Іншала, Мадона, іншала...  Міленка Ергавіч

Іншала, Мадона, іншала...

Міленка Ергавіч
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 466с.
Мінск 2012
108.91 МБ
' Япрак, долма — галубцы ў вінаградных лістах.
прытым не адарваўшы задніцы ад падушкі на лаве. Каб быць бандытам, спрытным на шаблю і прагным на золата, Омэру бракавала і спрыту, і прагнасці. Як тая трава, што жыве на дрэвах і ссе з іх душу, так і ён прыладзіўся жыць у гэтым свеце сяродлюдзей. Нашто красці, калі можнаўзяць і не скраўшы? А аб'ядайлам не быў, бо ўдаўся не ў бацьку. А ў каго, ніхто не ведаў. Калі б ведалі, ужо ж магілу яму перакапалі б.
I як ён рос і дужэў, а жанчыны сказалі б — і прыгажэў, так у Герцагавіне мянялася надвор'е. Раней яно мянялася з волі візіра або агі, але толькі ў чалавечых галовах і сэрцах, а цяпер з Омэравай волі, і не ў людзях, а вакол іх. Некалі мы глядзелі, якое надвор'е ў Босніі, і калі нехта прыедзе з Коніца і скажа, што ў Коніцы выпаў снег, мы ўжо ведалі, што праз дзень-два выпадзе і ў нас. Акалі мора разлівалася аж да Коміна і Кулы Норынскай, узнімаўся паўднёвы вецер і тапіў жанчын, што на бярвёнах выплывалі ў поле, калі вакол Меткавіча адны за аднымі ладзіліся пахаванні, званілі царкоўныя званы і ахінаўся смуткам хрысціянскі свет, ведалі мы, што і нам трэба пільнавацца, бо неўзабаве і на Мостар абрынуцца такія самыя беды. Так некалі было, і хвалілі мы Бога, што мы пасярэдзіне, паміж Босніяй і морам, а таму пра кожную непагадзь будзем папярэджаныя загадзя. Але як Омэр пачаў сталець, так і перасталі да нас даходзіць снягі з Босніі і вятры з Далмацыі. Бывала, і зіма пройдзе, а ў нас ні разу не забялее, і ўжо забыліся мы, як бывае, калі дзьме вецер з поўдня. Аюдзі гэтую перамену прыпісвалі чаму заўгодна, і многія лічылі яе добрай, бо па-новаму вясна цяпер пачыналася праз месяц пасля Раства, а лета, гарачае і сухое, цягнулася аж да позняй восені, і толькі маткі з жаночым прыплодам былі незадаволеныя і ў новых нябесных звычаях бачылі шайтанскую працу. Калі змрок апускаўся рана, а вецер і снег заганялі людзей у хаты, калі Мостар быў напаўдарозе паміж марской і баснійскай непагаддзю, быў парадак ва ўсім, у тым ліку ў заляцаннях. А з Омэрам усё паблыталася. Маладыя дзяўчаты выходзілі
з хаты, як толькі міне поўдзень і сонца перастане смажыць камень, а маткі ім казалі, што чакае іх лупцоўка, калі не вернуцца да вечара. Колькі стаіць свет, існуе такое правіла, і нічога тут не можа змяніцца, толькі што пару гадоў таму вечар наставаў, як толькі першая курыца пазяхне, а гандляр Леві тройчы бразне збаном аб дзверы і пакліча Рысту BoKapa, каб збегаў па ваду. А цяпер Рыста вернецца з поўным збаном, Леві ўмыецца і падмыецца, паспіць на сваёй лаве, прачнецца, пап'екавуітройчыабыдзечаршыю, авечарусё не настае. Сонца нібыта й зайшло, камень не блііпчыць, як у поўдзень, так што можна на яго глядзець, але й надалей стаіць дзень, не запальваюцца газніцы, спісы даўжнікоў перапісваюцца пад нябесным святлом, настаўнікі медрэсэ сядзяць на беразе Нярэтвы і вучацца з сваіх кніг, а маткі глядзяць у неба, як у сваю магілу, і чакаюць вечара, а яго ўсё няма і няма. А калі ён урэшце настане, дык шчаслівая тая маці, да якой дачка ад Омэра вернецца не заплаканая. А калі заплача, а гэта некалі станецца з кожнай, тады маці кажа:
Омэр, Омэр, што ж ты не ўтапіўся, дай Божа, каб цябе маланка спаліла!
Неяк не так даўно прыходзіў да нас нейкі Ёза, лайдак з Чытлука, якога ўсе не любілі, бо ён прыносіўтытунь, толькі калі ведаў, што і апошні капшук у чарпіыі апусцеў і што вычарпаліся ўсе запасы ў гандляроў, і тады ён свой тытунь прадаваў утрая даражэй за найдаражэйшы. Але гэтым разам ён прыйшоў не прадаваць, а запытацца:
Хто такі гэты ваш Омэр?
