Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
На Фінцыевым доме вялікімі чырвонымі літарамі было напісана «Электрычны ток Эдысан», а пад гэтым драбнейшымі чорнымі, што імітавалі рукапіс: «Уткніцеся ў будучынюўБаранона Фінцы!» Яны зайшлі, некалітутбыў магазін каланіяльных тавараў, а цяпер за гандлярскім прылаўкам у чорным вечаровым гарнітуры з матыльком стаяў стары з арліным носам і радасна жмурыўся, згледзеўшы кліентаў. Мэрхаба, шалом1 і добры дзень, сказаўён і махнуўрукой, паказваючы на тое, што было ў яго над галавой. На драўляных паліцах, абцягнутых сіняй абгортачнай паперай, былі лямпы розных памераў, электрычныя прасы і радыёапараты,
1 Мэрхаба — мусульманскае прывітанне. Шалом — юдэйскае прывітанне.
а ў куце на малым чырвоным дываночку стаяу сушыльны каўпак з крэслам для цырульні.
Што спадарства больш цікавіць: лямпачкі Осрам, найвыдатнейшы дойч-тавар, або гэты цудоўны прас, асабісты патэнт містэра Эдысана, па кім наша малая крамка мае гонар насіць імя, а можа радыёапарат, цяпер дзеля музыкі не трэба ісці ў оперу або не трэба мучыцца ў цягніку, каб даехацьу нашуімператарскую і каралеўскую Вену — і музыку, і Вену вы знойдзеце ў радыёапараце, вырабленым фірмай «Зымэнс», спецыяльна для вас! Або можа вас цікавіць гэтае найдзівоснейшае адкрыццё мадэрнай тэхнікі, хадзеце, свадар, хадзеце паспрабуйце сам...
Стары дастаў з-за стойкі старасвецкі медны збан і місу, крыкнуў: Сімха, прынясі цёплай вады, спадарства хоча выпрабаваць чароўную сушылку! Сімха, якая, відаць, чакала за дзвярмі, убегла са збанам, з якога валіла пара, у другую руку ўзяла той, што ўжо быў тут, і, усміхаючыся кліентам найшырэйшай арыентальнай усмешкай, адначасна выліла абодва ў місу.
Морыц стаяў, як скамянелы, ён пазнаў старога Баранона і ягоную жонку, а яны яго не. Ён хацеў спыніць гэты спектакль, але не ведаў як. Гардэль, які нічога не разумеў, але відавочна быў зачараваны тонам выкладу і бездакорнай харэаграфіяй, падышоў да стойкі, паслухмяна дазволіў старому зняць з сябе капялюш, а пасля нахіліў галаву, і вось яго валасы былі ўжо мокрыя, Сімхіны пальцы іх намыльвалі, Баранон адбег прынесці яшчэ вады, і пакуль Морыц паспеў раскрыць рот, Карлас Гардэль сядзеў пад першай у гісторыі Сараева сушылкай і не хаваў задавальнення, што ўдзельнічае ў такім незвычайным рытуале.
Цёця Сімха, ты мяне не памятаеш?
Даражэнькі, як жа мне цябе не памятаць! Я трымала цябе на руках, калі ты выйшаў з мацеры, сказала яна, але без крыўды. Толькі не магла зразумець, чаму малы Альбахары думае, што яна магла б яго не памятаць.
А ён?
Ну ў яго ўжо трошкі саслаблі вочы. Цыцык, ці ты не бачыш, хто тут да нас прыйшоў? — схапілася яна за Баранона, які якраз паказваў Гардэлю, як цудоўная сушылка для валасоўможадзьмуць, нібылёгкі брыззАдрыятыкі, як віхор пустыні або, хай я аслепну, калі хлушу, як карыбскі ўраган.
Морыц, даражэнькі, што ж ты не сказаў, што гэта ты! — пагладзіў яго стары па шчацэ. Ведаеш, колькі разоў я ўжо думаў, што лягу ў магілу і больш ніколі цябе не пабачу? Цябе не было ўсе гэтыя гады, а мы, як бачыш, старэем, сказаў стары, у вачах у яго ўзніклі слёзы і пацяклі па твары. Без болю і плачу, проста цякуць, а ён быццам іх і не заўважае. Сімха дастала хустачку і падышла абцерці.
Ай, старая, пакінь мяне ў спакоі. Бачыш, я з нашым Морыцам размаўляю!
У Гардэля галава ўжо пачала памалу скварыцца пад каўпаком, але ён не ведаў, што рабіць. Яго спалохалі старэчыя слёзы, дакладней, спалохала тое, што не здарылася нічога, што магло б іх прадвясціць, і таму здавалася, што гэта таксама частка рытуалу.
