Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
He ведаю, дый ніколі не даведаюся, ці дрэнна было так думаць. Калі дрэнна, дык прыйдзе час і мне будзе гэта сказана.
I ці пайшоў я ў мячэць дзеля бацькі ці дзеля Алаха ? Таму, што мой бацька на мяне не глядзеў, ці таму, што я адкрыў у сэрцы Бога? Мяне завуць Салка, і мне стала б лягчэй, калі б я ведаў ясны адказ. Але чым больш я чакаю, тым больш мне здаецца, што я яго не ведаю.
1 ВежаЗлацішча — аб'ектМУС.
2 Хум — пагорак на поўначы Сараева.
Я не злаваў, што ён зачыніў мяне ў доме і не пускаў у медрэсэ. Пусці яго, стары, што ўжо цяпер, ужо ўсё прайшло, казаўяму Файка. He пушчу, толькі праз мой труп, адказваў ён. 1 замест каб мне забалела ці ўзяла злосць, што бацька не пускае мяне да Бога, мне было амаль прыемна. Бо я для яго нешта значыў. Я быў ддя яго такі самы, як Файка або Санэла, толькі раней гэтага не было відаць. Ён, небарака, не здрадзіў ніводнаму з нас траіх, а мы, кожны паасобку, яму здрадзілі, здрадзілі таму, у што ён верыў, верыў так, як не кожны мусульманін верыць у Бога. Файка спіўся, Санэла пайшла з дому, а я патаемна аддаўся Богу. Таму, хто для майго Хамды існаваўяк нешта нябачнае, хто пасварыўяго з Партыяй.
А маці, маці рабіла тое, што й іншыя маці. Яе клопатам былі дзеці і хата, а таксама суседзі, каб усе адно з адным ладзілі і каб на наш дом не ўпаў ніводзін злы позірк. Яна рабіла ўсё, што звычайна робіцца ў нармальныя часы. I прыкідвалася, быццам не бачыць, што часы перасталі быць нармальнымі.
Эх, мая ты Фікрэта, чаго ж ты дачакалася: нарадзіла забойцу! Эх, Фікрэта, дачушка, каб ведала ты, што расце ў цябе пад сэрцам, пайшла б ты да доктара Вагнэра, таго шваба з Марындвора, і сказала яму: дастань гэта з мяне, божы чалавеча. Няма Бога, Фікрэта, бо калі б быў, не дапусціў бы, каб сын забіў бацьку, і не даў бы табе такога сына. Табе, якая ніколі ні на каго скоса не паглядзела...
Вось так мне кажуць жанчыны, а я маўчу і не адказваю. Ведаю, што не аддобрага сэрца мне гэтак кажуць, а цешацца з маёй бяды. Цмокаюцьязыкамі, нібыта рахат-лукуму з'елі. Сказала б я ім: не мой сын забіў, майго завуць Файка, а забіў нехта іншы. Які выпадкова апынуўся ўва мне, выпадкова нарадзіўся і пасля соўгаўся каля мяне, але ніколі, ніводнага дня, не быў маім дзіцем! Так бы я ім сказала, і гэта была б
праўда, але не скажу, бо ім было б наймілей пачуць нешта такое. Таму мне й кажуць гэтак і ўсё думаюць, а думаюць так, што і Трэбэвіч рэхам адгукаецца, а ўжо тым болей тыя іхнія думкі гудуцьу мяне ўгалаве: Адрачыся ад яго, Фікрэта, адрачыся ад яго, Фікрэта!
He адракуся, хоць ён ні разу ў мяне не заплакаў, і не памятаю, каб хоць раз назваў мяне маці. He памятаю, каб ён наагулмяне клікаў, каб я наагулбыла яму некалі патрэбная. Салка. Пракляцце маё. He магу я ад яго адрачыся, бо ён не мой. Мая толькі бяда і тыя другія двое дзяцей, хай яны будуць жывыя й здаровыя.
Так, пыталася я сама ў сябе гэтыя месяцы, чаму я мусіла такога нарадзіць на свет. Ці знайшла я адказ? Эх, знаходзіла я розныя адказы. I тыя, што прывялі б мяне пад старасць да Бога. Але ж, зноў думаю я, калі б Бог і быў, то хіба ён даказваў бы мне сваё існаванне гэткім злом? Думаю, што не. А калі й так, калі ён і існуе, тады ён там на небе пачуў бы Фікрэту, якая яго праклінае. He буду лаяцца, бо ніколі не лаялася, але магла б, і тая лаянка была б ад усяго сэрца. Толькі калі б я ведала, што Бог ёсць.
