Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
і недзе каля першай ці а палове другой дзманстрацыйна пакінуў рэстаран.
Па дарозе дадому на яго напалі двое незнаёмых мужчынаў, збілі кіем па спіне і па галаве і забралі гадзіннік і кашалёк. Спрабавалі забраць і адвакацкі персцень з пячаткай, але безыменны палец левай рукі быў такі пухлы, што сцягнуць персцень было немагчыма. Пасля таго, як, лежачы ўшпіталі, ён трошкі супакоіўся, а можа і шчаслівы, што выбраўся жывы, Сава Чэраніч жартаваў, што ягонае абжорства ўратавала яму гонар і адвакатуру. Калі б не тыя лішнія дваццаць кілаграмаў, што ён набраў ад шкадобы пасля падзення Аўстрыі, персцень лёгка саслізнуў бы ў зладзейскія рукі, і хто ведае, якія свінствы зацвярджаліся б ягонай пячаткай.
Паліцыя не знайшла вінаваўцаў гвалтоўнага нападу на паважанага сараеўскага адваката, але доўга хадзіла пагалоска, што Чэраніч атрымаў у гарбуз не за грошы, а за тое, што занадта гучна абураўся аргентынскім танцам. Усякае перабольшанае абурэнне вядзе да таго, што абураны атрымае па галаве, пры гэтым не мае значэння, чым ён абураўся.
Як бы там ні было, Сава і Роза больш не хадзілі на вечары вальсу, але й танга не ўвайшло ў моду, бо ў Сараеве не было мужчынаў, якія навучыліся б яготанцаваць, а Вэрнэр болып не прывозіў танцораў з Парыжа.
Аднак праз шэсць гадоў адбылося нешта, дзеля чаго варта было расказаць гісторыю пра першае танга ананімнага Герарда і Сонечкі Салаўёвай ды пра ролю Савы Чэраніча ўтым танцы. Увесну 1934-га ў Сараева прыехаў Карлас Гардэль1! Паведамленне пра тую падзею немагчыма знайсці ні ў Гардэлевых біяграфіях, ні ў газетах таго часу. Біёграфы нават не ведалі пра гэтае падарожжа, а тагачасным журналістам у дзікай балканскай правінцыі Гардэлева імя нічога не казала. Дый хто ведае, як бы рэагаваў славуты аргентынец
1 Карлас Гардэль (1890 1935) «кароль танга», аргентынскі спявак і кампазі гар, загінуў у авіякатастрофе каля Медэльіну (Калумбія).
на праявы цікаўнасці да яго, бо ў Боснію яго прывяла непрыемная справа.
Але ўсё па парадку. Карлас Гардэль тады ўжо запісаў каля тысячы кампазіцыяў, выступаў у музычных спектаклях і фільмах, спярша на бацькаўшчыне, а пасля і ў Злучаных Штатах Амерыкі. Балыпыня ягоных песняў у аснове мела танга, што прыводзіла да дзівоснага спалучэння фатальных элементаўу рытме, мелодыі і тэксце. Пра што б ённі спяваў, усё прадвяшчала злавесны канец. Па сутнасці, кожнае ягонае танга зводзілася да падрыхтоўкі таго заключнага ўдару, ад якога займала дух, а ў слухачоў, і тым больш у танцораў, з апошнім тактам узнікала кароткачасовае, але абсалютна яснае адчуванне смерці. Аднойчы, быў упэўнены Гардэль, будзе створанае такое танга, дзе апошні такт будзе азначаць і апошні ўдар чалавечага сэрца.
Дык вось, у Буэнас-Айрэсе, за некалькі месяцаў да ад' езду ў Сараева, а дакладней на Дзень мёртвых1, Гардэль, п’яны ад славы і пыхі, падаў сваю далонь адной цыганцы. Раней ён гэтага пазбягаў, баяўся любых прадказанняў, цураўся варажбітоў і чытачоў лёсу, якіх было шмат на кожным кроку, бо і галота мусіла з нечага жыць. Але ў той дзень ён паверыў, што нічога дрэннага з ім не здарыцца і што на ягонай далоні запісана, што ён сам — гаспадар свайго лёсу. Калі не так, хіба ягоны голас быў бы голасам танга?
Цыганка вярнула яму грошы. Сунула ў далонь, якую толькі што разглядала, заціснула яе ў кулак, а ў вачах у яе з'явіліся слёзы. Ён хацеў ведаць, а яна казала яму, што лепш не ведаць. Лягчэй пазбегнуць лёс, калі не ведаеш. Гардэль спытаўся, які лёс. Цыганка сказала, што яму застаецца жыць яшчэ два гады. I што ён можа ўратавацца адно тады, калі будзе рабіць толькі тое, што было магчыма пяцьсот гадоў таму. Ён падумаў, што яна намаўляе яго перастаць спяваць танга, і штурхнуў яе са сходаў перад царквой Святога
1 Дзень мёртвых — «лацінаамерыканскія Дзяды», адзначаецца
1 — 2 лістапада.
