Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Увечары ён стаяў пры вогнішчы, побач з зэдлікам брата Шышкі, расправіўшы адно, пасля друтое крыло, каб лепей сагрэцца. Браты доўга маўчалі, маўляў, не выпадае перад незнаёмым раскрываць кляштарныя таямніцы, і нават не пераглядаліся, каб той другі не заўважыў збянтэжанасці і душэўнага непакою і не знайшоў прычыны для нейкага недарэчнага жарту.
А куды ж прапала спадарыня? прамовіў брат Сэрафін. Эх, хто ж яе ведае, кабета яна кабета й ёсць, уздыхнуў нехта ў адказ. А ці яна яшчэ зачараваная, ці ўжо прайшло? Ты спытаўся ці проста так кажаш? Я дальбог проста так, чаго мне пытацца, хай бы сабе йшла. Далібог, хай бы йшла. I праўда. Ашто, калі бзасталася? Анічога, во які цяпер, дык і нічога. Праўда, яно й нічога. He дай Бог, каб нешта. I што цяпер будзем рабіць? Тыўмянепытаешся? Спытайсяўка-
го іншага. Якаў будзе ведаць, калі прыйдзе. Калі прыйдзе! Ох, пабачыць ён гэтым разам, хай мне сведкам Святы Ілля і гэты крыж, пабачыць...
Той ноччу і брація не спала, і брат Якаў Дурма не прыйшоў. Сокалпадаўсяўягонуюкеллюі, відаць, быўадзіны.хто ўтую ноч спаў. Апусціў галаву між крылаў, і нібыта чулася, як ён сапе ў сне.
Назаўтра брат Сэрафін сабраўусіх манахаўу бібліятэцы. Яны зачынілі дзверы і вокны, каб птушка не магла заляцець. Застаеццатры дні да вяртання гвардыяна з Пожагі, пачаўён. Ён даверьгў мне кляінтар, каб я сачыў за парадкам і захоўваў святасць дому Божаму. Гэта лёгка, пакуль нам усім не бракуе розуму, і хай нават тройчы перакуліцца казан з ракіяй, мая рука не пацягнецца да пістолі або кінжала. Таму мяне гвардыян і прызначыў. За розум...
Пакутаваў брат Сэрафін з таго, што збіраўся сказаць, і ніхто яму не хацеў дапамагчы. Манахі пахаваліся ў сябе, маўчаць, як вады ў рот набраўшы, і чакаюць пакуль ён першы скажа тое, у чым няма ніякага розуму. А ён усё адкладае, заліваецца потам, і зноўку гаворыць: Пра тое, што здарылася пазаўчора, вам лепш забыцца. У Старажытным Рыме сказалі б, што ў нас з'явілася фурыя, а ў Грэцыі гэта называлася неяк інакш. Я ўжо забыўся як. Дзецям кажуць, каб не адчынялі дзвярэй абы-каму. Я не папракаю брата Шышку, усе мы дзеці Божыя...
Брат Шышка страпянуўся, пачуўшы сваё імя: Ну вось, зараз я ва ўсім буду вінаваты. А брат Сэрафін умольна на яго паглядзеў, ён усё зараз даў бы, каб можна было як след пасварыцца, алеяшчэ больш даўбы, калі б нехта заместяго сказаў тое, што ён мусіць сказаць.
Людзі, я думаю, што брат Якаў тут, у кляштары, і нам толькі здаецца, што яго няма, урэшце прамовіў брат Сэрафін. I правёў позіркам ад аднаго брата да другога, іх вочы ўзнімаюцца, як зоркі познім вечарам, і відаць, што яны пагаджаюцца. Ці не так? — спытаўся ён брата Ілію, які сядзеў насупраць. Так, ціха адказаў той, і ўсе пачалі ківаць
галовамі. Калі б іх хто ў гэты момантбачыў, дык падумаў бы, што яны перадражніваюць старых бабулек, якія сядзяць ля печы і з радасцю чакаюць апошняга прычасця.
Урэшце ўсё выйшла так, як і хацеў брат Сэрафін. Калі гвардыян вернецца з падарожжа, ён не пачуе нічога, з чаго можна было б зрабіць выснову, што брат Сэрафін страціў розум, а пра сходу бібліятэцы браты не пачнуць расказваць бязглуздзіцы і піць ягоную кроў аж да смерці, каб пасля тая гісторыя перадавалася з роду ў род, пакуль стаіць Крэшава і Крэшаўскі кляштар. Нешта было сказана, а нібыта й не было.
Галоўнаеж, стала ясна, што ўсе трымаюцца аднолькавай думкі. Брат Якаў Дурма ператварыўся ў сокала.
