Іншала, Мадона, іншала...
Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
мне ўсё роўна. Але каб не быў дзіця неразумнае, бо не для дзіцячых вуіпэй такія размовы. Дык калі прыйдзе нехтатакі і пачуе той голас, якім я з ім гавару, дык найперш я скажу яму, што з усяго, чаго я не магу, мне шкада толькі аднаго. He шкада мне, што не маіу я пабегчы, хоць і сніў я палову сваіх начэй, як бегаю. Сёння я стары, і не зажадалася б мне бегаць, нават калі б я й быў інакшы. He шкада мне, што не маіу махнуць рукою матцы, калі яна вяртаецца з чаршыі, што не магу пачухацца, прыкрыць твар даланёю, як нехта памрэ, не шкада мне, што не вазьму я пяро і не напішу вось гэта. Быццам бы тое, што варта сказаць, наогул можа быць напісанае і пры гэтым можа заставацца такім, як і мелася быць, калі б не было прамоўленае. He шкада мне, што не магу даць сам сабе рады. Пакуль ёсць на свеце жывыя людзі, нехта пра мяне паклапоціцца. А калі іх больш не будзе, дык мне ўжо будзе ўсё роўна.
Але шкада мне, што не магу я ўчыніцьтэман. Дакрануцца да барады, пасля да вуснаў і лба, пацалаваць крысо, на якое не бярэцца прах зямлі. Бо калі б я мог, хай бы то быў люты кавурын ці чорны турак, учыніў бы я тэман ім абодвум. I тады ўжо хай мяне праглыне сырая зямля. У жыцці сваім я нікога не цалаваў і мяне не цалавалі. I ад таго я не адчуваю сябе няшчасным, бо й не ведаю, што гэтатакое. Калі памру, ведаю, што тады мяне ўпершыню пацалуюць. У халоднае чало. Тады я будутакі, як і ўсе іншыя. Або яны будуцьтакія, як я. Мёртвыя не варушаць рукамі і нагамі.
Ну, а хто ж тыя двое, дзеля якіх я шкадую, што не магу ім тэман учыніць? Адна прыгажуня і адзін разбойнік. Вось як гэтаўсё сталася: у тыя мугныя часы, напэўна першыя ад таго, як Мэхмэд зваяваў Боснію, калі Стамбул ужо не быў такі моцны, каб весці войны, а рускія, французы і Аўстрыя — каб ударыць першымі, у тыя часы калі ў Босніі ўсе скрыгаталі зубамі, але ніхто не наважваўся ўзбунтавацца, бо ніяк яшчэ не сцерлася памяць аб тым, як скончылі апошнія бунтаўнікі, тады ў Ліўне жылося лепей, чым калі. Аслаб султанаў уціск, скарбнікі пагублялі пёры, мытнікі паспіваліся, а ў мужчы-
наў разам прапала ахвота да ўсялякага геройства, і ўраз заквітнеў гандаль і пачалі лівенцы братацца з кожным, каму можна нешта прадаць. I раптам ім стала ўсё роўна, ці хто турэцкай або хрысціянскай веры.
Старыя людзі казалі, што не выйдзе і не можа выйсці з гэтага нічога добрага і што горшае за вайну можа быць толькі адно. Збудавацьхатуда неба і пры тым не мецьні стрэльбы, ні кінжала. Але хто будзе старых слухаць, бо стары гэта тое самае, што й дурань, а таму Ліўна разбудавалася, а ўсё яго золата было выстаўленае навонкі. Ніхто й не думаў хаваць яго на чорны дзень.
Распусцілася і тое нешматлікае рэгулярнае войска, што стаяла вакол горада, ужо й манахі на Г орыцы ківалі галовамі і казалі, што нядобра ўсё гэта скончыцца, і самі пачалі купляць стрэльбы і ручніцы, а адзіныя, у каго яшчэ засталося троху сваволі і турэцкага шалу, былі пару дамоў Вялагічаў. Заўсёды казалі, што Ліўна стане візірскім горадам, калі першы Вялагіч навучыцца на хафіза, маўляў, не розумам слаўны гэты род, не былі яны спраўныя ні ў Каране, ні ў гандлі. Войны — восьадзінае, учым Вялагічы былі добрыя. Сэрцы ў іх былі як у быкоў, рваліся яны ў кожны бой і вярталіся героямі. Але дзеля таго, што войнаў ужо доўга не было, засталіся яны бедакамі, што не выходзілі з сваіх двароў, бо не было каму паказацца, а й іх ніхто ўжо не згадваў, бо не было па чым. Аднак захавалі яны свае стрэльбы, шаблі і кінжалы. Сорамна ім было прадаваць сваю зброю.
