• Газеты, часопісы і г.д.
  • Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

    Іншала, Мадона, іншала...

    Міленка Ергавіч

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 466с.
    Мінск 2012
    108.91 МБ
    Пасля маланка біла яшчэ пяць разоў, заўсёды калі ходжа
    1 Алкагмэр (перс.) — чырвоны гваздзік.
    быўу мячэці, але людзі ўжо былі звыкліся, ддя ўсіх гэта сталася нечым звычайным, і часам мы ўжо нават хваляваліся, калі маланкі занадта доўга абыходзілі нашу Курадымку. Мы, мужчыны, ведалі, што гэта ўсё праз яго і што Алах злуецца на паганыя жаночыя вочы, якія неадстутша сочаць за ходжам, куды б ён ні пайшоў, а жанчыны толькі маўчалі і думалі сваё і нічога не адказвалі, калі ім нехта з нас казаў, што Аля зрабіўся брыдкі, калі яму абпаліла валасы і бараду. У той год мужчыны і жанчыны ў нашым сяле змовіліся між сабою.
    На Юр'еў дзень Бэгзада, маладая ўдавіца зельніка Мэхмэда Крджаліча, нарадзіла здаровага сына. Пакінуў ёй чалавек радасць, калі адыходзіў з гэтага свету, сказала яна. Такое Алах дае толькі найлепшым, дадаў Аля. А я сеў сабе і вылічваю, колькі часу прайшло, як Мэха ўпаў мёртвы, калі аднойчы ўначы пайшоў глядзець авечкі. I колькі б ні лічыў, усё выходзіць дзесяць месяцаў без пяці-шасці дзён. Калі Бэгзада і перанасіла дзіця, дык перанасіла аж зашмат, а калі справа ў чым іншым, тады яе ад злых языкоў і бог не ўратуе.
    Але нібыта, апрачамяне, ніхто й не падлічваў, або кожны чакаў, што першы пра гэта хто іншы скажа. Дзіцяці далі Мэхава імя, каб не было забыта, хто ягоны тата, або каб схаваць матчын сорам. Па нябожчыку Мэхмэду засталася добрая спадчына, а зарабляў ён нямала, бо ягонымі бальзамамі лячыліся ад Солуні1 да Біхача, а на здароўе дукатаў не шкадуюць, і таму Бэгзада магла спакойна сабе жыць, нічога не рабіць і гадавацьдзіця. Але так усё выглядала толькі першы год хлопчыкавага жыцця. А калі ён не пайшоў, як іншыя дзеці, і не навучыўся гаварыць самыя простыя словы, а нешта скуголіў, калі быў галодны, ці, нават калі нічога не хацеў, мычаў нейкія звярыныя гукі, дык Бэгзада зразумела, што дарэмнае ёй усё багацце гэтага свету і што не зазнае яна з гэтым малым шчасця.
    А Аля як нічога ні ў чым, заклікаў бацькоў да парадку, бо дзеці завуцьяго «хаджы Яйкам», пагражаў, што пойдзе з сяла
    1 Солунь — Салонікі.
    туды, дзе Божых слугаў болып шануюць, і падчас пятнічнай малітвы ўсё часцей згадваў шайтана. Дакараў, што мы кожнай раніцы пакідаем галовы пад падушкай, казаў, што сэрцы ў нас прасмярдзелі ад крывадушнасці, аж у мячэці ўжо немагчыма дыхаць, пагражаў, што ў нас вочы навыварат вывернуцца ад зазірання ў чужы двор, зазначаў, што ў нас вусны скрывіліся ад хлусні, гаворанай шэптам... I так кожную пятніцу. Выходзячы з мячэці мы мусілі добра праверыць, ці ў нас усё на месцы, бо наш родны ходжа нас так зганіў, што, здавалася, не прапусціў ніводнай часткі цела. Алрача той адной. Пра тую ён не згадваў, бо сорам у мячэці казаць пра такое. А можа не згадваў, каб хто што не падумаў.
    Калі Аля і бываўу Бэгзады, дык умеў гэта добра схаваць, так што ніхто гэтага ніколі не бачыў. А ці ведала што пра гэта Фадзіла-ханума, пакутніца ягоная, пра гэта мы ніколі ведаць не будзем. Яна заўсёды хадзіла з паніклай галавой, і наўрад ці хто калі, нават родны муж, бачыў яе вочы. Я казаў ёй, не трэба так, Фадзіла, хто ж кажа, што ты вінаватая, можа ўсё ў ім, можа Аля проста не ўмее зрабіць дзіця. А яна толькі маўчала, нібыта ведала. Можа й ведала, бо ж кажуць, што мо й можна схаваць ад Бога, але жонкі заўсёды адчуюць, калі іх муж пабывае паміж ног у іншай. Вынюхаюць шайтана, хоць бы ты схаваў яго ўтысячы і адным чырвоным гваздзіку.
