Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Я тых людзей не магу забыцца, у ноч пасля выканання прысуду ніколі не сплю, і заўсёды ў галаву прыходзіць тое самае: Орхан, Орхан, дурань стары, калі б ты не дапамагаў людзям ва ўсташоўскай турме, не выпала б на тваю долю тое, што выпала! Ведаю, што не па-людску гэтак думаць, але кожны чалавек найперш дбае пра сябе і кожны найперш думае пра сваю бяду. А мая бяда такая, што я, дапамагаючы іншым, шкодзіўсабе. Так, я мог даўно папрасіць, каб мяне перавялі на іншую працу, але было ўжо позна пасля таго, як я першага прывёў да сцяны.
Мне заставалася два месяцы да пенсіі, і думаў я, што мне ўжо не дастанецца ніводнага. У канцылярыі Маршала чакалі вырашэння два смяротныя прысуды, якія зацвердзіў Вярхоўны суд: Стэван Караліч з Санскага Моста, які за адну авечку забіў суседа, ягоную жонку і жончынага брата,
ды Салка Асманавіч з Сараева, які сякерай засек роднага бацьку. Пра Стэвана казалі, што ён атрымае памілаванне, бо пазней высветлілася, што авечка была ягоная, а не суседава. Салка меўся пазбегнуць смерці з дзвюх прычынаў. Раней не быў суджаны, а ўтакім выпадку за адно забойства як правіла давалася памілаванне. Апрача таго, псіхіятры разышліся ў думках наконт пытання аб разумовай здатнасці. Адзін казаў, што Салка Асманавіч псіхапат, а значыць разумова здатны, тым часам як другі падпісаў заключэнне аб цяжкім псіхозе і вар'яцтве на рэлігійнай глебе. Урэшце суд пагадзіўся са сцверджаннем першага доктара, але ў канцылярыі Маршала бясспрэчна ведаюць пра гэтае разыходжанне.
За ўсім гэтым я сачыў і ўсё чытаў, распытваў экспертаў, тэлефанаваў у Бялград, дзе ўсе ўжо ведаюць мяне па імені. Ужо гадамі я нічога іншага й не раблю, як толькі гартаю кнігі і энцыклапедыі ды шукаю нейкую зачэпку, каб нейкі асуджаны на смерць мог быць памілаваны. Я закончыў чатыры класа, вялікага розуму не маю, бо калі б меў, ці быў бы я турэмным ахоўнікам, але я ўжо мог бы абараніць дысертацыю ў галіне права, палітыкі і псіхіятрыі, столькі ўсяго пра гэта прачытаў. I ў галіне прагнозаў надвор'я. Калі восень дажджлівая, дык будуць паводкі і падаражэе пшаніца, а разам з ёй падаражэе і хлеб, і тады памілаванняў будзе болей. Але калі пасля гэтага наступіць цяжкая снежная зіма і народ пачне паціху наракаць на дзяржаву, э, тады гамон асуджаным на смерць. Яшчэ горш, калі сярод лета студэнты ўзнімуцца на дэманстрацыі, бо пасля і ніжэйшыя суды бываюць болып жорсткія, і тады адграбеш смяротнае пакаранне нават за тое, за што іначай атрымаў бы пятнаццаць гадоў. Таму лепш за ўсё, калі няма ні зашмат дажджу, ні сонца, калі ні зіма, ні лета і народу ні добра, ні дрэнна, а таварыш Ціта падарожнічае па свеце.
Вось жа, Ціта якраз паляцеў у Амерыку, а ў Югаславіі было добрае надвор'е і хлеб не падаражэў, таму я неяк разлічваў, што спакойна выйду на пенсію. Нават калі Стэ-
вана і Салку не памілуюць, а гэта не здарыцца, пакуль Ціта не вернецца і пакуль не ўлягуцца ўражанні з падарожжа, канцылярыя без яго ўсё роўна не зацвердзіць прысуды. He думаю я, што тут справа ў Ціту і што ён наагул ведае, каму падпісаў памілаванне, але я ведаю, што ў канцылярыі любяць, калі народ верыць, што такія справы вырашае ён сам.
А тады мяне як громам ударыла, калі прыйшла дэпеша аб выкананні смяротнага п рысуду над Салкам Асманавічам. Як жа так, маць тваю, калі Стары яшчэ не вярнуўся з Вашынгтона? Восьтак, Орхан, восьтак.
