Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
Раніцай ён быў у жаху. Ён піў гарбату ў Венскай кавярні і не хацеў размаўляць з Морыцам. Болып за тое, што яго маглі павесіць у сне, яго спалохала, што здарылася ў канцы. Ён атрымаў задавальненне ад пагібелі дзесяцігадовай паралізаванай дзяўчынкі, прычым так, як нячаста здараецца ў снах. Ён пачаў думаць, як учора глядзеў на яе і ці не падумаў нешта такое, за што яго сон так пакараў бы. Яму здавалася, што не. Ён глядзеў на яе, як звычайна глядзяць на інвалідаў, з няёмкасцю і ўсмешкай, патрэбнай, каб няёмкасць не заўважылі.
Што здарылася? — спытаўся Морыц, калі цягнік ад'язджаў з сараеўскага вакзала. Нічога, адказаўГардэль, брыдкі сон, пра які лепш прамаўчаць.
Морыц Альбахары не настойваў, а можа, яму самому было не да размоваў. Бо ён зразумеў, што было дастаткова, каб нехта паведаміў яму ў Буэнас-Айрэс, што ламёр Мозэс Пінта, і ўжо назаўтра ён сеўбы на карабель і паплыў бы дадому, да той самай пусткі з ляшчынай. Але ён не меў нікога, хто яму напісаў бы пра гэта. I таму не ведаў таксама, калі памерла цётка Рута. А напэўна ўжо памерла, бо людзі не жывуць так доўта. Ён мог спытацца пра яе ў Баранона і Сімхі, але яму было сорамна. Дый нічога не змянілася б. Вестка пра смерць Мозэса Пінты моцна запазнілася ў ягоным жыцці. Так што цяпер заставалася толькі вярнуцца ў Аргентыну і больш ніколі не бачыць Сараева.
Можаш навучыць мяне той песні пра чалавека, якога павесілі? — спытаўся Гардэль пасля гадзінаў маўчання.
Цяжка, але можна паспрабаваць.
Мне гэта важна, сказаў Гардэль, можа, нават важней, чым тое, што тут напісана. Ён дастаў запіс з кішэні. Было зусім не падобна, каб гэтая маленькая рэч магла ўратаваць яму жыццё, а вось песня, якую ён ведаў у сне, ужо выцягнула яго з-пад шыбеніцы.
Так закончылася гасцяванне Карласа Гардэля ў Сараеве, пра якое не згадваецца ў біяграфіях гэтай найважнейшай асобыўгісторыітанга. Можа, Астор П'яцола і пакінуўбольш значны музычны след, можа, пазнейшыя прадаўжальнікі і зрабілі больш, каб танец жарсці і лёсу пашырыўся ў заходнім свеце, магчыма таксама, што самую фатальную ролю ва ўсёй гісторыі адыграў адзін актор, несмяротны Рудольф Валентына1, але ніхто з іх не быў важнейшы за Гардэля. Ён ведаў рытм і мелодыю лёсу.
Карлас Гардэль загінуў у паветранай катастрофе над Калумбіяй усяго за месяц да таго, як скончьгўся тэрмін цыганчынага прароцтва. У самалёце, у якім ён ляцеў, меўся быць і Морыц Альбахары, акардэаніст, які выступаў з ім у меншых залах і клубах, дзе не мог іграць вялікі аркестр, але за некалькі дзён да адлёту Морыц захварэў на вятранку. Апрача Карласа Гардэля, у катастрофе загінулі яшчэ адзінаццаць чалавек: удзельнікі ягонага квартэта з запасным акардэаністам Віта Мантова, гандляр кавай з Сан-Паўлу, пілот, другі пілот, сцюардэса і трое невядомых людзей, верагодна, калумбійцаў. Ці верыў з іх нехта ў злавеснае прароцтва або, можа, быў ахвярай нечых сурокаў ці адной з незлічоных лацінаамерыканскіх магіяў — даведацца пра гэта нам немагчыма. Але цяжка вызваліцца ад пераканання,
1 Рудольф Валентына — італьянскі актор, секс-сімвалГалівуда20-х гадоў. Сцэна з фільма 1921 года «4 коннікі і апакаліпсіс», у якой ён танцуе танга, адыграла важную ролю ў папулярызацыі гэтага танца ўЗШАіўсвеце.
