Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Рана, занадта рана настала восень, завохкалі і застагналі старыя, некалькі іх памерла, але якраз гэтулькі ж маладзейшых дасягнулі старасці, і аднойчы папаўдні Абу Юсуф спехам сабраў местачковае войска і вырушыў з ім праз гару.
**★
Дзве рэчы людзям у Драчах былі зусім ясныя. Туркі вернуцца, а дапамогі з горада не будзе. Усё лета яны рыхтаваліся
да бою, панавырастала хлапцоў, якія маглі трымаць у руках стрэльбы і шаблі, а таму купляўся порах, кавалася жалеза і спяваліся гераічныя песні.
Восьякусёбыло зроблена. Старэйшыны пастанавілі, што кожная хата ў сяле мае даць палову ад таго, што заробіць з гандлю на гарадскім рынку, у агульны скарб на зброю і набоі. Людзі спярша ўзбунтаваліся, але калі айцец Іван прыгразіў, што сваімі рукамі скоціць з гары таго, хто не заплаціць, і будзе яшчэ па дарозе збіваць яго так, як збіваў князеў намеснік, людзі скарыліся. Неўзабаве яны скемілі, што сваю страту могуць вярнуць, просячы ў горадзе за барана не адзін, а два дукаты. На гэты першы скок цэнаў людзі з горада паскрыгаталі зубамі і яшчэ больш зненавідзелі сялянаў з Драчаў, але выбару ў іх не было.
3 першымі бочкамі пораху з'явіліся і першыя спевакі. Па большасці старыялюдзі, яны станавіліся колам, абдымаліся за плечы і пускалі голас. 3 вяршыні гары іх было чуваць аж да самага мора, яны спявалі пра лютых туркаў, якія ўжо былі і прыйдуць яшчэ, а ўсё астатняе ў іхніх песнях складалася са словаў, якія мала што значылі, але ад якіх кроўу жылах стыла. Бо калі яны ўзнялі чырвоны каптур на сякеру, выцягнулі кіркі з-пад мура, і выбеглі з хатаў, уся зямля задрыжала, узняліся пліты з магілаў, мёртвыя заскрыгаталі зубамі...
Сваімі галасамі кляліся яны перад Богам, што Драчы больш не ўцякуць на Міятаву вяршыню. Але, на жаль, болып сілы было ў іхніх галасах, чым моцы ў нажах і стрэльбах.
Яны адважна змагаліся, пяцёра драчанаў загінулі падчас турэцкага налёту, і яшчэ сямёра калі наступнай раніцай яны напалі на туркаў, але дарма былі і бочкі з порахам, дарма стрэльбы і ўся слаўная зброя, калі іуркі нападалі згары, а драчане бараніліся здолу. Няма на свеце такіх герояў, якія б перамаглі ў такім няроўным баі.
I так людзі зноў апынуліся на Міятавай вяршыні, збудавалі яшчэ дзесяць халупак, а тады зноў пачуліся галасы з усіх бакоў:
Што ж гэта было, людзі Божыя?
Так і Міятаву вяршыню пачалі называць Людзі Божыя.
А жанчыны навучыліся галасіць і над гэтым няшчасцем і галасілі, аж пакуль мужчынам не надакучыць. Атады жанчыны браліся пячы праснакі, і варылася капуста, і вакол скакалі козачкі і козлікі, і нехта ўжо казаў, што варта было б назаўсёды пакінуць Драчы і застацца ў Людзях Божых.
Каб я гэта болей не чуў, хай будзе пракляты той, хто не хочададому! — крыкнуўайцец Іван, ітакдрачаненазаўсёды выкінулі з галавы думку, што трэба сысці туркам з дарогі. Спевакі цішком спявалі гераічныя песні, вузел завязваўся ў іх у горле, калі яны ў песні згадвалі магільнуто пліту, і каб яго развязаць, яны спявалі ўсё глыбейшымі і глыбейшымі галасамі, пакуль зусім не патаналі ў змроку.
А жонкі тады гідзіліся сваімі мужамі і казалі ім тое, чаго звычайна не казалі. I на друті дзень мужы — як праз жонак і іх брыдкія словы, гэтак і праз загіблых братоў і сыноў — спявалі пра магільную пліту яшчэ глыбейшымі галасамі.
