Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
проста стаю. Як стаіш, калі я бачу, што сядзіш на кукішках? А чаго пытаешся, калі бачыш, кажу, і чаму сам сеў побач. Проста так, кажа ён. Э, дык калі ты сядзіш проста так, чаму і мне не сядзець простатак? Так, кажаён, але хто ж сядзіць проста так цэлы тыдзень.
Значыць, ходжа Алія Фэрызавіч, па-просту Аля, а падзіцячаму хаджы Яйка, бачыў мяне ўсе сем дзён — як я чакаў, пакуль адчыніцца Бэгзадзіна брама, каб праверыць, колькі дзяцей у ейным двары — адно ці два. Ніхто, апрача яго, не ведаў, што я тут, бо нікога гэта не цікавіла. А яго цікавіла. А хто, апрача мяне, спытаецца чаму? Ніхто, як ніхто не запытаўся, дзе пранала сямнаццатае дзіця, або як у нябожчыка Мэхмэда Крджаліча праз дзесяць месяцаў пасля смерці нарадзіўся сын, або чаму мячэць у нашым сяле завецца Курадымка. Пра гэтае апошняе можа яшчэ й пыталіся, але перасталі, як толькі маланкі перасталі біць у мінарэт. Такі ўжо наш народ. Добрае іх не цікавіць, а зло яны хугка забываюць.
Адтаго дняя зачыніўсяўхаце ічакаў. У пятніцуне пайшоў на малітву. He было мяне ў мячэці ні наступнаю пятніцай, ні ўсе іншыя пятніцы таго года. Ці хто пра мяне пытаўся? Дальбог, ніхто. Ці хто пра мяне пытаўся? Дальбог, ніхто. Ці хто пра мяне пытаўся? Ніхто, але ўсе глядзяць на мяне неяк скоса, нібыта я нейкі мядзведзь і яны баяцца, каб я не спытаўся ў іх пра мёд. Ай, сыне, выйдзі ты на людзі, калі не дзеля сябе, дык хоць дзеля таты.
Паслухаў я бацьку і выйшаў, а там было на што паглядзець. Пагодны вясновы дзянёк пасля доўгай зімы, зацвілі і сады, і людзі, а Бэгзада-ханума выйшла з Мэхам пагуляць. Усё бліскае вачыма па вітрынах, усё мацае шоўк, выкладзены перад крамкамі, усё пытаецца пра здароўеўкабетаўі паказвае пальцам на малога. I які ён прыгожы, і які разумны, і добра было б яго ўвялікія школы паслаць, бо наш Аля кажа, што ў васямнаццаць ён ужо будзе гатовы стаць хафізам... Я гляджу, слухаю і не магу апрытомнець!
Ці магчыма, што я адзіны бачу, што гэтае дзіця — не
Мэха? Так, у яго сінія вочы, але ж у Бэгзадзінага сына вочы мутныя, як вада, дзе паласкалі бялізну, а ў гэтага малога абодва вокі ясныя, так што ясней не бывае. Хай ён і тры разы Каран напамяць вывучыць, а ўсё адно застанецца тым, кім ёсць — Мілашавым братам, а не плодам нашага супольнага сораму. I Бэгзадзінага сораму, бо яна ў той год, калі білі маланкі, учыніла нешта, чаго людскія вусны не могуць вымавіць, і нашага, бо мы не хочам бачыць, што валасы, барада і бровы нашага ходжы ўжо скончылі ўпекле. Астатняе трапіць туды разам з усімі намі.
Чаму Бог мяне выпрабоўвае, калі я не ўчыніў ніякага зла? Нават нічога злога не падумаў. Толькі сваімі вачыма глядзеў, што адбываецца ў сяле. А цяпер мусіў бы напраўляць тое, чаму направы няма. Шайтан схаваны за тысяччу і адным чырвоным гваздзіком.
Вырашыў я вярнуць Мілашавага брата ягоным блізкім, а мутнавокаму Мэху хай Бог дапамаіае, калі нягодніца маці яшчэ яго не задушыла і не закапала ў стойлавы гной. He, не прымроілася мне ўсне, што я мушутак зрабіць, і не могя ні з кім параіцца. Бацька ўжо стары і яго памалу пакідае розум, а ён з такіх людзей, якія не бачаць нават таго, што бачаць. Маці любіць мяне больш за Бога і таму заўсёды трымала мяне чым далей ад усялякага зла. Калі б яны даведаліся, што я задумаў і што мушу ўчыніць, яны абое звязалі б мяне ланцугамі. He дазволілі б мне зрабіцьтое, што мушу, хай бы праз гэта прапаў цэлы свет.