Як да такога дайшло, ці здарылася тое ператварэнне з добрай волі ці супраць волі, з прычыны, што брат Якаў зашмат размаўляў з жывёламі, ці таму, што нехта яго сурочыў, — браціі гэта да канца не было ясна. Ужо лепш хай бы тое першае, прынамсі цяпер не будзе так часта ўцякаць з кляштара, будзе старанней выконваць духоўныя абавязкі, але неяк больш верыцца, што здарылася тое другое. А калі так, дык і Рэйхана магла б мець да гэтага нейкае дачыненне. Дый насамрэч, хто, як не яна?
Брат Сэрафін не надта засмучаўся, што Якаў адно аблічча змяніў на другое, дый не надта ён любіў звяроў, у дзяцінстве яго ўкусіў суседаў Жук, так што яшчэ й сёння відаць рубец на назе, дык не мог яму асабліва быць да душы такі брат, якому толькі жывёла ў галаве, але нешта іншае выклікала ў яго сур'ёзную трывогу і азмрочвала звычайна вясёлы ягоны настрой. 3 якім бы недаверам ён ні ставіўся да чарадзейства, варажбы і простанародных прымхаў і забабонаў, ён на свае вочы бачыў людзей, якія зазналі бяды, дзяцей, што аслеплі са здаровымі вачыма, жанчын, якія страцілі малако, пабачыўшы на сцяне павука, святароў, якіх разбіўпаралюш падчас выгнання д'ябла з апантанага хлопца, дый прывіды яму былі не ў навіну. Ён смяяўся з турэцкіх баек, што каляднай парою ўнаваколлі бадзяюцца ваўкалакі і пільнуюць
людзей, каб напіцца іхняй крыві, аж пакуль дзесяць гадоў таму на Куццю не давялося яму вяртацца з Кісэляку. Па дарозе яго заспела ноч, бо перад тым добра пагулялі і папілі ракіі ў нейкага Гаўры Сцепіча, якому жонка нарадзіла трох сыноў адразу, і іх трэба было пахрысціць, выпіў трошкі і брат Сэрафін, якраз столькі, каб пабаяцца сесці на каня, а таму пайшоў пехатою крок у крок са сваім гнедым сябрам. I так у поўным змроку бязмесячнай ночы здарылася, што на яго са страшным рыкам скочыла тое стварэнне і ўсяго яго абадрала. На твары ўся скура была падраная на шматкі, ледзь пасля зарасло, а сутану нібы сотня туркаў шаблямі секла.
Г эта мог быць толькі ваўкалак. Усе пагадзіліся, хоць ніхто не верыў ні ў якія глупствы. Апрача таго самага брата Якава. Ён брату Сэрафіну спакойна сказаў, што, відаць, на яго напала рысь, бо жывёліну напалохаў смурод ракіі. Дык вось цяпер яму за таго не ваўкалака, хай паглядзіць, у каго сам ператварыўся!
Усім было сказана пакінуць птушку ў спакоі, хай сабе робіць што хоча, абы толькі гэта было прыстойна рабіць і чалавеку. Калі будзе есці за сталом, хай есць, як усе іншыя. Калі заманецца ёй пайсці на імшу, хай сабе йдзе і хай заходзіць у каплічку, калі ёй захочацца. Адзінае, што няможна, — прымацьпрычасце. Боніхтонеможабыцьцалкам пэўны, што ўсокалу застаецца душа братаЯкава, дый як яна ўхопіць аплаткудзюбай. Цела Хрыстова зубамі не грызуць, а дзюба — тыя самыя зубы, зрабіў выснову брат Сэрафін.
Брація да птушкі ў першы ж дзень і прызвычаілася. Дый чаго было не прызвычаіцца, калі знікла ўсё, што ў брату Якаву іх раздражняла, ён больш не пэцкаў падлогу, вярнуўшыся з лесу, і не выстаўляў сябе разумнейшым, калі пра што прамаўчыць. А птушка — яна ж не той звер, што будзе ім замінаць, блытаючыся пад нагамі, наадварот, яны адчувалі ў ёй чалавечую душу, у нечым і мудрэйшую, пасля перасялення з аднаго цела ў другое. Цяпер яны мелі лепшага брата, чым быў раней, а разам і таго не страцілі. Справа, праўда, трошкі заблытаная, яе разблытаў бы хіба
толькі брат Ігнацы, слаўны логік з гімназіі, што ў Вісокім, каб не памёр за год да таго.
