Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
групе, якая прывезла на бялградскі кінафестываль нейкі фільм балгарска-нямецкай супольнай вытворчасці, і яны захацелі тут жа праверыць аўтэнтычнасць піратэхнічных эфектаў над Сараевам. У Г епардаву працу ніхто не мяшаўся, адно што яму было забаронена прывозіць на Трэбэвіч сваю зброю. Войска брала з Гепарда грошы за арэнду кулямётаў і мінамётаў, а дзеля таго, што кожны, хто прыязджаў на такое сафары, хацеў трошкі пастраляць, дык і вайсковыя камандзіры былі зацікаўленыя, каб у Гепарда справы ішлі як найлепей. Турыст, які хацеў пад Гепардавым даглядам стрэліць па горадзе з мінамёта, плаціў дадаткова сто марак.
Сямнаццатага лістапада 1992 года дзяжурным афіцэрам на пазіцыі над Васьмёркамі1 быўпаручнік Ілія Токіч. Як было дамоўлена, два грузавікі Кашэчай брыгады меліся прыехаць каля другой, але спазніліся з прычыны няспраўнасці, і таму з'явіліся толькі каля пятай. Токіч перадаў пазіцыю Гепарду і выехаўу Палы. Перад ад'ездам ён прагледзеў Гепардавых добраахвотнікаў і загадаў сяржанту Дэнісу Джуравічу ў дзённым рапарце пазначыць, колькі выдадзена адзінак зброі, з якім інтэрвалам стралялі і колькіўжыта патронаў. Ён пакінуўпяць мінамётных снарадаў, калі знойдуцца гатовыя заплаціць і за іх.
Дэніс Джуравіч прыгадвае, што каля паловы сёмай, калі ўжо апускаўся змрок, да яго прыйшоў хлопец малога росту з надта прышчавым тварам, працягнуў грошы і сказаў, што хацеў бы раз пальнуць. Ён адмовіў, бо ўжо было позна, і тады здарылася нешта дзіўнае.
Добра, тады заўтра, сказаўхлопец і акуратна згарнуўперад сяржантам Джуравічам банкноту, паклаўшы яе ў партманетку. Ён уставіў яе ў тую празрыстую кішэньку, у якой хлопцы звычайна носяць фатаграфію дзяўчыны, а старэйшыя мужчыны — здымкі жонкі і дзяцей, але ў гэтага там
1 Васьмёркі — важны стратэгічны аб'ект падчас сербскай аблогі Сараеваў 1992— 1995 гг., былы папулярнырэстараннагарыТрэбэвіч на поўдзень ад Сараева.
быў нейкі жаночы партрэт, выразаны з газеты. Хто яна табе? — спытаўся Джуравіч. He ведаю, але хіба не прыгожая? — адказаў хлопец і паказаў фатаграфію, пад якую сунуў грошы.
Бландынка сярэдніх гадоў лізала марозіва і глядзела ў аб'ектыў. Гэта быў позірк з сямейных фатаграфіяў, яе здымаў нехта знаёмы, магчыма, недзе на моры. Чаму ж такая фатаграфія трапіла ў газету? Жанчына на ёй не толькі не здавалася Джуравічу знаёмай, але выглядала як чалавек, які знаёмым увогуле быць не можа.
I вось жа тая газетная фатаграфія сталася адзіным, што ўратавала гэты выпадак ад забыцця і, магчыма, дало Саву Турудзію-Косцічу надзею, што некалі, у нейкім будучым расследаванні таямніца ягонага імя будзе цалкам раскрытая. Калі б сяржант Дэніс Джуравіч не пабачыўтады ўпершыню чалавека, які носіць у партманетцы выяву незнаёмай жанчыны, выразаную з газеты, і калі б тая выява не была такая звычайная, хлопец з прышчавым тварам згубіўся б сярод соцень тых, з каго Джуравіч браў плату за адзін мінамётны снарад. Атак ён разважаў пра яго трошкі даўжэй, лепш разгледзеў яго і нават запомніў, што хлопца звалі Сава і што, як ён сказаў, камісія ў ваенкамаце не прыняла яго ў войска.
Ці быў гэта Сава Турудзія-Косціч, даведацца цяжка, але не будзе вялікім пераболыпаннем меркаваць, што наўрад ці ўтой самы дзень у Гепардавых грузавіках сярод пяцідзесяці чалавек мог быць яшчэ адзін Сава. Сяржант Джуравіч прыгадвае, што Кашэчая брыгада правяла ноч у трох летніх хатах на Трэбэвічы і што на пазіцыю яны вярнуліся каля восьмай гадзіны раніцы. Хлопец быў нецярплівы, не прайшло і паўгадзіны, як ён ужо прыйшоў са сваёй сотняй марак. Сяржант даў Гепарду карту з каардынатамі, па якіх у той дзень можна было страляць, і той запрапанаваў Саву выбраць з двух дзясяткаў чырвоных кропак. Сава, нібы ў латарэйным білеце, абвёў кружком адну, якая была паблізу Марындвора. Гепарддапамогямунавесці прыцэл і адышоў, каб той стрэліў сам.
