Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
Маёй прабабе Анджы яе Мія да трыццаці гадоў спарадзіў дванаццацёра, а тады яго ўбрыкнуў конь, пакуль ён яго падкоўваў, і трапіў капытом між вачэй. Пасля таго мой
1 Акрап (тур./араб.) — скарпіён.
прадзед Мія застаўся глухі і сляпы. Ніякай ад яго карысці не было, апрача што мог з'есці за траіх ды любіў баяць усякае, калі было каму слухаць. У пэўны момант і маладым і старым слухаць надакучвала, і ўсе адыходзілі, пакідаючы яго самога, а Мія ўсё расказваў і расказваў, аж пакуль нехта яго не задзьме ці пакуль сам па сабе не засне. А расказваў ён пра тое, што перажыў у жыцці, а як бо такога не магло быць шмат, дый не было ў тыя гады ў Зеніцы богведама што перажываць, дык далей ён пачынаў расказваць пра тое, што ад некага чуў і што бывала за старым часам, але як бо ён і пра такое не зашмат ведаў ці, прынамсі, не столькі, каб хапіла ад рана да вечара, дык урэшце ён пачынаў выдумляць. Але хітры быў прадзед Мія і ніколі не выдумляў нічога пра суседзяў, людзей вядомых і невядомых, бо баяўся, каб не прыйшлі і не сказалі, што было зусім не так, а было гэтак. Вялікі ён меў з таго страх, бо думаў ён, небарака, зусім сляпы і глухі, што калі яго хоць раз зловяць на хлусні, дык болып ніколі не будуць слухаць. Таму выдумляў ён пра феяў і вядзьмарак, джынаў і чарцянятаў, якія, дужа злыя, выскокваюць з пад кавальскага малаточка, але жывуць не даўжэй за імгненне вока. Выдумляў ён пра зэмфір-дзяўчат і наксан-хлопцаў, істотаў да паловы чалавечых, а ад паловы паветраных, якія жывуць ваколнас, але жывы чалавек можа іх бачыць толькі ў раннім дзяцінстве, дый тое калі захварэе на шкарлятыну або на вялікі кашаль, пабачыць іх і дарослы, але толькі ў той момант, калі аглухне і аслепне або хаця б звар'яцее. Зэмфір-дзяўчаты і наксан-хлопцы маюць вялікую моц, і Богу і чорту маглі б у знакі дацца, але не даюцца, бо тую моц ужываюцьтолькі між сабою і толькі з адной мэтай: каторы каторай выпадзе быць каханкам. Ганяюцца так адны за аднымі зэмфір-дзяўчаты і наксан-хлопцы, свет вакол іх успыхвае і тут жа згасае, вялікія воды перад імі ўздымаюцца і знікаюць, аж пакуль у Іванаву ноч не лягуць яны адно на адно, так што ўжо й не відаць, хто хлопец, а хто дзеўка, і пакуль нашы людзі паляць па гарах вогнішчы ці ідуць на пілігрымку ў Падмілачча, зэмфір-дзяўчаты і наксан-хлопцы
водзяць свой баль. He дай Божа іх пабачыць, бо хрышчоная душа ў той самы момант памерла б ад сораму.
Гаварыў Мія і сам сябе перагаворваў, а тымчасам Анджа працавала ад світання да змроку, каб накарміць дванаццаць ратоў і яшчэ тры ягоныя. Толькі адзін дзень за ўвесь год, на Святога Яна, Анджа не працавала, а разам з іншымі йшла ў Падмілачча, малілася свайму святому за кожнае дзіця і за свайго Мію, за ягоных феяў і чарцянятаў, зэмфір-дзяўчат і наксан-хлопцаў, якія ва ўсёй ягонай бядзе прыносяць яму весялосць. Бачыла Анджа ў той дзень, як зелянеюць горы, бачыла рэчку Пліву і вадаспады, вялікую сілу і Божую прыгажосць, і гэта ўмацоўвала яе на цэлы год. Адзінае, што яна мела ад мужавай беспатрэбнасці, — гэта ягоныя гісторыі. Працуючы, яна слухала іх, і нярэдка ёй даводзілася супакойваць дзіцячую гаману, каб нечага не прапусціць. А навокал самі па сабе раслі і квітнелі ружы, раскідаў галіны арэх і заліваліся салаўі. Калі ііпоў міма чужынец — казаў, што Акрапавічы жывуцьу раі. I, прынамсі як на гірабабу Аі:джу, гэта якраз мела пэўны сэнс. Бо яна не верыла, што душы праведнікаў сядзяць у раі без справы. Божа барані, каб так было, гэта б значыла, што душы тыя аслеплі і аглухлі. I што б тады гэта быў за рай?
