Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
I восьгэтыспакой вярнуўся, каліляжаўённасваёйдраўлянай пасцелі, глядзеўу столь і слухаў, як сокал, наш брат
Якаў Дурма, клыпае па калідоры, цокае па каменнай падлозе сваімі вострымі кіпцюрамі.
Добра было б, калі б тым надвячоркам скончылася тая гісторыя, бо тады адно імя не было б замоўчанае ў летапісах Крэшаўскага кляштару. Але канец бывае не там, дзе чалавекухацелася б, гісторыя не спыняецца, пакуль не скончыцца тое, ад чаго ўсё пачалося.
Калі мінулі два звычайныя дні і тры спакойныя ночы, на трэцюю раніцу, таго дня, калі ўвечары гвардыян меўся вярнуцца з Пожагі, нехта зноў пагрукаў у кляштарную браму. Брат Шышка зноў без роздуму наляцеў адчыняць, аж там стаіць чалавек увесь у лахманах, нямыты й няголены, падобны няведама на што. А ты хто такі? здзівіўся манах. Як хто я такі, раззлаваўся невядомы. Бачыш, браце Ілія, дзівіўся далей брат Шышка. Бачу, як жа не бачыць. Чаго табе, добры чалавеча?
Чалавек глядзеў на іх неўразумела, ці то з гневам, ці то з вялікім страхам, не трацячы надзеі, што з ім строяць жарты. Аднак тыя двое былі сур'ёзныя, як ніколі. Браце, хочаш хлеба? спытаўся брат Ілія. Ды не, дальбог, але дайце мне ўвайсці, сказаў чалавек, і тыя двое крыху адступіліся.
Але брат Сэрафін адразу здагадаўся і адразу пазнаў у тым абадранцы брата Якава. Зрэшты, ён не мог за чатыры дні моцна змяніцца, тым болып што й раней быў не надта чысты й акуратны, але манахі так шчыра паверылі, што братава дуіпа перасялілася ў сокала, што ягоны твар ім цяпер нічога не значыў. Яны мусілі да яго прызвычаіцца, а гэта патрабавала не меншага намагання розуму і душы, чым прызвычаіцца, што чалавек ператварыўся ў птушку.
Што б там ні было, а прынамсі іх вера была глыбокая і шчырая. У Святога Айца паліліся б слёзы з вачэй, калі б ён іх пабачыў, думаў пасля брат Сэрафін, і яго не пакідала злосць.
БратЯкаў Дурма спачатку не хацеў казаць, дзе ён быў, але каліягопрыціснулііпрыгразілі, штоямугэтыкляштар — не дзедаўмаёнтак і можатак стацца, што на крэшаўскую браму ён будзе заўсёды глядзецьтолькі звонку, ён прызнаўся, што
пайшоў з той кабетай. Саграшыў я, казаў ён, так страшна, што страшней не можа быць. Зноў хлусіш, бо не магла б цябе жанчына ўвесці ў спакусу, дый тая кабета не па тваёй мерцы скроеная, утрая большая і шырэйшая, запярэчыў яму брат Сэрафін, а тады брат Якаў расказаў тое, што засталося б запісанае ў летапісе, калі б у наступным годзе ўрадзіла пшаніца і калі б мышам годам пазней не давялося есці паперу.
Вось што брат Якаў расказаў пра сваю адсутнасць, кажучы ягонымі словамі: Недзе на досвітку, калі гадзіннік ужо адбіў трэцюю гадзіну і яшчэ не паспеў чацвёртую, пад акном пачуліся галасы. Адзін голас быў жаночы й чалавечы, хоць і не чалавечыя словы вымаўляў, а другі быў голасам птушкі. Яны сварыліся і спрачаліся, акурат як залвіцы перад вяселлем, не было разабраць з чаго, але адчувалася, што робяць яны гэта ўжо доўга і не першы раз. Гэта няцяжка распазнаць. Калі людзі ўсё жыццё адно аднаго ненавідзяць, а Бог, лёс або тое, што яны злепленыя з аднаго цеста, не даюць ім ні на дзень расстацца, тады ў іхняй нянавісці з'яўляецца нейкі вышэйшы парадак. Яны перапыняюць адно аднаго пасярод слова, але зноў жа ведаюць, калі чыя чарга ганіць і лаяцца, дзяруць адно аднаму вочы, але кожны раз папярэджваюць, шпурляюць адно ў аднаго місамі і таўкачамі — калі таўкач трапіць пад руку — і зноў жа робяць гэтатак, кабтой другі кожны раз могухіліцца. Такі парадак заведзены і сярод жывёлаў, Калі воўк кідаецца на ваўчыцу, каб перагрызці ёй горла, або калі вясковыя сабакі ўхопяць адзін аднаго за хрыбет, здаецца, што нехта з іх не застанецца жывы, і аднак нікому нічога не бывае. У двух канцах лежбішча кожны залізвае свае раны, лежачы так блізка, што дакранаюцца хвастамі, і ведаюць, што інакш і не магло б быць.