Абу Юсуф праводзіў цэлыя дні з паперай перад сабою і з пяром у руцэ. Бляск сонца і камянёў больш яго не здзіўляў. Нібы ён быў тут адвеку і застанецца назаўсёды перад хрысціянскім храмам, у атачэнні свайго нязвыклага войска, якое і надалей беспярэчна верыла, што гэтак ён насамрэч бароніць мястэчка ад нападу гайдукоў, а таму ўсе пільнавалі, каб газія Абу Юсуф меў спакой, пакуль піша.
А што ж такое Абу Юсуф піша?
Калі імам, разгарнуўшы Каран, чытае з яго, хіба знойдзецца нехта, каму ўздумаецца, што варта нешта яшчэ дапісаць?
Гэтая думка прыходзіла ў галаву не аднамуАбу Юсуфаву аскеру, але кожны зрабіў адно: проста махнуў рукою, нібы адганяючы муху, што села на кончык носа. Яны прагналі ад сябе першы ж узніклы сумнеў, як робіць усякі сапраўдны вернік. Той, хто ведае, што праўда нябачная чалавечаму воку і неспасціжная розумам. Калі б было іначай, тады гэтае
месца было б лепшае за іхняе малое мястэчка і тады яны прывялі б сюды дзяцей і жонак і засталіся б тут назаўсёды.
Яны слухалі гул, які даносіўся аднекуль далёка здолу, настаўлялі вушы, як бывае, калі ў суседнім пакоі плача дзіця, Абу Юсуф цяпер ужо мог сказаць, што гэта мора, але паранейшаму трымаў іх у няведанні. Хай прыдумляюць, бо, можа, тое, што яны прыдумаюць, будзе лепшым за ягонае простае тлумачэнне. Пакуль яны не ведаюць праўду, іх не апануе туга. Атуга небяспечная, яна заўсёды змушае рабіць тое, чаго нельга і што большае за цябе. Падышаха яна завяла за межы царства, вучонага за межы Божых словаў, Абу Юсуфа завабіла ў дурман, а тых простых людзей з саламянымі валасамі іхняя туга магла б прымусіць спусціцца да мора. Яны напалі б на гарадскія муры і загінулі б пад імі або нейкім цудам іх захапілі б і разрабавалі б горад, як рабуюць цяпер гэтае сяло, толькі каб выйсці да мора, стаць перад ягоным гулам і ўрэшце падумаць, што Бог і стварыў іх, каб яны з сваіх гор спусціліся да гэтай бязмежнай сіні. I не вярнуліся б яны болей да сваіх крамак, падворкаў і драўляных сходаў, а засталіся б там, на тых скалах і дачакаліся б страшнай венецыянскай армады, якая паздымала б усе іхнія дурныя саламяныя галовы. Таму лепш ім не ведаць, што чуе іхняе вуха і чаму няма таго гулу на другім баку гары.
На сёмы дзень прыйшоў пасланец і прынёс вестку, што над мястэчкам узышло сонца. Ці гэта напэўна, пыталіся ў яго, ці разышоўся туман і ў адзін бок ракі, і ў другі? Ён пацвярджаў, а яны пыталіся зноў. Ці ведае пасланец, што здарыцца, калі туман вернецца і нападуць гайдукі, усё спаляць дашчэнту, забяруць з сабой жанчын і дзяцей, захопяць мястэчка, як мы іхняе сяло? Што здарыцца, калі свае крамкі і сваю мячэць, крыніцы і панадворкі, ігрушу ў садзе, сваю раку і мост праз раку мы будзем бачыць здалёк, пакуль гайдукі будуць спраўляць свята? Паабяцалі пасланцу, што здзяруць яму скуру са спіны, калі ён падмануў.
А Абу Юсуф маўчаў, складваючы пяро і паперу, і яшчэ раз глянуў на мора. Можа, і апошні раз.
He было вялікай радасці, калі яны вярнуліся ў Драчы. Яны ведалі, што туркі прыйдуць зноў, забухаюць рушніцы і забліскаюць лёзы, заіубіцца яшчэ болып галоваў, бо яшчэ болыпае будзе іхняе геройства, але ўрэшце ўсё зноў закончыцца на Людзях Божых, яны збудуюць яшчэ дзесяць халупак і будуць чакаць, пакультуркі не пойдуць. Так ёсць, і інакш быць не можа, як гара не можа спусціцца ніжэй, і як Драчы не могуць узлезці на яе вяршыню. Заўсёды туркі будуць нападаць з вышыняў, а яны будуць бараніцца з сваёй магілы. Дарма будуць скрыгатаць зубы, дарма будуць узнімацца магільныя пліты.