Быў у Мустафы Вялагіча сын Ахма. Ушыркі як два лівенскія гандляры, а ўвышкі яшчэ ўдвая столькі. Вочы сінія, а валасы нібы львіная грыва. Лагодны хоць бы ўжо й таму, што ніхто б не наважыўся яго зачапіць або нешта яму сказаць. He было яму ні гідка, ні сорамна працаваць на чаршыйскіх складах. Як прыязджалі вознікі, дык людзі збіраліся толькі паглядзець, як Ахма Вялагіч сам разгрузіць караван з сотні коней. Звычайна гэта робяць дваццаць чалавек і ўсе дваццацёра стамляюцца. А яму хоць бы што, ухопіць увесь тавар з каня, так што й жывёліна здзівіцца
з ягонае сілы і падскочыць ад палёгкі, а людзі ўздыхнуць. Сіла ў Ахмы Вялагіча была такая, што будзіла ў людзях пашану такую самую, як і вялікі розум. Хоць, паклаўшы руку на сэрца, не было ў Ліўне ў тыя гады чалавека, які мог бы розумам мерацца з Ахмавай сілай.
Адной вясною прыйшлі вандроўныя цыркачы з Ізміра, чалавек пятнаццаць. Нехта ходзіць па дроце, адзін падкідае сем гарбузоў зараз, і ніводзін не падае на зямлю, а сярод іх і Шэхаб, вялізны мурын з Місіра, найдужэйшы чалавек на свеце. Вяжуць яго ланцугамі на ляі’чанне быкоў, а ён іх разрывае. Закоўваюць ногі ў кайданы, а ён двума пальцамі разрывае звёны, тройчы каваныя. Вырывае з коранем маладыя таполі, ломіць каменныя пліты і розныя цуды чыніць. I вядома, што ж нашым людзям першае прыйдзе ў галаву, як не намовіць Шэхаба, каб з Ахмам Вялагічам на бой выйшаў. Згадзіўся мурын, аднак забыліся людзі, што трэба было і Ахму намовіць.
Тры дні і тры ночы спатрэбілася ім, лівенскім гандлярам і багатырам, каб намовіць Ахму падужацца з Шэхабам. Наабяцалі яму золата і ўсялякага майна, а ён ім усё кажа, не магу, бо скрозь зямлю правалюся, калі мяне голага пабачаць. Маўляў, не можа ён перад людзьмі ў адных сподніках паказацца. Але не мог Ахмаў сорам быць мацнейшы за іхнюю ўпартасць, бо чалавек бяссільны перад усякай вошшу, дык урэшце ён саступіў.
Вывелі іх абодвух на бой. Верхавод тых цыркачоў умела намазаўіх мігдаловым алеем, бліснулі мышцы, схапіліся чорны і белы чалавек, і праз імгненне Ахма Вялагіч апынуўся на зямлі. Шэхаб ухапіўяго за шыю, крычыць: Здавайся! — але Ахма не здаецца, а напружвае жылы, кожная ў тры пальцы таўшчынёю, пачырванеў, як хустка ў дурніцы Анджы, і ломіць мурыну сілуў руках. Зламаю яе, думае, сваёй шыяй.
А людзі пазелянелі ад страху, нехта крычыць — пусці яго, спыніся, а галоўны цыркач махае і кажа — нельга, і палюдску і па-Боску спыніць можа толькі той, хто ўнізе.
Душыў Шэхаб Місірац аж да паўдня, поўныя чатыры
гадзіны і яшчэ трошкі болей, але не задушыў Ахму Вялагіча. Калі яго пакінула сіла, ён задыханы абрынуўся ў пыл, а наш лівенец ускочыў на ногі, як нічога ні ў чым, падхапіў суперніка за шыю, у Шэхаба мігам пабялелі вочы, і звяўён, як кветка без вады. Паўдня яму спатрэбілася, каб ачомацца, а тады разам з цыркачамі знік і ніколі болып у Ліўне не з'яўляўся.
Так Ахма Вялагіч адужаўнайдужэйшага чалавека на свеце. Але дзеля таго, што Ліўна — горад на краі свету, а тое, што адбывалася ў Босніі, як бы зусім нідзе й не адбывалася, верагодна, што Шэхаб і далей казаў, што ён найдужэйшы, рваў ланцугі, ламаў кайданы і вырываў з зямлі маладыя таполі, але добра пільнаваў, каб дарога не занесла яго да нас.
Тут бы гэтая гісторыя і скончылася, а, праўду кажучы, і не пачалася б, калі б сяродлюдзей, што сачылі за боем, не была і адна жанчына. Уся закрытая ад галавы да костачак, яна маўчала і хавала далоні, каб не пазналі, чыя яна, глядзела на Ахму, пакуль у яго не закахалася, Атлатічанка Фата.
Каб нехта ішоў за ёй дадому, то бачыў бы, што за ёй застаецца мокры след. Каліб перайшлаянадарогупаляўнічым сабакам, яны згубілі б барсука і ліса. I хай будзе сто разоў брыдка пра тое казаць, Ахмава прыгажосць і сіла сцякалі з Фаты, як рака Врбас сцякае праз зямлю Босніі.
