• Газеты, часопісы і г.д.
  • Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

    Іншала, Мадона, іншала...

    Міленка Ергавіч

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 466с.
    Мінск 2012
    108.91 МБ
    Даўно я чуў тую легенду, але й дагэтуль не зразумеў. He зразумею яе й цяпер. Чаму яны гэтак рабілі, хоцьі не мусілі? Ну, скажы мне, ты ж усё ведаеш! Эх, бачыш, у маім жыцці было нешта падобнае да таго мяча, і не з майго выбару. Таму я рады, што існавалі Мара і Алі. Яны мелі выбар, аты здохні, калі не ведаеш, чаму Мара зрабіла менавіта гэткі выбар. Здохні, калі думаеш, што гэта быў Асаг.
    ЗУЛУМ1
    Імя брата Якава Дурмы ўлетапісах Крэшаўскага кляштара неяк заўжды абміналі. Але зноў жа нельга сказаць, што пра яго, там дзе трэба, не згадвалася, ці што, крый Божа, святачцівыя летапісцы фалыііавалі дзеля яго спісы нашае браціі. He, імя брата Якава Дурмы запісвалі, як і ўсякае іншае, але пасля выпадкова перакульвалася чарніліца, або кляштарны кот унюхваў сала, дзе яго зусім не было, і непапраўна замазваў Якава імя, або — а здаралася і такое — мышы згрызалі якраз тыя старонкі, на якіх падрабязна апісвалася, штб гэты брат за свае крэшаўскія гады зрабіў, у якія нягоды трапіў і за якія цуды яго добрая душа мелася захавацца ў людской памяці.
    Дзе б толькі на аркушах і ў фаліянтах ні сустрэлася сёння чарнільная пляма, што б з напісанага ні паблякла, дзе б папера ні была пагрызеная або рассыпалася ў прах, дзе б ні застаўся след кашэчае лапы — паўсюль за ўсім гэтым без сумневу хаваецца імя брата Якава Дурмы.
    Аднойчы суботнім надвячоркам, а было гэта ранняй вясной, калі снег дарэшты яшчэ не растаў, нехта пагрукаў у кляштарную браму. Брат Шышка, які заўсёды меў найлягчэйшыя ногі, адчыніў і бачыць, аж перад брамай стаіць жанчына, так сабе трошкі мажнейшая, па-турэцку апранутая. I не паспеў ён спытацца, што яна хоча і якая нягода яе прывяла такою парой у дом слугаў Гасподніх, як яна вока-
    1 Зулум (тур./араб.) — няпраўда, крыўда, гвалт, беззаконне, тэрор.
    мгненна апынуласяўсярэдзінепакоя, каля агню, івосьужо сядзіць на зэдліку брата Шышкі, грэе далоні і паўтарае: Уф, але ж і намучылася я, Алаху мой даражэнькі.
    Брат Сэрафін і брат Ілля ўтой самы момант застылі, хоць мелі рукі ці не ў самым полымі. А брат Шышка разявіў рот, замёр ды стаіць пасярод пакою нібы зноў прыйшоў той француз, каб нас уставіць на дагератып. Але ж дальбог, не француз, а турчанка. Самая што ні ёсць, і выглядае як не зусім нармальная.
    I ніколі, праўду сказаўшы, так ніхто й не даведаўся, ці была Рэйхана вар'ятка, або проста цешылася са страху, які нагнала на агаломшаных манахаў. Але святая праўда, што і ў часы абрынання цэлых царстваў у нашым манастыры з'яўленне Рэйханы абмяркоўвалі больш, чым забойствы ўладароў і набліжэньне войнаў.
    Брата Якава, калі яна прыйшла, у кляштары не было, дый ніхто гэтаму не здзіўляўся. Наадварот, было б дзівам, калі б ён вярнуўся да цёмнай ночы, а яшчэ дзіўнейшым, калі б не вышмыгнуў, як толькі развіднела. Ужо такі ён быў, і да такога яго ўсе прывыклі. Айцец гвардыян1 даўно махнуў на яго рукой і перастаў пагражаць, што перавядзе ў іншае месца. Зрэшты, куды, у якую дзіру маглі б паслаць брата Якава, каб ён гэтаму толькі не ўзрадаваўся. Нехта аднойчы сказаў, што найбольшым пакараннем гэтаму дзікуну было б паслаць яго назад у Рым, бо ў Рыме адны толькі людзі ды пару галубоў. Няма там ні ваўкоў, ні мядзведзяў, ні лісаў, а галоўнае — няма рысяў! У Рыме наш брат Якаў Дурма сканаў бы ад адзіноты ці пачаў бы сам сабе выць, раўці і рыкаць, бо не меў бы з кім іншым прыстойна, як роўны з роўным, пагаварыць.
