Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
Яна ведала, што ён больш не вернецца, і хацела яго забыць. Таму вырашыла, што ніколі хлопчыку пра бацьку нічога не скажа.
Але ўсё дарма — толькі навучыўшыся гаварыць, Аладзін ужо слібізаваў ягонае імя. Мой тата марак, казаў ён, калі яшчэ сікаўся ў порткі. А калі яшчэ няўпэўнена клыпаў па двары, ужо ведаў назвы астравоў у Паўночным моры. I не было б утым нічога незвычайнага, калі б Аладзін могусё гэта ад некага чуць. Але ні сама яна, ні хто іншы не казалі яму, як завуць бацьку, і не мог ён ведаць, што той быў мараком. Што да назваў астравоў, дык маці іх ведала таму, што аднойчы даўно, калі яшчэ верыла ў блаславёнасць іхняга шлюбу, навучылася ім ад мужа зімовымі начамі без свечкі і газніцы. А хлопчык іх ведаў, хоць ніхто яму не казаў.
Яна падумала, што, можа, гаворыцьусне. 1 кабняшчасце не расло далей і Аладзін па яе віне не пераняў на сябе бацькава зло, кожную ноч перад сном клала сабе ў рот сырую бульбіну, а каб не выплюнуць яе ў сне, паверх навязвала хустку. Так яна была ўпэўненая, што не скажа, чаго не трэба.
Дзе нож, аднойчы спытаў Аладзін. У гэты момант у яе ў хрыбце нібыта пад кожным пазванком раздрабілася ледзяная градзіна. Няма нажа, сказала яна. Як няма, здзівіўся Аладзін. Мне ж яго бацька пакінуў. Ты яго не захавала?
У яго ўваччу не было злосці. Ён выглядаў, як расчараванае дзіця, якое нават не збіраецца заплакаць. Ён ніколі не плакаў. Ён быў спакойны, ціхі і паслухмяны, ва ўсім лепшы за іншых дзяцей на востраве. У ім нічога, апрача ведання астравоў у Паўночным моры, не абуджала страху. Маці ўзлезла на крэсла і дастала фінскі нож. Аладзін узяў анучку і працёр лязо. Прыгожы нож, сказаўён. Ім можна расчыніць жывую ракавіну.
Назаўтра ён гэта і паспрабаваў зрабіць, пачуўся карот-
кі крык, быццам крыкнула чайка або жанчына, што паслізнулася каля вадазборні, а пасля ён паявіўся ў дзвярах з рассечанаю далонню. Наўскасяк, пачынаючы ад кораня ўказальнага пальца, уніз ішоў парэз, з якога свістала кроў. Быццам хлопчык паспрабаваў падправіць сабе лінію жыцця. Маці абклала далонь анучамі, сцягнула руку ў плячы, але кроў не спынялася. Вось табе і фінскі нож, сказала яна, каб выціснуць з яго слёзы. Так ёй было б лягчэй. Але ён не заплакаў.
Людзі, ратуйце, памірае маё дзіця, забегала маці па вуліцах. Людзі хаваліся ўхатах, жанчыны адводзілі вочы ўбок, мужчыны пачыналі ўтрая хутчэй веславаць у адкрытае мора. Нядобра апынуцца там, дзе памірае дзіця. Маладая душа жывучая, і лёгка можа стацца так, што ў смяротную хвіліну яна пераселіцца ўчужое цела. Атады пачынаецца змаганне, якое звычайна завецца вар'яцтвам. Дзве душы змагаюцца за адно цела, але дзеля таго, што старажылку, якая б яна ні была слабая, выгнаць не ўдаецца, бо ўсё ж сядзіць у сваім гняздзе, дык разам з вар'ятам найчасцей паміраюць або адыходзяць адразу дзве душы, а таму і жалоба мелася б быць падвойная. Звычайна так яно не бывае, але гэта толькі сведчыць пра тое, што людзі, якія застаюцца жыць на зямлі, болып бядуюць не па страце душы, а па страце цела, да якога прызвычаіліся. Але гэта ўжо другая гісторыя, якая тут згадваецца, толькі каб патлумачыць, чаму ўсе ўцякалі ад Аладзінавай маці. Вось калі б яна проста сказала, што дзіця парэзала далонь і кроў не спыняецца, усё было б іначай.