Мігеля. Натоўп ледзь не раздзёр яе на кавалкі, патрабуючы расказаць, які лёс яна пабачыла ў далоні Карласа Гардэля, што ён так раззлаваўся, але яна ім не сказала.
Ён паверыўтак, як верыць кожны, хто баіцца, каб цыганка варажыла яму на далоні. Ён верыў, як верацьтыя, што не ходзяць у царкву, але як толькі будаўнікі складуць накрыж дзве дошкі, адразу бачаць у іх вобраз Збаўцы.
Аднойчы ён паскардзіўся Морыцу Альбахары, музыканту з гатэля «Хілтан», што перастаў спаць па начах. Морыц не нараіў яму ні кубак халоднага малака, ні лічыць да тысячы, а спытаўся, ці не было ў яго апошнім часам нейкіх дрэнных навінаў. Цыганка нешта пабачыла на маёй далоні, прызнаўся Г ардэль. Нельга было даваць ёй варажыць, сказаў Морыц. Яны не чытаюцьлёс, а запісваюцьяго. I што цяпер рабіць? Калі можаш — забудзься. А калі не магу?
Морыц яму на гэта не адказаў. Шэф аркестра даў знак, і яны зайгралі Mi noche triste. Карлас Гардэль спяваў горш, чым калі. У яго сціснулася горла, і ён пішчаў, як стары дзед. Але мала было тых, хто гэта мог заўважыць. Транс, у які ўсе перад ім упадалі, быў мацнейшы і за танга, і за Гардэлеў голас.
Калі не пройдзе, знайдзі мяне. Але разлічвай на тое, што нас у гэткім разе чакае доўгая дарога, сказаў яму Морыц Альбахары і ўжо ведаў, што не пройдзе і што давядзецца паехаць з Г ардэлем у краіну, якую ён пакінуў пятнаццаць гадоў таму. Смутак і радасць будуць змяняцца ў душы ў Морыца, гэтак як у Буэнас-Айрэсе вятры, што прыносяць спёку, змяняюцца вятрамі, што разганяюць аблокі. Яму было не ўсё роўна, што ён, хоцьіна кароткічас, мае вярнуццаўБоснію.
Калі ён адтуль выязджаў, спачатку ў Спліт, з Спліта караблём да Трыеста, з Трыеста па сушы да самай Іспаніі, а адтуль зноў караблём праз акіян, Морыц Альбахары быў упэўнены, што ніколі не вернецца. Ён узяў з сабой гармоніку, з падпаленага дома на Бялавах1 уратаваў толькі
1 Бялавы — нрадмесце на поўначы Сараева, да другой сусветнай вайны населенае пераважна габрэямі.
бацькаў гадзіннік, а з усёй сям'і ў Сараеве ў яго засталася толькі цётка Рута, дзедава сястра, якой тады было восемдзесят восем гадоў, але яна была яшчэ зусім пры памяці і добра ведала, што значыць Морыцаў ад'езд. Яна не мела што яму даць, апрача старога ключа, які ўжо некалькі стагоддзяў не адмыкаў ніводнага замка, але перадаваўся ў родзе Альбахары з пакалення ў пакаленне як нейкі талісман. Можа ў далёкай будучыні нейкі шчаслівец для гэтага вялікага і прыгожага ключа, якімі, напэўна адмыкаюцца толькі палацы, знойдзе дастаткова вялікі замок.
Яна не спрабавала яго затрымаць, бо думала, што калі ён застанецца, дык памрэ раней за яе. Так вырашыў Мозэс Пінта, Морыц заплаціць галавой, які б ён ні быўневінаваты. Таму што галавой заплаціла Марэна, адзіная Пінтава дачка, а яна была вінаватая яшчэ менш за яго. Яна нырнула на Бэнтбашы1 і больш не вынырнула паслятаго, як Морыц патаемна завёўяе на купанне, сяродлістапада, калі не купаецца ніхто, апрача тых, хто шукае бяды. Калі ўжо ён скраў дзяўчыну, што ўжо само па сабе занадта, то мусіў памерці, ратуючы яе з ледзяной вады. Так думаў Мозэс Пінта, а таму ў ноч пасля Марэнінага пахавання падпаліў дом нябожчыка Арона Альбахары, спадзеючыся, што з ім у сне згарыць і Аронаў сын. Агонь — справядліваяпомстазаваду.АлеМорыцутуюноч не спаў. Ахоплены роспаччу бацька не заўважыў ягонага кахання і смутку, які тое каханне спарадзіла.
