Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
Ён бег па горадзе, пакуль была сіла ўнагах. Людзі ўцякалі адяго, аёнуцякаўад іх. У параненайдалоні ён сціскаўнож, бо ведаў, што без яго не можа паўстаць перад бацькам, калі ўсё-ткі некалі яго знойдзе. Урэшце яму захацелася адпачыць, але куды б ён ні павярнуў, паўсюль трапляў на людзей, якія яго жахаліся. Нарэшце ён апынуўся ў пустым завулку, сярод руінаў, перад домам, чые дзверы з выгляду даўно ўжо не адчыняліся.
Ён лёг пад ганкам, абапершыся галавой аб каменны парог і паклаўшы нож побач. Лязо свяціла яму, пакуль не зайшло сонца, а тады Аладзіна паглынуў змрок.
Гэта была апошняя ноч Івана Завішына. Пасля яму будзе належаць толькі час, калі ён не будзе спаць.
Перад світаннем ён раптам прачнуўся, саскочыў з ложка і збег па прыступках. He паспеў ні абуцца, ні апрануцца, ні задумацца, што гоніць яго з хаты. Ён адамкнуў усе тры замкі на дзвярах, вылецеў на вуліцу, спатыкнуўся і ўпаў. Усё паплыло перад вачыма, калі ён ударыўся падбароддзем аб камень, якім быў высланы ганак. Месячнае святло змянялася ружовым золкам, і Івану падалося, што камень га-
1 Сусак — невялічкі востраў на поўначы далмацкага ўзбярэжжа.
рыць. Ён паспрабаваў устаць, але ногі зноўку заблыталіся. Гэтак лежачы, ён павярнуўся і апынуўся тварам у твар з хлопчыкам. Той глядзеў на яго са здзіўленнем і страшэнна смярдзеў рыбай і морам. Іван ледзьве стрымаў ваніты, каўтнуў тое, што паднялася да горла, але хлопчык ані міргнуў. Івана гэта здзівіла, ён скрывіў грымасу, гэта было лягчэй, чым нешта сказаць, але хлопчык па-ранейшаму здзіўлена глядзеў на яго. Тады Іван Завішын упершыню даўмеўся, што на яго глядзяць мёртвыя вочы.
Ён сядзеў спінай да Аладзіна і спрабаваў разважаць, што мусіць цяпер рабіць. Але ў галаве ў яго вырас мур, які складаўся з невыразнага, цьмянага адчування і аднойадзінае думкі, якая, колькі б ён ад яе ні ўцякаў, зноў вярталася да яго — што ён позна прачнуўся, што мусіў выйсці раней, пакуль хлопчык быў яшчэ жывы. Ён быў вінаваты, але не ведаў чаму.
Быўужо дзень, калі ён нарэшце ўстаў і, апусціўшы далонь на лоб, які яшчэ не зусім астыў, сярэднім і вялікім пальцамі заплюшчыў хлопчыку вочы. У гэты момант ён убачыў нож, прыгожы, якіх ён ніколі не бачыў. Ён узяўяго ўруку, але на лязе не было ані кроплі крыві. Значыць, хлопчыка не забілі. Ніхто не возьме ягонуто смерць на сваю дуіпу.
Ён закапаўцелаўдомедзедавага дзядзькі, найстарэйшай з пяці руінаў, якая абрынулася больш за пяцьдзясят гадоў таму, і доўга думаў, ці пакласці нож побач з хлопчыкам. Але зразумеў, што зрабіцьтак было б няправільна. Калі ўжо яго нельга пахаваць, як усіх, — а нельга, бо тады давядзецца гаварыць з мясцовымі і тлумачыць, што здарылася, — дык леппі не хаваць з нажом, як забойцу. Падумаў ён і пра тое, што, напэўна, дзеля мёртвага хлопчыка ўсё-ткі мусіў бы парушыць сваё маўчанне, але хто будзе слухаць, калі ўсе лічаць яго за праклятага вар'ята?
А можа Іван Завішын усё, як думаў, так бы і зрабіў, калі б ведаў, што здарыцца з ім наступнаю ноччу.
Пра той сон ён япічэ ў самім сне ведаў, што гэты сон не ягоны. Ён ляжаў, скурчыўшыся, перад чужым домам і клікаў
бацьку. Ён глядзеў на мора, на тую рысу, ад якой пачынаецца неба, бо ведаў, што бацька за ёй. I клічучы яго, заснуў у сваім сне і зноўпрысніў, што ляжыць перад чужым домам і кліча бацьку. Калі б ён ні прачнуўся, Іван патанаў у новы сон і зноў сніў тое самае, той нязменны чужы сон.
Так было ў першую ноч, і хто ведае колькі начэй яшчэ, перш чым горад даведаўся пра пакуты гэтага чалавека, з якім ніхто не гаварыў, якога ніхто й не бачыў, бо ў завулак з пяццю руінамі, двума дамамі, якія хутка руінамі стануць, і адным домам, у якім жыве апошні шляхціц Завішын, ужо даўно не ступала нага чалавека. I не ступіць, пакуль Іван не памрэўсваім сне, пакульне абваляццаапошніядахі і пакуль кожны камень, з якога былі збудаваныя тыя дамы, не ператворыцца ў парахню, Да таго часу барка з чорнымі людзьмі ўжо даплыве да Місіра, а людзі, калі іх напаткае нягода, будуць паўтараць: Барані цябе божа ад Івана Завішынава сну. I заўсёды ў горле будзе цесна, пакуль язык не злучыць два гукі.
