы з жонкай і дзецьмі, дык напэўна можна было сказаць, іпто гэта нейкі мухаджыр, уцякач, якога выгналі з роднага дома. Турэцкае царства ўжо некалькі стагоддзяў памяншалася, як тая кашуля, што садзіцца кожны раз, як яе мыеш, дык і не дзіва, што прыходзілі мухаджыры. Ну, але было дзіўна, што вось гэтыя мухаджыры не былі турэцкай веры! Людзі ў чаршыі не ведалі, што й падумаць. А тады, мабыць, зразумелі, што не іхняя справа думаць пра такія рэчы. Пра гэта ёсць каму думаць. Каму? Ды ўладам, братка ты мой.
Я хацеў бы тут пасяліцца з жонкай і дзіцем, сказаў Шымун турку, які глядзеў на яго спадылба і пастукваўлюлькай аб стол. Стол быў канцылярскі, венскі, з чаго можна было меркаваць, што іурак той быў не старых законаў і звычаяў і што ад яго нечага можна было спадзявацца. А што ты іуг будзеш рабіць? — спытаўся ён у Шымуна, памаўчаўшы роўна гэтулькі, каб хрысціяніну зрабілася непрыемна. Мне было нядобра там, дзе я быў, адказаў ён. I ты думаеш, што якразтуттабебудзедобра? — засмяяўсятурактымсмехам, які не прыносіць радасці, а хутчэй гучыць як пагроза. Мне паўсюль будзе лепш, чым там, дзе я быў — сказаў Шымун. Турак паглядзеў на яго, як разумны глядзіць на дурня. Пасля крыху памаўчаў, угледзеўся ў нейкую мушку на стале, а калі яна адляцела, прамовіў: калі так, заставайся! Ніхто не кране ні цябе, ні тваю сям'ю!
Штомеўугалаветойага, ці паша, ціхто яшчэ ён там быў, што пусціў дубраўчаніна ў чаршыю, ніколі пра гэта ніхто не даведаецца. Але вядома, што ён не купляў сабе гэтым ні дабрыню, ні штось іншае, за што плацяць дукатамі. Ён даў Шымуну дазвол пасяліцца так, як пасяліўся б і кожны турак. I ў канцы не падаў яму рукі і нават больш на яго не паглядзеў. Кажуць, што праз шэсць месяцаў той турак засіліўся. He вытрымала ягоная душа, дык і падняў на сябе
руку. Хто ведае, ці то праўда або нехта за доўгі час дадаў нешта сваё да гэтай гісторыі.
Дык вось, так Шымун Івеціч пасяліўся ў варожым царстве. На галаву надзеў феску, чорную, што насілі хрысціяне, апрануўся па-турэцку і ў адно імгненне зрабіўся іншым. Лёгка зрабіцца іншым, калі цябе ніхто не прымушае. А Шымуна ніхто не прымушаў. Калі не назваць прымусам тое, што яму казалі ў Дуброўніку — што згасне з гэтай сікухай яго радавое імя. У Біхачу яму нічога такога сказаць не маглі, бо ніхто не ведаў, хто такі Шымун Івеціч. А калі б і ведаў, гэта былоб неістотна. Камуякаясправа, што згасне род, які ітак у чаршыі нічога не значыць.
Шымун дазволіў Мары гуляць з турэцкімі дзецьмі. Вінцы гэта не падабалася. Баялася маці, што дзеці будуць цкаваць малую, што яна іншай веры. А што дзецям да той веры! Быццам хоць адно дзіця на свеце напраўду ведае, якой яно веры. Але й маці трэба зразумець. Ейны страх большы за ўсялякую любоў і страшнейшы за найстрашнейшае злачынства. Толькі найгоршы крывасмок і маці ведаюць меру зла на зямлі. Крывасмок таму, што чыніць зло, а маці таму, што баіцца зла. Але бацька разлічваў, што дачка застанецца жыць сярод гэтых людзей, дык хай чым раней да іх прызвычайваецца. Зрэшты, якая карысць была яму ў жыцці з таго, што раней ён бачыў у турках чорта чорнага і хадзіў супраць іх ваяваць? Яго так вучылі з маленства, а цяпер ён бачыць, якая карысць была з той навукі. Таму хай дзіця сябруе, хай знаходзіць прыяцеляў, гэта спатрэбіцца ў жыцці, а калі прыйдзе час ісці замуж, ён знойдзе ёй хлопца ейнае веры, алетакога, кабведаўтое, што сёння ведаеяна. Штонямалепшае чаршыі за гэтую і лепшых людзей за тых, з якім ты рос. Застаўшыся і без свайго Горада і без сваіхлюдзей, Шымун не хацеў, каб тое самае здарылася і з Марай. Апрача таго, Біхачяму падабаўся, дыйлюдзі іншай веры былі ямударагія.
