Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Спускаюся я з Падхраставаў, дзень ясны, горад купаецца ўсонцы, так што бачыш і мухуна акне з другога бокудаліны, там пад Трэбэвічам, гэта якраз тая прыгажосць, дзеля якой варта вытрымаць дзевяць месяцаў зімы. I пра каго ж мне думаць, як не пра яго, чаму яго няма побач, каб паглядзеў на горад тымі вачыма, якімі на яго глядзяць усе, хто з ім нядаўна развітваўся. Эх, Алага мой, Алага, паўтараў я, дзе
толькі мяне ногі насілі, крок за крокам, з гары па ходніку і па асфальце, міма маладых шчанюкоў, што гуляюць з нейкай анучай, ухапіліся за яе і грызуцца, нібы ад гэтай анучы залежыцьіхжыццё, мімажанчын, якія, загарнуўшыся ў хатнія халаты, ідуць з крамкі, а з-пад хустак у іх тырчаць ружовыя і блакітныя бігудзі, глядзяць яны на незнаёмага, які забрыў у іх квартал, і думаюць, куды ж ён тут ідзе, усё з гары ды з гары, эх, Алага мой, Алаіа, каб ты бачыў, як глыбока ляжыць гэты горад, абліецца потам і той, хто спускаецца з гары, а ім прыемна праходзіць міма тых, хто ўзбіраецца на гару, сапе і будзе ўзбірацца янічэ невядома колькі, двое рабочых нясуць на плячах карнізы для фіранак і лаюцца на таго, каму іх нясуць, жанчына з жыватомажда носа cane яклакаматыў, а двое з півам кажуць — глядзі, каб у цябе дзіця не выпала, не зловіш да Цітавай! — яна ж робіць выгляд, што іх не чуе, цэлая пакута вымавіць слова, калі ўзбіраешся на гару, асабліва калі бачыш, што ёсць і такія, каму Бог даў дарогу ўсё з гары ды з гары, эх, Алага мой, Алага, не, я не здурнеў, што гаварусам з сабой, проста хацеў адведаць сябра на і'Іадхраставах, але дактары мяне не пусцілі, гэтак часта бывае, ведаюць тыя, хто ўзбіраецца на гару, часта бывае, кожны дзень спускаецца нехта з пакетам апельсінаўпад пахай, якія не было камудаць, эх, Алага мой, Алага.
Пахавалі яго як атэіста, з пяціканцовай зоркай і аркестрам, які граў Ленінскі марш. 3 прамовай выступіў старшыня Джыджыковацкага райвыканкаму. Алага Ідрызавіч быў добраахвотнымдонарам крыві, удзельнікамлясныхпасадак, добры таварыш і сусед. Найгоршае з найгоршага, страшней не бывае. Упершыню ў жыцці я ўспомніў пра Бога і падумаў — а што калі ён ёсць? Раней ён бы проста зляцеўу мяне з языка, пераважна ў лаянцы або калі я мусіў паклясціся нечым, да чаго мне не было справы, а цяпер я, гледзячы на зорку, думаў — што будзе, калі мы ўчынілі нейкі грэх? Анехта з нас напэўна зграшыў, бо непрыстойна спевака сэўдалінакхаваць як партызана. Неяк яно, браце, няскладна выходзіць. Лепш бы яму індзейскі татэм прыбілі над галавою.
Але нядоўга гэта цягнулася, акурат пакуль не скончылася пахаванне, а калі мы панапіваліся за супакой Алагавай душы, я ўжо пра Бога і забыўся. He думаў я і пра тое, ад чаго Алага памёр і ці ёсць у гэтым усім мая віна. Пра такое думаеш, калі ў цябе памрэ бацька або маці, брат або — не дай Божа — роднае дзіця, а мне ён не быў ні бацькам, ні братам, дык я лёгка за адзін дзень кульнуў яго з душы. Прайшло, як бы яго й не было.