ЙІД1
Аднойчы, гадоў праз дзесяць-пятнаццаць, імя Савы Турудзіі-Косціча з'явіцца ў паказальніку Бібліятэкі Амерыканскага Кангрэса, дзе сярод публікацыяў з усяго свету захоўваюцца і нумары найбуйнейшых штодзённых газет, якія выходзяць у Сербіі. Гэта адбудзецца, калі сістэма будзе поўнасцю камп'ютарызаваная, усе газетныя старонкі адсканаваныя і згаданыя на іх імёны ўведзеныя ў велізарны лёгка праглядальны алфавітны спіс, дзе будзе зафіксаваная частата іх з'яўлення, разам з датай і месцам, у якім тое ці іншае імя працягнула сваё звычайнае жыццё ў газеце. Імя Савы Турудзіі-Косціча з'явіцца толькі аднойчы, у бялградскіх «Вячэрніх навінах» за 21.11.1992 г., у рубрыцы «Чорная хроніка».
«У буйной дарожнай аварыі, якая здарылася ўчора позна ўвечары каля Баінай Башты, адзінаццаць асобаў атрымалі цяжкія пашкоджанні, адзін мужчына загінуў. Аўтобус з нішскімі рэгістрацыйнымі знакамі сутыкнуўся з прыватным грузавым аўтамабілем без знакаў. Сярод пацярпелых кіроўца аўтобуса Благое Сэцінаў, астатнія дзесяць пацярпелых і загіблы СаваТурудзія-Косціч (23 гады), родам з Заечара, — пасажыры грузавіка. Органы грамадскай бяспекі даследуюць прычыны трагічнага здарэння, якое адбылося на роўнымучасткударогі, дзе нішто не перашкаджае агляду. Адзінае шчасце ў няшчасці — што нішскі аўтобус быў пусты, бо іначай ахвяраў было б значна больш».
1 Йід (з далмацкіх гаворак) — яд, жоўць, горыч, лютасць, нянавісць.
У іншых газетных выданнях ні за 21.11.1992 г., ні за наступныя некалькі дзён гэтае здарэнне не згадваецца. Нідзе не з'явіліся і некралогаў з імем Савы Турудзіі-Косціча, не будуць апублікаваныя і вынікі расследавання прычынаў аварыі. У пэўнай ступені гэта і зразумела. Быў ваенны час, і нейкая фактычна неваенная смерць асабліва нічога не значыла.
Калі які-небудзь эксцэнтрычны даследнік газетнай дакументацыі на паўднёваславянскіх мовах аднойчы зацікавіцца дарожнай аварыяй каля Баінай Башты ці калі яго проста прывабяць рытм і мелодыя імя Савы Турудзіі-Косціча і ён захоча рэканструявацьягонае жыццё, гэта, нягледзячы на дасягнуты — або толькі меркаваны — тэхналагічны ўзровень як бібліятэкі ў Вашынгтоне, так і іншых дакументацыйных цэнтраў, будзе немагчыма. Нават калі мы паддамося вечнаму аптымізму навуковага прагрэсу, дык і ў наступныя пяцьсот гадоў выпадак Савы Турудзіі-Косціча не будзе раскрыты. Які выпадак? Ды той, які паўстае ўжо з аднаго факіу, што чалавек з такім імем жыў і памёр.
Дадатковую цяжкасць будучаму даследніку будзе ўяўляць факт, што імя Савы Турудзіі-Косціча фігуруе толькі ў трох службовых дакументах дзяржавы, якой больш не існуе. У гарадской Кнізе народжаных, у спісе асобаў са сталай прапіскай у Заечары і ў спісе першага класа васьмігадовай школы імя Івана Горана Ковачыча. Сярод другакласнікаў яго ўжо няма, як няма і запісу аб пераводзе ў іншую школу, хоць паводле тагачасных правілаў такі запіс мусіў бы быць. У Заечары Саву Турудзію-Косціча ніхто не памятае, а ягоных бацькоў Вукасаву і Славалюба знайсці немагчыма. У гэтым горадзе яны не жывуць, і ў Кнізе памерлых іх няма таксама. He існуе і дакументаў аб скасаванні іх сталай прапіскі. Жылі яны на вуліцы Барыса Кідрыча, у доме нумар 12. Але няма сёння і дома з такім нумарам, ён быў знесены ў 1984 годзе.