Хто б ні быў, наш ён. А табе якая справа?
Проста пытаюся. Мусіў бы яму падзякаваць.
А за што ж такое?
Тытуньу мяне ўрадзіў, як ніколі. Добрае для яго Омэрава сонца.
Ці вы чулі такое? Дык жа не Омэрава яно, а Божае.
Ведаю, але да Омэра яно такое не было. I слава Богу, што ён не напі, а ваш. Каб быўнаш, святарыягоўжо на вогнііпчы спалілі б, толькі каб вярнулася надвор'е, што было раней.
He сказалі яны Ёзу, дзе шукаць Омэра, а параілі не лезці ў чужыя справы і ісці сваёй дарогай, пакуль галава не пакацілася па бруку, але запомнілі людзі, што сказаў Ёза. Ведалі, што гэта нельга сказаць жанчынам, бо калі б тыя пачулі, яксвятары пазбаўляюцца адчорта, маглібучаршыі ўзняцца непарадкі, а мог бы й загарэцца дом Саліхавічаў. Але запомнілі яны, на ўсялякі выпадак, што рабіць з Омэрам, калі ўяго, чаго добрага, мужчынская прылада заляціць куды не трэба. Хай сабе слёзы, якія ж заляцанні без слёз, каб толькі чаго горшага не было.
Мала хто ў чаршыі ведаў, дзе бывае Омэр з дзяўчатамі і што ён з імі робіць. Аж пакуль аднойчы Муя Чарымавіч не падгаварыў падчарку Белкісу, змяю ўжаночым целе, каб пайшла ў Омэраў мектэб і выведала, што там і як. Яе мужчыны не цікавілі, яна магла плюнуць і аблаяць, калі б нехта да яе чапляўся. Хлопцы ўчаршыі баяліся Белкісы. Калі проста глянеш на яе, усё добра, але калі ёй нешта скажаш, дык розум у цябе памутнее і забаліць галава, а можа стацца, што й аслепнеш. Белкіса была прыгожая, як карцінка, пакуль маўчала, а калі плюне і аблае, бывала такая брыдкая, што, як думалі хлопцы, муціла розум і псавала зрок.
Паддашчыся прыгожа да сябровак, і хай яны цябе завядуць, вучыў Муя падчарку, на што яна адказала, што не мае сябровак і што не ведае, навошта ёй гэта рабіць. Тады ён паабяцаў ёй столькі золата, што хапіла б на цэлы карабель, і што пусціць яе сваёй дарогай, калі зробіць, як ён сказаў, і тады Белкіса пагадзілася. Зробіць яна, як тата хоча, а пасля ўжо чаршыя больш ніколі яе не пабачыць. На край свету пойдзе, і дзе б ні была, будзе старацца зрабіць адно: павярнуцца да Мостара задніцай! Так казалаяна, але я, Алах мне сведкам, зла на яе не трымаю. Іншыя, ведаю, трымалі б, але якая б яна ні была, Белкіса-змяя ці Белкіса-мужык, клянуся сваім гонарам, што да Мостара павернецца задніцай хто толькі можа!
Ужо праз сем дзён трапіла Белкіса ў Омэраў мектэб. Гэта яна сказала, што гэта мектэб, а іншыя хай разумеюць як
хочуць. На скалах над Нярэтвай, за гадзіну хады ад моста, апынулася трыста дзяўчат. I сярод іх Омэр адзіны мужчына. Сядуць яны адна пры другой і пачынаюць лапатаць пра ўсё і пра нішто. I як толькі адна засмяецца, дык смех нясецца ўздоўж берага. Пакуль засмяецца апошняя, пройдзе і дзесяць хвілінаў. Пра ўсё дзеўкі гавораць, толькі не пра таго, дзеля каго прыйшлі. А Омэр сядзіць пасярод гэтага статку, замыліў губы і шчабеча пра хну і сурму. Найлепшая, кажа, хна з Дамаска, у адной Магбулі, прыгажуні з Манастыра, ад дамаскай хны загарэліся валасы. Такая была чырвоная, што небу надалося, нібы гэта агонь, і так Магбуліны валасы загарэліся і прыгажуня засталася лысая. Пасля яна, расказвае Омэр, пайшла жыць у яўрэйскую махалу1 і выйшла за рабінавага сына. I звалася яна ўжо не Магбула, а Рахела і да канца жыцця была найпабожнейшая яўрэйка. Хваліла яна новую веру, бо ў ёй, нібыта, пішуць, што жанчыны мусяць галіць галаву. Каб засталася яна нашай, усе яе лічылі б за безвалосую пачварыну. Вось як Бог часам перастаўляе душы. Курве турэцкай, якая хацела, каб валасы ў яе былі чырванейшыя за найчырванейшыя, спаліў валасы і зрабіў з яе найпабожнейшую яўрэйку. Ёсць, напэўна, нейкая гісторыя і пра яўрэйскую курву, якую Бог зрабіў добрай мусульманкай, але я такой гісторыі не ведаю. А калі б і ведаў, дык сярод трохсот сябровак пра яе забыўся б.