Мабыць, бунт суняўся, а візір застаўся, які й быў, бо людзі пачалі вяртацца з лесу без страху ўваччу, і болып не хапаўся за галаву той, у каго затупіцца каса. У Босніі запанаваў спакой, хоць невядома, колькі ён пратрымаецца. Можа сто гадоў, а можа тры дні, залежыць, колькі спатрэбіцца часу, каб зноў закіпела кроў. Калі наш добры Алах ствараў свет і гэтую зямлю на ім, калі дзяліў людзей на верных і няверных, на месяц і крыж, ён зрабіў нас рознымі ва ўсім, апрача аднаго. Мы лёгка гінем і не шукаем прычынаў, хай яны знойдуцца самі. А ён сядзіць на нябесным прастоле і дзівіцца,
што мы так мала цэнім жыццё, пакульяно ёсць, і праліваем столькі слёз, калі яго больш няма.
Але калі й не ад Бога тое, што нам наканаваналёсам, дык ужо гэтая гісторыя пра мудрага ўлашонка і тупога турэцкага байструка напэўна ад Бога. Ён выпрабоўвае нас, як той стары дзед, што спрабуе кончыкам языка каву — ці не гарачая, — каб не дзьмуць, як нейкая кабета, на халодную і не апячыся, як дзіця, якому піць каву яшчэ зарана. Чаму мне выпала ратаваць гэтае сяло на краі свету, пра гэта я й думаць не буду, каб не вагацца.
На другі дзень пасля Байрама1, калі ўсе спяць глыбокім сном, я вярну Мілашу брата, Калі яшчэ засталіся тыя, хто хоча ўратаваць душу, хай ідуць са мною.
А я затаюся датуль і буду чакаць, каб ніхто нічога не западозрыў і каб хаджы Яйка, шайтан, які ўзяў Аліева імя, не разгадаў маіх намераў. Калі б ён пабачыў мяне, пакуль я быў нябачны, тады б ён па маіх вачах мог бы здагадацца, якую задачу паставіў перада мною праведны Бог. I так, чакаючы, сядзеў я на лаве, аж мне муляла азадак, піў рамонкавы ўзвар і пускаў дым з люлькі, а маці мне казала: Глядзі-тка ты на яго, зусім як паша зрабіўся, а пашыхі няма! — на што я раней нахмурыўся б, як, напэўна, хмурыцца кожны сын, якога маці хоча гвалтам ажаніць, але цяпер я смяяўся на ўсё горла. Каб ёй дагадзіць і каб яны ні ў чым не засумняваліся. Хай думаюць, што ў мяне слабая галава і яшчэ слабейшы розум, хай лятуць для мяне па небе птушкі з залатымі крыламі, бо толькі так я магу быць пэўны. Я буду прыносіць бацьку столік, бо ў яго ўжо няма моцы ў руках, буду збіраць гваздзікі заместяго і не буду ўяго пытацца, што гэта за кветка, бо бацька больш не памятае, як якая кветка завецца. Хутка ён ужо і на імёны людзей забудзецца. На яго паступова спускаецца змрок, туга напаўняе пакоі і пільнуе, у чыё сэрца ўвайсці. Добра яму, не выпаў на ягоную долю час, які цяпер надыходзіць.
1 Байрам — свята, першыя тры дні пасля заканчэння рамадану.
А тады, за некалькі дзён да Байрама, прылёг я адпачыць думкамі і, калі мяне ўжо агартаў сон, чую — галасы з-за сцяны. Адзін матчын, пра што гаворка, я разабраць не магу, але чую, як праз кожныя два-тры словы яна цмокае языком, бы цвыркун жнівеньскім вечарам. Другі голас, жаночы, таксама знаёмы, алеяўпершымомантягоне пазнаў. Можа таму, што не так часта чуў, а можа таму, што не хацеў, каб гэта быў голас, пра які я падумаў. Ды як бы я ні стараўся, як бы ні верыў, што ўсё будзе добра, а той голас належаў Фадзіле. Жанчыне, чый позірк ніхто ніколі не бачыў і колер чыіх вачэй нікому не быў вядомы, бо яна была бясплодная. I вось яна прыйшла да нас у дом. Нашто, бо ніколі ж раней не прыходзіла? Ходжа паслаў яе! Каб яна пагаварыла пра мяне з маімі бацькамі! I хоць я не ведаў, пра што яны там гаманілі, матчынага цмокання было дастаткова, каб мне ўсё стала ясна.
Яны замкнуць мяне ў пакоі без вокнаў і звяжуць ланцугамі. 1 так будуць трымаць, пакуль Мілашаў брат не вывучыцца на хафіза і пакуль шайтан не завалодае светам.
