Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
Сокал застаўся замяніць мяне ў кляштары і сказаў, што ўсё будзе так, быццам я тут, і мае браты не заўважаць розніцы, а мне трэба зрабіць усё, што належыць па праўдзе. I калі праўда ёсць і калі кабета верыць, ён ёй даруе.
Так мы з Рэйханай рушылі на Бялашніцу. Я сказаў ёй завесці мяне на тую самую скалу, дзе яна сваім вокам запаліла гняздо сокалу. Калі не памятае каторая, хай, пакуль мы ідзем, пастараецца прыгадаць, бо калі прывядзе да іншай скалы, не будзе з таго ніякай карысці. А яна кажа, што памятае — тут няма чаго й гадаць, яна тую скалу ніколі не зблытае з нейкай іншай. Як ёй забыцца пра месца, дзе яна сокалу крыўду ўчыніла. Такія рэчы, калі й не ўрэжуцца ў памяць, дык прыгадваюцца душою. Няшмат на зямлі такіх, хто ўчыніў крыўду, а тады забыўся дзе, каму і як. Ужо так Бог устанавіў, каб такое не забывалася.
Два дні спатрэбіліся нам, каб дайсці да падножжа скалы, і яшчэ адзін, каб на яе ўзлезці. На шэрым камені не засталося і знаку, што тут некалі было гняздо. Я кажу, ці ведаеш ты, з чаго і як гняздо было зроблена? Кажа, ведаю, я такіх бачыла сотні. Ну, добра, тады пахадзі навокал, пашукай галінак, замясі гразь сваёй слінай, а калі сліны не хопіць, пойдзе і пот з-пад пахаў. Я табе дапамагчы не магу, бо гняздо мусіць пахнуць табою і кожная галінка мусіць быць тваёй рукою прынесена.
Пакуль я выкурыў дзве люлькі тытуню, гняздо было гатовае. Спусціліся мы хутчэй, чым уздымаліся, яна пайшла сабе ў сваё сяло, а я вось цяпер тут перад вамі, браты мае. Вы ўжо глядзіце самі што і як, ці паверыце, што я ўратаваў вас ад вялікай прыкрасці і ўчыніўдобрую справу, або падумаеце, што я страціў розум. Адно, чаго вы ніяк не можаце
сказаць і пра што ніхто ніколі не будзе шаптацца ў мяне за спінай, гэта што я блудна зграшыў. Бо я вам ужо схлусіў пра гэта, а вы мне не паверылі, хоць мне й было б мілей, каб вы думалі, што я грэшнік, а не дурань.
I як толькі брат Якаў Дурма скончыў сваю споведзь, так усе позіркі скіраваліся на брата Сэрафіна. Маўляў, хай вырашае, пакуль гвардыян увечары не вернецца з падарожжа. А ён маўчыць, набралася ў ім смутку за дзесяць жыццяў, і цяпер сам не ведае, што горшае. Тое, што ён пачуў, тое, чаго ад яго чакаюць, або тое, што яшчэ можа здарыцца, калі вернецца гвардыян.
Дзетаяптушка? Прьівядзіцемнептушку! — закрычаўён, і браты разбегліся па кляпітары шукаць сокала. Толькі брат Якаў застаўся сядзець. Сумна ўсміхаецца і глядзіць брату Сэрафіну проста ў вочы. Няма сокала, ён паляцеў дадому. Цяпер яму ёсць дзе гараваць.
I як брат Якаў гэта сказаў, так горка заплакаў. Ураніў тварудалоні, адалоніўяго — яквялізныялапаты,якіязлыя гаспадары даюць слаба кормленым работнікам. Перад Богам яны чыстыя, скарынка хлеба за сотню поўных лапат, быццам Бог не ведае і не мае вачэй пабачыць, што ў кожную ўмесціцца як найменей дзесяць звычайных чалавечых лапат. Якраз вось такія далоні ў брата Якава Дурмы. Слёзы цякуць па лініях на далонях, струменьчыкі прабіваюцца праз пыл і гразь. Калі б на далоні выпадкам апынуўся нейкі мураш, дык патануў бы ў братавых слязах.
Манахі не знайшлі птушку, якая, здаецца, восьтолькі што была тут, а брат Сэрафін нібыта й забыўся раптам, што меў на думцы, пра што вялася гаворка і што трэба вырашыць. Сказаўтолькі, што гвардыяна трэба сустрэць у чыста падмеценым кляштары з выскрабенай падлогай, каб не было так, што ён пакінуўманахаў, а прыехаўшы заспеўсвінняў, нічога падобнага брат Сэрафін не дазволіць, для яго гэта справа гонару, і ён разагнаў усіх падмятаць і скрэбці падлогу.