што тыя людзі былі выпадковымі ахвярамі Гардэлевага лёсу, які, зноўжа, немагчыма рэканструяваць. Можа, пакуль яны ўзляталі, ён падумаў, што парушае цыганчын загад не рабіць таго, чаго не рабіў бы пяцьсот гадоўтаму? А калі нават і перастаў у яго верыць, як абяцаў сараеўскаму ходжу Заіму, дык, можа, прычынай яго пагібелі стала тое, што пасля таго, як як да лацінаамерыканскага берага прыстала «Каралева Вікторыя», ён больш ніколі не ўспамінаў песні, якая ўратавала яму ў сне жыццё, дый Морыц не памятаў, каб абяцаў яму навучыць яе спяваць.
Нічога з гэтага не вядома, дый не можа быць вядома. Урэшце, толькі Сонечка Салаўёва магла ўратаваць яму жыццё. Калі б яна сказала Карласу Гардэлю, як яе завуць, адкуль яна і чые песні спявае, ён хутчэй за ўсё не апынуўся б у тым самалёце.
Што да Морыца Альбахары, які прапусціў той рэйс, дык, перахварэўшы на вятранку, ён больш ніколі не лятаў самалётам. Ад страху ці выпадкова, хто ведае. Ен больш ніколі не быўу Еўропе. 3 пагібеллю Карласа Гардэля ён страціўне толькі сябра, але і найлепшага працадаўцу. Пазней ён граў для турыстаў і багатага спадарства па барах Буэнас-Айрэса, пераважна еўрапейскія шлягеры, італьянскія канцоны і тужлівыя яўрэйскія песні. Быў такі час, перад Другой сусветнай вайной, калі можна было жыць за кошт свежай настальгіі буржуазнай арыстакратыі, якая штодня прыплывала на прыгожых белых караблях. Пазней караблі зрабіліся шэрыя, уцекачы бяднейшыя, а абставіны такія, што ўжо й не было прычыны для настальгіі па гарадах, з якіх яны ўцяклі. Але Морыцу Альбахары працы ханала заўсёды. Каб выжыць і каб яшчэ засталося на месяцы, калі ён не граў. 3 Босніі навін не было, а можа, ягоныя вушы іх не чулі.
Морыц Альбахары памёру 1978 годзе ў прытулку ддя састарэлых Святога Антонія Падуанскага, недзе ў прадмесці Мар-дэль-Платы. Застаючыся даволі бадзёрымдзядком, ён правёў там апошнія пятнаццаць гадоў жыцця. Граўу прытулку на святах, на днях народзінаў і імянінах, кіраваў не-
вялічкім царкоўным хорам. Усе думалі, што ён да апошняга дня застанецца пры яснай памяці, бо калі закінеш за плечы васьмідзясятку, а галава ў цябе яшчэ маладая, дык малаверагодна, што наагул некалі пастарэеш. Але апошняй восенню, зусім нечакана, у адзін даўті задушлівы дзень на яго напала старэчая нямогласць. I ён чым далей, тым больш пачаў усё забываць — сяброў, лекараў і медычных сёстраў, імёны людзей і назвы рэчаў, прызначэнне лыжкі і відэльца, і нават тое, што рука не можа прайсці праз шкло, хоць ясна відаць усё, што на тым баку... Ён застаўся адзін, сярод чужых людзей, без мовы і імя, з адзіным ясным успамінам і пытаннем, якое апошнім часам не давала яму спакою: адкуль ходжа Заім ведаў усё пра Аргентыну і танга?
ХАЛАЛ'
Салка. I зноў, трошкі пазней — Салка. Я паўтараю, каб не забыцца, ботам, дзе я цяпер, лёгка забываецца. Усё. Нават імя, пад якім мяне зналі. Я ўсё думаю, бедны, што мяне больш разоўу жыцці паклікалі Салкам, чым на мяне ўпала кропляў дажджу, але ж вось, усё роўна, магу й забыцца. А калі забудуся, тады я прапаў. I не буду ведаць, што сказаць тым, хто аднойчы прыйдзе па мяне. А яны мусяць прыйсці, бо яшчэ ніколі нікога так не пакідалі. Прынамсі, наколькі я ведаю, а мне здаецца, што я ведаю нямала. Вы не будзеце сердаваць, калі я, перш чым яны з'явяцца, яшчэ некалькі разоў паўтару сваё імя. Я ведаю, што вы яго запомнілі, але было б нядобра, каб я яго забыўся. Як я ім тады скажу, што я зрабіў і чаму тут ляжу.