Выгадавала яна, павыдавала замуж і ажаніла ўсіх дванаццацёра дзяцей, але ў свае пяцьдзясят была ўжо як плодная ніва, праз якую праехала войска пераможцаў. Была яна старая побач з Міем, які па-ранейшаму выглядаў як маладзён, усё такі ж галодны і гаваркі. Ездзіла яна ад Нямілы да Яйца, ад Зеніцы да Какня, ад дзіцяці да дзіцяці, — пабачыць, што каму трэба. Дзеці гасцінна яе прымалі, але ні нявесткі, ні дочкі не давалі ёй працаваць, дык Анджа тады напячэ дзесяць бляхаў бульбяніцы, наварыць тры гаршкі капусты, ускапае грады вакол хаты і засмучаная вяртаецца да свайго Міі, наракаючы, што больш нікому, апрача яго, яна не патрэбная. А ён, каб яе суцешыць, расказваў, што было далей з зэмфір-дзяўчатамі і наксан-хлопцамі. Сыны ім прывозілі ежы больш, чым ім дваім было патрэбна,
нявесткі прыязджалі па флянсы ружы і розных іншых кветак і пакідалі цэлыя кашы з айвовым і кізілавым павіддам. Заўсёдыўхаце нехта быў, але Анджы здавалася, што яе дом пусты. Там, дзе іх некалі было дванаццаць, будзе пуста, нават калі ружа нахіліць праз акно сваю кветку і пакладзе яе Анджы на плячо.
1 тады здарылася аднойчы такое, ад чаго мы перасталі быць Акрапавічамі. Анджа якраз клала ў печ дровы — зварыць сабе з Міем першую каву, ён нешта сваё расказваў, як раптам праламалася вецце ў садзе і нешта бухнула аб зямлю. Анджа выбегла з хаты, не Месяц жа ж гэта ўпаў на зямлю сярод белага дня ды яшчэ ў ейным садзе, аж там — дзівадзіўнае — было на што паглядзець. Абламалася ружа, якраз тая, што спала ў яе на плячы, паранены быў і арэх, ва ўсе бакі разляцеліся пялёсткі рознай квецені, нібы мёртвыя героі капітана Хусейна, а пасярод гэтага непарадкуляжыць чалавек і глядзіцьу неба. Здзіўлены, нібы той, каму адсунулі ўслончык, калі хацеўсесці.
Што ты тут робіш?, спыталася Анджа.
He ведаю. Думаю, што задрамаў і ўпаў.
Адкуль жа ж ты, чалавеча, унаў? Ці не з майго арэха? А што ж ты там, паганец, рабіў? — пачала злавацца Анджа.
He з арэха, а зверху.
Анджа паглядзела ўгару, але вышэй ад кроны нічога не было. Яна і так гэта ведала, але ўсё адно паглядзела. Такія цяпер часы, ппо маглі і за два дні збудаваць вежу над ейным арэхам. Але ніякай вежы не было, адно неба.
Дальбог, над маім арэхам нічога няма.
Як жа, Анджа, нічога, а я думаў, што ты была б апошняй, хто скажа, што наверсе нічога няма, расчаравана сказаў незнаёмы.
Тут ён устаў і пачаў абтраса ць з сябе пялёсткі і лісце, і Анджа толькі цяпер у яго на спіне ўбачыла крылы. Падобныя да лебядзіных, толькі значна болыпыя. Умомант упала яна на калені і пачала маліцца.
Э, ну які ж тут цуд, перапыніў ён яе, у сарокаў і крумка-
чоў такія самыя, але ж перад імі ты не падаеш. От вялікая верніца.
Аты Габрыэль? — спыталася яна, счапіўшы рукі.
He.
Ты хоць анёл?
He ведаю, жанчына, я проста задрамаў і вось. Крыло зламалася, не ведаю як цяпер назад. Ці ведаеш каго, хто мог бы дапамагчы?
Анджа ўбегла ў хату, Мія і далей нешта расказваў, яна схапіла яго за руку і перапыніла, спрабуючы растлумачыць, што ім у сад упаў анёл. Першы, а можа і апошні раз яна хацела сказаць свайму чалавеку нешта важнае, але ён не мог яе пачуць. Яна пацягнула яго ў сад...
Гэта Мія, ён нас не чуе, сказаўкрылаты.
