Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
Калі б ты меў сем галоваў, я кожную загадаў бы табе адсячы, але й гэтага было б мала! — лютаваў падышах.
I замест каб загубіць злашчаснага Абу Юсуфа, загадаў саслаць яго ў Боснію. I каб больш пра яго ніколі не было згадкі.
Так і сталася. Закавалі Абу Юсуфа Абдэльгані ў ланцугі і кінулі на карабель, які адплываў да Албаніі. Толькі не зачыняйце мяне, маліў Абу Юсуф, Богам клянуся, што не ўцяку. Няма туг куды ўцякаць, пасмяяўся з яго адзін з тых, што яшчэ ўчора не даставалі яму й да калена. Але яго не зачынялі, а кожны раз прывязвалі, як сабаку, ля ўвахода ў заезныя двары, пакульехалі праз Албанію, Санджак і Боснію і далей на захад. А калі хто пытаўся, чаму раба так няшчадна катуюць, бо ён так захварэе і памрэ, а шкада, бо відаць, што яшчэ моцны, дык варга толькі смяялася, а Абу Юсуф пачынаў так страшна скрыгатаць зубамі, што цікаўны з усіх ног уцякаў.
На небе было ўсё меней зорак, і ўсё часцей надараліся ночы, калі ніводнай зусім не відаць. Гэтаяго непакоіла і палохала болып, чым раса, ад якой ён штораніцы прачынаўся мокры. Бывала, што і падыдзе якая жывёліна, панюхае яго ды ідзе сабе далей. Адусюль чуліся крыкі, страшнейшыя за тыя, што ён чуў на вайне, і Абу Юсуф думаў, што ў гэтай краіне маюць звычай катавацьлюдзей па начах. Спатрэбіўся час, каб ён зразумеў, што гэта не чалавечыя, а звярыныя галасы. Бог дасць яму спазнаць ваўка, мядзведзя, лісу і зайца і стаць першым у сваім родзе, хто будзе адрозніваць тых звяроў па голасе і гуку.
Яго прывялі ў мястэчка на краі свету: чаршыя з сямювасьмю крамкамі, мячэць і халупкі, злепленыя з гразі й раскіданыя ў даліне ракі, якая больш нагадвала ручай. Позіркам ён пашукаў на навакольных горах крэпасць, але яе не было. Пасля ён разгледзеў людзей. Беласкурыя дзяды з сівымі бародамі сядзелі перад сваімі крамкамі, курылі тытунь і рабілі выгляд, што не заўважаюць ні яго, ні тых, хто яго прывёў. Ім было ўсё роўна, іх не цікавіў ні ён, ні крэпасць, якой няма. Яны толькі чакалі, пакуль калона пройдзе і знікне. А тады пачалі збірацца дзеці. Спярша цікавалі крадком, а калі пабачылі, што іх ніхто не гоніць, пачалі падкрадацца бліжэй. Валасы ў іх былі колеру саломы і пустыннага пяску, у руках яны трымалі камяні і зіркалі то на яго, то на варту, ці дазволяць ім на яго напасці. Абу Юсуф падумаў, што даўно ўжо ляжаў бы спакойна мёртвы, калі б яго пакінулі пад крэпасцю, якую ён здабыў.
Яго завялі да каваля зняць кайданы. Той хутка зрабіў сваю працу, нават не паглядзеўшы яму ў вочы. Лепш не запамінаць таго, каму зняў кайданы, бо заўтра можаш яго сустрэць свабоднага, і невядома каму ад такой сустрэчы будзе больш непрыемна. Пасля яго завялі ў дом, паказалі мех з мукою, судзіну з топленым маслам, сякеру, серп і матыку. I пайпілі, не развітаўшыся.
Так пачалося няшчасце Абу Юсуфа Абдэльгані. Па першым часе яго не мучылі начныя дурманы. Ён спаў у садзе за домам, гэта была адна з найпрыгажэйшых вёснаў, дык і ночы былі цяплейшыя, чым у пустыні, і зорак на небе не бракавала. 3 людзьмі ён абменьваўся маўчаннем, калі на яго нехта глядзеў, дык і Абу Юсуф глядзеў на яго, і дзеці больш не хапаліся за камяні, калі яго пабачаць. Аднак неўзабаве здарылася нешта, штопрымусілаіхпазнаёміццалепш. Была пятніца, час малітвы, калі з гары спусціліся коннікі. Іх магло быць каля дваццаці, яны стралялі на знак папярэджання, і старыя паўцякалі ўхаты, а маткі бегалі і хапалі сваіх дзяцей.