Так я іх слухаю, сон сплыў з вачэй, раз'яснілася імгла ў галаве, як бы я зусім і не спаў. I ўсё думаю, што ж сталася з той жанчынай, што яна не гаворыць чалавечай мовай. Ведаю, што яна не нямая, бо калі б была, ад яе і птушка
ўцякала б. Мабыць, у яе ад доўгай размовы словы ўжо не прыходзілі на язык, дык я ўстаў глянуць. Аж там пад акном жанчына, цела — на двух дужых асілкаў, махае рукамі, уся расчырванелая, толькі што не лопне, а вакол лётае і ўсё спрабуе падляцець да ейнага твару сокал. Прыгожая, буйная птутпка, відаць, гадавалася не ў галечы. Але ўсё роўна нейкая бяда яе прыціснула, калі яна гэтак і гэтулькі вядзе з жанчынай размову.
Я сказаў, ці нельга трохі цішэй, бо слугі Божыя не выспяцца. Толькі каб пабачыць, ці тая жанчына сапраўды забылася на чалавечую мову, і каб прыперчыць сварку жартам, а яна падымае галаву, апякае мяне позіркам тых сваіх вачэй, замахваецца, б'е птушку, сокал адскоквае і змаўкае. Бачыць, што гэтым разам не ягоны верх.
Вось жа, яна мне кажа, каб я не строіў дурня і што мы ўжо пры агні грэліся разам, што завуць яе Рэйхана і што не пакіне яна кляштар у спакоі, пакуль мы не вызвалім яе ад птушыных урокаў. А чаму ж мы, чаму яна не пойдзе да ходжы? Кажа, што ўжо хадзіла і ён сказаў, быццам нічым дапамагчы не можа, бо ў яго пра птушыныя чары і ўрокі нічога не пішацца, а манахі, можа, і ведаюць, бо ў іхніх кнігах поўна рознага глупства. Бач ты гэтага ходжу — зусім не дурань, і ад напасці адбіўся, і крыж святы зганіў.
Кажаяна, ануспусціся сюды, іяскажутабе.якбыло.Якажу, як жа спушчуся такой гадзінай, штб браты падумаюць. Кажа, спусціся, бо калі я цябе спушчу, то ўжо дальбог сам назад не залезеш. Дык я спусціўся, што ж мне было рабіць. Проста праз акно, бо як інакш. Так, сутану забыўся ўзяць, але на што б яна мне магла спатрэбіцца.
Стаіць яна перада мною, як нейкі стог сена, а побач з ёй стаіць сокал, такая сабе трохі болыпая курыца, але прыгожы такі, што чалавек такім прыгожым ніколі быць не можа. Так стаяць яны, а ты, Якаве, давай рассудзі іх!
Добра, кажу, расказвай, як было. Толькі не надумай схлусіць, каб мне твой сябрук пасля не выдзеўб вочы. I Рэйхана расказвае.
Кажа, калі ёй споўнілася пятнаццаць, яна была найпрыгажэйшая дзеўка ў сяле, дый у трох суседніх не было прыгажэйшай. На ўсёй гары Бялапшіцы, як кінуць вокам, сярод тамтэйшых Брутусаў, Хорватаў і Крджаліяў1 другой такой не было. За Рэйхану пачыналі біцца ўсе, хто б яе ні пабачыў, мужчыны ляцелі дахаты рабіць сабе сыноў, каб яна ім была нявеста. Прападала бульба ў буртах, здыхалі ў хлявах каровы, ваўкі нападалі на авечак у загарадзях, а ім няма справы. Цягнулася доўгая ноч Рэйханінай прыгажосці, і ў той год на Бялашніцы было зачата сыноў больш, чым калі перад тым ці пасля таго.
