Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
Прайшоў першы год, а Салку ніхто не бачыў і не чуў. Пройдзе па вуліцы, ветліва павітаецца, але ні з кім не пагаворыць, дык ніхто й не ведаў, куды ён ідзе і што робіць. Ну хай сабе суседзі не ведалі, a то ж не ведалі й бацька з маці. Аж пакуль на другі год, у верасні, якраз калі дзеці пайшлі ў школу, да старога Асманавіча не прыйшлі ў канцылярыю таварышы з камітэта.
Што здарылася?
’ Сярэдняя школа — у югаслаўскай сістэме адукацыі школа, дзе вучацца пасля заканчэння 8 класаў «асноўнай школы», гэта можа быць гімназія або сярэдняя спецыяльная школа.
2 Подаца — курортная мясцовасць на Макарскай Рыўеры.
Нічога! — кажуцьтаварышы.
Дык а чаго вы прыйшлі?
А што ж нам не прыйсці як партыйцам да партыйца? Ці табе непрыемна нас бачыць?
Прыемна, чаму ж не прыемна...
Калі не маеш часу, можам іншым разам зайсці. Сёння пятніца, дык ты, можа, спяшаешся. Мог бы на малітву спазніцца.
У першае імгненне стары Асманавіч падумаў, што таварышы жартуюць, і таму згадалі пра пятнічную малітву. Ён засмяяўся, але яны заставаліся сур'ёзныя. Толькі глядзяць на яго, паклаўшы нагу на нагу, сёрбаюць каву, а твары гідлівыя, нібы ім насцалі ў тую каву. Яго нібы варам апякло.
Дзе твой сын? спыталіся таварышы.
Дыдзеж, ваўніверсітэце, дзежяшчэ. Філасофія! — хацеў пахваліцца ён.
He гэты сын, а той другі. Дзе ён?
А, Салка... Салкадома.
Медрэсэ для цябе — дом? Калі табе медрэсэ — дом, дык што табе тады Партыя?
Вось так сусед Асманавіч даведаўся, што ягоны сын патаемна паступіў у рэлігійную школу. Як Салка здолеў паступіць без ведама і згоды бацькоў, засталося назаўсёды невядомым, але людзі казалі рознае. Што яму даўрэкамендацыю адзін ходжа і падсунуў фальшывыя подпісы і што пасля за гэта трапіў у турму. Што брат старога Асманавіча схлусіў, нібыта Салка ягоны сын. Што Салка схлусіў, нібыта бацькі ў яго загінулі ў аўтамабільнай катастрофе, і таму прывёў нейкага чалавека за апекуна... Рознае казалі, заўсёды рознае кажуць, а мая справа заўсёды была слухаць. Калі трэба нешта сказаць, я шпарну жарт, нейкае мостарскае шалапуцтва, бо не хацеў бы, каб мяне зашмат чулі. He мая справа судзіць, як было і чаму было так, як было. Але са спакойнай душой я магу сёння казаць, што мне не шкада ні бацькі, ні сына. Мне шкада сям'і. Яны не заслужылі, каб з імі такое здарылася. Былі добрыя суседзі.
Салка. Паводле імя можна было б сказаць, што я маляр або сантэхнік. Кожнага другога маляра ў Сараеве завуць Салка. Можа, і я мог бы стаць, але не захацеў. Я шмат думаў пра гэта ў першыя дні ў медрэсэ. Вакол былі Мэхмэд, Абдула, Джэмалудзін, яшчэ адзін Мэхмэд, Мустафа, Джавід, і яшчэ Шахсівар — прыехаў са Сксшля, Ісмэт з Ніша, Абдулфэтах, Дэрвіш... Усё нейкія імёны, якімі цябе назавуцьпры нараджэнні, а пасля ты мусіш іх заслужыць перад Богам. А хіба хоць аднаго хафіза або вучонага калі-небудзь звалі Салка. Я думаў, што не, што так завуцца толькі маляры і сантэхнікі. Пасля я зразумеў, што імя бывае такім, якім яго носіш. Я — Салка. Саліх значыць добры. А вялікі Алах ведае, быў я добры ці не. Ён усё бачыць і не забыўся пра мяне, ён ведае, чаму так доўга нікога па мяне не прысылае.
У той дзень я вярнуўся з медрэсэ, а бацька сядзіць за сталом і маўчыць. Было каля паўдня, ён мусіў быць на працы, але я ведаў, чаму ён тут, чаму паблізу няма маці і чаму ён маўчыць. Я стаяў перад ім і не баяўся. Толькі мне здавалася, што я завялікі побач з ім. калі я стаю, а ён сядзіць, яшчэ падумае, што я задзіраю hoc, а я не хацеў задзіраць нос. Я нікому, і бацьку таксама, не рабіў нічога назло.