Я прыехаў пабачыць, як справы ў старым краі, сказаў Морыц.
А чаму ты адсюлыіаехаў? — спытаўся стары.
Так было трэба.
I хіба там табе было лягчэй?
Так, было.
Калі так, тады добра.
I яму было лягчэй, што мяне не бачыў,
Каму?
Дзядзьку Мозэсу.
Стары ўздыхнуў, кручок лёгкай іроніі зачапіўся яму за куток вуснаў, ён пагрозліва махнуў пальцам падлозе. Скрыўлены рэўматызмам, ён быў падобны галавой да карлікавага пеўніка. Пеўнікразоўдзесяцьдзюбнуўпаветра, перш чым Баранон сказаў:
Нікога ён болып не бачыць. Дзесяць гадоў ляжыць пад зямлёй, і спадзяюся, што яна яму не будзе пухам!
Божа барані, Цыцык, як ты можаш так казаць пра чалавека, абурылася Сімха.
Mary. Мне ён не быў добры. Каму быў, хай кажа інакш.
Так закончылася наведанне «Электрычнага току Эдысан». Так, так, абяцаў ён старому Баранону зайсці на каву. Або, калі ты галодны, сынку, сказала Сімха... Ёнтолькі ківаў галавою і чамусьці не мог ім сказаць, што зноў едзе, дый нават ужо паехаў бы, калі б сябру раптам не схапіла страўнік. А пра яго й не пыталіся, хто ён і адкуль, нават не звярнуліся да яго і таму не даведаліся, што ён чужынец. Г ардэлю трошкі балела галава, калі яны йшлі далей, але нічога сур'ёзнага, пройдзе. Валасы ў яго былі сухія, як салома, і пахлі рукамі жанчыны. якая цэлы дзеньля дваровай студні мыла бялізну.
Сярод пусткі за Фінцыевым домам расла ляшчына. Дзяўчынка ўінвалідным вазочку цягнула руку, спрабуючы ўхапіць лісцё. Ей магло быць гадоў дзевяць-дзесяць. Хлопчык іуляў мячом з анучаў, падбіваў яго нагой і спрабаваў трапіць у вузкі праход паміж яе ног.
Як цябе завуць? — спытаўся Морыц. Палома, а гэта мой брат, яго завуць Саламон, сказала дзяўчынка і важна надзьмула вусны, як старэйшыя жанчыны, калі за кавай расказваюць, хто памёр на Бістрыку, у квартале з другога берага ракі. Што вы тутробіце? Я за ім даглядаю, а ён робіць футбольны матч. Гуляюць «САШК» і «Граджанскі»1. Саламон — «САШК», амаеногі — «Г’раджанскі». Боянемагуімі рухаць. Калі б магла, было б інакш, тады «Граджанскі» быў бы той куст, сказала яна, развёўшы рукі. Нічога не бывае дасканалым, у тым ліку футбольны матч.
А ці гэтае месца неяк называецца? — спытаўся Морыц.
Палома збянтэжылася, бо чаму пустка мусіла неяк называцца. Ёй гэты чалавек спадабаўся, а цяпер такое пытаецца.
1 САШК — сараеўскі футбольны клуб 1920—1940-х гадоў. «Граджанскі» — заірабскі фугбольны клуб 1910 —1940-х гадоў.
2 Баклава — салодкі дэсерт са слоенага цеста з арэхамі ў сіропе, пахлава.
Яна паспрабавала звыкнуцца з расчараваннем, нахмурылася і падумала, як яго прагнаць.
Тут стаяўдом, у якім я нарадзіўся, сказаў Морыц, а насля ён згарэў. Цёця Рута незадоўга перад тым дала мне поўны мех арэшкаў, ёй прынеслі пастухі з Трэбэвіча. Яна не ведала, куды столькі падзець, дык дала мне. I сказала: калі маеш дзяўчыну, хай яна зробіць табе з іх баклаву2. Жартавала. Надвячоркам я, бывала, стаяўля акна, і кожны раз, як праходзіла Марэна, кідаўся ў яе тымі арэшкамі. Бачыш, з аднаго вырасла гэтая ляшчына, сказаў Морыц. Яна падазрона паглядзела на яго:
Праўда так было, ці ты дражнішся?
Праўда. Чаго б я дражніўся?
Тады гэта твой дом?
Ну, у нейкім сэнсе, так.
I цяпер ты будзеш туг жыць? — яна была расчараваная. Падумала, што болып не зможа гуляць з Саламонам на пустцы.
He ведаю. Напэўна, не буду.
