Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
1 Хафіз — мусульманін, які ведае напамяць Каран.
Але калі ў горад увайшлі швабы1, ён раптам змяніўся. PaHeft яму бывала вуліцы досыць, каб толькі плячыма прайсці, а цяпер ён нібыта зрабіўся шырэйшы. Прыйдзе, як які герой, каб толькі яму жандары саступалі дарогу. I саступалі. А народу гэта было прыемна. А як бы не было, калі прыйшла ўлада няверных, па горадзе будуюцца цэрквы, і ў кожнай вежа вышэйшая за Бэгаву мячэць2, асарамаціліся мы, хоць нам усё здаецца, што нас іншыя сарамацяць, і толькі ён зрабіўся шырэйшы ў плячах і ходзіць дзе хоча.
Хадзіў так Ібрагім-бэг Кустура, позірк у яго зрабіўся нейкі востры, увесь ён быў як тыя старыя, калі ў іх разгарыцца другая маладосць, аднак у нейкі момант і швабы заўважылі, як хафіз ходзіць. I магу табе сказаць, ім гэта не спадабалася.
За турэцкім часам Ібрагім-бэг, наколькі мне вядома, не ўчыняў запісаў. Хто б у яго ні прасіў, ён наказваў толькі рэгулярна маліцца і зазірнуць у сваё сэрца, і калі ў сэрцы чыста, літасцівы Алах дапаможа, каб і ў жыцці ўсё было добра. Але як толькі прыйшла Аўстрыя, ён наўчыняў запісаў каму трэба і каму не трэба. Мяне б не здзівіла, калі б ён іх складаў і самому сабе. Думаецца мне, нядобра гэта, мой Ібрагіме, зазнаеш ты гора горкага, але што я, малы ходжа, буду казаць самому Кустуру. Лепш маўчаць і дбаць пра сваё. Муя Фазлінавіч смешыць народ ды кажа, што ўсё добра і ніколі лепш не было, а Ібрагім-бэг Кустура наводзіць ім змрок на вочы і рыхтуе бунт, а Заім на іх глядзіць і дзіву даецца. Але зноўжа, каб ніхто мяне не бачыў.
I як разышлася пагалоска пра Кустуравы запісы, а калі ўжо нехта занадта гэтым займаецца, яго адразу абвяшчаюць цудатворцам, так і сярод хрысціянаў пачалі хадзіць чуткі, што ёсць адзін ходжа, які мае вялікую моц. Дачулася пра гэта і нейкая Катарына, дачка аўстрыйскага афіцэра, ро-
' Калі ў горад увайшлі швабы... — на Берлінскім кангрэсе 1878 года Аўстра-Вугоршчына атрымала дазвол на акупацыю Босніі. Аўстрыйскія войскі ўвайшлі ў горад 19 жніўня 1878 года.
2Бэгавамячэць — галоўнаямячэцьу Сараеве, збудаванаяў 1531 годзе на сродкі намесніка Босніі Газі Хусрэў-бэга.
дам з Вараждзіна, а мела яна вялікі клопат. Закахалася яна ў Ёзу Сцяпанавіча, гарадскога прайдзісвета, сына багатага каваля з Варэшу, якога бацька адпусціў у Сараева бадзяцца без справы і рабіць вэрхал на афіцэрскіх балях. Як ён, які войска і не нюхаў, а дальбог, не ведаю ці ўвогуле ўмеў па-нямецку, мог трапіць на афіцэрскі баль? Ну, пра гэта трэба было пытацца ў фельдфебеляў, генералаў і адміралаў слаўнага нашага імператара Франца, а разам з імі і ў тых, хто яшчэ й сёння думае, што не было лепшай дзяржавы за Аўстрыю і што ў тым войску быў парадак. Ну ато ж, як не было, такі самы, як на праваслаўным вяселлі!
Дык вось, закахалася дзеўка ў Ёзу, а ён спярша даў ёй нейкую надзею, як даваўкожнай іншай, а пасля пачаўуцякаць, як толькі яе пабачыць. I чым больш уцякаў, тым больш яна здалёк яго кахала. Відаць, ёсцьу гэтым нейкае правіла, але не дай Божа яго правяраць.
Урэшце прыйшла яна да Ібрагім-бэга, каб учыніў ёй запіс пра тое, каб і Ёза ў яе закахаўся.
Вось вам і ўся гісторыя. Але калі б тут быў канец, дык я вам яе й не расказваў бы, а вы мяне й не слухалі б, шмат чаго было б не так, як яно ёсць.
