Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Апошняя дата ў кнізе — 14 сакавіка 1975 года. У той дзень Саламон Барух купіў свой апошні рукапіс. Фэхім Касумагіч прадаў яму за тысячу дынараў дванаццаць аздобленых золатам старонак, спісаных чорным чарнілам. Унізе дванаццатай старонкі была васковая пячатка, а пад ёю, тым самым чарнілам, словы, напісаныя лацінкай: «Спынім войны паміж намі, лепш у веры быць братамі»1. Далей ідзе крыху даўжэйшая згадка пра навакольныя абставіны таго дня: «Надвор'е так і не распагодзілася, хоць у нейкі дзень здавалася, што так будзе. Моладзь смяецца, нішто ім дождж і імгла, а старыя сціскаюць кулакі і пад вадой затрымліваюць дыханне. Чакаюць, каб надыхацца сонца і паветра. Я вось кожны год сціскаю ўсё мацней, і ўсё большы для мяне цуд, калі дачакаюся вясны. Толькі пахавалі Вельку Влахавіча',
’ «Спынім войны паміж намі, лепш у веры быць братамі» — радок з верша Мухамада Хевая Ускуфі (1600—1651), у якім аўтар заклікае хрысціянаў прыняць іслам.
1 Велька Влахавіч (1914—1975) — грамадска-палітычны дзеяч, народны герой Югаславіі.
як па радыё перадаюць, што памёр Іва Андрыч, пісьменнік. У міжваенным часе ён прыходзіўу мой антыкварыят, думаю, што я аднойчы прадаў яму Негаша2. Дарэмна сціскалі яны кулакі, бо сонца і паветра не дачакаліся, хоць маладзейшыя за мяне і адзін, і друті».
Паміж першай і апошняй Барухавай нататкай змясцілася роўна 349 дат. Столькі, значыць, ускрынкахбылорукапісаў і столькі было дзён, якія Саламон захаваў для памяці. Другой сусветнай вайныў Сараеве, паводле ягонай канцылярскай кнігі, зусім бы й не было, калі б 27 траўня 1944 года Губэрт Памэранке аднекуль не прынёс сувой, перавязаны шаўковай стужкай, «спісаны пэўнай рукой, пэндзлем і чорнай тушшу, шэдэўр, 70x35 см». Далей ідзе заўвага: «Настойваў, што не возьме грошай, я сказаў, што калі не хоча грошай, дык хай занясе туды, дзе яго знайшоў. Цану я вызначыў сам: месячная плата старэйшага паштовага службоўца праз год пасля вайны. Думаю, што тады ў мяне будуць такія грошы. Ён хавае і ўтрымлівае мяне за свой кошт, спадзяюся, што і я б яго хаваў, калі б насталі такія абставіны, але за тое, што кунлена, мусіць быць заплачана. У горадзе сонечна, уначы я вылажу на дах і дыхаю. Губэрт мне расказвае, што Нямеччына прайграё вайну. Яго гэта палохае, мяне гэта засмучае, і пры гэтым абодва мы радуемся. Ён баіцца пераможцаў, а я смуткую, бо ведаю, што не вернуцца мае браты і сёстры, дзядзька Рыкі, цёткі адна ідругая. Губэртнемец, ая застаўся сам. Мне зім добра, таму я яму і дарую, што ён не назваў цану».
Імя Губэрта Памэранке пасля таго больш не згадвалася. Невядома, ці перажыў ён гнеў пераможцаў, невядома, як Саламон Барух сплаціў яму доўг, «месячную плату старэйшага паштовага службоўца праз год пасля вайны». Канцылярскую кнігу з сіняй вокладкай Рахела ўпершыню разгарнула 25 лютага 1977 года, у ноч перад пахаваннем. Яна не магла спаць, пакуль бацькава цела спачывала ў моріу
2 Петар Негапі (1813— 1851) — чарнагорскі ўладар, япіскап і паэт.
Кошаўскага шпіталя, і таму зазірнула ў шуфляду над Саламонавым ложкам. Там ён трымаў рэчы, якія маглі б яму спатрэбіцца, пакуль ён чытае, чакаючы раніцы. Найбольшая раскоша пенсіі ў тым, што можаш спаць да абеду, казаў ён, калі яна раніцай перад адыходам на працу заспявала яго за чытаннем у ложку.