Лепш не трэба. Табе будзе холадна, а Саламон не слухаецца. Крычыцьусю ноч, так што не заснуць.
Добра, ты мяне адгаварыла. Буду жыць на нейкім іншым месцы.
А хто гэты, што ўвесь час маўчыць?
He зважай, гэта мой брат, але ён нямы, дык я мушу ўвесь час за ім даглядаць,
Нялёгка табе, пашкадавала яго Палома, але і мне з Саламонам таксама.
Нувось, мнетрэба ісці. Шалом, Палома!
Да пабачэння. I прывітанні дома.
Хто гэтая дзяўчынка, спытаўся Гардэль, калі яны адыходзілі. He ведаю, сказаў Морыц, можа ўнучка суседа Камхі. Ён быў рабінам і нешта зрабіў не так. А дзе твой дом? — спытаўся Гардэль. Морыц паглядзеў на яго і хацеў нешта схлусіць, але не выйшла.
Я нарадзіўся дакладна на тым месцы, дзе ты стаяў. Там
быў ложак, на якім Рахела мяне нараджала. Вось, цяпер ведаеш.
У апошнюю ноч у Сараеве Карлас Гардэль прысніў страшны сон. Снілася яму, што яго паблыталі з Ібрагім-бэгам Кустурам. Нейкая жанчына пазнала яго, калі ўзнімаўся ўгору на Бялавы, і крыкнула — гэта ён! Прыскакалі на конях паліцыянты, у кожнага бакенбарды Франца-Ёзэфа, шабля за поясам і глыбокія сінія вочы. Надзелі яму кайданкі і завялі ў астрог, а там далі аркуш паперы і аловак, каб ён напісаў сваё імя. У Гардэлевым сне рука не мела сілы, з дзесяці спробаў ён ледзь здолеўузяць аловак, але пасля не мог як след на яго націснуць, каб на паперы застаўся след. Калі гэта нарэшце ўдалося, замест літараў выйшла нейкая крамзаніна, якую адразу схапілі тыя паліцыянты. Ходжа, ходжа, крычалі яны, на што ён у паніцы спрабаваў іх пераканаць. што ён не ходжа, а спявак танга і аргентынец. А чаму гаворыш па-арабску, калі ты аргентынец? I чаму на галаве ў цябе такі вялікі турбан? Пакажы нам, як танцуюць танга! Камень упаў у яго з сэрца, ён запатрабаваў, каб з яго знялі кайданкі, стаў пасярод вязніцы, заплюшчыў вочы ў сваім сне, каб пачуць гук Морыцавай гармонікі і затанчыць. Але гуку не было, а ногі не ведалі, у які бок падацца. Гардэль не ўмеў танцаваць танга. Пасля прыехала дзяўчынка ў вазочку, раптам яны апынуліся на нейкім лузе, пасярод якога рос куст. Што гэта за куст? — спыталася яна. Ён не ведаў. Калі ты аргентынец, то мусіў бы ведаць, сказалі паліцыянты. Ён мяне забіў, сказала дзяўчынка. Я варажыла яму на далоні і сказала, што ён памрэ праз два гады, і тады ён мяне забіў. Мы гэта ведаем, сказалі паліцыянты, У наступны момант Гардэль быўу судовай залі. Суддзя меўна галаве чорны каптур, а за спінай у яго стаяла шыбеніца. Ты будзеш павешаны, пакуль не выпусціш дух, вынес ён вырак. Пакуль Гардэля вялі да шыбеніцы, ён прыгадаў! Я не ходжа, закрычаў ён. Я ведаю песню пра ходжу! Усе спыніліся, паліцыянты спыніліся, стаў і суддзя з чорным каптуром. Дзяўчынка нахмурылася. Гардэль заспяваў «Сонца ззяла б, ды ззяці не можа».
Пакуль ён спяваў, да яго вярнуўся ягоны святочны фрак, а над шыбеніцай з'явілася вялікая крышталёвая свяцільня гатэлю «Хілтан» у Чыкага. Прабачце, спадар Гардэль, сказаў суддзя. Як мы толькі маглі надумаць. А тады сханіўвазочак, у якім была дзяўчынка, і шіурхігуў яго са скалы, з якой было добра відаць цэлы горад. Але гэта быў не Чыкага і не Сараева, а Рыо-дэ-Жанейра. Ён глядзеў, як дзяўчынка падае на стрэхі дамоў, на таполі і на каменне. Ён быў шчаслівы, так што пачаў скаліць зубы і церці сцёгны адно аб адно, пакуль не адчуў, што ў яго выцекла семя, у сне, як некалі даўно, калі ён быў падлеткам.