Бяда толькі, што ў гэтай гісторыі ёсць два канцы і абодва непраўдзівыя. А праўдзівы ведае толькі Бог, які ведае таксама, чаму ён схаваўяго адлюдзей. Можа, каб праверыць, калі нехта, распавядаючы гэтую гісторыю, учыніць цяжкі грэх. Дык я вам, каб не зграшыць, раскажу і адзін і другі канец.
Найперш той канец, які ўжо забыты, бо людзям хацелася, каб быў забыты і Ібрагім-бэг Кустура, хафіз і, як народ кажа, святы!
Дык было так: аднае суботы з Уратніку, немым крыкам просячы дапамогі, спускалася дзяўчына, уся скрываўленая і з перарэзаным горлам. Людзі прыбеглі, здабылі недзе малачарскі воз, на якім няшчасную завезлі ў лякарню, што была збудаваная няцэлага паўгода перад тым. Знайшліся тут адразу і паліцэйскія агенты, якія, пакуль доктар зашываў рану, спрабавалі распытаць дзяўчыну, хто ёй гэта зрабіў.
Яна не магла гаварыць ці то ад болю і крыві, якая тачылася з раны і душыла яе, ці то ў яе нейкая гаварыльная жыла была парэзаная, а таму яна толькі хрыпела і вытрэшчвала вочы. Але нехта яе пазнаў, і тады па лякарні, а пасля і па горадзе разышласячутка, што нехта зарэзаўдачкумаёраЯзбэца. Народ, ведама ж, змярцвеўад жаху, бо нячаста нехта кідаецца з нажом на жаночую шыю, а тым больш ніколі яшчэ не сталася, каб нехта падняў руку на дзіця такога высокага чына, як маёр імператарскага і каралеўскага войска. Ддя людзей гэта было, як бы нехта напаў на дачку агі або пашы, таму ўсе ў страху пахаваліся па хатах, баючыся, што назаўтра швабы з помсты падпаляць чаршыю.
Мала хто яе, нябогу, прыйшоў пашкадаваць. У страху чалавек траціць душу, які б ён добры ні быў.
Яна памерла на досвітку, так і не сказаўшы, хто ёй гэта зрабіў. Агенты падсоўвалі ёй паперу, каб яна напісала, і яна накрэмзала нешта незразумелае. Нібыта й літары, а нібыта й не літары. Далі паглядзець нейкаму Наіму Хаджытэрзічу, гнюсны чалавек, яго баяліся, калі ён наводзіў турэцкія парадкі, а пасля баяліся, і калі швабы ўзялі яго ў сваю паліцыю. Глядзіць Наім, глядзіць, а пасля кажа: Невядома што тут такое, калі тут наагул нешта ёсць! Але тады далі Шварцу, то быў нібыта нейкі шэф, прыехаў з Заграба, і ён кажа, што на паперы напісана — ходжа. Ды дзе тут які ходжа? — абурыўся Наім, бо няўжо гэты ведае лепш за яго, але Шварц кажа — ходжа і ўсё! Тады паклікалі яшчэ аднаго чалавека, які быў пісарам у пастарунку, каталік. I ён пацвердзіў, што напісана — ходжа. Пасля прыйшоў нейкі Кемал Бурназавіч, адзін з тых, што па кнайпах слухаюць, хто што гаворыць, і пасля паведамляюць куды трэба, і ён сказаў, што нічога не напісана і ніводнай літары не разабраць.
Так іх змянілася можа якіх чалавек дваццаць, паліцыянтаў і жандараў, раднікаў і пісараў. Адны ясна бачаць, што дзяўчына напісала — ходжа. А другія не бачаць нічога. Першыя ўсе як адзін хрысціяне, а другія мусульмане. Я сабе думаю, от жа ж гора нам і бяда, калі ад гэтага залежыць, хто
як бачыць. Але пасля мне Кемал Бурназавіч кляўся, што не мог прачытаць, а Шварц прысягаў Богам, што ясна бачыў — ходжа. I ведаеш што? Я веру абодвум. Нашы баяліся пабачыць, што напісана ходжа, а іхныя бачылі лепш чым калі, што напісана якраз ходжа.
Вось як было. I выйшла, што не так важна, было там нешта напісана або не, бо агенты дапыталі сябровак забітай. Тыя сказалі, што за дзень да няшчасця яна казала, што пойдзе да некага ўчыніць запіс, каб хлопец у яе закахаўся. А каго першага яны маглі пасля гэтага шукаць? Ведама ж, Ібрагім-бэга Кустуру. I яны не мелі з ім ніякіх праблем. Ён прызнаўся, што нейкая хрысціянка прыходзіла да яго, каб ён ёй склаў запіс, але ён не хацеў. Сказаў ёй, што кожная авечка мусіць ісці ў свой статак.