На пасляабедны адпачынак і роздум яны разышліся ўтакім спакоі, якога брат Сэрафін не адчуваўад таго самага лета перад высвячэннем, калі з семярымі аднагодкамі і маладым братам Іліем яны ўдзень садзілі слівавы сад на Пляхане, а як настане ноч, ішлі дабрата Юліяна разглядаць зоркі. Таму брату пераваліла ўжо за восемдзесят, а ён усё дарабляў справу свайго жыцця, карту неба над Босніяй. Пачаўтрошкі запозна, калі пайшоў ужо на пенсію, дый пра астраномію не меўуяўлення, аднак верыў, што ўкожнай краіне зоркі размяшчаюцца па-свойму і што неба над Фларэнцыяй ніяк не можа быцьтакім самым, як над Дэрвентай. Ніхто не хацеў яго ў гэтым зняверваць, грэх лезці да старога ў ягонае неба, а таму яшчэ й набылі яму новы тэлескоп. Прывезлі яго з Вены, якраз перад тым памятным брату Сэрафіну летам, і, магчыма, у цэлай Босніі не было большага цуду тэхнікі. Брат Юліян радаваўся, як малое дзіця, скакаў навокал і раскладаў на стале свае нябесныя паперы. Яго радасць не сціхала цэлымі днямі, і здавалася, увесь Пляханскі кляштар мала-памалу пакідае гэтую ўбогую астылую Зямлю і аддятае да зораў. Кожную ноч ён з алоўкам у зубах узіраўся ў цудапрыладу, круціў яе з аднаго краю неба ў другі — перадусім, мабыць, каб як след азнаёміцца з нябесным разлогам, які тая падуанская разваліна — стары прымітыўны тэлескоп, што ён прывёз з апошняй сваёй пілігрымкі, — не давала яму разгледзець.
А тады здарылася тое, што надало зусім іншы сэнс брата Юліянавай гісторыі з зоркамі. Выправіўся ён аднойчы праз цалік і спатыкнуўся аб маладую сліўку, якую хлопцы напярэдадні пасадзілі. Спрытна ўскочыў, павярнуўу другі бок і спатыкнуўся аб другую сліўку. Падаў ён так пяцьшэсць разоў, аж пакуль нехта не прыбег на дапамогу, на што стары пачаў крычаць, быццам яму дзяруць скуру са спіны. 3 ягоных вуснаў пасыпалася найгоршая фурманская лаянка, якую ніколі не дазвалялі сабе наватсамыя распушчаныя
манахі, ён вырваўся, пабег і зноў спатыкнуўся аб дрэўца.
Бедны брат Юліян нічога не бачыў. I было так ужо хто ведае колькі часу. Ён быў амаль сляпы, але хаваў гэта, бо інакш у кляштары зразумелі б, што нябесная карта застанецца незавершаная. Пакуль брація будзе думаць, што ён па-ранейшаму нешта крэсліць, яму самому будзе здавацца, што гэта так. Ён навучыўся рухацца, кіруючыся звычкай і ўнутраным вокам, да драбніцы ведаў, дзе і якая рэч, кожны крок у яго быў даўно пералічаны, і таму ў свеце, дзе стагоддзямі нішто не мяняецца, нечаканасцю для яго мог быць толькі новы слівавы сад.
Між сабой дамовіліся, што пра той выпадак будуць маўчаць, а каб падахвоціць брата Юліяна, кожны вечар будуць прысылаць яму маладых багасловаў, каб вучыў іх глядзець на зоркі. I ён быў з гэтага вельмі шчаслівы. Бог стварыў неба, каб чалавек час ад часу ўзняў позірк, каб галава не пераважыла і не скрывілася шыя ды каб у нос не пачалі залазіць мурашы і розныя кузуркі, навучаў ён на першай лекцыі. Малады Сэрафін яго слухаў, і здавалася яму, што няма большай праўды за тую, якую ўбачаць сляпыя вочы.
Брат Юліян паказваў, што трэба бачыць на небе, і пытаўся: Ану, хлопча, каб цябе лазняк-хмызняк, на што, па-твойму, падобная тая вунь зорка? — а пасля дзівіўся, калі нехта адказваў, што тая вунь зорка зусім як кропелька, што замерзла ўначы на шыбіне, бо для яго тая самая зорка бьіла як крынічка Багародзічнае ракі, такая маленькая, што чалавек ніколі й не падумаў бы, што з яе можа ўзяцца такое ззянне, як не падумаў бы й пра тую крынічку, што з яе возьмецца столькі вады. У тых доўгіх начных разгляданнях неба ніколі й нічога не гняло дупіу, не будзіла насмешку з таго, што стары насамрэч нічога не бачыць. Калі спакой дуіпы існуе, дык для брата Сэрафіна гэта быў спакой таго лета, калі садзілі слівы і калі ўначы вучыліся ад брата Юліяна глядзець на зоркі.