Абу Юсуф стаяў і ўглядаўся ў людзей на конях, і ніяк яму было няўцям, хто тыя людзі і нашто прыйшлі. He разумеў
ён, і чаму ўсе ад іх уцякаюць. Але калі тыя пачалі ўрывацца ў крамы і выносіць тавар, ён пачаў паступова разумець. У горад без крэпасці мог спусціцца ўсякі, хто хоча, і ўзяць усё, што яму трэба.
Ён увайшоў у сваю хату, узяў сякеру і стаў перад крамай, у яку ю толькі што ўвайшоў адзін з рабаўнікоў. Ён прычакаў, пакуль той выйдзе з мехам мукі, а тады замахнуўся і сякерай колькі было сілы ўдарыў яго па патыліцы. Чалавек без гуку паваліўся ў пыл, а Абу Юсуф узяўу яго кінжал, пістолю і пояс з набоямі і пайшоў далей. Ён забіў яшчэ дваіх, перш чым астатнія заўважылі, што нешта адбываецца. Тады завязаўся бой, у якім запалала чаршыя, стралялі з усіх бакоў, ён не ведаў, колькі разбойнікаў, дый яны не здагадваліся, што ён толькі адзін.
Пасля бою засталося ляжаць восем мёртвых гайдукоў, дзявяты курчыўся, трымаючы ў руках свае кішкі, і крычаў ад болю, а астатнія паўцякалі. Абу Юсуф падышоў да яго, узняў галаву за валасы і перарэзаў горла.
Ідучы дахаты, ён і не здагадваўся, што на яго ўвесь час глядзяць сотні вачэй. Калі ён забіў першага, яны падумалі, што Абу Юсуфа трэба забіць самога, каб не чыніў непарадку на чаршыі. Калі забіў другога, усе замерлі ад страху, бо ведалі, што разбойнікі будуць помсціць. А калі забіў апошняга ды пасля яшчэ спакойна зарэзаў параненага, каб той не мучыўся, — спакайней нават, чым хто з іх забівае каня, калі той зломіць нагу, — АбуЮсуфстаўуваччумястэчкатым, кім ужо колісь быў. Газіяй, якому ўсе дзівяцца, пра якога расказваюць гісторыі і моцна ўсё ў тых гісторыях перабольшваюць, — тым, хто без пярэчанняў можа ўладарыць у мястэчку, калі толькі гэтага хоча і калі яму патрэбная тая ўлада.
Яму прынеслі жывога барана.
I кілім, сатканы ў Ісфагане.
Вялізнага сазана з галавою велічынёй, як у дзіцяці.
Прывялі жанчыну, каб згатавала яму таго сазана. Пакуль ён еў, яна кленчыла пры стале, гатовая скочыць і сарваць яму сонца з нябёсаў. Калі б толькі Абу Юсуф папрасіў аб гэтым.
Але ён нічога не прасіў. He разумеў ён, што кажуць гэтыя людзі, а яны не разумелі яго. Адзіны, з кім ён мог абмяняцца словам, быў імам, малады і відны чалавек, родам з Сараева, але зноў жа толькі пра суры з Карана. Абодва ведалі іх значэнні, але не ведалі мовы, на якой маглі б весці пра гэта гаворку.
Яму прынеслі дубовы куфар з залатым замком і ключом.
Крэсла, каб было на што сесці, калі выйдзе ў двор перад хатай.
I хусту, поўнуіо спелых сінопскіх яблыкаў.
Даўгі каптан і вузкія нагавіцы, чаравікі і белую льняную кашулю, і калі ён усё гэта надзеў, яны былі шчаслівыя, што ён так да іх падобны.
Ляскотку на браму яму прыкаваў той самы каваль, які зняў кайданы. Ён глядзеў яму ў твар і ўдаваў, што бачыць ягоўпершыню. Аможа, ён раней і праўда яго не бачыў. Абу Юсуф адмыслова яму падзякаваў, дакрануўшыся пальцамі правай рукі да барады, пасля да вуснаў, пасля да лба, ад чаго чалавек разіубіўся. Ён не ведаў, што трэба зрабіць, бо ніколі не бачыў такіх жэстаў, і таму кінуўся цалаваць яму руку. Абу Юсуф не мог гэтага вынесці. Ён ніколі нікому не дазваляў цалаваць сабе руку. Можа, таму што сам, калі мусіў цалаваць руку — у дзяцінстве ходжу, а пасля — якому святому чалавеку, думаў заўсёды пра адно:
Ці здолеў бы нехта, на небе ці на зямлі, адрозніць ранішняе гаўно таго, хто руку падае, ад гаўна таго, хто руку цалуе?