    I куды нам такога прыслалі, наракаў нябожчык брат Шыма, але ж нам яго й не прыслалі, а проста вярнулі такога, сапсаванага. Маўляў, кемлівы вучань, дык замест каб вучыць яго толькі тэалогіі й ведам, карысным манаху
    1 Гвардыян — настаяцель францішканскага клянгтара.
    ў нашай дзікай зямельцы, яго скіравалі на навуку аб жывёлах. Нібыта ён меўся арлам служыць імшу і намаўляць зайцаў, каб навярнуліся ў веру! Вось яму й паблыталася ўсё ў галаве, панавучваўся ён і тэалогіі, і заалогіі, а яшчэ — што святы Францішак казаў аб братэрстве ўсіх жывых стварэнняў. Замест каб дбаць пра душы людзей, брат Якаў пачаўапісваць душы жывёлаў. I тут ужо нічога нельга было змяніць. Асабліва пасля як ён упершыню ў ігманскіх лясах сустрэў рысь.
    Дык вось, калі нарэшцеўсе сабраліся, спыталіся ў Рэйханы, чаго яна прыйшла і ці ведае, куды прыйшла. А яна й кажа, што была зачараваная, вось ужо як тры гады, і не можа долей цярпець, бо пройдзе і маладосць, а дальбог, і жыццё, калі яна нешта не зробіць. Кажа, што ведаю, куды прыйшла, як жа ж не ведаць. Хіба ў такое месца можна прыйсці, калі не ведаеш, куды йдзеш.
    А ці ведаеш ты, шаноўная, пытаецца ў яе брат Сэрафін, што з намі зробяць твае, калі даведаюцца, дзе ты? Тут яна як бы й усміхнулася, і кажа, што ўжо ж значна менш, чым зрабілі ёй. Дык жа ж чым мы табе завінаваціліся, за што ты цягнеш нам бяду ў хату. Я не цягну, кажа, дарагі Алах мне сведка, я прыйшла, каб вы мяне ўратавалі. Як? Каб я ведала як, дык сама сабе дала б рады. Але вы напэўна ведаеце. А што, калі не ведаем? Э, ну тады ўсё роўна, і ніякага паратунку няма...
    Вось такая была размова ў браціі францішканцаў з жанчынай, якую нібыта сам д'ябал паскладаў з розных частак і гэтак выпусціў у свет. Шырокая, акурат як казан на ракію, з усімі тымі жаночымі ўзгоркамі і лагчынкамі, нібыта створанымі, каб толькі абражаць позірк тых, хто даў зарок да смяротнай часіны заставацца чыстым і верным Богу. А прыйшла яна, якраз калі ўсе навакол толькі й гаварылі, што Высокая Порта махнула рукою на Боснію і што як не сёння дык заўтра войскі венскага цара пяройдуць Саву і рушаць на Сараева. Ніколі ў турэцкіх вачах не было гэтулькі чарнаты й нянавісці і ніколі не трэба было гэтак старацца,
    каб нечым іх не ўгнявіць. А ці можа быць нешта горшае, чым як яны даведаюцца або вынюхаюць ды адчуюць, што Рэйхана ў іхнім кляштары.
    Бо тады і ад Крэшаўскага кляштара не застанецца ні згадкі, і што галовы могуць пакаціцца па аблогу, таксама зусім выключыць нельга, таму брація завяла размову спачатку, з яшчэ большым страхам: чаму ты прыйшла, і ці ведаеш куды прыйшла, і ці можаш зразумець, што будзе, калі даведаюцца. А яна ўсё сваё, кажа, што яе зачаравалі і што больш не можа цярпець.
    Блізілася поўнач, калі нарэшце з'явіўся братЯкаўДурма. Увесь запэцканы, паабдзіраны, сутана падраная, у адной руцэ сякерка, у другой нож. Калі б ён выглядаў іначай, усе здзівіліся б. Было аднойчы, што ён вярнуўся такі, які адышоў, дык брат Сэрафін, удаючы непакой, спытаўся: Ці ж ты не ажаніцца сабраўся? А не, чаго мне жаніцца, адказаў Якаў Дурма, як бы пытанне было цалкам нармальнае. У яго заўсёды было лепш ні пра што не пытацца, ён быў як той павук, што ловіць у чужым павуцінні.
    I вы думаеце, ён здзівіўся, калі пабачыў, што кабета, ды яшчэ турэцкая, сядзіць пасярод кляштара ля агню і грэе рукі? Ані. Яшчэ і сам падышоў пагрэцца. Нічога ў яе не спытаўся, не спытаўся і ў нас, што тут робіць Рэйхана. I так пасядзеў хвілін дзесяць, а пасля пайшоў у сваю келлю. Каб нагнаць малітвы, як сказаў бы нябожчык брат Шыма.
