Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
I як ён гэта сказаў, дык адразу нібыта й забыўся на ўсё, пра што мы гаварылі. Скочыў долу, як маладзён, аддаў Янашу паўцыліндар, а я толькі калі засунуў руку ў кішэню, адчуў паміж манет, што па далоні ў мяне сцякае пот. Калі б я мусіў адразу зайграць, пальцы мае слізгалі б па клавішах, як жаночыяногі, каліЎратнік пакрыеццалёдам. Супакойся, Хамза, кажу я сабе, і гэта яшчэ не найгоршае.
Да таго луту, дзе былі нашы, нам было дзесяць мінут хады, але Фарук Беіпырлія разлапатаўся на дзве гадзіны ддя нармальнага чалавека. To як бывае, калі не падкідаеш вугалю дастаткова хутка і калі зашмат набіраеш на лапату, і агонь не можа ўсё праглынуць, і лакаматыў спыняецца за тры метры да верху, і здаецца табе, што трое дужэйшых асілкаў маглі б заштурхаць цягнік на гару, але ж не, трэба вяртацца, і няма асілкаў, а ўсё толькі афіцэры і яшчэ нейкія людзі, што выбраліся да сваякоўу Сербію, дык трэба з'язджаць назад з гары, да самага нізу, і тады зноў падкідай і падкідай і гэтым разам мусіш добра падкідаць, і тады ўжо няма большага шчасця, калі з другога разу лакаматыў пераедзе праз верх, і тады ўжо з гары ты падкідаеш акуратна, так як швабскія дамы срэбнымі лыжачкамі насыпаюць цукру ў гарачую гарбату, то раптам пераскоквае Фарук на гісторыю пра тое, як на сараеўскім полі ў зямлі пагніла бульба, дык прыязджаюць людзі з Гламачу са сваёй і прадаюць яе ў Сараеве ўтрая даражэй, і невядома, каму Богдаўменшы розум, ці ім, а пасля даў іх мястэчку такую дурную назву, ці той іхнай картоплі, дзе кожная бульбіна як галава ў добрага шчанюка...
А я яму ўсміхаюся і ніяк не магу прыгадаць, што ж мне нядаўна было так сумна, і прыемна мне ўвесь час пра гэта думаць, бо я ведаю, што не прыгадаю, і што надта ж добрая гэтая вялікая радасць. Той ігманскі ветрык сушыць мне
далоні, і хутка я адчую пад пальцамі нябачную муку і пыл, які не трэба чысціць.
Пікнік, як відаць, ужо ладна разгуляўся, народ размясціўся паміж двума арэхамі, пад кожным зроблены з посцілак стол, а на тым стале бурэкі і розныя піты, вяндліны, сыр траўніцкі і іліяшскі, і як заўсёдыўсяго больш, чымтрэба. Нікому жонка не дазволіла б асарамаціцца перадлюдзьмі, а нежанатых мала, такіх як Фарук і я, дык на апошнюю суботу месяца назбіраюць, і ніхто не думае, што будзе есці ў іншыя дні.
Дык мог ужо й не прыходзіць, калі аж дагэтуль не прыйшоў! Перастань, Ахма, раззлуеш нам гарманіста, і што мы тады будзем рабіць — ісці па цыгана са смыкам? Нічога, не раззлуецца, бо ж і яму прыемна пайграць; каб не гэта, то хто б ён быў, найгоршы кандуктар начыіунцы. Паслухайце вы Фахру, ён будзе казаць, хто найгоршы кандуктар, а сам колькі працуе на чыгунцы ні разу ў цягніку не праехаў! Э, хай ты і машыніст, усе ведаюць, што ў Бінежаве як толькі маці народзіць хлопца, кажа, што гэта для лакаматыва...