Так у падарунках і шанаваннях мінула лета, настала багатая восень, усяго ўрадзіла больш, чым звычайна, а рабаўнікі больш не з'яўляліся. Народ аджыў і ўзняў галаву, старыя стукалі кійкамі па бруку, дамаўлятйся вяселлі, без страху хадзілі на раку і ў дэрвішскую тэкію1 за дзесяць кіламетраў па рацэ, дзе вада была цудадзейная і дзе ў маладых дзяўчат спаўняліся тыя жаданні, пра якія нельга нікому сказаць.
’ Тэкія — прытулак дэрвішаў, суфійскі манастыр.
Але хутка прамінула й восень, Абу Юсуф толькі й паспеў даведацца, што восень у гэтых мясцінах самая кароткая і зменлівая пара, як зарадзілі дажджы.
Ён стараўся як мага даўжэй не засынаць, усё спадзеючыся, што дождж перастане, а аднойчы нават паспрабаваў заначаваць пад страхой. Як толькі заплюшчыў вочы, адразу ўскочыў і выбег з хаты, і ўжо да раніцы не мог супакоіцца і заснуць. Тады Абу Юсуф апошні раз у жыцці заплюшчваў вочы без вольнага неба над галавою. Неўзабаве ён зразумеў, што ў Босніі дарэмна чакаць, пакуль скончыцца дождж. Ужо калі аднойчы пачне, дык не спыніцца як найменей тры дні, і яму нічога не застаецца, як спаць пад дажджом. Ён закручваўся ў тры посцілкі, накрываўся аўчынай, але прачынаўся мокрыда ніткі. Назаўтра ішоўухатузапальваў у печы, грэўся, сушыў посцілкі і праклінаў лёс і сваю паспешлівасць, якая гнала яго здабываць крэпасць. Можа й праўду казалі тыя, хто цвердзіў, што не варта пераходзіць межы, бо гэта прынясе пракляцце і войску, і царству. Ну хіба што трошку перабольшвалі. Праклятым застаўся толькі самы адважны аскер.
Але дождж Абу Юсуф яшчэ неяк перацярпеў бы, ды следам прыйшло нешта горшае. Калі ў чаршыі пайшла пагалоска пра снег, і яму паказвалі і тлумачылі, што гэта такое, — здарылася нябесная з'ява, пра існаванне якой Абу Юсуф нават не ведаў. Над мястэчкам у даліне павісла цяжкая імгла, так што не было відаць другога берага ракі і здавалася, што малы каменны масток упіраецца ў вязкае цеста, і толькі з цурчання і пошуму вады можна было ведаць, што ты не заблукаў пад рукі вялізнай жанчыны, якая замясіла тое цеста на піту, і кожнае імгненне можа стацца, што зараз і цябе, і гэтае беднае мястэчка на краі свету раскачае яе вялікая качалка.
Абу Юсуф яшчэ неяк перацярпеў бы і тое, што не відаць другога берага ракі, і што ён мог заблукаць, ідучы ад адной крамкі да другой, і што дарогу да мячэці знаходзіў з дзясятай спробы, але яго апанаваў жах ад таго, што неба апусцілася
ніжэй за стольуягонай хаце, ніжэй за намёту пустыні, так нізка, што яму здавалася — досыць трошкі падскочыць, і можна дакрануцца да яго кончыкамі пальцаў. Абу Юсуф Абдэльгані падскокваў, усхопліваўся, цягнуўся, скакаў, каб дакрануцца да неба, пацеў і мучыўся, сэрца ў яго бухала, рабілася цёмна ўваччу, і кожны ўздых быў нібы апошні. Ён паміраў і ніяк не мог памерці.
Тою ноччу ён ляжаў на голай зямлі, нічога не бачыў і адчуваў толькі, што кончыкам носа дастае да неба. Ён павярнуўся на жывот, і ўсё неба навалілася яму на спіну. Ён устаўі пайшоўухату па свечку. Але калі запаліўяе ўдвары, зрабілася яшчэ горш. У поўным змроку Абу Юсуф адчуваў сябе так, нібыта жывы ляжыць у магіле, а з запаленай свечкай прасторы і паветра было нават менш, чым у магіле. Ён выразна адчуў, як зямля лезе яму ў рот і ноздры.
Тою ноччу ён не заснуў. А назаўтра яго напаткала яшчэ горшая бяда. Імгла не разыходзілася, і ён ужо не скакаў, каб дакрануцца да неба, ён скакаў, бо яму здавалася, што так ён адваюе сабе трошкі больш прасторы. I паветра. Паветра было ўсё меней, і Абу Юсуф больш нічога не чуў, ні ракі, ні чалавечых галасоў, ні ржання коней і рыкання кароваў, толькі сваё сэрца. Яно білася, як тысяча тысяч бубнаў, якія ў судны дзень абрынуць свет.