Да таго лета, калі ў горадзе забываліся пра Алагу, а вялікі красавіцкі снег прыгадваўся ў сувязі з канцэртам у «Цэнтралі», маё жыццё праходзіла менавіта так, як я апісаў. Галава яшчэ была на месцы, я памятаў дні і твары, як каго завуць і дзе я з кім быў, а тады ўсё неяк перамянілася. Я забыўся пра яго, як забыліся і іншыя, хоць і надалей згадвалі пра Алагаў снег, так што яшчэ й цяпер так называюць вялікі снег пяцьдзясят нейкага года, хоць ніхто ўжо й не ведае, хто такі быў Алага Ідрызавіч, але ў нейкі момант я забыўся і сам пра сябе, так што ёсць у мяне цэлых дзесяць гадоў, з якіх я не ведаю, дзе я быў, што рабіў і як засталася цэлая мая галава. 3 таго часу я памятаю толькі паасобныя карцінкі, як калі Ёзэф Самэк выносіў з падвала кавалкі кінастужкі, неяк наўслеп зляпляў і па нядзелях у Кінатэцы паказваў дзецям за дынар. А што дзеці ведаюць пра кіно — яны былі радыя, калі праедуць каўбоі, а пасля раптам з'явіцца Моша Піядэ1 з нейкай прамовай на першамайскім парадзе, а пасля Мошы адзін гангстэр забівае другога, а тады нейкая пара цалуецца. Такія былі тыя Самэкавы фільмы, ён ляпіў іх, каб зарабіць на выпіўку, бо сапраўдныя фільмы нельга было паказваць па-за праграмай, дык нейкім такім зрабілася і маё жыццё.
Вось, бачу, як я стаю перад французскай амбасадай у Бялградзе, гэта магло быць праз год або два пасля Алагавай смерці, і гляджу, як бы мнеўлезці ўсярэдзіну, каб мяне ніхто не пабачыў. Працавала ў амбасадзе нейкая Марыяна, пры-
' Моша Піядэ — югаслаўскі дзяржаўны дзеяч (1890—1957).
гажуня з Задара, дык я крыху вакол яе круціўся, а яна й не гідзілася і нават абяцала, што праз амбасадара залагодзіць мне візу ў Францыю. Маўляў, у мяне праблемы з уладамі, мяне цкуюць па палітычнай лініі і няма мне ратунку, калі мне французы не дапамогуць. Мяне не хвалявала, што мне не будзе дарогі назад у Югаславію і што Сараева мяне жывым больш не пабачыць, а яшчэ менш мяне цікавіла, што яна думае і чаму едзе са мною ў Парыж. Калі сказала чаму, было ўжо позна, мы былі ў Парыжы, я сказаў, што іду ў прыбіральню, каб патрымала цыгаркі і запальнічку, маўляў, зараз вярнуся, такі жарцік, яна ўсміхнулася і больш мяне ніколі не бачыла. Да Марыяны мне было справы не больш, чым да тых цыгарак і запальнічкі. Яе шчасце, што так абыпілося, бо мяне мая сіла насіла, а ў Францыю я паехаў таму, што мне дома было цесна. У Сараеве я яшчэ мог пару разоў заспяваць Джулзулейху, напіцца, паразбівапь усё ў шынку, паперакульваць машыны на паркоўцы, каб пра мяне ў горадзе гаварылі, але мне ўжо гэтага было мала.
Наступнае, што памятаю, — якдвоежандараўб’юць^алога пацана-грэка. Яго малоцяць драўлянымі дубйікамі а ён стогне, клічанадапамогунасваёйсмешнаймове ізкішэняў уяговыпадаюцьяблыкі. Затыяяблыкіягоібілі, Ёніхскраў, а нехта паклікаў паліцыю. Бачу, што заб'юць, яны гэта могуць, бо ніхто не будзе шукаць грэцкага пацана, яго імя не запісана ў рэестрах, ён не мае ні паіппарта, ні пас.ведчання асобы, ніхто пра яго не ведае і ніхто па ім не будзе плакаць. Калі яго маці і плакала, дык толькі калі ён уцёк з свае Грэцыі. А можа, і яна думае, што яго ўжо няма, што ён ужо мёртвы, усё гэта жандары ведаюць, і таму так па-зверску яго б'юць. I будуць біць, пакуль не заб'юць. Ім у ахвоту, як і мне, можа, было б у ахвоту, калі б я быў на іхнім месцы. Забіваць людзей забаронена, але ж столькі ёсць такіх, якіх не мусіла б быць забаронена. Столькі ў тваім жыцці было найгоршых з найгоршых. Дык вось і схопіш ты грэцкага пацана і заб'еш яго, бо не змог забіць тых. Я разумею жандараў, кажу ж, што й сам рабіў бы тое самае, што яны,
мне грэк непрыемны, я яго й не ведаю. А каб і ведаў, было б усё роўна. Лягчэй зразумець тых, хто яго заб'е, чым таго, хто скраў яблыкі. Нашто было красці тыя яблыкі, каб хаця банк абрабаваў, тады яшчэ было б зразумела. Але яблыкі? I ўсё адно сказаць, што ён заслужыў, каб яго забілі, э, не, браце! Ніхто не заслужыў, каб яго забілі толькі за тое, што ягонае імя не запісана ў рэестрах.