Гавораць яны так, і кожны пільнуе, ці нешта пра яго не скажуць, каб чым раней адказаць, а я сеў на траву, за спінай у Бахура Фінцы, білецёра з Ступа, і сказаў, што зараз проста так разамну пальцы, перш чым на мяне наваляцца, каб граў. Фарука нават і не заўважылі, што прыйшоў, а ўжо ж тым болей з ім не павіталіся, але ён праціснуўся паміж эканамістам Муям і тым Буразэравічам, чыё імя я не ведаю, бо ўсе яго завуць Бураз, па-мясцоваму — кумпан, можа за прозвішча, а можа і за тое, што ён возіць кантрабандай тытунь з Герцагавіны і так зарабляе яшчэ тры качагарскія заробкі, а там і мой Фарук, ужо падхапіў гарбузовы пірог і кіслае малако і ўсё заглядаецца на той бурэк, пгго спякла Буразава Ханка, бо ў ім найболей мяса, каб усе бачылі, колькі ейны мужык зарабляе. Я яго есці не магу і ўсё тут. He таму, што мне гонар не дазваляе, а таму, што ведаю, колькі мяса і бульбы можа быць у бурэку. А яшчэ й таму, каб мне Бураз нешта не сказаў, бо я гэтага не цярплю. I так я гляджу праз Барухава плячо на майго Фарука, як ён умінае пірог, пачаў,
небарака, ад самага поснага і ўсё глядзіць на Буразаў бурэк і моліць свайго маленькага Бога, каб Бураз павярнуў галаву ў другі бок і не паспеў сказаць — іншала', калега, мабыць ты ад пазаўчора нічога не еў, глядзі не падавіся, о глядзі, як Мухамэдаў вярблюд, алейгісалам2, сёння наясіся дык на месяц хопіць... Усё гэта і хто ведае што яшчэ вымавіць Бураз, калі Фарук зарана пацягнецца па бурэк. Дык ён цяпер і чакае, мой мілы сябар, калі той злодзей перастане глядзець на бляху з бурэкам.
Эх, бяда ж ты мая, каб жа яго фінансавая падлавіла, прамармытаў Барух Фінцы, не бачачы, што мы глядзім у той самы бок.
Калійпадловіць, будзепозна, сказаўя, аБарухздрыгануўся і адкрыў рот, каб нешта схлусіць, маўляў, сказаў нешта ні да чога, а я яго ўзяў за плячо, нічога, Барух, нічога, усё добра, і я думаю тое, што ты. Але ніколі не ведаеш, кажа ён, пасля павярнуўся да мяне, а як твой гармонік?
He ведаю, што яму сказаць, пра гармонік так не пытаюцца. Ён заўсёды такі самы, калі не цягаць яго па вясковых вяселлях, каб яго там ракіяй пазалівалі. Але Барух пытаецца, толькі каб уцячы ад той размовы. Ён заўсёды так, скажа нешта, а пасля ўцякае. А добры чалавек.
Ды ладна гармонік, а як ты сам, як Сімха, як дзеці? I тут ён на мяне паглядзеў так, што я ўжо ведаў, іпто спытаўся няўдала.
Ведаеш, Хамза, памерла мая Сімха, ужо паўгода як. Адной раніцай проста саслізнула з ложка, і больш яе не было.
Мне мову заняло, шукаю тое першае, што трэба сказаць, а калі так піукаеш, дык заўсёды знойдзеш нешта не тое: Барух, дружа, што ж ты мне не казаў?
Ён глядзіць на мяне, вочы зменшыліся і ўціснуліся, і кажа — ты дагэтуль не пытаўся, дый іншыя не пыталіся, дык я падумаў, што лепш і не казаць. Каб не псаваць пікніка. I ты
1 Іншала (зараб.) — калі Богдасць.
2 Алейгісалам (з араб.) — мір яму.
ад гэтага не стаў разумнейшы, і мне не зрабілася лягчэй. Вось жа, лепей было й не казаць.
Адзеці? Як жадзеці?
Ха, як, меншае знайшло маці ў большым, і так восем разоў. Бегаюць па двары, не сабраць. А я не дай Божа, каб каго ўдарыў, як жа іх біць, калі засталіся без маці. Ведаеш, якая дзятва, карыстаюццатым, што бацька размякнуў. Дык я проста на іх гляджу, слухаю, як яны смяюцца, і добра мне будзе, хай хоць апошнюю ў хаце талерку разаб'юць. Але бачу я, што не яны засталіся без маці, а я без Сімхі. Вось, Хамза, такія справы. А ты лепш нам прыгожа зайграй, а ўсё іншае хай застанецца там, дзе трэба.
Я ў яго і не спытаўся, што зайграць, а пачаў ціхенька, спадзеючыся, што іншыя не пачуюць і не павернуцца, хапае ім сваіх размоваў, «Як жа сумна, як настане вечар». Паволі граю ўступ, павальней, чым трэба, але чым далей, тым болей адчуваю, што для Баруха Фінцы трэба было знайсці нейкую іншую песню, бо калі я дайду да таго, як каханая каханаму кажа паміраючы, дык ён бы мог адчуць тое, што цяпер не трэба адчуваць. I я ўсё адцягваю, паўтараю і дадаю, але колькі б я ні адкладаў, песню трэба даспяваць да канца.