А яна пачала вадзіць Міевымі пальцамі і далонямі па нагах, грудзях, галаве няпрошанага госця. Так дайшла і да крылаў.
Мія іх старанна абмацваў, скубануў адно пяро, крылаты войкнуў і схапіў яго за руку. Добра, добра, сказаў Мія і абмацваў далей, крылаты нахіліўся, каб гаспадар памацаў яму і верх крылаў. Мія рабіў гэта так умела і без ніякага здзіўлення, нібытаадтагочасу, як коньбрыкнуўягоўлоб, ён больш нічога і не рабіў, як толькі правяраўу людзей крылы.
Гэта, мабыць, наксан-хлопец, вырашьгўМія.
Гэтатак? — спыталася ў крылатага Анджа.
He ведаю, даражэнькая, ці я анёл, ці наксан-хлопец, нічога не ведаю.
Як не ведаеш? Упаў і забыўся?
He, у нас невядома хто кім ёсць. Гэта толькі тут вам унізе важна.
Як гэта — невядома?
Нутак, а нашто гэта ведаць!
А Бог? — схамянулася мая прабаба.
А што Бог?
Ну, ці вядома, хто там Бог?
Невядома, жанчына, такія веды нікому не патрэбныя.
Аёнёсць? — спалохалася Анджа найстрашней у жыцці.
Што за глупства! Як жа яму не быць, і як бы ты яго згадвала, калі б яго не было.
Палеічала прабабе Анджы, і хацела яна ўжо спытацца пра святога Яна, але тады падумала, што нейкі гэты анёл не надта згаворлівы і што, можа, яшчэ раскрычыцца, калі яна будзе й далей задаваць яму такія пытанні. А нічога не было б добрага, каб ён крычаў, бо яго мог бы нехта пачуць. Што калі яго туркі знойдуць, спалохалася Анджа і раптам перайшла на шэпт. Спыталася ў яго, ці не баліць крыло.
Што ты раптам зашаптала? Як па мне, дык нічога, я цябе чую, нават калі ты маўчыш, але як толькі вы тут унізе пачынаеце шаптаць, дык значыць, нешта ў вас не так. А што ж, Анджа, раптам не так? Ну, паламаў я табе пару галінаў і ружу, што ў цябе на плячы спала, але не бойся, вырасце зноўтая ружа. Толькі не палівай яе зашмат, пакуль параненая. А крыло, дык не, крыло мне не баліць. He балела мне і калі гэты твой хацеў вырваць пяро, але думаю, што вам не было б прыемна, каб я войкнуў, як маладая, калі ёй малады вырывае сівую валасіну. Я лепш трошкі размяў бы ногі, калі мне ўжо крыло не служыць, і прагуляўся б па чаршыі.
He хадзі, калі табе Бог мілы, Хрыстом цябе малю! — закрычала Анджа.
Добра, добра, не пайду, супакойся!
He хадзі, у нас ёсць усё, што табе трэба.
Э, так мне й казалі. Калі задрэмлеш і звалішся ўніз, першы, хто цябе знойдзе, будзе маліць, каб ты не паказваўся на людзях. I ніхто мне не мог сказаць чаму. He, не кажы, я не хачу ведаць. Мне гэтага ўжо будзе зашмат. He бойся, нікуды я не пайду.
Анджа накарміла і напаіла крылатага госця, запрапанавала яму пасцель у хаце, але ён не захацеў, сказаў, што мілей спаць над вольным небам і ён ніколі не зразумее людзей, якія будуюць дахі. Ён лёг на іраву і заснуў, як дзіця. А яна глядзела на яго да глыбокай ночы і не магла наглядзецца. Ён размаўляў у сне, нешта мармытаў і ўсміхаўся, соваў галаву пад крыло і хмурыў свой чысты твар, у якім ніколі не хава-
лася зло. Яна ледзь здолела ад яго адысці, але ж мусіла, бо назаўтра яе чакала доўтая дарога. Яна вырашыла на світанні пайсці ў Падмілачча і сказаць айцу Івану, што ў яе ў садзе ўпаўанёл. Задрамаўна небе іўпаў. Айцец Іван будзе ведаць, што й да чаго.
Яна ўстала, калі яшчэ было цёмна, а ён тым часам павярнуўся на другі бок, на шчацэ ўяго была начная раса, і Анджы захацелася яго пацалаваць, як некалі, прачнуўшыся сярод ночы, цалавала яна кожнае з сваіх дванаццаці дзяцей. Ды не пацалавала, бо не ведала, ці моцна анёлы спяць. Учора ў яго быў цяжкі дзень, дык хай добра адпачне.