Можна было б, між тым, пайсці следам за грузавіком, у якім, паводле «Вячэрніх навінаў», загінуў Сава Турудзія-
Косціч. У тагачасным Аддзеле дзяржаўнай бяспекі ў Баінай Башце, які пад канец вайны быў перайменаваны ў Аддзел паліцыі, захоўваецца тэхпашпарт грузавога аўтамабіля маркі ФАП, 1962 года вытворчасці, зарэгістраванага ў Тузле на імя Сцепана Керошавіча, сталага жыхара Ўласеніцы, Сацыялістычная Рэспубліка Боснія і Герцагавіна. Да пашпарта далучана службовая заўвага, пісаная рукою кірыліцай: «Транспартны сродак аднаўленню не падлягае. Ажыццявіць утылізацыю за кошт уладальніка!»
Той, хто прыклаўтакую заўвагу, відавочнахацеўвыканаць усе фармальнасці і такім чынам скінуць з сябе магчымую адказнасць за ліквідацыю разбітага грузавіка, а ддя крыху больш кампетэнтнага сведкі гістарычных падзеяў, якім будучы даследнік з Вашынгтона хутчэй за ўсё не будзе, заўвага ўяўляе сабою паказальны прыклад цынізму тых, хто мае сілу і ўладу. Бо паводле імя ўладальніка грузавіка і яго меркаванай нацыянальнасці лёгка прыйсці да высновы, што летам 1992 года ў Сцепана Керошавіча ягоны аўтамабіль быўканфіскаваны. Кіраўніцтва Сербскага муніцыпалітэта Ўласеніца адразу пасля заняцця горада выдала загад аб усеагульнай «мабілізацыі аўтамабіляў і тэхнікі» на карысць сербскага войска, а таму малаверагодна, каб Керошавіч мог захаваць свой грузавік, нават калі б яго як харвата не выгналі з горада. Паліцыянт, які складаў тую заўвагу, пра ўсё гэта вельмі добра ведаў. Адзінае, што было яму невядома, дый асабліва яго не цікавіла, — гэта што Сцепан Керошавіч перажыў захоп Уласеніцы сербамі і паспеў уцячы ўТузлу. У дзень аварыі з удзелам ягонага грузавіка ён перагароджваўудоме Нусрэта Зуканавіча вялікую спальню, ператвараючы яе ўдзве меншыя, адну для Нусрэтавай дачкі, другую для сына. Зуканавіч за гэтую працу прыстойна яму плаціў і яшчэ дапамог здабыць фальксваген комбі, у якім Сцепан наступныя месяцы і гады перавозіў цэглу і цэмент.
Прастарыгрузавікёнасаблівагалавысабенедурыў, — як прыйшло, так і сышло! — але, казаў, добра, што засталася непатрачаная тая тысяча марак, якую ён думаў укласці
ў новую каробку перадач. Калі б у механіка Ёвы Бараліча за пяць дзён да акупацыі не лопнуў апендыкс, Сцепан застаўся б і без тых грошай. Але магчыма, аварыя каля Баінай Башты здарылася якраз праз няспраўную каробку перадач уягоным грузавіку. Гэта, зрэшты, не прычына, каб Керошавіч адчуваў сябе адказным за смерць незнаёмага хлопца, Савы Турудзіі-Косціча, але ўсё ж праз пяць гадоў, даведаўшыся пра лёс свайго ФАПа, ён пра яго падумаў. Уздыхнуў і паціснуў плячыма. Сцепан Керошавіч з тых людзей, а іх не так шмат, якія лёгка адмовіліся б ад тысячы марак, — а для яго гэта былі вялікія грошы, — каб змяніць лёс хлопца, пра якога яны нічога не ведаюць. Або амаль нічога!
Керошавіч, аднак, мог здагадвацца, якім чынам Сава Турудзія-Косціч з яшчэ дзесяццю людзьмі апынуўся ў ягоным грузавіку. Канфіскаваныя грузавыя аўтамабілі, а іх было дзевяць, грузавікі і комбі рознай велічыні, тыпу і года выпуску, былі ў распараджэнні Мілуна Сладое-Гепарда. Да вайны Сладое быў паручнікам ЮНА, з месцам дыслакацыі ў Хан Песку, але адразу пасля нападу на Славенію выйшаў у адстаўку «на ўласнае жаданне». Тады ён заснаваў «аддзел абароны сербскага насельніцтва і спрадвечных сербскіх земляў імя Мілаша Обіліча», у народзе называны Кашэчай брыгадай, бо, апрача Гепарда, там былі яшчэ Рысь, Кугуар, Пантэра, Леў, Ільвяня, Тыгр... Яны ваявалі на тэрыторыі Падрыння, а калі вайна перайшла ў новую фазу, грузавікі Кашэчай брыгады вазілі ўікенд-экскурсіі добраахвотнікаў з Сербіі, розных прайдзісветаў, аваніурыстаў або прагных да славы паддеткаў. Яны звычайна ездзілі на горы вакол Сараева, заставаліся там два-тры дні, а пасля вярталіся дадому. За такія дзіўныя турыстычныя паслугі Гепард браў па пяцьдзясят марак з чалавека, апрача выпадкаў, калі яму выпадала шчасце прымаць замежныя групы. Так з аднаго французскага філосафа ён за тры дні побыту ў акопах на Трэбэвічы ўзяў пяць тысяч нямецкіх марак, і толькі трошкі танней гэта каштавала тром акторам і адной акторцы,