Тутдзеўкі зноўзасмяяліся, дзесяцьмінутдавялося чакаць, пакуль насмяецца апошняя, а Омэр пачаў расказваць пра сурму. Хлусяць тыя, хто кажа, што мы мусім хаваць сваю прыгажосць і што жанчыне непрыстойна заганарыцца. Hi перад мужчынамі, ні перад Алахавым вокам. Хлусіць і тая песня пра дзяўчыну, якая раззлавала сонца, сказаўшы, што яна прыгажэйшая і за яго, і за месячнае святло. Раззлавала яна, няшчасная, не сонца, не Бога і не мужчын, а мужавых сёстраў, дык яны, пакуль яна спала, аблілі ёй твар кіслатой. Бо калі б было іначай, хіба сурму рабілі б у Арабіі, у Мецы
1 Махала — жылы квартал у мусульманскім горадзе.
і Медыне, гарадах, з якіх Прарок пачаў пашыраць веру? Няма сурмы, як толькі з Арабіі, і ніхто яе адтуль ніколі не прывозіў, апрача паломнікаў. 1 калі скончыцца сурма ў Мостары, не пытайцеся, мае дзяўчаты, ці вы не занадта заганарыліся і ці не марнуеце час на прыгажосць, а запытайцеся, ці не забыліся вашы браты і бацькі пра тое, да чаго абавязвае іх вера? Чаму не выпраўляюцца ў хадж, бо калі яны хадзілі ў Меку, сурмы хапала і не падводзілі жанчыны вочы вугалем!
Валасы ў яго пераліваліся на сонцы, чырвоная ад хны барада была як у старога мудраца, а вочы былі падведзеныя сурмою так, што выглядалі большымі, чым ёсць, чорныя, як ноч, калі задзьмуцца ўсе газніцы ў чаршыі і двое мілуюцца на прасякнутых потам прасцінах. Кожная з трохсотдзяўчат бачыла сябе на тых прасцінах, у падведзеных сурмою Омэравых вачах, і кожная спрабавала прысунуцца да яго бліжэй. Але чым бліжэй яны прысоўваліся, тым рухі ягоныя рабіліся ўсё больш мяккія і трапяткія. Ён махаўрукамі, нібыта іх вецер разносіўу бакі і нібыта хацеўзасароміцьдзяўчат. Рукі ў Омэра былі болей жаноцкія, чым у іх, а ў паветры ясна чыталіся арнаменты, маляваныя Омэравымі пальцамі. Ён выпісваў кожнай выслоўе з Карана, і кожная думала, што глядзіцьён якраз на яе і дзеля яе гэта робіць. Адны захаваюць тое выслоўе, нябачнае ддя мужчынскіх вачэй, назаўсёды, на белай сцяне ў сваёй святліцы, і будуць глядзець на яго, калі ўжо будуць мець пяцёра дзяцей і мужа-п'яніцу, і будзе ім цёпла на сэрцы ад Омэравага выслоўя, а ддя іншых яно стане знакам няшчасця, пажыццёвага пракляцця і найгоршых сурокаў: што ніколі не будуць яны шчаслівыя ў пасцелі і гордыя за таго, з кім будуць яе да смерці дзяліць. He малюй тонкія бровы' і не падводзь шляхетнай сурмою, казаў Омэр, а яны верылі, што і гэтыя словы ягоныя.
Адзінай, хто зусім не верыў яму, была падчарка Муі Ча-
1 He малюй тонкія бровы... — радкі з народнай песні жаночага цыклу.
рымавіча, першая шпіёнка ў Омэравым мектэбе. Але яна не плявалася і не лаялася, а толькі дзівілася мужчыну, які першы быў нечым да яе падобны. Хто б яго ні пабачыўу мектэбе, хоць бы і ведаў раней з чаршыі, той або закахаўся б у яго да страты розуму, або забалела б яму галава, замуціўся б розум і ахапіў бы яго страх за свой зрок. Чаршыйскі дзяцюк, ліс са спрытным языком, ясным розумам і лёгкаю душою, моцны, як зямля, іцвёрдыўхадзе, Омэр ператвараўся перад трыма сотнямі закаханых дзяўчат спачатку ў еўнуха, пасля ў мужалюба, і ўрэшце ў трыста першую дзяўчыну. I чым больш ён рабіўся да іх падобны і перавышаў іх прыгажосцю, тым мацней кожная яго жадала.