Але як прыгажосць і розум не ходзяць разам, а дзяўчына ў такія гады не мае спакою, так і Рэйхана была вялікая свавольніца. Яна магла ўцячы з хаты, спаць у снезе і грэцца ў мядзведжых бярлогах, запускаць далоні ў іхняе футра і турбаваць мядзведжыя сны. Кажа, што так даведалася, штб сніць кожны мядзведзь на гары Бялашніцы і што мядзведзі бываюць розныя, як і людзі. Адны ў сне адпачываюць, а другія, калі пацяплее, прачынаюцца, яшчэ болып стомленыя, чым калі клаліся спаць. Калі яна не была з імі, тады ганялася ў наваколлі за зайцамі або ўзбіралася на самыя высокіяскалы — убачыцьудалечыні Стамбул. Думала, зтых вышыняў зможа пабачыцьнайдалейшыя далі, і марыла, што малады муэдзін з найвышэйшага стамбульскага мінарэта паглядзіць у бок Бялашніцы, убачыць яе і закахаецца. Або што султанавы сыны з найвышэйшых вежаў зірнуць на тую прыгажосць, прыедуць і забяруць яе з сабой. Вось так бедная Рэйхана думала, што з ёй будзе.
Аднойчы яна так лезла па скалах і якраз збіралася пералезці з адной на другую, ухапілася рукою за камень, як раптам нешта цапнула яе за мезенец. Як цапнула, так і адкусіла. Яна ўбачыла, як свішча кроў, падумала, што такую яе не захочуць ні прынцы, ні маладыя муэдзіны, і яе ахапіла страпіная злосць. Такая, як калі чалавечая душа сціс-
1 Брутус, Хорват, Крджалія — мусульманскія прозвішчы.
нецца ў маленькае зярнятка, усонечны бляск, вастрэйшы за шаблю.
Паглядзела яна, хто ж гэта зрабіў, і ўбачыла сокала з трыма сакалянятамі. Сакаліхі не было. I як яна паглядзела, так гняздо і загарэлася. Дарма сокал лётаў вакол сваіх дзетак. He было ім ратунку. Згарэлі яны ўнайглыбейшым смутку — такім, як калі дзіця памірае, думаючы, што ўсёмагутныя бацькі не хочуць яму дапамагчы. Ад Ісуса на крыжы да сакаляняці і да найменшага мураша, які ведае, хто яму бацька і хто маці, няма ніякай розніцы. Ты застаешся дзіцем, пакуль не зразумееш, што твой бацька не мае сілы. А як прыйдзе табе гэтае зразуменне, дык ты і сам ужо будзеш некаму бацькам.
Якім чынам Рэйхана зразумела, што сокаляе пракляў, яна й сама не ведае, але зразумела адразу. Вярнулася дадому і болып ніколі не бадзялася па Бялашніцы, рана ў яе зарасла, і ўжо было амаль не відаць, што пальца няма, але ад таго дня яна пачала страчваць сваю прыгажосць. Спярша памажнела, цыцкі выраслі, як у частай парадзіхі, бакі патаўсцелі і голас пагрубеў. Hoc зрабіўся як ладная бульбіна, вушы як у мужыка, па ўсім целе павырасталі валасы, і ўрэшце пачала расці барада. Яна смярдзела, як сучка перад цечкай, з яе перла ва ўсе бакі, так што ўцякалі нават родныя і блізкія.
Як той, хто праз усю гару насіў на плячах ахвярнага барана і праз тры дні кінуў яго пад ногі гаспадару, так пацела і смярдзела бедная Рэйхана.
I вось, калі ўсё гэта з ёю здарылася і калі стала ясна, што не возьме яе за жонку нават найгоршы жабрак, сокал першы раз прыляцеў пад яе хату. Тады й пачалася размова, якая цягнецца ўжо тры гады і ў якой яна хай не навучылася птушынай мове, але вывучыла птушыныя лаянкі, сваркі і няшчасці (праклёны?).
Так яна й прыйшла ў Крэшаўскі кляштар, каб мы вызвалілі яе ад уроку, а сокала намовілі, каб ёй дараваў.
Цяжкая задача, кажу я, яна і вялікаму Богу будзе цяжкая, калі ты не верыш, што ён кіруе светам звяроў па тых самых
законах і звычаях, што светам людзей. Я ў гэта веру, кажа яна. I што мне застаецца рабіць, як не маўчаць і думаць, што не мне вырашаць, хто ў што верыць, як не згадзіцца, што ўсе вераць. А Рэйхана хутка даведаецца, ці вялікаяўяе вера, бо ні Бога, ні яго адчайных дзяцей — і тых, што лётаюць, і тых, што толькі ходзяць — нельга падмануць у няшчасці.