Э, ну калі так, дык пайшоў я да доктара, каб выпісаў мне бальнічны. Два месяцы хваробы, аж да самой пенсіі. Хадзіў я ад доктара да доктара, скардзіўся на лёгкія і ныркі, тры разы мне рабілі ЭКГ, я іх упрошваў, соваў блакітныя канверты, і ўсё нічога. Або свет дактароў за адну ноч зрабіўся сумленны, або мяне лёс ухапіў за горла і не пускае. He ведаю чаму, але не атрымаў я бальнічны, гэтаксама як Салка не атрымаўпамілавання.
Бог нам даў, каб мы адзін аднаму паглядзелі ў вочы.
Што я бачыў у тых вачах? Цяпер, калі я на пенсіі і ні за што больш не адказваю і ніхто ў мяне нічога не пытаецца, са спакойнай душой магу сказаць, што я бачыў невінаватага чалавека. Я кожнаму свайму кліенту глядзеў у вочы, апрача тых небаракаў, якія страцілі вочы ад страху, і чаго я там толькі не бачыў. J не глядзеў бы я, калі б не мусіў, а я мусіў, бо без гэтага мы не людзі і няма ніякай прыстойнасці. Калі не паглядзім у вочы. Без гэтага мне здавалася б, быццам гэта я суджу і забіваю, а гэтага я не магу.
Бачыўя смутак, бачыў пакаянне, тых, хто забіў, але ніколі больш не забіваў бы, і тых, хто забіў і забіваў бы далей, бачыў людзей у роспачы, тых, якія не ведаюць, што яны ўчынілі, і тых, якія не ведаюць, што ўчыняць з імі, але прысягаю сваімі дзецьмі, да Салкі Асманавіча мне не даводзілася глядзець у вочы невінаватаму чалавеку. Я схапіў яго за плечы, а ён спакойна стаяў, нібы чакае ўчарзе да цырульніка. Я сядзеў побач з ім у варанку і слухаў, як ён дыхае. Як
дзяўчынка, як мая Бэлкіса, калі рашае задачу з матэматыкі, так дыхаў гэты чалавек. Так, нехта скажа, што Орхан расказвае глупствы, але пасля таго, як столькі разоў пачуеш, як дыхаюць у цемры асуджаныя на смерць, будзеш ведаць пра гэта ўсё. Я спалохаўся ягонага дыхання.
Тым часам кіроўца ўключыў радыё. На Грбавіцы якраз пачынаўся матч «Жалезнічар» — «Хайдук». He слухай, сыне, падумаў я, бо ўзгадаеш, што не дачакаешся жывы другога тайму. Але Салка загаварыў:
Мірка Камяняшавіч, ён найлепшы.
Так, але ёсць і адзін з Заграба, той таксама добры.
Мой бацька яго найболып любіў.
А за каго заўзеў?
За «Жэлю».
I я таксама за «Жэлю».
Вось што мы адзін аднаму ў гэтым жыцці сказалі. Пасля ўжо не гаварылі. Салка Асманавіч не здрыгануўся і не абмачыўся ад страху. А адзін з каманды стрэліў яму ў галаву. Эхг каб я толькі ведаў хто, не пабачыў бы ён болей дзяржаўнай службы. Але адкуль жа я мог ведаць.
Цяпер я сяджу перад хатай, гляджу як праходзяць міма людзі, і часам мне здасца, што я бачу знаёмы твар, пакуль чалавек не знікне за рогам пякарні. Бывае, што гэта нехта знаёмы, але часцей бывае, што мне гэта толькі здасца. Аднойчы я так бачыў нябожчыка брата Рахмана, і ўжо хацеў яго паклікаць, як прыгадаў, што ён ужо сямнаццаць гадоў як мёртвы. Гэта бывае, калі зашмат глядзіш на людзей, а я іх у сваім жыцці не наглядзеўся, дык цяпер карыстаюся нагодай. I заўсёды, калі перад пякарняй з'явіцца першы, каго няма сярод жывых, я кажу сабе, што на сёння досыць глядзення, і іду за хату капаць агарод. Агарод у мяне дагледжаны, прыгажэйшагаў Сараеве няма. Жонка кажа, што я б мусіўбыць садоўнікам. Так, я б мусіўбыцьусім, чым не быў.
Сёння міма пякарні прайшоў Салка. Я ведаў, што гэта не ён, але ўсё роўна паклікаў. На ўсялякі выпадак, бо розныя цуды бываюць, дык дай Божа і мне хоць адзін дастанецца.
Пасля я пайшоў у агарод, трошкі капаў і трошкі глядзеў на горад пад нагамі. Эх, каб жа можна было забыцца, я б нарадзіўся ізноў.