Нешта ў цябе памяшалася ў галаве. Або ў душы. Або напаўдарозе. Але пэўна памяшалася. Таму ідзі зараз у сваю
келлю і адпачывай да лепшых часоў. Калі гвардыян спытаецца, так яму й скажаш. Уначы, маўляў, табе сон на вочы не йдзе, чуеш галасы там, дзе іх няма, страціў апетыт. Так вось і зробіш, і не дай Божа, каб што іначай.
Як лёг брат Якаў Дурма, так і ляжаў тры наступныя месяцы, аж пакуль усё паступова не забылася.
Гвардыяну нешта сказалі, а нешта і схавалі, але ад таго, што ён дачуўся, у яго ў думках узняўся гармідар. Спачатку яму здавалася, што здарылася нейкая бяда, якую — але чаму? — ад яго надумалі схаваць. Пасля яны былі для яго як дзеці, што пралілі малако, а матцы схлусілі, што вьшілі. Урэшце ён паклікаў брата Сэрафіна ў сваю келлю і сказаў: Вось табе нагода, адна і больш такой не будзе! Цяпер можаш мне сказаць, што гэта за птушка, якая з твайго дазволу хадзіла на імшу і жыла ў кляштары. Або гэта ўсё-ткі была чалавечая істота, з якой вы вялі тут далікатныя размовы, а калі так, дык чаму Ілія заве яе птушкай, бо хрышчоныя душы маюць імёны, а не крылы, і што меў на думцы Шышка, кажучы, што яна лётала, як пані, не дакранаючыся крыламі да сценаў? Скажы мне, ці не напаіў вас хто нейкай барматухай, так што ў вас усіх на тры дні замуціўся розум, і чаму ты загадаў, каб выскраблі ўсе падлогі? Што там было выскрабаць? Які бруд ты хацеў схаваць ад мяне? Каго туркі паслалі абрабаваць кляштар? Я чуў, што гэта была кабета. Можа гэта і была тая птушка? I як гэта, што толькі Якаў крыху прыхварэў, а ўсе астатнія расказваюць нейкія глупствы і нібыта ўсе здаровыя? Вось, усё гэта мне зараз як мае быць раскажы! А калі не скажаш, дык не дай табе Бог, Сэрафіне, каб я калі-небудзь нешта ад некага пра ўсё гэта пачуў. Хай будзе, як бы нічога не было, але я не дам рабіць з сябе дурня.
Брат Сэрафін маўчаў і час ад часу ўздыхаў. Кожны раз, як ён хацеў пачаць, яго думка спатыкалася аб нейкую дурасць, якой нельга сказаць, папярэдне не падрыхтаваўшы гвардыяна, і тады ён уздыхаў і пачынаў думаць, як яго падрыхтаваць, але гэта была яшчэ большая дурасць, ад якой
можна было толькі яшчэ раз уздыхнуць. I мучыцца гэтымі пакутнымі ўздыхамі.
Вось жа пра тыя пакуты і ўздыхі будуць памятаць і расказваць наступныя сто гадоў, аж пакуль гэтая гісторыя не дойдзе да мяне, а я патаемна яе не запішу. Кажу патаемна, бо яна расказвалася і захоўвалася да нашых часоў як хатні жарт манахаў з саміх сябе. Або як жарт пра старадаўнія часы, калі манахі маглі падумаць, што чалавечая душа перасялілася ў сокала, і калі магло здарыцца, што сокал — птушка, якой у нас ужо амаль і няма, а калі ёсць, дык яна ўцякае ад любога двухногага, — спакойна сабе хадзіў па калідорах францішканскага кляштара. Я гісторыю пра цудадзейнае жыццё брата Якава Дурмы, манаха, чыё імя ўжо й не згадваецца, не мог успрыняць як жарт, як не мог смяяцца з пакутаў і ўздыхаў брата Сэрафіна. I хай прабачаць мне за гэты недахоп пачуцця гумару.
Ну дык хадзем тады ўжо бліжэй да канца.