Хлопец быў аглушаны стрэлам, але ў захапленні скакаў па цаліку і крычаў:
Гэта я, гэта я!
Адзін з белых воблачкаў, якіўзнімаўся наддахаміўдаліне, сапраўды быў Сававай работай. Нічога значнейшага і сур'ёзнейшага ў сваім жыцці ён яшчэ не ўчыняў.
Пра гэта, як і пра ўсё астатняе, нельга казаць з пэўнасцю, але вельмі верагодна, што мінамётны снарад, выпушчаны той раніцай з пазіцыі Кашэчай брыгады, аказаўся тым самым, якому праз некалькі секундаў было наканавана трапіць у будынак Арыентальнага інстытута і ператварыць у прах і попел тысячы старонак старых рукапісаў, каштоўных і менш каштоўных кніг, шэдэўраў арабскай каліграфіі й некалькіх невядома калі прывезеных з Стамбула асабліва высокакаштоўных ілюмінацыяў, якія нібыта абражалі Бога, але разам з тым мацавалі веру нейкага з разумнейшых султанавых службоўцаў, якія прыбылі ў Боснію па справах, што аднолькава тычыліся пытанняў зямных і нябесных. Ілюмінацыі вечна былі ў ісламе нявырашанай справай. Яны захаплялі сваёй прыгажосцю і ў добрыя часы аздаблялі імперыю і яе кнігі, але як толькі часы рабіліся горшыя, ці то з прычыны прайграных войнаў, ці то з прычыны няўродаў або ганарыстых і няздольных султанаў, тады адразуўзнікалі прававерныя людзі, якія ў імя Бога напраўлялі шкоду, і ілюмінацыі вырываліся з кніг і спальваліся. Цяжка ўявіць сабе большую ахвяру дзеля мастацтва, чым хаванне ілюмінацыяў ад такіх нападаў ліхалецця. Таму і ў кожным да сёння захаваным малюнку слаўных стамбульскіх ілюмінатараў упісаная і нечая ахвяра. Нават калі гэта толькі ахвяра страху і бессаніў сувязі з хаваннем таго, што хочуць знішчыць разлютаваныя змагары за веру.
Вельмі верагодна, што згаданая цэль была выбрана хлопцам, якога звалі Сава і які не належаў ні да аднаго
вайсковага ці ваенізаванага фармавання. I вельмі верагодна, што гэты Сава быў якраз тым Савам Турудзія-Косцічам, які праз два дні мусіў загінуць у аўтамабільнай аварыі каля Баінай Башты. Калі гэта быў ён, значыць, ягоная рука і пусціла той мінамётны снарад. Момант, у які гэта здарылася, быў выбраны выпадкова, без уліку ружы вятроў, метэаралагічнай сітуацыі над горадам і спраўнасці мінамёта. Мілун Сладое-Гепард, які падладжваў прыцэл, не ведаў асаблівасцяў мінамёта і не мог разлічыць ступень недалёту або пералёту. Таму назаўсёды застанеццатаямніцай, ці быў жаданаю цэллю менавіта будынак Арыентальнага інстьггута, або каардынатай, якую абраў хлопец, быў пазначаны суседні Дом здароўя, або будынак рэспубліканскага парламента, размешчаны крыху далей, або нейкі з шматлікіх жылых дамоў.
Калі Сава Турудзія-Косціч знішчыў багацці Арыентальнага інстытута, а мы мяркуем, што так яно і было, дык найбольшая шкода аказалася не ў тым, што былі знішчаныя старыя рукапісы і кнігі ці некалькі ілюмінацыяў — хоць нельга абысці маўчаннем цынічнасць выпадку, у выніку якога ён такі спаліў ілюмінацыі з волі іх даўно памерлых ворагаў, — усё, што было знішчана, ужо адыграла сваю ролю ў індывідуальных і калектыўных гісторыях. Рукапісы прачытаныя, з іх прыйшло нейкае павучанне, праз іх вырашыліся нечыя лёсы, на іх збудаваная цэлая культура, яны ў болыпасці апісаныя, а таму іх прыкметныя сляды захоўваюцца ў бібліятэках і архівах ад Вашынгтона да Вены, Берліна, Каіра і Стамбула. Гісторыю, якая была спаленая разам з тымі рукапісамі, можна рэканструяваць, і якой бы такая рэканструкцыя ні была няпоўнай, а можа і зусім непраўдзівай, яна была б працягам жыцця таго нечага, што згарэла ў пажары.