Атлагічы былі віднага чаршыйскага роду, і заўсёды было вядома, што ў Ліўне было іхняе і што табе, калі ты Атлагіч, з Божага права належала. Заўсёды ўсяго мелі, нават у гады няўроду і войнаў нічога ім не бракавала, апраналіся, як у Стамбуле, нямала было сярод іх ходжаў і хафізаў. Але не было гэта племя ваяўнікоў. 3 вузкімі бакамі і кволымі суставамі, зграбныя аж да глыбокай старасці, Атлагічы — ніводзін — і на палову не мелі мяса нармальнага чалавека. Здзьмуў бы іх любы мацнейшы ветрык.
Але калі на мужчыну такі матэрыял быў не вельмі ўдалы, то жанчынам усім да адной даваў прыгажосць. Хто з Атлагічанкай жаніўся, таму ў жыцці было на што заглядацца.
Фата з'явілася на свет пры канцы роду, але ўсё ж дастаткова рана, каб быць прыгажуняй.
Вядома ж, не магла яна маўчаць пра тое, у каго закахалася, або й не хацела — каб не аддалі за іншага, а з тае прычыны, што была яна ў бацькі адзініца, яму не ставала сэрца нешта ёй забараніць. Адзінае, што ён мог, гэта спрабаваць яе адгаварыць. I адгаворваў яе стары Сафэт так і столькі, што ўрэшце аддаў Богу душу. На пахаванне, як і мае быць, прыйшла ўся чаршыя, прыйшлі і Вялагічы, і пакуль Сафэта апускалі ў магілу, можа якраз у гэты момант і пасярод пахавальнай малітвы, у доме, з якога яшчэ не выветрыўся нябожчыкаў дух, шапнула Фата нешта на вуха Зухры, Ахмавай сястры.
Што яна ёй шапнула, было невядома, але неўзабаве пасля гэтага пачаліся заляцанні.
Бачылі іх у садах над дамамі Атлагічаў, як ён зазірае ў двор праз мур і як яна з другога боку прыносіць зэддік, каб стаць на яго і быць з Ахмам роўнай. Кажуць, што бачылі, як яна перад ім скідае хустку з твару і здымае завой з галавы. Кажуць, што валасы ў яе рассыпаліся долу да паловы лытак, і пахла свежасцю на паўвуліцы.
А як жа ж тады, Божа мой мілы, пахла Ахму Вялагічу!
I якія б думы ні думаліся і ў Атлагічаў, і ў Вялагічаў, і якія б размовы ні вяліся па чаршыі, усім падалося нармальным, што двое маладых ажэняцца. Калі іх родныя разлічвалі на нешта іншае, дык прапалі іхнія разлікі, і яны змірыліся з гэтым.
Зіма набліжалася да канца, і дамовіліся, што вяселле будзе ў самае лета, пад свята Аліджун1. Даволі часу будзе, каб і адны і друт’ія падрыхтаваліся, дый каб маладыя моцна адно аднаго зажадалі. I было бусё так, калі б якраз на самае Юр'е2 не здарылася таго, што мусіла здарыцца, бо мусіў урэшце настаць канец мутным лівенскім часам, лішку золата і нястачы розуму.
1 Аліджу н — дзень прарока Алі, 20 ліпеня (2 жніўня новага стылю).
2Юр'е — 23траўня.
Кавуры ўдарылі на горад з трох бакоў, а ў чацвёрты бок уцякала ўсё, што мела сілу ў нагах. Паўголыя жанчыны і дзеці, старыя, якія толькі цокалі языкамі і ківалі галовамі — задаволеныя, бо выйшла па-іхняму, мужчыны ўсілезлоснаглядзеліўзямлю — быццам яна была вінаватая, багацейшыя азіраліся навокал пустымі позіркамі — відавочна падлічваючы пакінутыя дукаты, расггушчаныя жаўнеры разумнічалі, старэйшыны пыталіся, ці ведаюць пра гэта ў Траўніку і ў Сараеве, і калі ведаюць, чаму няма дапамогі? — вестуны пераносілі з вуха ў вуха хлуслівыя навіны, а бядота несуцешна плакала, бо хто меў найменей, па нейкіх тутэйшых разліках, у выгнанні губляўнайболей... Тыя, каму гонар не дазваляў далучыцца да ўцекачоў, хто не паспеў або каму беглася крыху павальней — каб не было відаць, што яны баяцца, — былі пасечаныя, скошаныя куляй, нажом або яшчэ нечым. Кавуры быццам месяцамі хадзілі па пустэльні і так замучыліся смагай, што цяпер звыш усялякай меры напіліся крыві. Пабілі яны ўсё, што заспелі, мужчынскае племя, усіх, хто быў вышэйшы за ружэйны прыклад. А стрэльбы былі ў іх нейкія кароткія, хто іх вырабляў, той нават да дзяцей не меў літасці.