    He ведаю, ці гэта нячысты з мяне прамаўляе, але думаю, ён увесь час хадзіў да Бэгзады, здымаў чары з дзіцяці і спрабаваў навучыць таму, чаго яму ад Бога не было дадзена. Інакш не здарылася б так, што малы Мэха пачаўхадзіць, а з часам і загаварыў, перастаў выць, як шалёны звер, і ўрэшце стаў падобны да іншых дзяцей. Паставіў яму Аля на месца рот, каб не пускаў з яго сліну, растлумачыў, што галава служыць, не каб бадзяцца з ёй па двары ды аб шулы лбом біцца, навучыў смяяцца сэрцам і папарадкаваў усе часткі цела, якія праклінаў у людзей на пятнічнай малітве. Адзінае, што ён не мог направіць, гэта вочы. У Мэхі былі па маці блакітныя вочы, але ён глядзеў заўсёды мутным позіркам, як бы ў ручаіне бялізну паласкалі.
    Час ад часу станецца так, што ўсе сельскія пераказы спыняцца і на нейкі час забудуцца, што зло з людзей выветрыцца і ўсе мы прыхінемся адно да аднаго, як браты, і пачнем славіць літасцівага Бога за тое, што нам дагэтуль уяўлялася найцяжэйшым і найгоршым. Славім яго, бо сяло нашае на краі свеіу і ў дупе царства, так што і ймя яго невядомае, бо няма чужынца, які б яго па імені называў. А мы называем яго залежна ад настрою: або гэта Сяло, або Ніжняе Пекла, або Дупа Дупінай Дупы, або, слава Богу, імя яго схаванае ад усялякай людской істоты.
    Прыйшла вестка, што палова Босніі ўзбунтавалася. Палова Босніі і ўся Герцагавіна. Адны кажуць, што крыжузняўся супраць Султана, другія кажуць, ды ну, якія хрысціяне, хрысціянам яшчэ лёгка, а што багатыя бэгі схапіліся за стрэльбы, каб візіра змусіць да парадку. Як бы там ні было, няматакой ракі або ручаінкі, якія не цяклібкрывёю, і няма ўбітага ў зямлю слупа, каб не была на ім насаджаная чалавечая галава. А дзеля таго, што галава — не тая штука, з якой адразу пазнаеш, турэцкая яна ці ўлахская1, дык ніхто й не ведае супраць чаго і чаму яна ўзбунтавалася.
    Хто б ні паехаў па дровы ці ні выправіўся з фурманкай, у каго б ні зламалася каса, так што трэба ехаць да першага рынку, каб купіць новую, той вяртаўся ашалелы ад моцнага страху і тры дні не мог супакоіць дрыготку ў руцэ, каб паднесці філіжанку кавы да вуснаў. Ад пасечаных галоваў, спаленых сёлаў і разбураных храмаў, па якіх ужо й не пазнаць, якой яны веры належалі, у людзей мутнеў позірк, як у Бэгзадзінага Мэхі.
    Слава Богу, што б ні разышлося па Босніі, да нас не дойдзе!
    I тады аднае раніцы, толькі ўзялося на дзень, выявілася, што й гэта не праўда. 1 гэтак праз сон, калі яшчэ не ведаеш, ці гэта твае думкі і тваё жыццё або цябе заспаная галава водзіць там, дзе цябе няма, чую я дзіцячы плач. I не было б
    1 Улахскі — улахамі ў розныя часы называліся розныя этнічныя
    і рэлігійныя групы, тут — хрысціянскі.
    мне дзіўна, і не прачнуўся б я, як не прачынаюся ад плачу чатырох суседскіх, каб той плач не падаўся мне нейкім не такім, да якіх я звыкнуўся. He адзін то быў голас, не два, не трое дзяцей румзае адначасна, а шмат болей. Ад чаго б магло расплакацца столькі дзяцей?
    Надзяваю я боты і выходжу на двор, аж там стаіць Аля і сямнаццаць дзіцянят. Паўголыя, мурзатыя, туляцца да яго, і відаць, што галодныя і сасмяглыя, а вочы — як чорныя выплаканыя студні, у якіх утапілася ўсё жывое. Ён абдымае іх, суцяшае, але з выгляду сам не ведае, што рабіць з імі. Добра, што не твае, думаю, але нічога яму не кажу.