Пра Рэйхану ніхто больш ніколі не чуў, і невядома, ці дараваў ёй сокал, ці пакінуў яе ў спакоі і ці вярнулася да яе прыгажосць. Пра яе больш не гаварылі, не толькі пры гвардыяну ці брату Сэрафіну, манахі не згадвалі яе нават у размовах між сабою, хоць і цяжка паверыць, каб прайшоў дзень, а яны хоць раз пра тую кабеіу не ўспомнілі б. Адны ўсё пыталіся самі ў сябе, ці не задурыў брат Якаў ім галаву і ці не выдумаў тую гісторыю, каб схаваць ад іх, дзе тыя дні бадзяўся. Такія не пераставалі разважаць, вылічаць і ўзважваць усё, што ён ім сказаў, і шукалі ў кнігах тлумачэння незвычайных з’яваў, якія тымі днямі адна за адной адбыліся. Іншыя не маглі яму дараваць, што ён, прынамсі на пару дзён, уцягнуў іх у свой жывёльны свет і ўвёў у аблуду — распазнаць чалавечую душу ў крылатай жывёліне.
Сам ён пасля месяцаў пакаяння, калі пры здаровым розуме мусіў прыкідвацца вар'ятам і хлусіць, што ўначы не можа і на волас задрамаць, хоць спаў сабе, як тыя мядзведзі з Бялашніцы, вярнуўся да сваіх лясоў і лясных стварэнняў. Ён зноў выпраўляўся з кляштара на світанні і вяртаўся,
калі ўжо даўно апусцілася ноч, але пра тое, што бачыў, Ka­ro сустрэў і з якой жывёлінай вёў размовы, больш нікому й ніколі не апавядаў. Дый браты-манахі асабліва ў яго не пыталіся. Адзінае, калі ён мог расчуліцца і пачаць гаварыць, гэта калі брат Сэрафін пытаўся, ці не сустрэлася яму часам рысь. Тады брат Якаў доўга распавядаў пра котку з сваіх лясоў, што жыла тут, пакуль праз меру не распладзіліся людзі ўсіх трох вераў, а тады яна, запалоханая людзьмі, ужо множылася ўсё меней, хоць і была мацнейшая за іх і спрытнейшая, так што цяпер яна амаль знікае, і калі манахі святога Францішка ёй не дапамогуць, хутка яе й не будзе.
Так гаварыў брат Якаў пра апошнюю рэч у жыцці, пра якую яму яшчэ хацелася гаварыць з людзьмі. Брат Сэрафін слухаўяго, час ад часу ківаў, вадзіўкончыкам пальца па шнару на шыі, што застаўся ад ваўкалака, і думаў, якая ж у ім слабая вера, бо ён і цяпер яшчэ з радасцю паспрачаўся б, хто наягонапаўутуюп'януюноч — рысь або прывід з турэцкіх прымхаў. Брат Якаў верыць у адно, астатнія манахі — удругое, а брат Сэрафін заўсёды напаўдарозе паміж імі. Ён будзе пісаць пра іх у летапісе, а імем брата Якава будзе карміць мышэй, заліваць яго атрамантам і прымушаць кляштарнага ката размазваць яго мокрымі лапамі. I наступны летапісец будзе рабіць тое самае, пакуль брат Якаў Дурма не пойдзе з гэтага свету, закаханы ў Рэйханіну прыгажосць, якой ніколі не бачыў.
АЛКАТМЭР1
У той год маланка сем разоў біла ў мінарэт нашай мячэці. Як ударыць, так з кожным разам людзі ўсё болып па хатах хаваюцца, а ў Аліі Фэрызавіча ўсё болып расце благая слава. Калі стрэліла першы раз, усё сяло задрыжала, а кумкісуседкі з непакрытымі галовамі паразбягаліся пад дажджом і крычаць: Матухна родная, забіла нашагаходжу! Аяк бо ад нас да першага прыстойнага мястэчка і за тры дні на кані не даскачаш, дык калі Алю маланка забіла, значыць, мы, цалкам магчыма, засталіся без адзінага ходжы і муэдзіна, таму мужы й не надта зважалі, што іх жонкі павыбягалі з двароў утакой сарамаце.
Але здарыўся цуд, і нічога з Аліем не сталася, хоць ён і прысягаў усім жывым і мёртвым, што бачыў маланку за паўметра ад сябе. Ну й добра, абы ходжа быў жывы й здаровы, супакоіліся людзі і разышліся па сваіх справах.
I вось не прайшло й тыдня, як сярод яснага дня, калі й з Фірдусавай люлькі воблачка не было, раскалолася неба і бліснула маланка, якраз калі наш Аля быў на самай вяршыні мінарэта. Ад таго дня мы празвалі нашу мячэць Курадымкай, бо выглядала яна нібы яе толькі што з коміна дасталі, а ходжу Алію Фэрызавіча дзеці празвалі хаджы Яйка, бо ўяго больш ніколі не вырас ніводзін волас ні на галаве, ні на руках, а мабыць ні там, дзе іх не відаць.