Хутчэй будзе так, як кажуць старыя людзі: і ў вялікім шчасці заўсёды знойдзецца той, хто з таго самага можа зрабіць вялікае няшчасце. Часам яму гэта ўдаецца, часам не. Салку ўдалося. Добрыя нашы ўлады, што не кажуць, дзе ён пахаваны. Бо каб сказалі, я заўсёды ведала б, у які бок мне нельга глядзець.
3 маім Хамдам я пазнаёмілася на маладзёжнай будоўлі. Будавалі чыгунку, я была маладая брыгадзірка, а ён — камандзір усіх сараеўскіх будатрадаўцаў. Сабралася моладзь з усёй Югаславіі, а Сербія прыгожая ранняй восенню, буяюць ляшчына і сумах на ўзгорках, цячэ Марава, прыгажэйшая за ўсе баснійскія рэкі, а народ ветлівы й гасцінны, сустракае нас як родных дзяцей. Ад самага пачатку паміж намі разгарэлася нейкае спаборніцтва. Кожная брыгада мела свой участак чыгункі, і якая пракладзе найболып, тая будзе абвешчаная найлепшай. Бялградцы капаюць, як
шалёныя, маўляў, сорамна, калі будоўля ў Сербіі, а яны не найлепшыя. Заграбцы прывезлі адных мужыкоў, усе па два метры, сілы хопіць, каб пракласці Транссібірскую магістраль, а на ўсіх нас глядзяць з пагардай. Маўляў, яны і культурнейшыя за нас, і капаюцьлепей. Толькі славенцы асабліва не напружваліся. Праз пяць дзён яны зразумелі, што ніяк не перамогуць, кінулі безнадзейную справу і пачалі будоўлю ўспрымаць як адпачынак. А наш участак быў найцяжэйшы, адны скалы і прорвы, запраста загінеш, калі неасцярожна ступіш. Напэўна, разлічвалі, што мы й так не можам перамагчы.
Аднаго вечара перад адбоем Хамда сабраў усю сараеўскую брыгаду. Устаў перад намі і кажа: Дзе адбываліся найцяжэйшыя бітвы народна-вызваленчай вайны? Дзе былі і ёсць Козара, Нярэтва, Конюх і Суцеска1? Дзе кожная пядзя зямлі налітая крывёю партызанаў? Якую з нашых сацыялістычных рэспубліктаварыш Ціта назваў калыскай братэрства і адзінства? Як называўся горад, у якім Гаўрыла Прынцып стрэліў у сэрца манархіі?.. He кажа Хамда што трэба рабіць, як трымацца і колькі кубоў зямлі выкапаць. Атолькі задае пытанні, і з кожным пытаннем нам становіцца ясна, што трэба зрабіць. А я, дробненькая, бялявая, зусім дзяўчынка, гляджу на яго і слухаю, і ўжо мне здаецца, што я памру, калі ён спытаецца нешта яшчэ. Хамда пытаецца і пытаецца, а я не паміраю. Той, хто не перажыў такую смерць, не ведае, што такое каханне.
Ажаніліся мы праз паўгода. Вяселле было на Іліджы2, малое і сціплае, бо такія былі часы. Мы нічога не мелі, але нам выпала збудаваць усё ўласнымі рукамі. А гэта ўжо нямала. Іншым і гэтулькі не выпадае. I кожны раз, як рабілася цяжка, калі мы жылі ў падвальным пакойчыку, я цяжарная Фай-
’ Козара і Конюх горныя масівы, а Нярэтва і Суцеска — рэкі ў Босніі, дзе ў часы Другой сусветнай вайны адбываліся найбольш значныя баі паміж партызанамі з сіламі Восі.
2 Іліджа — прадмесце на захадзе Сараева, з прыгожымі краявідамі.
кам, паўсюль працякаюць столі, і я не ведаю, дзе паставіць дзіцяці калыску, я толькі казала майму Хамду: а ну, родны мой, спытайся ў мяне пра Прынцыпа і пра калыску братэрства і адзінства1! А яму было прыемна, ён мяне абдымаў, і адразу рабілася лягчэй. Я ведала, што ў нас з Хамдам усё будзе добра, бо недарма перамагла сараеўская брыгада. He дапамагла Заграбу мужчынская сіла, не дапамагла Бялграду ўся Сербія, бо не было ў іх Хамды!