I ён уцёк, больш хвалюючыся за Мозэсаву роспач, чым за сваё жыццё.
Калі Гардэль сказаў яму, што цыганка нешта пабачыла ў ягонай далоні, Морыц яшчэ не меў яснага плана і не ведаў, да каго ён яго прывядзе. Ён хацеўяшчэ раз пабачыць родны горад, гэта яму зажадалася яшчэ за тыдзень або два перад тым, і калі б не гэта, яму і ў галаву не прыйшло б прапанаваць чалавеку, каб той спрабаваў пазбавіцца злога лёсу на
1 Бэнтбаша — месца на рацэ Міляцка на ўсходзе Сарасва, дзе колісь стаяла гаць з дзевяццю млынамі.
другім баку акіяна. Уласна кажучы, Морыц Альбахары не верыў у сурокі, а яшчэ менш у тое, што ёсць людзі, якія могуць ад іх вызваліць. Ён шукаў прычыны паехаць у Боснію і знайшоўяе ў Гардэлевым страху.
Карабель « Ка роль Георг» увайшоў у спліцкі порт 12 траўня 1934 года. Карлас Г ардэль і ягоны сябар пераначавалі ў гатэлі «Асторыя», каб на другі дзень працягнуць падарожжа да Сараева. Неўзабаве Гардэль упершыню ў жыцці пабачыў мячэць. Яму здавалася, што ён з рэальнага свету трапіў у нейкі іншы, не тое каб нерэальны, але ва ўсялякім разе менш ясны і менш матэрыяльны. Тое, што ён пабачыў, нагадвала яму карцінкі з буэнас-айрэскіх антыкварыятаўі экзатычных габрэйскіх крамак з рознай драбязой, дзе сыны гаўча' куплялі сваім нявестам падарункі, нейкія штучкі незвычайнага выгляду і таямнічага прызначэння. А ці ёсць тут факіры з кобрамі? — пытаўсяён,аМорыцтолькіўсміхаўся.
Рэшту дарогі Гардэль заставаўся спакойны, ён заснуў у цягніку і не прачнуўся аж да Сараева. Ён паверыў, што насамрэч едзе ў краіну, у якой лёгка вырашаюцца праблемы з няправільна запісаным лёсам. Ён падарожнічаў па сваёй далоні, і яму здавалася, што тут варта было б і застацца.
Морыц вырашыў завесці яго да першага ходжы, які зробіць яму запіс супраць сурокаў, і так уся справа будзе вырашана. Калі Гардэля гэта не пераканае, ён знойдзе яму цыганку, якая напэўна не пабачыць тое самае, што пабачыла тая першая з Буэнас-Айрэса, а калі й гэтага будзе недастаткова, дык знойдзе яму нейкую бабку, якая паварожыць яму на фасолі, кававай гушчы і вуголлі, пасля мад'ярку, якая паглядзіць яму ў карты, або адну з тых жанчын з Сараеўскай даліны, якія варожацьпаводле радзімак нажываце. Ваўсялякім разе, амаль выключана. каб ён вярнуўся ў Аргентыну, не паверыўшы.
Яны спыніліся ў гатэлі« Еўропа». Морыцаў пакой выходзіў вокнамі на поўнач. Ён доўга стаяўля акна, курыўі спрабаваў разгледзець, ці тыя дамкі на гары — гэта Бялавы. А можа
1 Гаўча — аргентынскі каўбой.
гэта Мэйташ, Падхрасты або нейкае іншае сараеўскае прадмесце. Яму здавалася, што ён пазнае вярхі Фінцыевых і Камхіевых1 стрэхаў, за якімі некалі, меншы і бяднейшы, стаяў ягоны родны дамок. Яго страхі і так было б не відаць, наваткалі б ён не згарэўутую ноч. Трошкі далей, за трыма таполямі, меўся б быць і дом Мозэса Пінты, і двор, дзе ён заляцаўся да Марэны. Калі ўсё гэта не нейкія іншыя стрэхі і таполі і калі Бялавы наагул відны з акна «Еўропы». Панараму горада з гатэльных вокнаў ніколі нельга ясна разгледзець. Насельнікі гатэляў не знаёмыя з горадам, каб ведаць, што ў іх перад вачыма, а людзям, якія ведаюць Сараева, бо ў ім жывуць, няма чаго шукаць у гатэльным пакоі. Калі ім, як Морыцу, некалі давядзецца апынуцца ў гатэлі, дык тое, што яны адтуль пабачыць, ужо не іх горад.