А ляжу я на Трэбэвічы2, трошкі ніжэй за «Першы Шумар»3. Часам міма праходзяць дзеці, калі са школай ідуць на экскурсію. Калі трапіцца нейкі гарэзлівы свавольнік ці калі настаўніца недагледзіць, дык нехта часам саступіць са сцежкі і наступіць на мяне. Я не сярдую, чаго сердаваць на дзіця, але мне робіцца сумна. I я думаю: паглядзі ты на гэтага малога, зусім як мой Файка, ідзе куды не трэба, робіць што
1 Халал (тур./араб.) — тое, што дазволена, прабачана, здабыта прыстойным шляхам; гграбачэнне.
2 Трэбэвіч — горны масіў на паўднёвы ўсход ад Сараева.
3 «Першы піумар» — дом адпачынку і база зімовага спорту на Трэбэвічы.
не трэба. Дай Божа, каб маці яму нарадзіла брата, бо калі не, зазнае ён ужыцці гора.
Але мой Файка не такі, як пра яго кажуць. I не забыўся ён пра мяне, а падмазаў дырэктара могілак, і мне на Барах1 паставілі надгробак. У магіле нікога няма, проста ўначы навалілі камення ў пустую труну, каб нехта не засумняваўся, а праз паўгода паставілі каменны надгробак. Чорны. Такі ўжо Файка, хоча, каб брат у яго быў не такі, як усе. Сярод тысячы белых надгробкаў на Барах няма і дзесяці чорных. Адзін з іх мой. Над магілай, поўнай камення.
Салка. Мяне так назвалі па дзядзьку, які памёр малады. Ён быў добры, сярод людзей трымаўся парадку, а перад Богам быў меншы за прасяное зярнятка. У мячэці ніколі не быў у першым радзе, заўсёды пускаў іншых наперад, а яму ўжо, што застанецца. Толькі аднойчы яму кроў пайшла з рота і не хацела спыняцца. Кажуць, ён глядзеў, каб кроўне пралілася на кілімы. Яго больш засмучала, што сапсуе сваім нядзельны дзень, чым што сам развітаецца з жыццём. Так казалі пра дзядзьку Салку. Мне далі ягонае імя, каб я быў падобны да яго.
А ці я да яго падобны, не мне судзіць. Хай пра тое людзі скажуць.
Маё імя — Ісмэт Чаякавіч, але ўсе завуць мяне Ісма. Я прыехаў сюды з Мостару ў пяцьдзясят сёмым, калі мне толькі споўнілася дваццаць, а гаварыў я расцягваючы, як расцягваюць у нас здавён-даўна, і не мог выносіць гэтае сараеўскае — Ісмэт, Ісмооо! Тое ооо... мне, браце, было, як бы мяне называлі Гаўнооо. Таму я кожнаму ад пачатку казаў, што я Ісма. Так, ім было дзіўна, але яны прызвычаіліся, і так мяне да сёння ніхто інакш не называе. Думаю, што я — адзіны Ісма ва ўсюткім Сараеве. Напішы на капэрце, і кожны паштар знойдзе мяне па гэтым імені.
’ Бары — могілкі на поўначы Сараева.
А Салку я знаў яшчэ калі ён быў вось такусенькі. Тонкія вусны, вялікія чорныя вочы, а тварам бледны, быццам яму ніколі не свяціла сонца. Такі ён быў ад маленства. 3 іншымі дзецьмі не сябраваў, дый дарослыя не надта каб яго любілі. Ведаеш, гэта калі раптам улетку лупяне дождж, жанчыны выбягаюць здымаць бялізну, а мужчыны хапаюць дзятву і закідаюць у хату. Салка заставаўся апошні, быццам невялікая шкода, калі й прамокне. Цяжка казаць, але мне здаецца, што й роднай маці ён бьгў нямілы. Яна заўсёды больш завіхалася ваколягонага брата і сястры, не спала над імі ноч, калі расхварэюцца, цікавілася, як у іх справы ў школе. А Салка быў для яе неяк між іншым. Каб не было гэтак, можа ў іх усё й выйшла б на добрае. А можа й не.
Калі трэба было пасля восьмага класа вырашаць, ці канчаць сярэднюю школу1, Салка сказаў, што ён не хоча. Маці паціснула плячыма, бацьку было ўсё роўна. Хай Файка і Санэла выб'юцца на добрую дарогу, а ўжо пасля нешта вырашыцца і з малодшым. У тым часе Файка заканчваў гімназію, а сястра толькі што паступіла на эканамічны факультэт. Стары быў задаволены, прадпрыемства стаяла на добрай назе, ён быўнамеснікдырэктара, будаваласялецішчаўПодацы2, і, здавалася, не было нічога, што прадвяшчала б нешта нядобрае. Я не ўпэўнены, ці ён калі-небудзь пытаўся ў Салкі, што той будзе рабіць, калі не пойдзе далей у школу.