У шуфлядзе былі акуляры ддя бачання зблізу і акуляры ддя бачання здалёк, скрыначка з мятнымі цукеркамі, кішэнны гадзіннік, пасведчанне горна-турыстычнага таварыства, некалькі алоўкаў, інгалятар ад астмы, лекі і канцылярская кніга з сіняй вокладкай. Рахела разгарнула яе і пачала чытаць. Калі дайшла да 27 траўня 1944 года, яна заплакала. Але не па мёртвым бацьку, якога з дзяцінства больш успрымала як дзеда, бо ён быў удвая старэйшы за маці, і калі нарадзілася Рахела, яму ўжо даўно пераваліла за шэсцьдзесят. Яна плакала па Губэрту Памэранке, чалавеку, чыё імя бацька ніколі не згадваў.
Дзе ты быў падчас вайны?
У задніцы! У Сараеве, дзе ж яшчэ.
I як табе было?
Значна лепш, чым іншым.
Якгэта?
Э, ну так, што знайшліся пад рукой добрыя людзі. I дальбог мне з імі было лепш, чым самому з сабой.
Так бацька гаварыў Рахеле, а яна чамусьці не спыталася ўяго, як тыя людзі зваліся. I вось, зваліся Губэрт Памэранке. Пакуль яна шукала ягонае імя ў далейшых запісах кнігі і не магла знайсці, Рахела ўпершыню падумала пра тое, што пазней не пакіне яе да канца жыцця і стане найгалаўнейшаю думкай, каштоўнай для яе настолькі, наколькі каштоўнымі былі для Саламона Баруха арабскія рукапісы. Тым, што яна нарадзілася, тым, іпто думае і адчувае і што нарадзіла двух сыноў, а пасля страціла мужа, усім шчасцем і няшчасцем, якія зазнаеш нарадзіўшыся, яна абавязаная бацьку, бо ён адзіны з сям'і застаўся жывы. Бацька — яе родны кут, яе горад, мова і айчына. Усё іншае — ілюзія, і таму сёння вы-
глядае так, а заўтра гэтак, а прычыны для любові і нянавісці застаюцца тыя самыя. Яна ўтую ноч зразумела, што можа пайсці хоць на край свету і не пашкадуе ні аб чым, што пакідае. Бо калі ўжо некалі, яшчэ да яе нараджэння, нітка бацькавага жыцця была такая тонкая, калі меўся памерці той, які яе некалі народзіць, тады апрача бацькі няма нічога, што яна лічыла б за свае карані. Існуе яшчэ толькі Губэрт Памэранке, дух або прывід, якога яна будзе шукаць, пакуль будзе жыць.
У той апошні сараеўскі дзень яна доўга разважала, што рабіць з той бацькавай кнігай. Спаліць або ўзяць з сабой? Няма сэнсу перадаваць яе Арыентальнаму інстытуту разам з рукапісамі, бо аматарскія нататкі нейкага антыквара для тых людзей нічога не значаць. Яна падумала, ці не пакінуць нататнік Яўрэйскай абшчыне, але сама сабе ўсміхнулася, бо толькі з запісу за 27 траўня 1944 года на тых старонках можна было здагадацца, што іх пісаў яўрэй. Але нават і ў той дзень бацька пра сябе напісаў не гэта, а толькі: «Ён немец, а я застаўся сам».
Насамрэч Рахела горача жадала кінуць кнігу з сіняй вокладкай у печку і распачаць жыццё далёка ад няшчаснай краіны Босніі і Сараева, горада, які зазнае крывавы канец і з якога яна мае прывілей выехаць, прывілей, мабыць, адкуплены тымі часамі, калі Губэрт Памэранке ратаваў яе бацьку. Яна хацела выехаць зусім, без слядоў і ўспамінаў, без прыхаванай думкі, што некалі наагул існавалі гэтае жыццё, гэтая краіна і горад, і, што самае важнае, без смутку, які яна прывезла б з сабой туды, куды едзе. Ёй было лёгка развітвацца з домам, дзе вырасла, з сваімі рэчамі, з бацькавым пакоем, з пакрэмзанымі бакамі ложкаў, якія Горан і Петар размалёўвалі каляровымі алоўкамі, калі былі малыя. Яна не бедавала па пасцельнай бялізне і ручніках, па падарунках на дні нараджэння і гумках для слоікаў з прыпасамі на зіму ў шуфлядцы з сталовымі прыборамі... Яна заўважала ўсе драбніцы, за якія мусіла б бедаваць, і ганарылася сабой, што не бядуе. Суседцы Ферыдзе яна занесла клетку з папу-
гаем Жаірзіннем, лёгка і безаглядна, хоць Жаірзіння жыў тут ужо дваццаць гадоў. А Горан пусціў слязу: « Эх, што гэта за свет, дзе птушкі не могуць быцьяўрэямі...»