Я цішком вышмыгнуў з дома, каб ніколі больш не вярнуцца. Нетрапіцьурай той, хто на бацькуабо маці ўзніме руку, усё роўна за што. I таму лепш мне пайсці і ў лесе за сялом дачакацца дня, калі я вярну Мілашу брата. Перш чым сяло знікла за соснамі, я абярнуўся яшчэ раз. Верх Курадымкі — завостранае бервяно, уторкнутае ў неба. Калі закрывавіць праткнутая ім Божая ступня, здарыцца вялікае зло, бо перад ягоным гневам кожная людская галава — як дзьмухавец.
Сцюдзёна было ўначы між камлямі, хай сабе было ўжо й сто разоўлета, толькі што плады ў садах яшчэ не выспелі. Спаць я не мог і да світання дрыжаў ад холаду, засунуўшы рукі ў рукавы і абхапіўшы далонямі халодныя плечы. I мне ўжо захацелася заплакаць і вярнуцца дадому да маці, залезці да яе ў пасцель і сагрэцца, прытуліўшыся да яе, як я грэўся, калі быў маленькі. Ці то ад нядосыпу, ці то ад страху і пустэчы ў сэрцы, я забыўся, чаму я тут, і падалося мне, што не варта ратаваць сяло на краі свету, хоць я й нарадзіўся
тут і другога ў мяне няма, і што няма сэнсу ратаваць свет, калі бачыш, што ён не хоча быць уратаваны. За крышку сну, цеплыні і спакою я быў гатовы сцярпець вечнасць пякельных мукаў.
1 тады прыйшоў мой ратунак. He з таго, што было на яве, а з таго, што магло быць. Я ўявіў сабе Бэгзадзінага Мэху, таго сапраўднага, а не Мілашавага брата, я бачыў, як ён расце, уяўляў, як маці мые дзіцяці заднічку, а яно капрызіць. Я бачыў грэшніцу і пакутніцу, якая паклалася пад чужога чалавека, за што яе ўжо на Зямлі напаткала страшная кара, і цяпер яна ўсё жыццё мусіць чысціць і мыць плод свайго ўлоння, як чысціла і мыла яго першы дзень. I ўвесь час пакуль ён расце ў ейных руках і вырастае большы за яе, пакуль яго пакрывае мужчынскае валоссе, а ягонае гаўно перастае выклікаць замілаванне маленства і набывае страшны дарослы смурод, пакуль яна люляе яго перад сном і лічыць першыя сівыя валасы, ён будзе заўжды заставацца плодам ейнага грэху. I калі яна глядзіць на яго, уваччу ў яе мусіць быць нябожчык Мэха Крджаліч, які, пакуль распусніца разводзіла ногі, астываў у магіле. Усё, што з ёй будзе адбывацца, гэта кара за тое, што яна ўчыніла. I нават калі яна падумае, што кара ўжо скончылася, калі ёй падасца, што двое мутных сініх вачэй трошкі праяснелі, што майно, пакінутае ёй у спадчыну Мэхам, каштуе болей за розум і што яна зможа пакінуць свайго ідыёта на клопат маладзейшай жанчыны, нават тады Бэгзада ўсяго толькі пяройдзе з адной пакуты Ў другую. Кожны раз, як яна прамовіць: памажы мне Божа! — ёй будзе рабіцца яшчэ цяжэй. Вось, я выразна бачу, як яна прыводзіць у хату жанчыну, прыгожую, як анёл, але бедную, якая аддавалася сотням за скарынку хлеба, я бачу, як яна паказвае ёй будучага мужа. I нават калі б тая была найгоршая курва з курваў, ёй і тады не магло б не зрабіцца гідка. I ўсё ж лепш ужо гэты адзін, чым сотня іншых, за тую самую цану. I таму няшчасная за яго выйдзе і будзе пад Бэгзадзіным вокам карміць яго за сталом і паіць над крыніцай, і мыць яму задніцу, калі прыйдзе час. А свякроў
будзе за ёй хадзіць неадступна, каб нявестка не зрабіла чагонебудзь не так, але найбольшаю карай Бэгзадзе будзе тое, што не зможа яна заставацца ўначы ля іхняга ложка. I пакуль няшчасная маладая будзе здымаць з сябе ўсё, і вабіць Мэху салодкімі пернікамі сваіх грудзей, і запрашаць яго зірнуць уніз, злавіць ластаўку, якая вылеціць у яе паміж ног, маці будзе заміраць ад страху, што нявестка задушыць ейнае дзіця падушкай. Што тут горшае — матчын страх застацца ў тую ноч без дзіцяці або тое, што ёй давядзецца бачыць, як нявестка, жывучы ў вязніцы без сапраўднага мужчыны, вымуіпаная аддавацца жаданню, вабячы ідыёта, каб той лашчыў рукамі пернікі і лавіў языком ластавак.