Таму я сеў на крэсла насупраць. Ён запаліў цыгарэту і пусціў дым у вышыню, недзе пад люстру. Ён заставаўся ў галыптуку і нават не расшпіліў верхні гузік у кашулі. Іншыя гэтак рабілі, але ён — не. Ён хацеў быць акуратны, каб яго работнікі ім ганарыліся. На ім быў шэры гарнітур, які ён часам чаргаваў з зялёным. Калі маці адзін занясе ў хімчыстку, ён надзявае другі. Каб заўсёды быць акуратным. Вось, у той дзень ён надзеў шэры. А на штрыфлі быў залаты значок з Цітавым подпісам.
Я ўгледзеўся ў той значок, і раптам мне захацелася заплакаць. Кажуць, у кожнага чалавека, нават у святых, у жыцці бывае момант, калі сумняваешся ў Богу і горка раскайваешся, што згадзіўся быцьЯгоным сведкам. Каталікі вучаць,
што й прарок Іса' аднойчы засумняваўся. Я веру, што гэта так. Я сам, прызнаюся перад людзьмі, а прызнаюся і перад Ім, засумняваўся ўлітасцівым Алаху, калі ўглядаўся ў Цітаў значок на бацькавым штрыфлі. Я бачыў, як ён стаіць перад люстэркам у калідоры і прымяраецца, дзе яго пачапіць, трошкі вышэй ці трошкі ніжэй, пасярэдзіне ці збоку, прымяраецца мой стары, дзе значок будзе найлепш сядзець. А калі выйдзе з дому, той значок кажа ўсё, што трэба, тым, каму Алах не даў розуму і таленту чытаць з чалавечых вачэй. Тым, хто не ведае, што мой бацька — добры чалавек і што ўсё ў жыцці рабіў з свае дабрыні — уступіў у Партыю, удзельнічаўумаладзёжных будоўлях, збіраў рабочыя саветы, змагаўся ў парткоме за лепшыя заробкі — пра ўсё гэта кажа значок з Цітавым подпісам. Г рэх верыць у ідалаў, насіць значкі, якія не ад веры, грэх шукаць болыпага Бога, чым адзін і адзіны, але я ведаў, што мой бацька ў сэрцы не робіць граху, і таму мне захацелася заплакаць. Пасля таго, як стала вядома, што я вучуся ў медрэсэ — а стала, бо інакш бы ён цяпер не сядзеў, не маўчаў і не курыў — я разбурыў усё, што ён будаваў у жыцці. Ён больш не будзе і той значок насіць так, як насіў раней. Узняўшы галаву і трошкі выпнуўшы левы бок, той, на якім яму падпісаўся Ціта, мой бацька ніколі больш не будзе горда ісці налерад, як Марыян Бэнэш2.
Калі ён заўважыў, што я гляджу на значок, у яго толькі вочы звузіліся, цяпер яны былі падобныя на дзве байніцы ў бункеры, і я ведаў, што ў такія хвіліны ён мяне ненавідзіць. Ён думаў, што я адчуваю сябе пераможцам, ён не бачыў слёз у маіх вачах, яму было занадта цяжка, каб нешта бачыць. Мне захацелася, каб ён мяне ўдарыў, уляпіў поўху, схапіў крэсла і забіў мяне на месцы. Мне было б лягчэй. Але бацька зняў значок са штрыфля, павольна, без ніякага спеху, і пачаў засоўваць туто іголку сабе пад пазногаць. I не
1 Прарок Іса — мусульманскі «тытул» Ісуса Хрыста.
2 Марыян Бэнэш — легендарны югаслаўскі баксёр.
пікнуў, ніводзін мускул не зварухнуўся ў яго на твары, ён праткнуў палец наскрозь, пакуль Цітаў подпіс не з'явіўся наверсе пазногця.
Вось так, сынку! — сказаў ён, устаў і пайшоў.
Я застаўся сядзець, ногі ў мяне дрыжалі, калені біліся аб бок стала, і чулася, яку шуфлядцы звіняць нажы й відэльцы. Я падумаў, што мы ніколі болып не будзем разам абедаць і што мой стары ніколі перада мной не разрэжа кавун. 3 другога пакою пачуўся жаночы крык. Я не пазнаў голас, але ведаў, што гэта быў не матчын.
Маё імя не Вера, а Мунэвера, але я так назвала сваю цырульню, бо так карацей. Дый гучыць лепей — Вера. Хто б стрыгся ў салоне Мунэвера! Жанчыны думалі б, што гэта нейкая бабка-суседка, да якой прыходзяць на каву пагаварыць, а я, даражэнькі спадар, вучылася на цырульніцу ў Заграбе. I таму таксама лепш, каб салон зваўся Вера. Як Вера Нікаліч’. Але сёння мне на халеру не патрэбны ні салон, ні кліенты, я ўсё абліла б бянзінам і падпаліла б, дый сама згарэла б, каб толькі не думаць і не памятаць.