А вось гісторыя, якая насамрэч была знішчаная і якой больш не будзе да канца свету, бо ніхто, апрача Бога, пра яе болып не можа ведаць, а Ён не расказвае гісторыяў ні сабе, нілюдзям, захоўваласяўтрох кардонных скрынках, якія за
дзесяць дзён да пажару былі пакінутыя ў калідоры трэцяга паверха. У іх ляжалі непрагледжаныя старыя рукапісы, якія некалі належалі нябожчыку Саламону Баруху, сараеўскаму антыквару і калекцыянеру твораў арабскай каліграфіі. Гэтыя скрынкі ў інстытут прынеслі Рахела Нікчавіч і яе сыны, а Саламонавы ўнукі, Горан і Петар. Дзень быў крывавы, на горад сыпаліся снарады, снайперы стралялі па ўсіх, хто наважваўся выйсці з хаты, і патрабаваліся немалая адвага і спрыянне ўдачы, каб перанесці тры цяжкія скрынкі з Бялаваў да Марындвору і вярнуцца дахаты жывым. Назаўтра выпраўляўся транспартны канвой Яўрэйскай абшчыны, Нікчавічы выязджалі ў Ізраіль, а гэтыя скрынкі былі зарукай новага жыцця. Калі б яны пакінулі іх у кватэры, куды заселіцца невядома хто, — магчыма той, чый дом згарэў, або нейкая з бедных сем'яў, выгнаных з усходняй Босніі, — тады Рахелу і сыноў, нават калі б яны сышлі на край свету, мучыла б здрада, якую яныўчынілі б, пакінуўшы тое, штоіхні бацькаідзедзбіраўусё жыццё, учымён бачыў найболыпую прыгажосць і разам з тым таемны ключ свайго лёсу. Рэч у тым, што Саламон Барух так захапляўся творамі арабскай каліграфіі, што не праходзіла дня, каб ён не расклаў рукапісы на стале і не ўзяўся з лупай у руцэ сачыць за рухамі пальцаў, якія вадзілі каліграфавым пяром. Пры гэтым ён не ведаў ніводнай літары арабскага пісьма. Ён мог навучыцца, але не хацеў. Яму была важнейшай ілюзія, што ёсць свет, створаны не дзеля зместу, а дзеля прыгажосці.
Рукапісы Саламон Барух апісваў у канцылярскай кнізе з сіняй вокладкай. Ён пазначаў колькасць старонак, гатунак паперы і стан, у якім рукапіс трапіў у ягоныя рукі, ці яго пагрызлі мышы і наколькі, ці пацярпеў ён ад вілыаці або выцвіў на сонцы, ці ад пачатку да канца спісаны адной рукою або перапісчыкаў было болей. Адзначаў ён, і ад каго і за якія грошы выкупіў рукапіс. А побач з датай запісваў, і якое ўтой дзень было надвор'е, якая была сітуацыя ўкраіне і ў свеце, а таксама ці нешта важнае адбылося ў горадзе, ці ўсе хатнія дома, ці нехта захварэў або некуды паехаў.
Наагул Саламон Барух не вёў дзённік. Адзіныя дні, памяць пра якія ён хацеў захаваць, былі тыя, калі яму ўдавалася здабыць новы рукапіс. А можа рэч тут была ў нейкім ягоным прыватным павер'і, якое жорсткі і павярхоўны свет назваў бы забабонамі.
Першай датай у кнізе з сіняй вокладкай было 17 снежня 1923 года. Тады ён ад Грыгорыя Яфтанавіча ў абмен за музычную шкатулку, якая грала Малую начную серэнаду, атрымаў дзве вырваныя з кнігі рукапісныя старонкі, пісаныя чорнай і чырвонай тушшу. Мухамэд Бучук сказаў яму, што гэта старонкі з Карана. У той дзень 17 снежня 1923-га ў Сараеве падаў снег, і яго ўжо нападала столькі, што ўніз па Мэйташы і па Баньскім Брэгу «без перадыху коўзаліся дзеці і дарослыя». Барух згадаў і гэткае: «Шчасце наша, што мы горад на краі зямлі, нягоды свету нас зусім не датычаць, дык і старыя і маладыя думаюць, што гэтае зімовае хараство — адзінае, што пад нябёсамі мае быць».