Бог ведае, што насамрэч парабілася ў галаве Шымуна Івеціча, каб ён усё так перавярнуў і палюбіў тое, што створана для нянавісці. Туркі ж пасланыя ў гэты свет, каб
хрысціянам было каго ненавідзець, каб у нас не скісла кроў і не аслабла вера. Каб нас гэткіх Бог не выплюнуў са сваіх вуснаў. Што, табедзіўна, штоіясённятакдумаю? Ціпроста пытаешся ў мяне? Э, ды ты проста з мяне насміхаешся, хоць ведаеш, што непрыгожа смяяцца са старога чалавека. Можа цяпер усё змянілася, можа цяпер і сорамна ненавідзець суседа, хай ён будзе турак, кітаец ці негр, але калі змянілася, дык хіба толькі ўчора або заўчора. А нянавісць да туркаў стагоддзямі рабіла нас людзьмі, як і туркаў рабіла людзьмі нянавісць да нас. I кожнага чалавека на зямным шары, праз стагоддзі — пакуль не даведаліся, што зямля круглая, — кожнага чалавекам рабіла нянавісць да іншага. Ты мне кажаш, што цяпер тая нянавісць знікла? Добра, можа й знікла, але яна зрабіла нас людзьмі. Апошні раз, калі мы не ненавідзелі, мы былі яшчэ не людзьмі, а малпамі. Як толькі мы далі адно аднаму імёны і як толькі пачалі ў нешта верыць, іначай кажучы, як толькі мы ачалавечыліся, мы пачалі ненавідзець. А тады ў нейкі дзень раптам перасталі! Ну й халера з ім, сынку, што перасталі! Толькі, што да Шымуна Івеціча, дык я дакладна скажу, што ён перастаў ненавідзець ■гуркаў. Можа таму, што ў галаве ў яго адбылося нешта, чаго не адбылося ў іншых. А можа таму, што нянавісць да сваіх пераважыла нянавісцьдатуркаў. Ён перастаў ненавідзець туркаў, бо гэткай вялікай любоўю любіў сваю Мару. Вось так, калі можаш мяне зразумець. А іншыя ненавідзелі паранейшаму, бо ў галаве ў іх нічога не адбылося. Можа, ненавідзяць і цяпер. Але не паказваюць гэтага, бо, мабыць, непрыстойна пра гэта казаць. Як непрыстойна пернуць, калі табе хочацца пернуць. Ну але дастаткова, каб зноў пачалася вайна і геройства зноў сталася важнейшым за прыстойнасць, і тады пабачыш, ці знікла нянавісць, якая зрабіла чалавека чалавекам.
Мары споўнілася толькі дзесяць гадоў, калі прыгажосць дарослай жанчыны ўжо азначылася ў ейным твары і ў ейным целе. Чаршыя глядзела на яе са здзіўленнем. Хаджа Ісмэт Салкан, добры чалавек і прыяцель, з якім Шымун най-
часцей бавіў вечары, ён пад ракію і сыр, а Ісмэт толькі пад сыр, аднымлетнім вечарам сказаўяму, каб крыху прыглядаў за дзіцем. А што, братка, прыглядаць? — не зразумеў Шымун, бо ён адзіны бачыўМару не мужчынскімі, а бацькавымі вачыма. Бо як я толькі гляну на яе, дык ужо адчуваю, што зграшыў перад Алахам, апусціў галаву Ісмэт. Дык тады й не глядзі на яе, дурань стары! — сказаў Шымун і абняў яго. Ісмэтава прызнанне, замест каб абразіць і ўгнявіць, падалося яму кампліментам. Дзівак быў Шымун Івеціч. Або мы ўсе дзівакі, бо не такія, як ён.
Аднойчы ў Біхач наведаць сваякоў прыехаў трэбінскі бэг, малады газія1 Алі-паша. Высокі, відны, ну проста герой з народнае песні, праехаў Алі праз чаршыю на рудым кані, дзіўнай жывёліне, якую наш свет, прызвычаіўшыся жыць і мець справу з дробнымі, нязграбнымі і сумнавокімі баснійскімі клячамі, не мог сабе і ўявіць. Алі-паша на сваім кані выглядаў так, як бы хто сёння праехаў праз Біхач на «фэрары». 3 адной розніцай, што «фэрары» не глядзеўбы на нас пагардліва, а конь на людзей, міма якіх праходзіў, глядзеўякраз так, з пагардаю. Нібы ведаў, наколькі ён лепшы й каштоўнейшы за тых людзей. А можа і праўда, ведаў. Чалавек ані не ўяўляе, што можа ведаць і адчуваць жывёла.