Нічога, Хамза, калі зараз хто пусціць слязу, ніхто не будзе пытацца чаму...
Іяк ён гэтасказаў, скінуў я гармонік. Пабег празлугуніз, да вады, паміж вербаў, і толькі баяўся, каб хто за мной не пайшоў. Але, на шчасце, ніхто не пайшоў. Або Барух іх спыніў, або падумалі, што мяне на палове песні прыпякла малая патрэба. Але ж не, проста дзень пайшоў наўскасяк, калі Фарук Бешырлія зажадаў праехацца ў экіпажы. Стаяў я на камені, а вада цякла злева і справа ад мяне. Далей ісці не было куды. Я мог скочыць у Выток, у раку, якая нараджалася тут з тысячы крыніцаў, але нічога б гэта не змяніла. Вада была сцюдзёная, як нож у снезе, як мінулая зіма, ніколі яна гэтак не сагрэецца, як людзі або паветра. Стронгі, што жывуць у той вадзе, нічога не ведаюць пра чэрвень, спякотныя дні, сонца, якое ўдарыць табе ў гарбуз, і прахалодны
ігманскі ветрык, якім гэтае месца адрозніваецца ад усіх іншых месцаў на свеце. Мог я скочыць у тую халодную ваду, але тады я толькі на момант забыўся б. I як Фарук Бешырлія быў падобны да нябожчыка, перпі чым сеў у экіпаж, і як у тым пункце, дзе сыходзіліся платанавыя прысады, ён бачыў сваю смерць, і як Барух Фінцы думаў, што я яго не чую, і мусіў сказаць мне пра жончыну смерць, а тады папрасіў, каб я заспяваў, а я заспяваў адзіную недарэчную песню, тую, дзе каханая каханаму кажа паміраючы і — што не было праспявана — пытаецца: любы мой, ці ты яшчэ думаеш пра мяне, — пра ўсё гэта, кажу, я мог бы забыцца, але толькі на імгненне, пакуль цела не разбярэцца, што яго прабрала — крыніцы ці халодная вада, — і не вырашыць, не раздумваючы, выскачыць на бераг.
Замест каб скочыць у ваду, такую плыткую, што я ў ёй і задніцу не здолеў бы замачыць, але чысцейшую за слязу, я найперш сеў на той камень, але мне было мала, тады лёг на траву і прыхіліўся да яго галавою. Стаяў ён тут, гладкі і ўгнуты, якраз каб чалавечая галава легла на яго, як на падушку. Загледзеўся я ў неба праз крону вярбы, і тут аднекуль данёсся пах палыну. Адкуль паміж вербаў палын, і ці пара яму пахнуць пасярод чэрвеня? Агледзеўся я навокал, але нідзе яго не знайшоў. Здалося мне і здавалася далей, пакуль я там ляжаў. 1 найперш я слухаў ваду, як яна цурчыць у мяне над галавой, а пасля нехта пачаў расцягваць мой гармонік. Спярша мне падалося, што гэта Мірса, стрэлачнік з пасёлка Сокалавіч, але не Мірса, той бы жывей расцягваў, каб не было чуваць, што яму мядзведзь на вуха наступіў. Тады я падумаў, што гэта Хікмет Муртэза, стары арнавут, яму ўжо за семдзесят, а на пенсію ісці не хоча, але не ён, не ўзяў бы Муртэза без дазволу чужы гармонік. Або гэта Ёза Пенава, мой аднагодак і найлепшы спявак на чыгунцы, але калі б ён, дык ужо заспяваў бы, не любіць ён доўга перабіраць клавішы, а як найхутчэй раскажа ўпесні, як яно было.
А калі не Ёза, дык і не ведаю хто. Мая справа слухаць
і думаць, адкуль жа даносіцца, калі не з маёй галавы, той пах палыну.
Заснуў я ў нейкі момант ці не, не магу сказаць, бо не ведаю. Але калі я расплюшчыў вочы, неба паміж вербамі ўжо не было такое ярка-сіняе, пабляднела яно, як шаўковая хустка, калі яе мыюць у шчолаку, а палын згубіўся, і не мог я ўспомніць яго пах. He ведаў я, як ён пахне і ці пахне наогул, але той нехта і далей граў на гармоніку, але так і не заспяваў. А тое, што мінула ўжо шмат часу, я адчуў у нагах, калі паспрабаваў устаць. Калені здранцвелі, суставы застылі, усё цела казала: не трэба, Хамза, куды ты, Хамза, ляжы, пакуль ёсць прычына.