Ты яе зарэзаў? — спыталіся ў яго ў судзе.
He, сказаў Ібрагім-бэг Кустура.
А як нам ведаць, што не ты? — пыталіся ў яго далей.
Бісмілагі рахмані рахім’, я не забіваў! — сказаўКустура, і яго асудзілі на смерць. Суддзя сказаў, што няма такога забойцы, які б не прысягаў Богам, што не забіваў. У Кустуравым двары, як было даказана, знайшлі сляды крыві.
Праз месяц Ібрагім-бэга Кустуру павесілі як злачынца. Яшчэ нейкі час аўстрыйскае панства заставалася разгубленае, у дамах новапрыбылага чыноўніцтва панаваў страх, таму ніхто не выходзіў з хаты пасля захаду сонца, без патрэбы не паказвалі носа ў чаршыі, каб гэты выпадак як найхутчэй сцёрся з памяці. Маёр Язбэц, няшчасны бацька, пасля Кустуравага павешання разам з жонкай пакінуў Сараева і наўрад ці яшчэ калі вяртаўся ў гэты горад. Кроў у жылах стыне, як падумаеш, што жывеш на месцы, якое дляжывогачалавека — мера найгоршага зла, іштоты,хоць цябе ніхто не знае, таксама часцінка бязмежнага зла ў імені
1 Бісмілагі рахмані рахім — «УімяБогалітасцівага, міласэрнага», — фраза, з якой начынаецца кожная сура Курана, апрача дзявятай, і якую мусульманін прамаўляе перад пачаткам любой справы.
Сараева. Хай добры Алах будзе літасцівы да няшчаснага маёра Язбэца.
I гэткі быў канец гісторыі. Ну, ці праўда, што вы ў яго паверылі? I што цяпер глядзіце на мяне з замерлым сэрцам, бо я той самай веры, што Ібрагім-бэг Кустура, ды яшчэ той самай Божай працы? Замерла душа ў вас, асабліва ў табе, гаўча, але ўсё ж паслухайце другі канец. Вам так будзе лепей, дый я не хацеў бы зграшыць ні перад Богам, ні перад праўдай пра Ібрагім-бэгаўлёс.
Вось вам другі канец:
Агент, якому Катарыніны сяброўкі сказалі, што яна сабралася ісці да ходжы па запіс, зваўся Мурадыф Шэфік, родам турак на службе ў аўстрыйскага імператара. Ён прыехаў у горад з аддзеламі барона Філіпавіча2, таму народ яго не любіў. I хоць з часам многія пачалі падладжвацца і падмазвацца да швабаў, за ім тая здрада засталася на ўсе часы. Ніхто не даведаўся, дый нікога, апрача мяне, гэта й не цікавіла, як нейкі стамбулец трапіў на каралеўскаімператарскую службу, пры гэтым не ведаючы як мае быць ні нямецкую, ні нашу мову. Аднойчы ён у той першы год прыйшоў на пятнічную малітву. Як зайшоў у мячэць, так людзі пачалі выходзіць. Такая вось была слава ў Мурадыфа Шэфіка, хоць ніхто не прыпомніць, каб ён на каго крыва паглядзеў, а тым больш нешта нядобрае ўчыніў.
Як толькі дзяўчаты сказалі яму пра запіс, перш чым далажыць оберу, ён пайшоў да Ібрагім-бэга. Знайшоў яго ў пустой мячэці, якраз перад вячэрняй малітвай. Кустура, як і заўсёды, трымаў у руцэ ружанец, твар патанаў у паўзмроку, і толькі далоні было ясна відаць. Агент паглядзеў на тыя рукі, быццам у іх можна было нешта ўбачыць, а пасля спытаўся ў ходжы, ці ён каго забіў. He, спакойна адказаў Ібрагім-бэг.
А ці ведаеш, пра каго я пытаюся? — працягваў Шэфік.
2 Барон Філіпавіч — ЁсіііФіліпавіч,харвацкігенералаўстрыйскага войска, які камандаваў аперацыяй заняцця Босніі ў 1878 годзе.
Ведаю, дзяўчына каталічка, амаль дзіця.
Адкуль ты ведаеш?
Яна тут была.
I што ты зрабіў?
Сказаў, што не магу ёй дапамагчы.
Аяна?
Плакала, а пасля дастала з-за пазухі нож. Я ёй кажу, забі мяне, але я не магу табе дапамагчы. А яна кажа, я не цябе заб'ю, а сябе.
I?
Нічога, я сказаў ёй, не трэба, грэх гэта перад Богам. Ты маладая, усё пройдзе.