Я ні пра што не здагадвалася, аж да таго дня, як прыйшла даХамдзіі — прынеслаямусырімалако, што маці прыслала нам з Іліяшу, а мой Хамда стаіць ля дзвярэй і цяжка дыхае. Так, як дыхаюць людзі, пра якіх ведаеш, што хутка ўжо перастануць дыхаць, так, нібыта ў яго лёгкія прадзіравіліся і ён дарэмна хапае паветра, калі ддя яго паветра ўжо няма. Што здарылася? Нешта з Фікрэтай? У ягонай жонкі слабое сэрца, дык я думаю, не дай Божа, каб... Ён ледзь бачна павёў галавой, маўляў, не. Дык а што ж тады? Каб толькі Файка не разбіўся з машынай...
Тады я ўбачыла — у яго ля нагі стаіць котка. Ліжа кроў
1 Вера Нікаліч — югаслаўская бягуння (5-е месца на алімпіядзе ў Мюнхене, 1972).
з лінолеўму. Атая кроў капае ў майго Хамды з пальца. У мяне закруцілася ў галаве, думаю, зараз самлею, і каб не самлець, ускрыкнула. Гэта заўсёды дапамагае. Як адчуеш, што зараз знепрытомнееш, тады, па-мойму, найлепш закрычаць. Адразу вернецца сіла і запрацуе галава.
А ён нічога, стаіць, прыхінуўся да люстэрка, ажно шкло прагнулася пад ягонай спінай, калі трэсне — вось табе сем гадоў няшчасця, дыхае і нічога не кажа. Я ўбегла ў гасцёўню, каб паглядзець, каму там нядобра ці хто там памёр, аж там — Салка! Сядзіць за сталом, як нічога ніякага.
Добры дзень, цёця, кажа.
Э, даражэнькі, які ж табе добры дзень! Пытаюся, што здарылася, што з ягоным бацькам. А Салка мне: Нічога, цёця, нічога!
Як сказаў ён гэта, мне ўсё стала ясна. Я і ў судзе казала. Няма ў яго ані гэтулькі сэрца, як у той коткі, што кроў лізала, я казала суддзю і на Салку паказвала, а яму хоць бы што. Толькі сядзіць, глядзіць перад сабой — калі й меў нейкі розум, дык тыя суры яму ўсё ў мазгах паблыталі. Я не супраць веры, Божа барані, я ведаю прыстойных людзей, што ходзяць у мячэць, дый сярод кліентак ёсць жанчыны, што моляцца ўсе пяць намазаў, маліліся б і шосты, калі б ім ходжа наказаў, ёсць і такія, што ў царкву ходзяць, усё прыстойныя жанчыны, добрыя кліенткі, я ніколі супраць іх слова не сказала б, ні супраць царквы або мячэці, але калі ўжо вера такая добрая, чаму ж яна Салку не адвяла ад зла, а наадварот да зла схіліла? Я ў вас пытаюся, а пыталася і ў суддзі. Але дарэмна, ён і сам не ведае, а толькі думае, што судзіць нешта. Насамрэч не судзіць нічога і нікога, тым больш не Салку, які спакойна сядзіць, нават далоні не спацеюць. Ягоная вера дала яму адно, што ў яго і страху ўжо няма. А што такое чалавек без страху? Акула! Вось што такое чалавек без страху.
Няма такога суду, што мог бы судзіць сына, які забіў бацьку. А ён не адзін раз ударыў яго сякерай, а больш за пяцьдзясят разоў. Столькі здолелі налічыць інспектары,
а больш ужо не маглі. Ён біў сякерай майго Хамду, нібыта гэта нейкі пеньулесе, а не родны бацька. Няматакога суду, які мог бы яго за гэта пакараць. I калі ёсць Бог, дык нават і ён пасля такога ад людзей адвярнуўся б.
А брата майго завуць Файка. Гэта я дакладна не забуду. А мне й сваё імя лягчэй запомніць, бо гучыць складна з ягоным. Файка і Салка. Амаль што рыфма з народнай песні. Мой Файка быў добры. Калі б мяне, як мы былі дзецьмі, нехта ў школе ўдарыў, Файка адразу прыляцеў бы з верхняга паверху, дзе старэйшыя класы. I адразу пытаўся: Хто, каму звярнуць сківіцы ? А калі я не хацеў казаць, хто на мяне напаў, ён пытаўся ў іншых, хапаў за горла, узнімаў вэрхал, бо братана пакрыўдзілі.