Зямля не маўчыць. Зямля — старая маці, якой баляць косці. У сне паварочваецца і стогне, скрыпяць у яе косці і хрусцяць суставы. Пра гэта я даведаўся, калі апынуўся тут, і думаю — як жа здзівіцца ўсякае жывое стварэнне, калі аднойчы памрэ. Зямля не маўчыць, але некалі я не мог яе чуць, бо і чалавечае цела не маўчыць. Мы толькі думаем, што не чуем біцця нашых сэрцаў, але калі сэрцы спыняюцца, тады чуеш, што яны былі гучнейшыя за гром. Калі сэрца спыняецца, чуеш Зямлю, і цябе ахапляе непакой. Бо што калі й яна жывая? Калі Алах і Зямлю стварыўжывою, тады будзе грэх у кожным цвёрдым кроку. Ці ў гэтым прычына таго, што па мяне так доўга не прыходзяць?
Я памятаю, што я — Салка, і нават калі дажджы ўсяго мяне разнясуць па кавалках, у мяне застанецца імя. Імя я аддам апошнім, бо як бы я без імя паўстаў перад Ягоным прастолам. Салка, які цвёрдым крокам ступаў па Зямлі, а Зямля стагнала, бо ёй балелі косці. Калі Бог дасць Файку яшчэ аднаго сына, ён будзе замест мяне звацца Салка. Так зваліся маляры і сантэхнікі, і ніводзін хафіз і вучоны. Я не быў ні маляр, ні вучоны, а цяпер я — нішто, якое чакае, калі па яго прыйдуць анёлы.
Злітуйся, дарагі Божа, каб Зямля засталася жывая, бо калі й яна замоўкне, Салка замоўкне разам з ёю.
А мяне заклялі маўчаць. А калі б не, дык і не ведаю, як бы я гэта сказала і ці было б гэта ўлічана перад народам і народным судом. Заклялі мяне маўчаць двое братоў, адзін быў п'яніца, другі не быў. Таму, што быўп'яніца, Богнаканаваў
багацце і поспех. Кахала яго прыгожая маладая дзяўчына і ўзяла яго сабе за мужа, як бяруць дарагую і непатрэбную рэч. Яна нарадзіла яму чатырох сыноў, нарадзіла з кахання, а не таму, што спадзявалася, што ён перастане піць.
Другі брат, той, што не быў п'яніца, прыйшоў на свет у нядобры час. Бацька й маці якраз паспелі растраціць сваё каханне, і ён прыйшоў, як тэлеграма на адрас нябожчыка, або як насенне ружы, што ўпадзе на халодную крыгу. Таму на ягоны твар не ўпісалі прыгажосць. Ніхто не радаваўся яго першым словам. He бачылі, як ён расце. Другі брат дыхаў, але для людзей ён не існаваў.
Але мяне не закліналі маўчаць аб гэтым. Калі б я і сказала, гэта нікому не падалося б важным.
Заклялі мяне маўчаць аб тым, што аднойчы здарылася ў бацькоўскім доме абодвух братоў. Маці не было дома, калі прыйшоўп'яны брат. He было йдругогабрата, бо ёнусутарэнні, у сваім храме з кепскага баснійскага вугалю, маліўся Богу на захадзе сонца. Так што дома быў толькі бацька.
П'яны сын шукаў грошы, а бацька, як заўсёды, казаў: на выпіўку грошай няма!
У п'янага брата заплятаўся язык, ён шукаў зноў, бацька ведаў, што гэта будзе цягнуцца яшчэ нейкі час, і толькі паўтараў сваё.
Але цягнулася гэта занадта доўга, бацька хацеў выйсці з пакоя і злёгку адштурхнуў сына, але сын быў такі п'яны, што ўпаў. А калі ўпаў, у яго ў галаве прасвятлела роўна настолькі, каб зразумець, чаму ён упаў. Таму, што яго штурхнулі як мёртвую і непатрэбную рэч. Калі не так, думаў ён, дык бацька на яго хаця б паглядзеў.
П'яны сын пайшоў на балкон і ўзяў сякеру. Бацька сядзеў, павярнуўшыся спінай, і спрабаваў уцягнуць нітку ў іголку, каб зашыць гузік на кашулі. Першы раз замахнуўшыся сякерай, сын не думаў, што гэта нешта горшае, чым калі цябе штурхаюць. Ён зразумеў, што гэта нашмат горш, толькі калі ў бацькі трэснуў чэрап і калі ён крыкнуў, як сабака, якога пераехала машына. Пасля таго п'яны сын біў сякерай, каб