    А брація маліла яе і заклінала, абяцала ёй зняцце чараў і рэкамендацыі госпаду Богу. каб толькі пайшла спаць на сена ў адрыну. Яна была занатурылася, што заначуе тут жа каля агню, і саступіла толькі, пасля таго, як брат Сэрафін сказаў ёй, што манахі перастаюць быць манахамі, калі заначуюць пад адным дахам з асобай жаночае плоці. Гэтым яны страцяць духоўную сілу, а калі гэта здарыцца, дык дарма Рэйхана прыйшла, не змогуць яны зняць з яе чары.
    Калі ж яна нарэшце пайшла, брат Шышка заваліў браму і сказаў, што не будзе яе адчыняць сама меней месяц, хай прыйдзе хоць мексіканскі цар. Брація ў Божым супакоі
    пазасынала, не ведаючы нават, як добра яшчэ гэтай ноччу было ў параўнанні з наступнымі.
    Калі брат Якаў Дурма на світанні не з'явіўся ў каплічцы, а пасля і на сняданні, найперш падумалі, што ён выйшаў paHeft, чым звычайна. Але ж як гэта магчыма, калі брама засталася зачыненая на завалу, якраз як яе пакінуў брат Шышка ? Тады падумалі, што можа з братам, пакуль спаў, сталася нешта дрэннае, бо інакш бы ён паведаміў, што захварэў, і брат Ілія з братам Сэрафінам пабеглі ў ягоную келлю.
    Было ўжо па дзявятай гадзіне, якраз калі найпрыгажэйшае сонца асвятляе келлі на ўсходнім баку і выветрывае з іх усю прыкрасць і злосць. Першае, што яны пабачылі ў Якавай келлі, былі драўляныя сандалі. Скінуўшы каваныя боты, брат Якаў па кляштары заўсёды хадзіў у тых дзеравяніках. Кажа, што бачыў гэта ў Падуі. Бачыў ён і ніхто іншы. Дык вось, стаяцьтыя сандаліперадложкам, як ён пакінуўіхуначы, пасцель незасланая, на ёй след ад цела, сутана на сваім месцы, боты на акне, а брата Якава няма.
    Пасярод ложка стаіць птушка, прыгожы, буйны сокал, і глядзіць, што тут брація робіць. Позірк як у чалавека, але трошкі дакорлівы. Маўляў, як вам не сорамна ўлазіць у чужыя гнёзды.
    Глянь, які дзікун, вунь яшчэ й птушку ў кляштар прыцягнуў, буркнуў брат Сэрафін і махнуў рукой, каб прагнаць. А сокал нічога, толькі міргнуў, акурат як чалавек міргае, калі яму махнуць перад вачыма. Брат хацеў схапіць яго за шыю, а птушка, замест каб бараніцца дзюбай, нахіліла галаву і дзівіцца. Быццам зараз скажа — хай будзе з намі Бог, да чаго ад няма чаго рабіць дайшлі Твае слугі, што ўжо прыстойнае таварыства за шыі хапаюць і душаць. Брат Сэрафін запыніўся. Ану, Ілія, што стаіш, як медны збан? Зрабі штонебудзь! He магу, браце мілы, бачыш, як ён на нас глядзіць.
    Выйшлі яны абодва з Якавай келлі і пакінулі акно расчыненае, каб птушка магла вылецець, калі ёй захочацца.
    У той дзеньбрація трымалася, быццам нічога не здарылася і быццам нішто не парушае звычайнай кляштарнае нуды.
    Тымі самымі малітвамі мацавалі дуіпу і нагадвалі Госпаду пра краіну, якая ўжо даўно перастала яго цікавіць, гатаваўся абед, зноў была капуста з бульбай, а дальбог і пару зярнятак рысу, проста каб ведаць, наколькі далёка на ўсход ступіла хрышчоная нага, брат Ілія, як і штодня, чысціў пістолю і тыя дзве вялізныя рушніцы, якія даверыў яму брат Грга, калі тры гады перад тым выправіўся ў Падую, брат Шышка ў склепе пераліваў віно з адной бочкі ў другую і бубніў пад нос нейкія свае прымхі супраць воцату. Усе рабілі выгляд, быццам сокала й няма, а ён сабе хадзіў навокал уперавалку, як нейкая крыху запанелая курыца, заходзіў у кухню, назіраў за змазваннем зброі, ішоў у каплічку і доўга стаяў перад алтаром, углядаючыся ў Ісуса і Марыю, сумны, як могуць быць сумныя толькі людзі, якія не бачаць штодня тую самую карціну і таму могуць заўважыць яе немы боль. Час ад часу ён узлятаў і рабіў некалькі колаў пад нізкім скляпеннем, але не натыкаўся на сцены, як гэта звычайна здаралася з галубамі і вераб'ямі, калі выпадкова заблукаюць у кляштар. Пасля спускаўся і зноў хадзіў, крок за крокам, няспешна і з разуменнем, што гэты свет малы і што яшчэ меншая ў ім наша манаская суполка.