Лёгка развітвалася яна з сяброўкамі на працы. Яны плакалі, а Рахела не. Яны шкадавалі, што яна выязджае і больш не вернецца, а Рахела толькі жадала, каб і яны перажылі вайну. Яна больш ніколі іх не ўбачыць, яна гэта ведала і вырашыла захоўваць цвёрдасць. Адзінае, супраць чаго яна не здолела выстаяць, была канцылярская кніга з сіняй вокладкай. Урэшце яна паклала яе на самы верх дарожнай торбы, горка ўсведамляючы, што гэтак была змарнаваная спроба канчатковага ад'езду. Так, яна не вернецца, але застанецца тонкая нітка, танчэйшая затую, на якой 27 траўня 1944 года вісела магчымасць яе нараджэння. Дай Божа, каб гэтая нітка некалі абарвалася і каб некалі зрабіліся для яе далёкімі і невядомымі горад і краіна, у якіх яна нарадзілася.
Пра лёс трох скрынак Рахела Нікчавіч і яе сыны нічога не даведаюцца. Газеты ў Ізраілі не пісалі пра знішчэнне Арыентальнай бібліятэкі ў Сараеве, не каментавалася гэтая падзея і на спадарожнікавых тэлеканалах. I так не магла ўзнікнуць нават метафізічная сувязь, такая, якая была б важная для Бога і для літаратуры, паміж Рахелай і Савам Турудзіем-Косцічам, чалавекам, які, па ўсёй верагоднасці, знішчыў тое, што для Рахелінага бацькі было найболыпай каштоўнасцю і прыгажосцю. I таму мы працягнем гэтую гісторыю без Саламона Баруха і ягонай дачкі. Бо ўсё роўна найважнейшае тут датычыць прышчавага хлопца на імя Сава, якога з прычыны дробнага росту і няўкормленасці медычная камісія не прыняла ў войска. Калі б лекары былі больш паблажлівыя, калі б пашкадавалі або хаця б зразумелі, наколькі важна яму было стаць салдатам, магчыма, Сава за два дні да смерці не ажыццявіў бы найвялікшую справу свайго жыцця. He знішчыў бы гісторыю, якая не будзе пераказаная да канца свету, бо пра яе пасля знішчэння трох Барухавых скрынак ведае толькі вялікі Бог, а ён ні сабе ні людзям ніякіх гісторый не расказвае.
У кнізе з сіняй вокладкай паддатай 14 жніўня 1935 г. быў гэткі запіс: «Ад айца Антуна Шушняры, каталіцкага святара, адкупіў пяцьдзясят добра захаваных старонак. Дрэнны почырк, слабая каліграфічная школа або знерваваны перапісчык. Я задумаўся над гэтай купляй, бо не ведаю, што я з гэтым буду рабіць, але пасля спалохаўся, што святар усё гэта выкіне на сметнік, калі я не вазьму. Яму ўжо адмовілі ў мектэбе1. Я заплаціў яму кнігамі, таксама пераважна без ніякай вартасці. Спякотна ўжо колькі дзён, невядома, калі быў апошні дождж, з хаты лепш не выходзіць. У Бялградзе зноўурадавы крызіс, прынц Павел падарожнічае па свеце, а будучы кароль сам не ведае, што ў яго ў галаве. Цётцы Руце выразалі апендыцыт, дактары кажуць, што яна паспела ў самы апошні момант».
Рукапіс, які ён купіўу айца Шушняры, — адзіны, які Барух ніколі не прагартаў да канца. Ён бы яго прадаў, калі б меў каму або калі б верыў, што ён хоць нечага варты. Хутчэй за ўсё ад свайго ўзнікнення і да знішчэння Арыентальнага інстытута гэты рукапіс так ніколі і не быў прачытаны.
Калі б яго прачытаў той, хто ўмее чытаць, магчыма ён і не дайшоў бы да Саламона Баруха. Але стары антыквар меў рацыю: Абу Юсуф Абдэльгані быў знерваваны, хай злітуецца Алах з яго спакутаванай дупіы. Ягоная гісторыя не будзе расказаная, бо яна згарэла разам з пяццюдзесяццю старонкамі паперы.