Стаю я так, гляджу, як яго забіваюць, і думаю, колькі яшчэ малы грэк вытрымае, пакуль не ўпадзе. 1 ці будуць яго тады таптаць нагамі або і далей мясіць дубінкамі. У гэты момант большы і таўсцейшы жандар задыхаўся, спыніўся, каб адпачыць, і заўважыў мяне. Што глядзіш ? — крыкнуў ён і махнуў у мой бок дубінкай. Марш адсюль, пакуль і табе не ўвалілі!
I тут мне пацямнела ўваччу. Калі ты хочаш яго забіць, дык які табе клопат, што я гляджу! Але не, тым двум хацелася, каб ніхто не бачыў, каб усё засталося між імі, якутых спрытнякоў, штотрапяцьутурму, іх на волі чакаюць жонкі і каханкі, а яны, як ім прыцісне, пачынаюць па-мужчынску шарыцца паміж сабою. Дзяўбуць адзін аднаго па-звярынаму ў камерах, а самі ўсё фраеры, замалацілі б любога підара, калі б толькі пабачылі, але ім важна, каб ніхто не бачыў і ніхто не ведаў. Каб усё засталося між імі дваімі. Дык вось мне гэта не спадабалася і нікуды я не ўцёк, а ўлез у бойку. Заваліў жандараў, трахаў галовамі аб фасад, пяткай размазваўяйцы па асфальце, але, паклаўшы руку на сэрца, і яны мне добра ўвалілі. Аднак калі сабраць усё разам, дык была нічыя. А малы грэк, вядома, уцёк. Больш я не бачыўні яго, ні тых двух жандараў, якім папсаваў усю ахвоту.
Пасля я паехаў у Мілан, адзін турак за грошы падкінуў мяне праз мяжу ў багажніку, але я пасварьгўся там з нейкімі цыганамі, нашымі, баснійскімі, якія намалацілі вялікія грош ы на жабраванні, не цураліся і жанчын прадаваць на чыгуначным вакзале. Пабачаць чалавека, які вяртаецца з працы, адзенне, гальштук, фрызура, ведаеш італьянцаў! — і відаць па ім, што дома яго чакае такая мегера, што ён пры ёй на іншых нават глядзець не стане, дык да такога мае цыганы
падляталі і паказвалі дзяўчынку, яшчэ й пятнаццаці няма, можна сказаць, яшчэ з лялькамі гуляе. I як таму італ.ьянцу было не ашалець! Ішоў з ёй у мужчынскую прыбіральню, яна расшпільвала яму прарэх, брала ў рот, а тады трошкі пагуляецца і — цап зубамі! Італьянец у крык, а цыган, які ўвесь гэты час стаяў перад кабінкай, ветліва яму кажа: дастань, маўляў, кашалёк з кіійэні і перакінь праз дзверы, тады малая адпусціць. А інакш адкусіць! Але яна пускала не адразу, а толькі калі цыган з кашальком ужо ўцячэ. I што італьянцу пасля рабіць? Здаць малую ў паліцыю? Вялікія грошызбіраліцыганы, проста па-панску, небаючысятурмы. Здаралася, разы два ці тры, яны няўдала выбіралі ахвяру, якога не надта ветлівага італьянца ці не надта ўсцешанага, што ледзь не развітаўся са сваёй прыладай, — тады даставалася дзяўчынць Адна так засталася са знявечаным тварам і без вока, італьянец яе парэзаў шклом, але ёй лёгка знайшлася замена.
Аяшчэ цыганытрошкі гулялі ў напарсткі на вакзале, і раз здарылася, што яны ўзялі вялікія грошы ў чалавека, у якога я жыў, ён зваўся Альда, прыстойны спадар старэйшага веку. Прыйшоў чалавек дадому плачучы. забралі ў яго ўсю пенсію, і што ж мне рабіць, як не пайсці на вакзал, знайсці цыганоў і забраць у іх усе грошы. Але ж, дальбог, было там на дзесяць Альдавых пенсіяў. Пасля ганялі ся за ? іной па ўсім Мілане, каб я вярнуў грошы або зарэжуць, бачу я, што іх шмат і што лепш мне пашукаць які іншы горад.
Тады я неякдабраўся да Вены, а тады Франкфурта, і вось я ўрэшце ў Амстэрдаме. Сяджу на лаве над каналам, а насупраць мяне параплаў, на якім нешта святкуюць. Грыміць музыка, смяюцца людзі, раз-пораз нехта выбягае і рыгае ў канал, а мяне не бачаць, хоць калі рыгаюць, дык ледзь мяне за нагу не схопяць. Тады я падумаў: эх, Сэя, напто табе ўсё гэта трэба! I так я вырашыў вярнуцца дадому. Дарма табе сіла і лютасць, калі на цябе людзі глядзяць і не бачаць.