I так сталася, што адзінымі, хто захацеў дапамагчы, былі трое чужынцаў, чый караблік з адзіным ветразем ужо дзясяты дзень стаяў на якары ў порце. Яны гаварылі нейкай незвычайнай мовай, якая за пяцьдзясят крокаў гучала, як чыста венецыянская, на пяць-шэсць крокаў бліжэй здавалася зразумелай кожнаму, хто сяк-так умеў па-іспанску, на дваццатым кроку нібыта ператваралася ў сіцылійскую, а калі падысці зусім блізка, у ёй нічога ўвогуле было не раза-
браць, хоць бы ты меўувушшу ўсе мовы вавілонскія. Таму ў горадзе казалі, што яны прыплылі з Місіра, бо місірскую мову ніхто ніколі не чуў, а адзенне на іх было такое, што, здавалася, яны паходзяць з краёў, куды далмацкая нага не ступала ніколі. Яны былі завінугыя ў чорныя мантыі, падобныя да святарскіх сутанаў, але адрозныя ад іх тым, што даставалі да самай зямлі, і было няясна, як яны надзяваюць іх і здымаюць, бо каўняры, без адзінага гузіка, шчыльна аблягалі шыю. У мантыях меўся толькі адзін прарэз — пад правую руку, а левая заўсёды была схаваная. Што б яны ні рабілі, на караблі ці на беразе, яны карысталіся толькі адной рукой, і здавалася, што левай у іх зусім няма.
Яны пайшлі следам за маці ў хату. Адзін узяў лёску, танчэйшую за найдрабнейшы валасок на дзіцячых пальцах, другі — іголку. Трэцінепераставаўбалбатацьнанезразумелай мове. Маці нешта яму казала, а ён важна ківаў галавой і гаварыў далей. Было відаць, што ён усё разумее.
Пакуль адзін трымаў хлопчыку руку, другі зашываў далонь, а трэці паміж вялікім і ўказальным пальцам трымаў канец ніткі. Аладзін быўспакойны, ітолькі калі паапошнім шве зацягвалі лёску, сцепануўся, як робіць сабака, пасля таго, як схаваецца ад дажджу.
Калі чужынцы адыходзілі, маці замест платы падала ім кавалак хлеба. Яны не ўзялі, але калі б яна ўмела павенецыянску і стаяла за пяцьдзясят крокаў далей, дык зразумела б, што чорныя людзі яшчэ да яе вернуцца.
Іван Завішын ніколі не ступаў нагой на карабель і не быў у моры. Ён ніколі ў жыцці нават не замачыў пальца — праверыць, ці напраўду вада салёная, ці камяні пад вадою такія гладкія, як пра іх кажуць, і ці крабавы клюшні такія небяспечныя. У дзяцінстве яму было забаронена падыходзіць да берага, і гэта была адзіная забарона, якую ён зазнаў ад сваіх бацькоў. Гэта была і адзіная відочная адзнака шляхецтва Завішыных. Ніколі не ступаць на карабельную палубу, ніколі не спускацца да мора, ніколі нават не глядзець на сетку ці вуду, а не тое што да іх дакранацца. Мора — пака-
ранне бядоце без роду і племені, а ім, па кім памятаюцца ўсе слаўныя мінуўшчыны горада, і славы іх хапіла б на сем мінуўшчын, ім дадзена жыць побач з морам і не заўважаць яго. Калі дзьмуў паўднёвы вецер і Прымаштэн напаўняўся пахамі мора, Завішыных разбірала млосць і цягнула на ваніты. I гэтатаксама была адзнака шляхецтва. У дзяцінстве Іван навучыўся ўдаваць тыя пакуты і імітаваў дарослых, з якіх у такія дні выварочвала ўсё, што яны елі, а калі вырас, ужо насамрэч не мог стрымаць страўнік, пачуўшы пах мора.
Астравы ддя Завішыных былі тым, чым для астатніх бываюць зоркі й іншыя нябесныя целы. Яны былі месцам недасяжных памкненняў і таямніцаў, дзе спачывае чалавечая фантазія і куды кожную ноч выпраўляецца светлы бок душы. Калі б можна было пераскочыць мора ці калі б чалавеку былі дадзеныя крылы, раю не стала б. Бядота дасягнула б зорак, а шляхта выправілася б на астравы. Гэтае памкненне настолькі моцнае і, адначасна, такое сляпое, што ўсе, хто, верагодна, спускаецца ў гэты свет з зор, застаюцца незаўважанымі, — гэтак і Завішыны ніколі не сустрэлі ніводнага астраўляніна. А калі б і сустрэлі, калі б выпадкова ізагаварылі зтакімчалавекам, малаверагодна, каб паверылі, што ён прыплыў з вострава.