    Неўзабаве перад мячэццю ўжо сабралася палова сяла. Аля ходзіць са сшыткам і перапісвае дзяцей. Меншыя й не ведаюць, як іх завуць, а болыпыя завуцца Лазар, Міланка, Ёван, Ружа... а адзін, з сінімі вочкамі, кажа: а я Мілашаў брат. Добра, атваё імяяк, пытаеццаходжа. Амалы зноўтое самае: Я Мілашаў брат. I больш нічога не ведае, а адкуль бы ведаў. Калі ў дарослых рукі трасуцца ад страху, як бы дзіця нешта ведала. Апрача брата, якога болып няма.
    Перапісаўшы ўсіх, Аля наказаў, каб усе, хто можа, узялі ўхату па дзіцёнку. Як ён гэта сказаў, людзі пачалі адступацца іўцякаць. Э, непатрэбныя мнеўхацеўлашаняты! — заявіў Хасан Муягіч, апошні валацуга, чыя хата наводшыбе за сялом, там, куды ваўкі прыходзяць, калі ім заманецца пабачыць чалавека. Але іх чакае прыкрае расчараванне! Бо калі Хасан — чалавек, дык і яны ўжо напаўдарозе, каб ім стацца.
    Аля толькі паглядзеўна яго, але нічога яму не сказаў. Але людзям і гэтага было дастаткова. Які б ні быў ходжа, што б пра яго ні думалі і як бы жыва ні памяталі пра сем удараў маланкі ў мінарэт нашай мячэці, людзі ведалі, як дорага могуць заплаціць за тое, што душа ў іх сціснулася і патанчэла так, што праз яе відаць, якое яны гаўно.
    I так кожны ўзяў свайго ўлашонка, хто з павагі да ходжы, хто ад страху перад Богам або таму, што за ўсё ў жыцці трэба плаціць, а гэтак і мы заплацілі, бо сяло нашае на краі свету і не даходзяць да яго ніякія бунты, хто і дзеля чаго б іх
    не ўздымаў. Але калі й можна застацца далёка ад бунту, не можа цябе абысці няшчасце нявінна пацярпелых. Ім ніякая чужына не бывае дастаткова далёкая.
    Падзялілі па хатах усіх малых Лазараў і Ёванаў, бабы ўсё дзівяцца, калі іх трэба па імені зваць, а я ад няма чаго рабіць пералічваю, і колькі б ні пералічваў, усё не выходзіць больш за шаснаццаць. Адно недзе згубілася, і няцяжка выявіць каторае. He хапае ясных сініх вочак, не хапае Мілашавага брата. Я хадзіў па сяле і правяраў, распытваў, нібыта між іншым, маўляў, я не цікаўлюся, а проста хацеў бы даведацца. I не толькі што я нідзе яго не знайшоў, але пра яго ніхто ўжо й не памятаў. А калі я каму нагадваў, што быў адзін улашонак — не ведаў свайго імя, але памятаў, хто ўяго брат, дык на мяне глядзелі неўразумела або казалі, што я нешта паблытаўі што гісторыя гэтая мне прымроілася. Ужо даўно, гадоў дваццаць, у сяле няма свайго дурня, няма ўбогага, дык яны хацелі б з мяне такога зрабіць. Бо калі я адзіны, хто памятае Мілашавага брата, значыць, я з глузду з'ехаў.
    Маўчы, нябога, сказала мне Халіда, удава шаўца Ібры. He згадвай таго, чаго няма, інакш людзі падумаюць, што няма й цябе.
    Бачу я, няма іншага выйсця, як толькі самому праверыць, куды запрапаў малы ўлашонак. А дзе ж яго шукаць, як не там, дзе я ўжо ведаю, што ён ёсць. Хадзіў я вакол Бэгзадзінага двара, усё вычэкваў, калі адчыніцца брама, каб зазірнуць, але як назло, ніяк ніхто не прыходзіць і ніяк я не падпільную, калі ўдавіца пойдзе на рынак. I цягнулася гэтак шэсць-сем дзён, я перастаў абедаць, а аднойчы і заначаваў пад арэхам у садзе насупраць, а брама ўсё не адчыняецца.
    I тады аднойчы раніцай ягоная рука апусцілася мне на плячо. Ён падкраўся да мяне з-за спіны, як кот, я не пачуў ні кроку, ні дыху, і проста так узяў мяне за плячо. Да таго моманту ён быў нічым, пустым паветрам, і раптам ажыў. Без воласа на твары, пот яму сцякае ў вочы, бо няма ні броваў, ні вейкаў, і таму ён жмурыцца, нібы ўвесь час глядзіць на сонца. Пытаецца ў мяне, што я тут раблю. Я кажу: Нічога,