Ну, ты цяпер думаеш, што я проста так, ад няма чаго рабіць, каб зацягнуць гісторыю і падражніць твае нервы, згадваю, як конь Алі-пашы глядзеў на чаршыю? Бачыш, тут ты памыліўся! Калі б конь глядзеў іначай, можа й не было б гэтай гісторыі. А менавіта, не было нікога, хто не заўважыў бы розніцы паміж канём і ягоным гаспадаром і хто не залічыў бы гэтую розніцу на карысць гаспадару. Алі прыязна ўсміхаўся і гэтак, сёння сказалі б, натуральна, вітаўся з кожным, з кім сустракаўся позіркам, адказваўкожнаму, хто з ім вітаўся. Аяктолькі бачыў, што нехта паглядае скоса, — ніякавеў, як і належыць ніякавець кожнаму госцю перад непрыязнасцю гаспадара.
1 Газія — герой войнаў з нявернымі.
Галоўнае, што позірк Алі-пашы быў на адным роўні з позіркамі людзей, міма якіх ён праязджаў. Гэтага і не заўважылі б, калі б яго конь не ўзіраўся так з вышыні. I не разнеслася б чутка пра бэга, які і з вышыні конскага сядла ўмее быць роўны кожнаму чалавеку. А калі ты роўны з усімі, тады ты большы за самога сябе.
У гэткага Алі ўмомант закахалася кожная кабета ў біхацкай чаршыі. Можа закахаўся хто й сярод мужчынаў, але не прызнаваўся. За сем дзён, якія Алі-паша заставаўся ў Біхачы, горад перажываў нешта такое, чаго яшчэ не памятала яго гісторыя. Панурыя цяжкія твары заззялі перад мужчынскай прыгажосцю, усе пачалі думаць, як заўтра анрануцца, ці чыстыя ў іх кашулі і ці гладка паголены бароды, а кабеты пад паранджой пачалі так бліскаць вачыма, што здавалася, набліжаецца навальніца. У пэўным сэнсе яна й наблізілася. Толькі ніхто гэтую навальніцу не згадае злым словам, хоць за мінулыя сто гадоў праліта праз яе болей слёз, чым праз усе трагедыі, што выпалі Босніі. Але не ўсякая сляза ад няшчасця. Ёсць слёзы, якія праліваюць толькі шчаслівыя вочы.
Паводле звычаю, газія мае аб'ехацьчаршыю наканіўтой дзень, калі з'явіцца ўгорадзе. Каб народ ведаў, хто прыехаў. Ды каб самлелі ад страху тыя, хто мае для страху прычыну. I каб сварліўцы і людзі без ніякіх прычынаў радаваліся іхняму страху. Але ні ў каго не было прычынаў баяцца Алі. Таму ніхто асабліва й не здзівіўся, калі ён і назаўтра праехаў праз чаршыю. А калі ён паявіўся на кані і на трэці дзень, людзі пачалі задумвацца, што за гэтым стаіць. На чацвёрты дзень зразумелі, што светлы Алі-паша закахаўся ў нейкую прыгожую біхачанку. Бо інакш чаго б ён ездзіў па чаршыі і так прыгожа глядзеў на ўсіх, каго сустрэне? Калі кажу прыгожа, значыць прыгожа. Так, як глядзяць толькі тыя, каму сэрца праясніць зрок і замуціць розум.
Эх, колькі ў Біхачы было бацькаў, якія ўтыя ночы не маглі заснуць і адно малілі вялікага Алаха, каб іхняя дачка была абранніцаю Алі! Добрыя малілі яго, бо ім здавалася, што Алі-
паша створаны з прыгожае душы, а злыя і сквапныя малілі Алаха, бо ведалі, што Алі-паша надта багаты. Гэтым здавалася, што яму належыць Герцагавіна ды яшчэ чвэрць Босніі і што праз яго і самі яны ператворацца ў бэгаў і газіяў. Яны думалі, што праз даччыную прыгажосць і зяцева багацце печаныя перапёлкі будуць самі ім у рот залятаць. I што ўжо, за адным разам, яны ад заўтрашняга дня змогуць дамаскай шабляй сячы галовы нялюбым суседзям.