Дзеля таго, што ніхто ўжо не завітваўу завулак з руінамі, занядбанымі будынкамі і домам, у якім жыў Іван Завішын, ён пасіупова пачаўадвыкаць адлюдзей. Па першым часе да яго яшчэ прыходзілі сяляне з навакольных вёсак, прыносілі яму ягняціну, сыр, бульбу і соль, а пасля ён пачаў пакідаць ім дукат пад ганкам. Кожную пятніцу яны паднімалі камень, бралі залатоўку і пакідалі тавар перад дзвярыма. Пасля бразгалі два разы каровіным званочкам, Іван чакаў пяць хвілін, пакуль яны адыдуць, і тады браў харчы. Так ён пачуваўся найлепш. Калі дастаткова доўга не бачыш чалавечых вачэй і не чуеш гаворкі, табе пачынае здавацца, што людзей няма і гэты свет створаны для цябе аднаго. He існуе лепшага спосабу дасягнуць бяссмерця. Калі знікаюць усе іншыя людзі, твая смерць страчвае ўсякае значэнне.
Калі трое ў чорным зашывалі Аладзіну далонь, Іван Завішын ужо быў пэўны, што застаўся на свеце адзін. Атою ноччу, калі чорныялюдзі пракраліся на досвіткуўмураванку, дзе спала жанчына з бульбінай у роце і павязанаю паверх хусткай, Іван Завішын ужо меў цвёрды намер забыць чалавечую мову.
Тры рукі вынеслі яе з хаты, ціха, каб хлопчык не прачнуўся, а яна глядзела на іх вытарашчанымі чорнымі вачыма і не магла ні крыкнуць, ні варухнуцца. Яе рукі віселі, як нежывыя сасновыя галіны, абламаныя бурай, але яшчэ не засохлыя.
Хлопчык прачнуўся сам. На вуліцы яго сустрэлі позіркі, якія ён не мог зразумець. Людзі добрыя і багабойныя глядзелі на яго з пагардай і хаваліся ў хаты, тыя, ад каго яму ўжо даводзілася чуць блюзнерствы, пазіралі з нянавісцю, склаўшы рукі на грудзях або сунуўшы ў кііпэні, мнучы яйцы і пільнуючыся, каб не ўкляпацца ў якую бяду. А тыя, каму наканавана сачыць, каб свет веры і свет блюзнерства жылі між сабою ў спакоі і згодзе, крычалі, што курва ўцякла з місірцамі, а байструка пакінула ім. Сучкі заўсёды пакідаюць гаўно перад дамамі прыстойных людзей, дык даўно варта наняць лаўцоў з Шыбеніка, каб учынілі аблаву і ачысцілі востраў. Бойся дня, калі цэрквы запахнуць свежаю рыбай, бо не будзе тады хапаць ладану. Так крычалі яны, а Аладзін пракраўся наступнаю раніцай на нечую шаланду, залёг між скумбрыямі, водарасцямі і амарамі і ўцёк з вострава.
Ён узяў з сабой толькі фінскі нож і вырашьгў знайсці бацьку. Ён не ведаў, чаго яму карціць болей: каб яны з бацькам уратавалі маці ад чорных людзей і вярнуліся з ёю дадому ці каб яны проста адпомсцілі людзям. Усім — і добрым, і нядобрым, а больш за ўсё — ахоўнікам зямнога і нябеснага спакою.
Калі ён выскачыў — з нажом напагатове, пакрыгы рыбінай лускою, з валасамі з водарасцяў і з сямю крабамі, што ў перадсмяротным страху ўчапіліся ў ягоную плоць, — ры-
бакі паверылі, што перад імі сам д'ябал. Ці прынамсі д'яблаў памагаты, адказны за рыбацкія справы. Яны і перажагнацца не паспелі, як Аладзін ужо бег паўз набярэжную з крыкамі, ад якіх агаломшаным рыбіным людзям хацелася назаўсёды заплюшчыць вочы, каб больш ніколі не бачыць страхоццяў гэтага свету. I ўжо спазнаных, і тых, якія ім яшчэ наканавана перажыць наперадзе.
Аладзін думаў, што свет не нашмат большы за Сусак1, а патрапіўу Прымаштэн, які аказаўся большым не толькі за цэлы свет, але і за ўсё, што можна ўявіць сабе ў снах і што заўсёды здаецца значна большым і шырэйшым за тое, што вочы бачаць на яве. А дзе ж тады яшчэ й Паўночнае мора і астравы, дзе Місір, уякі чорныялюдзі вывезлі маці, — дзе ўсё тое, што ён ведаў, не ведаючы, адкуль ведае?