He прайшло й месяца пасля таго, як я нарадзіла Файку, а ўжо мой чалавек прыходзіць з пастановай на кватэру. Мой Хамда не піў, але ў той дзень ледзь трымаўся на нагах. Стаяў перад брамай і крычаў: Грбавіца, двухпакаёўка, шэсцьдзесят два метры! Суседзі павылазілі з вокнаў, адны віншуюць, другія хмурацца, такія ўжо людзі, усялякія бываюць, а я абдымаю яго і не пускаю з абдымкаў. He думаю, што дзіця засталося адно, а трымаю майго Хамду і плачу, сляза за слязой, бо жыццё пачынаецца не тады, калі народзішся, ні калі выйдзеш замуж, а толькі пасля таго, як заселішся ў свой дом. Мы былі маладыя, і ўсё, што з намі адбывалася, прыносіла нам толькі шчасце.
Потым прыйшла на свет і Санэла, і мы перабраліся ў большую кватэру на Скендэрыі2, з'явілася і лецішча на моры, купілі зямлю ў Палах. Надышлі багацейшыя часы, дый мой Хамда на працы ўзнімаўся прыступка за прыступкай і ад начальніка склада дайшоў да кіраўніка вытворчасці. Было гэта, калі я трэці раз зацяжарала. Тая цяжарнасць была ў мяне найцяжэйшая, нібьгга я ведала, штб нараджу, павылазілі вены на нагах, на твары выступілі нейкія чырвоныя плямы, а на ваіу стала — лішніх дваццаць пяць кілаграмаў. Хто б на мяне паглядзеўтакую? Таму я ніколі не вінаваціла Хамду, што ён закахаўся ўдырэктараву сакратарку. Маладая, вясёлая, ногі з шыі растуць, звалася Мір'яна, прыехалаў Сараева з Шабца.
' «Братэрства і адзінства» — афіцыйны дэвіз сацыялістычнай Югаславіі.
2Скендэрыя — кварталу старым Сараеве і мост цераз Міляцку-
Сапраўдная сербская курва, каб мае вочы яе не бачылі, я ёй ніколі не прабачыла. I так, пакуль я цягалася па хаце і мучылася з дзецьмі, якія адно за адным захварэлі на заўшніцу, а той камень ува мне ўсё расце і становіцца ўсё цяжэйшы, мой Хамда з Мір'янай аб'ездзіўусе матэлі ваколСараева. Ці то ён у «Панараме» на Палах, ці то ў Клачара на Біямбарах, або на Яхарыне, Борацкім возеры, у Ябланіцы, а мне ўсё кажа, што аб'язджае па Босніі будаўнічыя аб'екты. I я ўжо тады вакол яго стомленага завіхаюся, хоць яшчэ да таго, як вернецца, ведаю, дзе ён і з кім быў. Пераказваюць мне людзі, ягоныя з працы, пераказваюць суседзі, расказваюць, што бачылі, як, абняўшыся, гуляюць яны над возерам, расказваюць, што яны елі і пілі, хто ім на вуха граў музыку і што мой Хамда той курве казаў і абяцаў. Ведаюць людзі, а нават што й не мах-лі б ніяк ведаць, але рады маім пакутам, таму й ведаюць і расказваюцьмне.Аяслухаюіцярплю, разумею, штонельгаіначай, і толькі сціскаю зубы, калі пра яго кажуць нешта брыдкае, што ён такі і сякі. Можа мой Хамда блядаваць, можа ёй абяцаць, што развядзецца са мною і ажэніцца з ёй, можа расказваць па прадпрыемстве, што яна і ў ложку лепшая за мяне, дый як бы не была лепшая, калі яна курва, але я ведаю, што нямаўяго кахання, апрача майго, і што ён да мяне вернецца. I я зноў буду песціць яго і берагчы, а калі цяжка мне будзе, я толькі скажу яму: Хамда, родны мой, спытайся ў мяне пра Прынцыпа і пра калыску братэрства і адзінства!
Каб мяне трэцяя цяжарнасць не зрабіла такой брыдкай, ніколі б мой Хамда не закахаўся ў дырэктараву сакратарку. Калі ўсё мінула, я ў яго спыталася, і ён мне сказаў. Пасля я яшчэ спыталася: а скажы, родны мой, ці мне вярнулася хоць нешта ад маёй прыгажосці? Так, Фікрэта, вярнулася і расцвіло, сказаў ён і заплакаў. Прабач мне, Фікрэта! — склаў ён рукі, а я сказала, што не маю што яму прабачаць.
Такое вось было наша шчасце, большага я не ведаю дый не веру, што болыпае ёсць на свеце, пакуль не нарадзіўся той, хто падняў руку на майго Хамду. Чаму ён не падняў яе на мяне? Калі б забіў мяне, а не яго, маці б яму прабачыла.