Так пачаліся і размовы пра тое, што султан і венецыянскі дож дамовіліся між сабою, а візір і гарадскі князь паабяцалі адзін аднаму, што туркі будуць нападаць на Драчы, але ніколі не рушаць на горад. Падалі адзін аднаму рукі шайтан і д'ябал, а з людзьмі хай будзе што будзе! 1 нарадзілася глухая нянавісць, глыбокая, як голас мужчыны ў смутку, і цяжэйшая за магільную пліту. Калі б драчане прыгадалі айца Мату, які іх сюды прывёў, яны зразумелі б, што ў нечым робяцца да яго падобныя. Апрыкралі ім аднолькава і туркі і венецыянцы. 3 панурым вусам і каменным сэрцам чакалі яны, калі прайграюць новы бой.
Затры зімы Абу Юсуф адзінаццаць разоўузнімаўместачковае войска, вёўяго праз гаруўбой супраць гайдукоў, а пасля цэлымі днямі сядзеў на пляцы перад царквой. Баі былі штораз больш сур'ёзныя, спрактыкаваліся аскеры і гайдукі, і цяпер ужо гінулі, як за тыя часы, калі Абу Юсуф Абдэльгані быў газіям ад Марока да Дамаска, а слава ягоная сягала яшчэ далей, праз Стамбул аж да Украіны, той шырокай краіны, якую літасцівы Алах стварыў, а д'ябал усю зраўняў, так што няма куды схіліць галаву, калі прыйдзе час, каб табе яе ссеклі.
Аднак заўсёды было вядома, як закончыцца бой. Драчане ўцякуць на Людзі Божыя, у свае халупкі, а аскеры на сонцы перад чужымі дамамі будуць загойваць раны, прыслухоўвацца да гулу з далёкага долу, глядзець, як піша Абу Юсуф, і ўсё страшнейшымі пакугамі палохаць пасланца, калі той вернецца з весткай, што туман над мястэчкам развеяўся.
А тады, дванаццаты раз, Абу Юсуф мусіў узняць сваё войска позняй вясною, ужо пасля як зацвілі ліпы. Кручаны быў год, за ўсю зіму так і не выпаў прыстойны снег, а тады раптам ужо амаль на пачатку лета застагналі старыя, пачалі паміраць адзін за адным, і пагрукаў у Абу Юсуфаву браму імам.
Пара.
Я прадчуваў.
А ці трэба? — упершыню спытаўся імам тое, з чаго Абу Юсуф мог усё зразумець.
Трэба! Я не вадзіў бы людзей на смерць, калі б не было трэба. У пекле гарэць буду, але трэба!
Імам абняў яго і тройчы пацалаваў. Ён не меў патрэбы казаць, што прабачае Абу Юсуфу ўсё, што той мусіць рабіць. Той і сам гэта ведаў. Імам не меўпатрэбы наватцалавацьяго. Абу Юсуфу было ясна, што яго й родная маці так не хваліла б і не бараніла б перад людзьмі, як гэты чалавек. Праўда, ён не ведаў, чаму імам гэта робіць. Але гэтага не ведаў і сам імам. Ён хлусіў кожны тыдзень на пятнічнай малітве, хлусіў гадамі і нічыё імя столькі разоў не згадваў дабром, як Абу Юсуфава. Ён верыў, што гэта не грэх, а калі й грэх, дык быў гатовы ўзяць яго на сябе.
Бой быў страшнейшы за ўсе папярэднія. Сваю галаву шкадавалі менш за чужую, а лютасць з абодвух бакоў ператварылася ў роспач. Абу Юсуф ведаў, што гэта момант, калі вайна, у якой адзін нападае і другі адступае, заканчваецца і пачынаецца вайна зусім іншая, у якой пераможа той, хто застанецца на полі бою жывы. Яны біліся два дні і дзве ночы, пакуль палова мужчынаў з сяла не загінула, а палова,
знявечаных і знявераных, хто без рукі, хто без вока, былі выгнаныя з сяла. Аскеры хацелі рушыць за імі, але Абу Юсуф не дазволіў. Тады яны кінуліся сячы жанчын і дзяцей, але ён заступіў ім дарогу:
Як вам не сорамна! — крычаў ён надтрэснутым голасам і супакойваў роспач у людзях. Сваімі рукамі некалі даўно забіваў ён і жанчын, і дзяцей, але былі гэта іншыя часы і іншыя прычыны. Ён не мог дазволіць, каб дзяцей забівалі за ягоны дурман.